Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У гонар Філарэта
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка твораў сакральнага мастацтва Беларусі, праваслаўных ікон ХVІІІ стагоддзя з калекцыі расійскага Яраслаўскага мастацкага музея, а таксама жывапісу грэчаскага мастака Аляксандраса Каяса да 80-годдзя Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
"Хрустальная Паўлінка" ды іншыя
Да Міжнароднага дня тэатра Беларускі саюз тэатральных дзеячаў традыцыйна ўручыў прызы.
Акурат у Міжнародны дзень тэатра...
Гэтае прафесійнае свята, што адзначаецца ва ўсім свеце, па даўняй традыцыі ў нашай краіне супадае з Міжнародным маладзёжным тэатральным форумам "М.@rt.кантакт". Гэты год не стаў выключэннем. І якраз учора Магілёў развітваўся з фестывалем-2015, зрабіўшы "прыкідку" на форум-2016.
Будзе рэкордны пояс
26 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы ў рамках падрыхтоўкі да свята “Александрыя збірае сяброў” ткачыхі з раёнаў вобласці распачалі працу над “Купальскім поясам”.
Аркестр і Тэа
26 сакавіка канцэртам "Аркестр, Тэа і яго сябры" завяршыўся сёлетні марафон з чатырох канцэртаў традыцыйнага вясновага праекта "Шлягеры на ўсе часы" Заслужанага калектыва краіны Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Аўтар праекта — мастацкі кіраўнік аркестра, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.
"Беларусь замкавая"
Днямі ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя маштабнага праекта — кнігі-альбома “Беларусь замкавая”. Стварэннем выдання займаліся 18 аўтараў-гісторыкаў і культуролагаў, а таксама больш за 20 фатографаў. Альбом ужо паспеў атрымаць найвышэйшую ўзнагароду на 54-м Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” — Гран-пры ў намінацыі “Трыумф”.
Мінус 10 мільёнаў
Лозунг “Больш імпрэз, добрых ды розных!” і пагэтуль актуальны для беларускага культурнага жыцця, нягледзячы на прыкметныя станоўчыя зрухі. Ад каго залежыць яго ўвасабленне, таксама зразумела — найперш ад пасіянарных індывідуумаў. Такіх, як, напрыклад, кіраўнік знакамітага “ІнЖэсту” Вячаслаў ІНАЗЕМЦАЎ. Яшчэ на пачатку тысячагоддзя ён прыйшоў да высновы, што ў Мінску абсалютна неабходны свой рэгулярны фэст пластычных тэатраў. І вось, такі фэст у Мінску з’явіўся, хай не адразу і не з першай спробы. Форум “ПлаSтформа” сёлета прайшоў ужо ў трэці раз і, як падаецца, “дапубертатны перыяд” паспяхова пераадолены. Канкурэнтаў у яго няма, і таму некаторыя беларускія пастаноўкі робяцца спецыяльна для фэсту і адразу пасля прэм’еры становяцца “здабыткам гісторыі”, а не актуальнага працэсу. Падобных лакунаў у культурным жыцці і дасюль можна знайсці нямала, але пасіянарыяў на кожную з іх пакуль яўна не хапае. Ёсць тут, напэўна, і аб’ектыўныя прычыны… Мы папрасілі Вячаслава Іназемцава распавесці, што азначае быць арганізатарам недзяржаўнай і некамерцыйнай па сваёй сутнасці культурнай ініцыятывы ў цяперашніх беларускіх варунках.
Ці актуальна сучаснае?
Днямі ў сталічным Цэнтры cучасных мастацтваў адбыўся “круглы стол” па пытаннях сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. На сумоўе былі запрошаны мастакі, якія, як лічыцца, гэтае мастацтва ствараюць, а таксама журналісты і мастацтвазнаўцы, якія гэты працэс, нібыта, асвятляюць і асэнсоўваюць. А падставай для размовы стала выстаўка Валерыя Песіна.
Ля дзедавага дома…
Вялікі Рэмбрант казаў: “Застанься дома! Цэлага жыцця не хопіць на спазнанне цудаў, якія тут тояцца…” Пра Фердынанда Рушчыца пісалі так: “Мастак верыў сам і хацеў прымусіць паверыць другіх, што гэты край — не Богам забытая правінцыя, а краіна са сваёй прыгажосцю і эстэтычным густам”…
Фурор і маштаб: як дасягнуць?
Часам даводзіцца чуць, што любы фестываль пачынаецца з грошай. Але гэта надта спрошчаная формула. Насамрэч, усё пачынаецца з ідэі. А ўжо ад колькасці грошай залежыць, наколькі яна будзе рэалізавана: на дзевяноста працэнтаў, на восемдзясят, семдзясят…
Навошта творчы вечар лідару гурта?
Аматары нашай музыкі ведаюць, што гурт “J:морс” дазваляе сабе часам праводзіць не проста канцэрты, а выступленні, выбудаваныя драматургічна, калі для нас асабліва важны фідбэк, калі паміж публікай і музыкантамі ўстанаўліваецца больш цесны кантакт.
Любоў (не) з першага погляду, або Як стаць патрыётам?
Усё, як быццам, проста. Каб стаць патрыётам, трэба любіць Беларусь. І тут, падаецца, не ідзе гаворка пра пачуццё з першага погляду. Яно, гэтае пачуццё, выхоўваецца ў сям’і, а замацоўваецца пад уплывам мастацкага вобраза, слова, гука… І чым больш яны шчырыя і выразныя, тым мацнейшая любоў. Прыкладна пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, што прайшло 26 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Абмяркоўвалася і аналізавалася дзейнасць арганізацый культуры па святкаванні 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і выхаванні патрыятычнай самасвядомасці грамадзян. Лепшага месца для такога пасяджэння і не знайці.
Пра Рай, панядзелак і пятніцу
Мы сёння завершым гаворку пра Талачынскі раён і больш падрабязна спынімся на культуры Сенненшчыны. А пагаварыць, як і заўжды, ёсць пра што. Тым больш, што ў гэтым артыкуле мы распавядзём пра работу СДК, музея і раённага дома рамёстваў. Калі ўлічыць, што праблемы бібліятэчнай справы з нашых старонак не знікаюць, дык у сённяшняй публікацыі прадстаўлены досыць шырокі спектр культурных прыярытэтаў.
Сірэны Давіда
Летам усюды добра. Нават у нашым клімаце. Хоць, як сказаў Пушкін: “Наша паўночнае лета — карыкатура паўднёвых зім”. І ўсё ж — і сонца, і кветкі, і цёплыя дажджы, і ночы, даўжэйшыя за дзень. А выставак, спектакляў і канцэртаў таксама дастаткова, каб не адключыцца ад гарадской культуры. Карацей, лета праводжу ў Мінску.
“Ілюзіі”: свет абнуляецца
Тэатр — дзіўная з’ява. Беларускі тэатр — тым больш. У той час, як на вялікіх сцэнах класічныя п’есы набываюць новыя трактоўкі, сучасны, жывы тэатр апынаецца недзе побач, але на зусім нетэатральных пляцоўках. Спектаклі часам не маюць нават сталай сцэны, хаця і прымаюць удзел у міжнародных фестывалях. Напрыклад, “Білінгвы” Андрэя Саўчанкі ў сакавіку паказаны на культавай “Залатой масцы” ў Маскве, “По имени Господин” Наталлі Ляванавай — на Міжнародным тэатральным фестывалі М.@rt.кантакт-2015, “Patris” Сяргея Анцалевіча (удзельнік фэсту “ТэАрт-2014”), у якім вымалёўваецца вобраз сучаснай Беларусі, паказваецца раз-пораз на сцэне Новага драматычнага тэатра. З “Ілюзіямі” Таццяны Траяновіч тая ж гісторыя. Прэм’ера спектакля Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры адбылася на пляцоўцы Цэнтра сучасных мастацтваў 19 сакавіка. Там жа яе можна будзе пабачыць і ў красавіку, але лёс пастаноўкі нявызначаны.
Разам з вясной
Калі думаю пра хітраспляценні творчых парываў і праблем, звязаных з імі, згадваю цудоўныя радкі з верша “Тайны ремесла”: “…Когда б вы знали, из какого сора / Растут стихи, не ведая стыда, / Как желтый одуванчик у забора, / Как лопухи и лебеда…”. Гэтымі словамі Ганна Ахматава намалявала схему трансфармацыі прыродных сімвалаў у творчы пачатак. Сугучная гэтым думкам і выстаўка “Кветкавы рай”, што ўжо сёмы раз праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, (ідэя праекта належыць мастаку, арт-куратару Фёдару Ястрабу, якога, на жаль, больш няма з намі).
Любоў, якая танцуе Эйфмана
Культурную палітру сталіцы ўпрыгожыў яшчэ адзін фестываль — “Хварастоўскі і сябры”. Сярод апошніх, між іншым, аказалася шмат беларусаў.
Калі пэндзаль — шпага
У “Галерэі Мастацтва” — выстаўка жывапісу Васіля Пешкуна, на якой ён прадставіў свае нацюрморты і пейзажы.
Палатняны люд
Валянціна Лёгкая вырабляе эксклюзіўныя лялькі, апранае іх у старажытныя касцюмы столінскага краю, тым самым захоўвае і перадае нашчадкам спадчыну продкаў.
Вачыма Ларывона-мухі
Нагадаю пачатак беларускага фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”: панскія гайдукі клычаць хілага артыста-вандроўніка і нішчаць яго батлейку. Дык за што ж моцныя свету гоняць батлеечнікаў? І што цікавага можа распавесці гумар?
Энергетыка маладых
Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра спецыяльна для "К" былі зададзены пытанні новаму пакаленню артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Чым "дыхае" творчая моладзь у Віцебску? Які прафесійны досвед лічыць найбольш карысным? Ці ведае, нарэшце, пра запатрабаванні сучаснага гледача? Пра гэта і гутарка з маладымі акцёрамі знакамітай трупы, якія, сярод іншых, вызначаюць сучаснае аблічча калектыву, — Яўгенам БЕРАСНЕВЫМ, Дзмітрыем КАВАЛЕНКАМ і Юліяй ЦВІКІ.
Што табе прыснілася, лэдзі?
У Бабруйскім мастацкім музеі адкрыліся дзве выстаўкі — “Арт-лэдзі” і “Сны”. Першая нарадзілася з жадання стварыць вясновы настрой у гледача, пазнаёміць яго з творчым бачаннем бабруйскіх мастачак і, вядома ж, адкрыць новыя імёны. У экспазіцыі — жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкланое мастацтва, фатаграфія, дробная пластыка.
Прыгоды “гукача”
Знайсці звесткі пра першага гукарэжысёра “Песняроў” Мікалая Пучынскага складана: апрача факта яго працы, згадваецца Пучынскі ў эпізодзе з наладкай электраправодкі ў час амерыканскіх гастролей і пры запісе альбома 1978 года. “Вылічыўшы” Мікалая Дзмітрыевіча ў ліку супрацоўнікаў Белдзяржфілармоніі (ён там інжынер па гукатэхніцы), запісалі гісторыі пра замежныя гастролі “Песняроў”. Многія з іх гучаць упершыню.
Крэатыўны сектар: час для практыкі
...У сучасным грамадстве выдаткі на сацыяльную сферу, у тым ліку і на культуру, усё часцей разглядаюцца як інвестыцыйныя, паколькі фармуюць і развіваюць чалавечы патэнцыял ды ўмацоўваюць сацыяльны капітал. Апошнія, у сваю чаргу, з’яўляюцца фактарамі эканамічнага росту. Праз тое сфера культуры становіцца важным аб’ектам інвеставання. Пра гэта і вядзецца гаворка ў артыкуле “Крэатыўны сектар: час для практыкі”.
Затраціў — утаргаваў — атрымаў
Падалося цікавым высветліць, а які месячны фінансавы складнік мае асобна ўзятая ўстанова культуры. Пажадана, сельская і не самая горшая. Колькі сапраўды просіць у аддзела грошай кіраўнік СДК, СК ці бібліятэкі? Колькі выручкі атрымлівае і які ўрэшце мае заробак? Па адказы звярнуўся да эканаміста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Алены ТРАБО. Скончыла яна Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, працуе ў аддзеле тры гады…
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны агучана ідэя абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія друкуем цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
"Маленькі Версаль" чакае верасня
Да Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне завершыцца рэстаўрацыя палаца Друцкіх-Любецкіх — двайніка палаца Малы Трыанон у французскім Версалі, помніка архітэктуры пераходнага ад барока да класіцызму перыяду. Рэстаўрацыя з-за недахопу фінансавання расцягнулася на дзесяць гадоў (найперш былі адрэстаўраваны фасады будынка, перакрыты дах). Цяпер жа тут штодзень працуюць да сямідзесяці рабочых-аддзелачнікаў Шчучынскай МПМК-167 і дзесяць рэстаўратараў ААТ “Белрэстаўрацыя”.
Новая сукенка ТЮГа
Прызнаюся: у мінскім Тэатры юнага гледача я быў усяго аднойчы — напрыканцы 1990-х на прэзентацыі “Народнага альбома”. Успаміны пра мерапрыемства ў мяне засталіся выдатныя, а пра тое, як выглядаў сам тэатр, — даволі няпэўныя. Таму новае спатканне з ТЮГам, што пасля рэканструкцыі яшчэ не адкрыўся, прыемна хвалявала. Дык вось, “утульна” — тое адно слова, якім я ахарактарызаваў бы ўбачанае. І ніякага будаўнічага смецця ці бачных недаробак. Так, напэўна, дзесьці штосьці яшчэ падкруцяць, падправяць, але, па вялікім рахунку, да розуму засталося давесці толькі мантаж сцэны. І пяцігадовы “антракт” скончыцца...
Мая сувязь з Навагрудкам
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентаваў выданне “Кніга цудаў Навагрудскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя”. Да стварэння кнігі падштурхнула тая акалічнасць, што тэма рэлігійнага, духоўнага жыцця першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага навуковай грамадзе і аматарам гісторыі мала вядомая. Нават у выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “Старажытнасці Навагрудчыны — з глыбіні стагоддзяў да нашых дзён” цудатворныя іконы не згадваюцца.
Карта лёсу
Ланцужок лёсавызначальных падзей 1918 года, якія неверагодным чынам стварылі магчымасць абвяшчэння незалежнай дзяржавы, можна распачынаць з рознага часу... Але ў ліку іх і тая падзея, якая, здаецца, не ставіла сабе амбітных мэтаў: выхад фундаментальнай працы філолага-славіста, этнографа Яўхіма Карскага “Беларусы”, якая бадай ўпершыню навукова пацвердзіла адметнасць беларускай культуры. Яе з’яўленне на пачатку ХХ стагоддзя мела вялікае значэнне. Ды нават так — менавіта на “Этнаграфічную карту беларускага племені”, выдадзеную на пачатку 1903 года ў першым томе будучай “энцыклапедыі беларускага мовазнаўства”, абапіраліся, у прыватнасці, аўтары ўстаўных грамат БНР, вызначаючы тэрыторыі, на якія мусіць распаўсюджвацца ўплыў гэтай спробы ўтварэння дзяржавы.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»