Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Вяха Нацыянальнага
10 лістапада Нацыянальны мастацкі музей Беларусі правёў урачыстасці з нагоды 75-годдзя ўстановы. У святочнай дзеі прынялі ўдзел як асобы, датычныя да развіцця ўстановы ды сферы культуры наогул, так і юнае пакаленне — будучыя госці і супрацоўнікі НММ.
Як утрымаць “вежу-ветразь”
Свежыя фота закансерваванай Касцельнай вежы ў Навагрудку выклікалі ў многіх сапраўдную псіхічную траўму. Вобраз рамантычнай руіны з ірванымі абрысамі трывала зафіксаваўся ў, бадай, генетычнай памяці, але за лічаныя месяцы замак набыў іншае аблічча. Цікава, што гэты прэцэдэнт не спарадзіў дыскусій сярод прафесіяналаў: ці не ўсе яны ў адзін голас прамовілі: “Так і трэба!”. А вось паспалітыя інтэрнэт-юзеры практыкаваліся ў красамоўстве, імкнучыся засведчыць: у рэстаўрацыі ў нас разбіраюцца ўсе, апроч рэстаўратараў. Зрэшты, пытанні на гэты конт узніклі не раўнуючы ў кожнага... Мы вырашылі пачуць на іх адказы ад навуковага кіраўніка аб’екта Сяргея ДРУШЧЫЦА, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца прыняцце ўсіх прынцыповых рашэнняў.
Калумбы новага тыпу
Паспрабуем уявіць, што будзе, калі непрафесійна змяшаць тры-чатыры супрацьлеглыя па гучанні колеры: жоўты, чорны і сіні ці чырвоны, белы і зялёны. Гэтая "палітра" не ўразіць нас хараством адценняў, бо колеры, некалі самастойныя ды прывабныя, згубяць у такім “тандэме” сваю мастацкую моц.
Першы блін не камяком...
Людзі з фотаапаратам дзеляцца на дзве групы: прафесіяналы і аматары. Асноўнае адрозненне — у падыходзе. Прафесіянал павінен дасканала валодаць рамяством, ведаць і ўмець выкарыстоўваць законы кампазіцыі, абавязаны выканаць сваю працу. Бо падзея (а гэта можа быць спаборніцтва, вяселле, сустрэча…) ніколі не паўторыцца. Фатограф мусіць усё прадугледзець. У тым ліку і тое, што любая, нават самая дарагая, камера можа зламацца ў любую хвіліну.
Месца “...Сустрэч” — нязменнае
28 лістапада ў нашым тэатры ўрачыста адкрыецца ХІІ Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Гэты форум праводзіцца раз на тры гады і мае доўгую гісторыю, стартаваўшы ў 1989-м. Але сёлета ён — асаблівы, ужо хаця б таму, што, па-першае, праводзіцца ў Год гасціннасці. Па-другое, прыпадае на 75-годдзе нашага тэатра. Нарэшце, быццам працягвае эстафету вельмі важнай тэатральнай падзеі рэспубліканскага маштабу — ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі, вынікі якой падводзяцца 30 лістапада.
Перазагрузка — “на свет цэлы”
Калі мы распачыналі праект “Перазагрузка”, то не ўяўлялі, як далёка ўсё зойдзе.
Новы закон для новых бібліятэк
9 лістапада бібліятэчнае жыццё краіны трапіла ў поле рэгулявання істотна змененага і дапоўненага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Адпаведны дакумент быў падпісаны Кіраўніком дзяржавы 1 ліпеня. Што ж новага і важнага нам нясе дадзеная рэдакцыя?
Калі — прэстыж, а калі — "столь"
Калісьці ў 1990-х прыяцель, які нарадзіўся ў Светлагорску і доўгі час жыў там, палохаў мяне: “Наркаманаў у нас — што зорак на ясным небе. Таму захочаш прыехаць да мяне ў госці — не спяшайся: я сам да цябе прыеду...” З тых часоў шмат вады сышло, і, як кажуць самі гараджане ды людзі кампетэнтныя, з наркаманіяй тут справіліся — мерамі медыкаментознымі і адміністрацыйнымі. Стэрэатып знішчаны. Мая ж камандзіроўка была скіравана на вывучэнне праблем і дасягненняў сферы культуры названага раённага цэнтра на Гомельшчыне. Гідам жа па Светлагорску культурным стаў, па заведзенай традыцыі, чалавек мясцовы, а таму — аб’ектыўны ўдвая...
Пра лічбу “0” і зваротную сувязь
Жаданне выказацца па тэме ў дачыненні да вынесенай у назву рубрыкі тактыкі культурнага развіцця ўзнікала неаднойчы. Прычым хацелася зірнуць на сітуацыю праз прызму культуры абласцей і раёнаў: ці існуе яна, тая зваротная сувязь, у культурнай сферы? Ці адчуваюць пульс запытаў асобны работнік культуры, пэўная ўстанова і прадстаўнікі кіраўнічых інстанцый?
Напалеонавы факты
Сярод задум дырэктара Музейнага комплексу Напалеона Орды на Іванаўшчыне Дзмітрыя КОЗАКА — арганізаваць у музеі земляка пастаянную экспазіцыю, прысвечаную яго жыццёваму і творчаму шляху. Акрамя выставак, на базе музея будуць праводзіцца разнастайныя мерапрыемствы: ад фестываляў, пленэраў і семінараў да рэгістрацыі шлюбаў. Пра дзейнасць комплексу, яго новае дыханне, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў дэталях ды бюджэтны план мы і распытваем кіраўніка ўстановы культуры.
Фальклорны “Оскар”
Прэзідэнт Асацыяцыі міжнародных фальклорных груп (IGF) Дорэл КОСМА з Румыніі, з якім я сустрэўся на Міжнародным форуме ў Магілёве, пад час інтэрв’ю неаднаразова казаў пра сваё захапленне беларускай культурай і фальклорам. Балазе румынскі спецыяліст ведае пра нашы традыцыі не з чужых слоў: яшчэ летась ён пабываў у Магілёве разам са сваім калегам — старшынёй балгарскай Асацыяцыі фальклорных груп Расенам Багданавым — і ўжо тады быў уражаны багаццем беларускай культуры…
Ад "Калядачак" да Поля Марыа
З 3 па 7 лістапада Ансамбль салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам Аляксандра Крамко і Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” ўдзельнічалі ў Днях беларускай культуры ў В’етнаме.
"Па-свойму" Шчамялёва
Журналісты рэдакцыі “К” сустрэліся з цудоўным жывапісцам, народным мастаком Беларусі, шматгадовым членам рэдкалегіі газеты Леанідам Дзмітрыевічам ШЧАМЯЛЁВЫМ у ягонай майстэрні знакамітага “мастакоўскага” дома па сталічным адрасе Сурганава, 44. Амаль чатырохгадзінная сустрэча праходзіла настолькі ажыўлена і цікава, што ніяк не ўпісвалася ў рамкі інтэрв’ю: “пытанне — адказ”, “пытанне — адказ”. Таму мы вырашылі згрупаваць матэрыял у форме тэматычных маналогаў-роздумаў мастака, у кожным з якіх і будуць адказы на пытанні журналістаў. Прычым, калі Леанід Дзмітрыевіч візаваў падрыхтаваны матэрыял для друку, ён зрабіў некаторыя дапаўненні да сказанага ім раней, на сустрэчы, і мы з павагай іх унеслі. Праз тры месяцы, 5 лютага 2015-га, маэстра споўніцца 92 гады. Лічба — не жартачкі, але ён імкнецца кожны дзень бываць у сваёй утульнай майстэрні, сцены якой паабвешваны карцінамі розных перыядаў яго творчасці: ад самых ранніх, 1960-х гадоў, да — 2014-га. Вось з прагляду гэтай своеасаблівай “хатняй галерэі” і пачалася наша сустрэча з цудоўным жывапісцам.
Нацыянальны конкурс
У кожнага конкурсу Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” — свая атмасфера і “начынне”. Напрыклад, “Маладосць на маршы” — энергія эксперыменту і пошукаў, творчае самавыяўленне ды крытыка рэалій. Асноўны конкурс ігравога кіно — тонкае выяўленне заган і змен у грамадстве. Асноўны конкурс дакументальнага кіно — назіранне не толькі за паўсядзённасцю, але і за рухамі чалавечай душы ў гэтай плыні жыцця… Што да Нацыянальнага конкурсу, старт якога адбыўся на сёлетнім форуме, то яго атмасферу і “начынне” вызначыць складана: з аднаго боку, нельга не павіншаваць беларускіх кінематаграфістаў са сваім конкурсам, з іншага ж — палітру форуму можна акрэсліць як “усяго патроху”.
Дыханнем шкла…
Тарас Мікалаевіч Паражняк нядаўна адзначыў сваё 90-годдзе. Сталічны ж Палац мастацтва да 23 лістапада стаў пляцоўкай для выстаўкі заслужанага дзеяча мастацтваў краіны. Мы, яго вучні і паслядоўнікі, шчаслівыя сваімі работамі таксама прымаць удзел у гэтай экспазіцыі.
Аўдыя & Відэа-8
Кастрычніцкія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявак Зміцер Вайцюшкевіч (A.) і спецыяльны карэспандэнт “К” Алег Клімаў (B.).
Цыркавая стужка Мёбіуса
На яго выступленні я вадзіў у цырк старэйшага сына, малодшых дзяцей, цяпер — унукаў. Можна падлічыць, што з першых гастролей клоўна Мая ў Мінску змянілася два пакаленні гледачоў. Ён — на манежы, і ў памяці ўзнікае —
Прас і цёмныя конікі
На гэтым тыдні адбыліся здымкі адборачных канцэртаў да Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра”. Запрашэнне іх наведаць уключала і трэк-лісты тых выступленняў. На падставе іх уважлівага вывучэння ўзніклі некаторыя развагі пра сутнасць Нацыянальнай музычнай.
Тэатральны (буд)працэс
Наш карэспандэнт наведаў Брэст, азнаёміўшыся з тым, як ідзе ўзвядзенне будынка для Брэсцкага тэатра лялек.
Версія рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка"
Журналіст "К" пабываў на паказе версіі знакамітай рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка" ад расійскага тэатра Стаса Наміна ў Палацы Рэспублікі. Перадаць атмасферу дапамогуць фотаздымкі з нашага сюжэта.
Ці паспрыяе крокавая даступнасць?
На пытанне “Калі вы не наведваеце тэатр ці наведваеце яго вельмі рэдка, то чаму?” 27% рэспандэнтаў адказала: “Там, дзе я жыву, тэатра няма”. Гэта можна інтэрпрэтаваць так: крокавая даступнасць устаноў культуры становіцца адным з ключавых фактараў у прыцягненні гледачоў, а пашырэнне сеткі ўстаноў бачыцца з дадзенага пункта гледжання апраўданым.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»