Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Генетычны код матэрыялізацыі "нематэрыяльнай..."
Сёлета сваё дзесяцігоддзе адзначыць Канвенцыя UNESCO аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Дакумент папраўдзе эпахальны: менавіта ён сфармуляваў стаўленне сусветнай супольнасці да тых культурных каштоўнасцей, якія самі па сабе неспасціжныя з дапамогай органаў пачуццяў, і, мабыць, менавіта таму пра іх існаванне многія раней нават і не задумваліся. Англійскае слова “intangible” мае мноства слоўнікавых дэфініцый, і “нематэрыяльны” — гэта толькі адна з іх. Далей праз коску, нібыта ўдакладняючы, ідуць словы “неадчувальны”, “няўлоўны” і нават “неспасціжны”. Безумоўна, такі сінанімічны шэраг моцна інтрыгуе, ды, у той самы час, і дадае клопатаў. Асабліва калі гутарка вядзецца пра спадчыну. Прынцып “Не нашкодзь!” тут асабліва важны — і найбольш складаны для выканання. Канвенцыя прапануе некалькі асноўных алгарытмаў дзеяння. Адзін з іх — стварэнне таго комплексу ўмоў (у тым ліку сацыяльных ды эканамічных), якія спрыяюць натуральнай жыццяздольнасці абраду. Другі — папулярызацыя народнай спадчыны, дзякуючы чаму элементы апошняй становяцца больш каштоўнымі для саміх носьбітаў. Але ж рэальнае ўвасабленне гэтых прынцыпаў заўсёды спараджае мноства “ўзбочных” пытанняў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»