Свежы нумар
"К" інфармуе
Набіраем абароты!
VІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета пройдзе сёлета з 2 па 12 кастрычніка і прапануе прыхільнікам музыкі каля дзясятка выбітных канцэртаў.
Далей
Ляцім на крылах Дзён культуры
Дні культуры Беларусі ў Літве пачнуцца 21 верасня і будуць доўжыцца амаль два з паловай месяцы, ажно да 1 снежня.
Далей
Сустрэча з QR-кодам
На прыступках Дома-музея І З’езда РСДРП пасля прэзентацыі сістэмы мабільнага аўдыягіда і QR-кодаў я сустрэў Аляксея Агеенку і Жанну-Марыю Дрысэн. Яны па мабільным тэлефоне даслухвалі інфармацыю аўдыягіда. Жанна-Марыя Дрысэн прыехала ў Беларусь з Амстэрдама. Гэта другі яе візіт у нашу краіну: першы адбыўся 20 гадоў таму. Пра тое, якія агульныя інтарэсы ў фатографа з Галандыі і аператара айчыннага тэлебачання, мы распавядзём у наступных нумарах нашай газеты. Не прапусціце!
Далей
Мадонны...
15 жніўня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася персанальная выстаўка жывапісу Аляксея Кузьміча, на якой аўтар прадставіў больш за 90 палотнаў.
Далей
Анімацыйная прэм’ера
Восем паштовых марак з выявамі герояў айчыннай анімацыі рыхтуюцца да выпуску ў выдавецкім цэнтры “Марка” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта”. Выпуск адпаведнага блока філатэлістычнай прадукцыі стаў плёнам супрацоўніцтва кампаніі і Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
І новая музыка
З 6 па 8 верасня Мір, Любчу і Гродна аб’яднае Музычны фестываль, прысвечаны творчасці кампазітара Мікалая Дзмітрыевіча Набокава (1903 — 1978 гг.) і прымеркаваны да 110-годдзя з дня яго нараджэння.
Далей
Форум
Трэба абмеркаваць!
Ці чакаць замежных турыстаў нашым персанальным музеям?
Не так даўно ў Маскве адбыўся Першы Форум літаратурных музеяў. Яго эксперты вызначылі дваццаць лепшых музеяў гэтай сферы. “Сусветную зборную”, паводле дадзенага рашэння, складаюць музеі Вялікабрытаніі, Германіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ірландыі, Турцыі, Швецыі, Швейцарыі. У гэтым прэстыжным спісе прадстаўлены таксама Расія і Украіна. Першая — музеямі Пушкіна, Ахматавай, Маякоўскага, Чэхава, Талстога, другая — Літаратурна-мемарыяльным музеем Міхаіла Булгакава ў Кіеве. Беларусь у дваццатку не трапіла. Чаму? Гэтае пытанне мы задалі нашым экспертам.
Далей
Каментарыі (1)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Дзяжурны па нумары
А ўся справа — у скрынцы?..
Я зноў пра бібліятэкі ды бібліятэкараў. І пачну здалёк: з веткаўскага дзяцінства. У класе пятым-шостым я быў запісаны ў дзве бібліятэкі: школьную і дзіцячую. А хацелася яшчэ — і ў дарослую. Урэшце, дапамагла маці-настаўніца: мяне “па блаце” запісалі і туды. Па сёння памятаю сваё вялікае расчараванне: у дарослай, сярод сур’ёзных паліц з сур’ёзнымі фаліянтамі, мяне, падшыванца, чакала... драўляная скрынка з тонкімі “садаўскімі” выданнямі, змест якіх я ведаў ужо на памяць. А далей скрынкі бібліятэкарка не “пушчала”: забаранялася апошнімі інструкцыямі райана. А, не дай Бог, штосьці не тое вычытае, а раптам чагосьці не дацяміць, а калі не пра тое думаць пачне... Праз які тыдзень, з плачам і енкам, я ўсё ж вырваўся за межы скрынкі і вычытаў не тое, і не ўсё дацяміў, і думаць пачаў не так, але адкрыў для сябе Свет, у якім і сёння пачуваю сябе паўнавартасным грамадзянінам з непахісным правам на вальнадумства ды крытычнае асэнсаванне з’явы, падзеі, факта. Вельмі шкада, што ключ да гэтага Свету мне дала не бібліятэкарка, якая так і засталася паслугачкай “скрынкі”, дзе апрача састарэлых ды нецікавых дагматаў нічога не было. Вось у такіх бібліятэчных “скрынках” уся і справа.
Далей
На маю думку...
Праекты развіцця
Разбурыць маёнтак... Каму гэта выгадна? + спасылкі на ўсе артыкулы аўтапрабега па Віцебшчыне і Магілёўшчыне
Акцыя “К”: журналісцкі аўтапрабег па СДК і не толькі / Культурная інфраструктура і яе адсутнасць
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Prof-партфоліа
аКно ў свет
art-блог
Дык хто там прыехаў?
Напрыканцы сезона Новы драматычны тэатр здаў мастацкаму савету гогалеўскага “Рэвізора” — спектакль Аляксандра Гарцуева пад назвай “Да нас прыехаў...”. Сярод тых, хто ўбачыў генеральны прагон, аказаліся акцёр і рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Алег Чэчанеў і рэдактар аддзела “К” Надзея Бунцэвіч. Таму рыхтавацца да прэм’еры, якой увосень адкрыецца новы сезон, вы можаце ўжо зараз, атрымаўшы адразу дзве рэцэнзіі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Цвёрдасць скульптара
"Пішыце маё прозвішча без мяккага знака: “Міс-ко”. Гэтую фразу я пачуў шмат гадоў таму, калі пазнаёміўся з Іванам Якімавічам у Мастацкім музеі, дзе на выстаўцы, сярод іншых работ, быў скульптурны партрэт Зіны Партновай.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Прыцягвайце ўвагу да праектаў!
Яшчэ больш працаваць у Сеціве стала, калі актыўна занялася ініцыятывамі на карысць спачатку стварэння Музея Чэслава Нэмэна ў яго родных Старых Васілішках, што на Шчучыншчыне, а цяпер — далейшага развіцця ўстановы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва вяртанне імёнаў
На людным месцы
Майстар-клас на “...Запустах”
У чарговы раз у Бельску, што ў Падляшскім ваяводстве Польшчы, прайшлі “Спасаўскія запусты”, арганізаваныя мясцовым аддзелам Беларускага грамадскага культурнага таварыства і Бельскім домам культуры. Удзел у свяце ўзяў фальклорны гурт з вёскі Балота Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Далей
Бібліятэка на тураб’екце мае сэнс
У Гродзенскім раёне маецца ўнікальны помнік гідратэхнічнага будаўніцтва ХІХ стагоддзя — знакаміты Аўгустоўскі канал. Адна з найстарэйшых бібліятэк раёна — Сапоцкінская гарпасялковая — пашырае сярод падлеткаў веды пра гэты аб’ект.
Далей
Гістарыёграф
Забойства Пэна: яшчэ адна версія злачынства
І ў заключэнне — пра лёс галоўных дзеючых асоб “справы аб забойстве Ю.Пэна”.
Далей
Суботнія сустрэчы
Фотасюжэт нумара
Грушаўка-арт
Неўзабаве з гісторыяй капліцы Рэйтэнаў здолее пазнаёміцца кожны наведвальнік гэтых мясцін. 18 жніўня стараннямі аўтара артыкула “Герб апошняга з Рэйтэнаў” на стар. 14 Зміцера Юркевіча там будзе ўстаноўлены інфармацыйны шчыт. Падзея адбудзецца ў рамках фестывалю “Дах-ХХІ”, які пройдзе на тэрыторыі сядзібы, спалучыўшы Свята традыцыйнай народнай культуры і праявы сучаснага мастацтва. Арганізатарам імпрэзы выступіў Ляхавіцкі райвыканкам. Тыдзень тут доўжыўся валанцёрскі летнік, які спалучыў пленэр, майстар-класы па традыцыйных танцах для мясцовай дзятвы, а таксама работы па ўпарадкаванні сядзібы. Уваход на імпрэзу — вольны, але гледачы мусяць парупіцца пра тое, каб туды дабрацца. Зрэшты, гэта нескладана: ад Ляхавічаў — усяго якія пару кіламетраў.
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Рэклама інтэлектуальнага прадукту
Працягваюць паступаць водгукі на публікацыю “У Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?”. Вось чарговы з іх.
Далей
Рэакцыя на рэдакцыю
Калі казаць пра піяр. (Не)інЕртны
Рэдакцыя атрымала ліст ад кіраўніцтва і творчых супрацоўнікаў студыі “Летапіс” у якасці водгуку на публікацыю “Якія плюсы і мінусы ўваходжання “Белвідэацэнтра” ў структуру “Беларусьфільма”?”. Прыводзім яго разам з рэдакцыйным каментарыем.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |