Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ПАШАНЦАВАЛА НА ФАКТУРУ
Карэспандэнты "К" ізноў выправіліся ў аўтатур, дзясяты па ліку. Гэтым разам маршрут пралёг па Віцебшчыне. І пашанцавала на фактуру. Па-першае, у сённяшніх эканамічных умовах не паўсюль планава, але і крыху амбітна бяруцца за капітальны рамонт з рэканструкцыяй Раённага цэнтра культуры, як у Талачыне. Ну, і не ў кожную камандзіроўку пабачыш, што ж такое аўтаклуб у дзеянні. А вось на Сенненшчыне акурат надарыўся такі выпадак.
З сусветным гучаннем!
Сёлетняя Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш сталася папраўдзе незвычайнай. І не толькі таму, што ў ёй прымалі ўдзел экспаненты ажно з 28 краін свету, якія прадставілі тысячы кніжных навінак з розных куткоў нашай планеты. Справа ў тым, што побач з Нацыянальным выставачным цэнтрам “БелЭКСПА” на праспекце Пераможцаў у будынку Палаца Незалежнасці ў гэтыя ж самыя дні адбываліся перамовы ў фармаце "нармандскай чацвёркі", якая вырашала пытанні міру на ўсходзе Украіны.
Дакрананне
Элементарнае пытанне: як стваралася мая кампазіцыя “Дакрананне”, дзе галоўны герой — Гаўрыла Вашчанка, якога няма з намі роўна год? Ідэя і рашэнне актывізуюцца ды спрацоўваюць часам адразу, а могуць і праз дзесяцігоддзе, і праз усё жыццё. Мой сябар, знакаміты архітэктар, назваў твор “Дакрананне” фрагментам вялікага роспісу. Роспісу, дзе праз кропкі асабістага дотыку да падзей і сутыкненняў, наканаваных мне лёсам, тэму асобы ў калейдаскопе сусвету можна развіць, наколькі хопіць моцы ды таленту.
Пра што мне піша неба
Працягваем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай умінулым годзе ў Мінску.
"Мяцеліца" паказала...
Пад час Конкурсу беларускіх танцаў "Мяцеліца", што адбыўся ў сталіцы 8 лютага, танцавальныя пары з многіх куткоў Беларусі паказалі, на якім узроўні захоўваецца і перадаецца нацыянальная танцавальная культура. Развагі пра тое, як імпрэзе развівацца далей, чытайце ў рэпліцы Алены Ляшкевіч.
Развіртуалізацыя №2: малюем у Галерэі Шчамялёва
Пад кіраўніцтвам мастачкі Ганны Гадзіравай цягам другой развіртуалізацыі з чытачамі газеты "Культура" адбыўся майцстар-клас па маляванні. Прапануем Вашай увазе фотасправаздачу. Фота Таццяны Матусевіч і Сяргея Трафілава.
Генадзю Аўсяннікаву - 80!
Свой пашанотны юбілей мэтр сцэны, славуты купалавец, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, сустрэў марафонам спектакляў. Толькі на сцэне -- і ніяк інакш. Гэта, відаць, і ёсць адным з творчых прынцыпаў Генадзя Сцяпанавіча. Газета "Культура" падрыхтавала фотарэпартаж з урачыстасцей з нагоды даты Генадзя Аўсяннікава (а гэта быў спектакль "Вечар" па п'есе Аляксея Дударава і ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага, дзе зорнае трыа з майстрам склалі Генадзь Гарбук і Тамара Міронава, а таксама ўласна віншавальная цырымонія), а інтэрв'ю з ім чытайце ў суботнім нумары ад 21 лютага.
Гурт "Цягні-Штурхай": фотазамалёўка з прэс-канферэнцыі
Учора наведалі Палац Рэспублікі з нагоды канцэрта гурта "Цягні-Штурхай". Прапануем некалькі здымкаў з прэс-канферэнцыі.
"ДДТ" у Мінску: прэс-канферэнцыя з легендарнай камандай
Юрый Шаўчук і яго калегі гэтымі днямі гастралююць па Беларусі. Сённяшнім мінскім канцэртам завершыцца частка тура "Празрысты" па нашай краіне. Мы ж пабывалі на прэс-канферэнцыі "ДДТ".
“А памяць, як калодзеж, глыбокая…”
…Часта-часта выходзяць яны на дарогу, па якой пайшлі на фронт ды не вярнуліся іхнія мужы, сыны, і чакаюць, з вечнай надзеяй чакаюць: а раптам з’явяцца з-за таго пагорка ці павароту салдаты, жывыя і здаровыя, падбягуць, моцна абдымуць іх, узнагародзіўшы за доўгія гады чакання… Але ціха вакол. І апусціўся ў руках салдаткі круглы каравай, выпечаны для самага дарагога чалавека, укленчыла самая мудрая і самая пажылая жанчына з хусткай, перакінутай праз левую руку… Погляд — нібы знутры: далёкі, у чаканні, пільны. Не чуваць слоў суцяшэння: кожная задумалася пра сваё, запаветнае. Вось зусім маладая жанчына — відаць, дачка, якая страціла на вайне бацьку: кароткая стрыжка, лёгкая сукенка, каля ног яе — дзіця. Яна зноў рыхтуецца стаць маці, але зноў — у які раз! — прыйшла сёння на дарогу разам са старымі ўдовамі, каб ушанаваць памяць паўшых. Твар яе — спакойны, задуменны, рукі, быццам у малітве, складзены на грудзях і кулачкамі падтрымліваюць падбародак. Што гэта — прадчуванне хуткага з’яўлення на свет новага жыцця? Ці дума пра лёс будучага дзіцяці? Так, Памяць жывая і будзе вечна жыць у яе дзецях, унуках, праўнуках… Ззаду — яшчэ дзве салдаткі: адна, з непакрытай галавой, прыціснула да грудзей салдацкі трохкутнік — франтавую вестачку мужа; другая, крыху схіліўшая галаву, перабірае ў хусцінцы старыя лісты. А за імі — тая, з караваем…

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»