Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Маўляў, яго не зразумеюць…
Другі Адкрыты форум пластычных тэатраў Беларусі “ПлаSтформа-2014” скончыўся яшчэ ўзімку. І раптам, як вельмі аддалены па часе водгук, — “круглы стол”, прысвечаны і самому фестывалю, і, шырэй, эксперыментальнаму тэатральнаму руху, развіццю пластычнага мастацтва ўвогуле. Хтосьці быў здзіўлены: ці не зарана яшчэ піярыць трэці фэст? І што гэта за такое “абмеркаванне”: не адразу, “па слядах” мерапрыемства, а калі апошняга ўжо, як кажуць, і след прастыў?..
Каб зладзіць баль у палацы, а не ў хаце
Мабыць, кожны жыхар краіны можа назваць тое, што вылучае беларусаў сярод іншых народаў. Але ж, зразумела, традыцыйная культура нашай краіны не зводзіцца толькі да драўлянай хаты селяніна, саматканай ільняной вопраткі, вышытых ручнікоў ды дранікаў з салам. Бо была ў нас не толькі сялянская, але і багатая гарадская ды шляхецкая культура, на якую, на жаль, вельмі часта забываюцца.
АД ФАРЫ ВІТАЎТА Ў ГРОДНЕ... ДА БРАМЫ САПЕГАЎ У РУЖАНАХ
Гэтымі днямі на Беларусі бярэ старт насычанае падзеямі фестывальнае лета... Далучайцеся!
Ці патрэбен нам музей дызайну?
Кінуў у Сеціва запыт “музеі дызайну ў свеце”, а ў адказ: Берлін, Лондан, Масква, Хельсінкі, Парыж, Мадрыд, Лісабон… Мінска, як разумееце, у гэтым пераліку няма. Можа, нам і не патрэбен Музей дызайну? А калі патрэбен, дык што ён мусіць з сябе ўяўляць? Гэтыя ж пытанні мы задалі асобам, якіх дадзеная тэма не можа пакінуць абыякавымі.
Манументальны пенал
У гістарычнай забудове Венецыі ці Кракава столікі летніх кавярняў размяшчаюцца непасрэдна на ходніках старых вулак і плошчаў альбо ў зацішных дворыках, па суседстве з абавязковай зацыраванай бялізнай. Натуральна, гэта няправільна, негігіенічна і ўвогуле не па-багатаму. Што тут казаць, калі ў такіх забягалаўках нават плазму няма куды ўплішчыць, як і пару вялізных калонак! Ну а ці ж можа быць прыстойная кавярня без тэлевізара і “ненавязлівай пазітыўнай музыкі”? Вось і даводзіцца бедным наведвальнікам слухаць пошум вякоў ды глядзець адно аднаму ў вочы...
Нефарматны “лапаць”, які скінуўся даўно...
Даруйце за спознены глядацкі водгук, але ўсё думаецца мне пра фільм "Талаш", зняты колькі гадоў таму на "Беларусьфільме". Таму як жыхар мясцін, дзе адбываецца дзея твора Якуба Коласа і, адпаведна, фільма, хачу выказаць сваё бачанне гэтай экранізацыі.
“Кантрольны пакет” належыць не нам?
Шануючы кнігі прадстаўнічага класа, што маюць элітную паліграфію, цудоўны дызайн і глыбокі змест, немалую, а мо і пераважную колькасць патрэбнай мне інфармацыі атрымліваю з выданняў, якія не прэтэндуюць на асаблівую навукападобнасць. Часта, калі часу бракуе, аддаю перавагу не тамам, а брашурам, не манаграфіям, а дайджэстам, не навуковай, а папулярызатарскай літаратуры. Чытанкі, што, пагартаўшы, не шкада забыць у электрычцы, уяўляюцца мне надзвычай важным чыннікам інфармацыйнай прасторы. Яны, мяркуючы па немалых накладах і стабільнай прысутнасці на выдавецкім рынку, ахопліваюць велізарную аўдыторыю. У любым выпадку, ставіцца да іх з пагардай не варта. Мае развагі не датычацца чытва авантурна-скандальнага зместу пра ўсялякія “таямніцы гісторыі” і невытлумачальныя прыродныя з’явы — гэта іншая тэма. Гаворка ж ідзе пра папулярызатарскую літаратуру, што грунтуецца на больш-менш аб’ектыўным асэнсаванні вартай даверу факталогіі. Пра літаратуру з энцыклапедычным, асветніцкім ухілам.
Гучала музыка… Не тая і не там!
Не дарэмна сённяшні артыкул цалкам прысвечаны культуры Баранавіцкага раёна, які, як душ Шарко, запомніўся неверагоднымі кантрастамі ў самых розных праявах культурнага быцця. Што і казаць, такі “душ” для журналіста — рэч карысная: не дае расслабіцца, забяспечвае ежу для крытычнага роздуму і падштурхоўвае да аналізу самых розных праяў нашага творчага жыцця (ад захавання працоўнай дысцыпліны да асэнсавання прафесійнай годнасці работніка культуры). А без роздуму і аналізу які артыкул атрымаецца? Шэры ды нецікавы. Але не будзем самі сабе сурочыць…
“Арт-Сесія” для будучых CV
Ад “...Сесіі” да “...Сесіі” — трохгадовы перапынак, бо папярэдні Конкурс візуальнага мастацтва студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцей ВНУ “Арт-Сесія” праводзіўся ажно ў 2010-м. А сёлетні форум — юбілейны, дваццаты. З такой нагоды цікава азірнуцца на яго гісторыю і больш пільна агледзець сучасную выстаўку, каб зразумець, што з сябе ўяўляе зараз сумесная “творчая справаздача” маладых мастакоў.
Опера на марозе
“Опера на лёдзе? Ды гэта немагчыма!” — сказалі б усе ў адзін голас яшчэ ўчора. Але нядаўні Чэмпіянат свету па хакеі разбурыў усе ранейшыя ўяўленні пра гэты жанр. Прэм’ера беларускамоўнай (!) аднаактовай камічнай оперы з красамоўнай спартыўнай назвай “0:1”, напісанай нашым маладым кампазітарам Вольгай Падгайскай, адбылася на крытым катку “Юнацтва — Мінск” у парку імя Горкага.
Сад-сінтэз
У галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ажыццёўлены эксперыментальны выставачны праект “Сад”. У экспазіцыі былі спалучаны дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, відэа, графічны дызайн і… парфума. Яшчэ і музыка грала. Для нашых культурных рэалій такі сінтэз — справа, можа, і не звышнаватарская, але нязвыклая.
Сем плюс...
Мастакі — спецыялісты мастацкага тэкстылю стварылі ў складзе Беларускага саюза мастакоў творчую суполку “Сем+”. Гэта Ала Непачыловіч, Наталля Сухаверкава, Алена Обадава, Вольга Рэднікава, Алена Сяргеева, Марыя Барысенка, Уладзімір Лісоўчанка. У Цэнтры сучасных мастацтваў адбылася выстаўка-прэзентацыя суполкі.
Аб часе, які па-за ім
Адразу дзве роднасныя экспазіцыі — “Вяртанне да вытокаў” і “З рукатворных крыніц” — з’явіліся ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава. Роднасныя не толькі таму, што прадставілі іх бацька і сын — Уладзімір і Павел Хадаровічы. Духоўнае адзінства назваў — навідавоку. І па творах адразу ж бачна, што мастакі спавядаюць не знешне беларускі, этнаграфічны рэалізм, а той, што выяўляецца падсвядома.
Спрэчны “Тустэп…”
У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера новай лірычнай камедыі па п’есе амерыканскага драматурга Рычарда Баэра “Тустэп на фоне чамаданаў” у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца. Гэта першы спектакль паводле твора амерыканскага драматурга на нашай сцэне.
Восем сэмплаў на арган
Апошні месяц вясны прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы пад знакам аргана, які пры падтрымцы аблвыканкама навучальная ўстанова набыла ў Польшчы. Падзея стала знакавай не толькі для каледжа, але і для ўсяго горада — сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. Бо падобнага ўнікальнага электраінструмента, вырабленага на стыку найноўшых інжынерных ды інфармацыйных тэхналогій, няма на тэрыторыі ўсяго СНД.
Калі луг — Пісьмянкова
Цягам двух дзён Касцюковіцкая зямля дыхала музыкай, паэзіяй і песняй: тут прайшло ІІІ Абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.
Пад небам Іспаніі
Вучні Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 1 Арсен Траскоўскі (фартэпіяна, настаўнік — Наталля Панасенка), Ягор Пруднікаў і Лізавета Яфрэменка (балалайка, настаўнік — Ірына Віслагузава) прынялі ўдзел у II Міжнародным конкурсе інструментальнай музыкі "Open Spain". У іспанскім горадзе Ларэт-дэ-Мар сабраліся музыканты з Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Украіны, Беларусі, Казахстана… Для беларусаў паездка на прэстыжны фэст аказалася надзвычай плённай.
Свята колішняй Раскошы
Гродзенскі праект “Жывая гісторыя” разам з Абласной бібліятэкай імя Яўхіма Карскага і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама правёў свята адной з самых старых вуліц абласнога цэнтра — Элізы Ажэшка. Каля дома пісьменніцы, дзе праходзіла большая частка мерапрыемстваў, ладзіліся майстар-класы народных рамеснікаў і традыцыйных танцаў, тут можна было паслухаць вершы, прысвечаныя літаратарцы.
Консул са Стрэлічава
Сёлета адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння нашага земляка Іосіфа Антонавіча Гашкевіча — дыпламата, усходазнаўцы, перакладчыка і мовазнаўцы, першага дыпламатычнага прадстаўніка Расійскай імперыі ў Японіі. Яго асоба, як і ягоная навуковая ды дыпламатычная дзейнасць, настолькі шматгранная, што дасюль прыцягвае ўвагу шматлікіх навукоўцаў з розных краін Еўропы і Азіі. У тым ліку — з Японіі ды Беларусі. Дзейнасць Гашкевіча ўшанавана і UNESCO: сусветная арганізацыя ўнесла ягоныя ўгодкі ў свой Каляндар памятных дат.
Правілы сойкі
Віктар ШАЛКЕВІЧ — не проста акцёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Ён больш вядомы як бард, які часта выступае з сольнікамі. Са сваімі песнямі быў запрошаны і ў спектакль “Местачковае кабарэ” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Наша размова з ім пачалася акурат з гэтага сумяшчэння — лялек і драмы. Тым больш, што ў яго ўсё было “не як у людзей”: куды часцей з лялек бягуць у драму, — ён жа пачынаў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры. І толькі потым узніклі лялькі.
Ірына Відава, Акім Тышко - Дзве таполі
Новая песня Алега Молчана “Дзве таполi” з цыклу песень “Мая малiтва” на вершы Янкі Купалы. Гэты песенны цыкл ствараўся кампазітарам у перыяд з 2007 па 2012 год. Асноўная частка песень была напісана да 125-годдзя класіка беларускай паэзіі, затым з'явіліся і новыя песні да 130-годдзя Янкі Купалы. Некаторыя песні, да прыкладу, “Ты прыйдзi”, “Маладым на вяселле” прагучалі на аўтарскіх канцэртах Алега Молчана ў 2008 і 2010 гадах. “Родныя песнi” загучалі ў рэпертуары вакальнай групы “Чысты голас”.
Ветах - Гапак
Твор з будучага альбома гурта дударскай музыкі "Ветах". За аснову ўзяты варыянт цэнтральнай і паўднёвай Беларусі з калекцыі Міколы Козенкі.
Бацька, пара цвіцення і галерэя
— Усё пачалося з дзяцінства… Хлопчык Барыс бегаў з сябрамі на бераг “рэчкі свайго дзяцінства” Сіць (так назаве потым цыкл сваіх эцюдаў мастак, якім і стаў той хлопчык) — збіраць каляровыя каменьчыкі. Першыя малюнкі былі зроблены менавіта імі. А хлапчукі здзіўляліся: “Як ты іх знаходзіш? Для нас усе каменьчыкі — аднолькавыя, шэрыя…” Прырода падарыла Барысу Аракчэеву “адчуванне колеру”, як кажуць мастакі...
Гродна перад фэстам
Фатограф Марк ХАРЛАМАЎ па нашай просьбе зафіксаваў моманты падрыхтоўкі Культурнай сталіцы Беларусі-2014 да Х Фестывалю нацыянальных культур.
Басанож як дрэс-код
Лёс гэтага паселішча — бадай тыповы ў наш век урбанізацыі. Сто гадоў таму ў вёсцы Стойлы, што на Пружаншчыне, было больш за дзве сотні жыхароў. Цяпер яе насяляе хіба “драўляны народ”, створаны легендарным народным скульптарам Мікалаем Тарасюком. 82-гадовы майстар — “апошні з магікан”, які нізавошта не жадае пакідаць родную хату, нягледзячы на ўсе побытавыя складанасці.
Да апошняга патрона…
Зараз я заканчваю працу над кнігай пад рабочай назвай “Міхаіл Савіцкі. Чырвонае і чорнае” для выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У працэсе збору матэрыялаў, у тым ліку ў час маіх шматлікіх сустрэч з мастаком і “кіламетрамі” запісаў яго ўспамінаў на дыктафон цягам многіх гадоў, а таксама ўжо цяперашніх пошукаў дакументаў у музейных архівах ды фондах, я сутыкнуўся з тым эксклюзівам, пра які раней амаль ніхто не ведаў... У гэтым фрагменце распавяду пра тое, як 19-гадовы хлопец з Беларусі, у будучым — сусветна вядомы мастак, стаў удзельнікам гераічнай Севастопальскай эпапеі і фактычна — адным з апошніх абаронцаў чарнаморскай крэпасці ў 1941 — 1942 гадах.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»