Свежы нумар
У нумар!
Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры.
Самабытная нацыянальная культура з’яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны.
За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу.
Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі — нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме.
Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
14 кастрычніка 2012 года
Далей
Мастыхін
Бамонд: опера, балет
"К" інфармуе
Аднастайнасці — няма!
12 кастрычніка ў Гродзенскім цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман” распачаўся Першы Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”.
Рэалізацыя маштабнага нацыянальнага праекта паспрыяе развіццю музейнай справы, надасць імпульс новым творчым ініцыятывам, а таксама прыцягне ўвагу жыхароў Беларусі да шматграннай дзейнасці айчынных музеяў.
Далей
Шаноўныя работнікі культуры!
Дазвольце шчыра павіншаваць вас з прафесійным святам. У гэты дзень мы маем нагоду прыгадаць тыя значныя здзяйсненні, што сведчаць пра духоўнае аблічча нашай краіны і якімі вызначалася развіццё сферы нацыянальнай культуры на працягу года.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Зорка, якая свеціць усім
10 кастрычніка ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” прайшло ўрачыстае пасяджэнне з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры. У тэатральнай зале Нясвіжскага палаца сабраліся кіраўнікі і супрацоўнікі ўпраўленняў ды аддзелаў культуры краіны.
Віншаванне Кіраўніка дзяржавы зачытаў прысутным Аляксандр Радзькоў. А ўручаючы ўзнагароды, для кожнага ўганараванага Аляксандр Міхайлавіч знаходзіў цёплыя словы падзякі і шчырай увагі.
У сваёй прамове міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка параўнаў нацыянальную культуру з зоркай, якая свеціць усім тым, хто гатовы яе прыняць і зразумець. І гэтая нязгасная зорка жывіць духоўнае здароўе нацыі, спрыяе развіццю нашай дзяржаўнасці.
Далей
Абмен падзеямі і турыстамі
Дні культуры Азербайджана ў Беларусі, што прайшлі 8 — 10 кастрычніка, не толькі павысілі цікавасць мінчан і гасцей сталіцы да мастацтва гэтай краіны, але і вымусілі многіх задумацца пра турыстычную вандроўку ў Азербайджан.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Лаўрэаты Прэмiі Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры і мастацтва 2012 года
На падставе рашэння Камicii па прысуджэнні Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры, зацверджанага пастановай Прэзiдыума прафсаюза ад 25.09.2012 г., лаўрэатамі Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры і мастацтва 2012 года з’яўляюцца:
Далей
Соцыум
“Кландайк” турызму, напаўз’едзены шашалем
Музей Мікалая Тарасюка: гатовыя формулы не спрацуюць
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Крытычная маса
art-блог
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры вяртанне імёнаў
Роберт Фальк у Віцебску: “Я ўбачыў у глыбіні пейзажу чырвоную рабіну…”
…Паводле маёй версіі, якраз у гэты час Фальк надумаў разыходзіцца са сваёй другой жонкай — Кірай Канстанцінавай-Аляксеевай (дачкой К.С. Станіслаўскага) з намерам звязаць жыццё з 26-гадовай студэнткай-пераросткам Віцебскай народнай мастацкай школы Раісай Ідэльсон, з якой ён пазнаёміўся яшчэ ў Маскве з лёгкай рукі вядомага мастацкага крытыка Абрама Эфраса. Раней, перад рэвалюцыяй, яна вучылася ў Юдаля Пэна і пастаянна жыла ў Віцебску, хаця часта ездзіла і ў Петраград, наведваючы Школу падтрымкі мастакоў пры Акадэміі мастацтваў ды прыватную студыю Я.Гольдблата, так бы мовіць, павышала сваю прафесійную кваліфікацыю. Некаторы час брала ўрокі нават у Кузьмы Пятрова-Водкіна…
Далей
На людным месцы
Напеў Міншчыны
Дзясяты раз Пухавіцкая зямля збірае артыстаў-аматараў і майстроў Міншчыны, аб’яднаных памкненнем захаваць лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, сваім талентам і натхненнем запаліць зорку творчасці.
Далей
Кніга, даступная кожнаму
Выхад з друку сотняў найменняў кніг, новыя праекты па папулярызацыі друкаванага слова, пашырэнне асартыменту рэспубліканскіх і сельскіх бібліятэк — усё гэта падзеі Года кнігі ў нашай краіне.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
"...Музычная восень”. Беларусы прыляцелі!
Заўтра ў сталічнай філармоніі адкрываецца 38-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Галоўнай яго адметнасцю стане тое, што ён змесціць у сабе, сярод іншага, Міжнародны музычны форум “Беларусы свету”: у Мінск з’едуцца нашы лепшыя музыканты, якія апошнім часам жывуць і працуюць у іншых краінах, услаўляючы беларускую нацыянальную культуру па ўсім свеце.
Далей
Касцюшка на сімпозіуме
Па традыцыі ў першыя выхадныя кастрычніка ў Мацяёвіцах, што пад Варшавай, праходзіць Касцюшкаўскі сімпозіум. Сёлета ён — 29-ы па ліку. Прычым апошнія 15 мерапрыемстваў праводзяцца з удзелам беларускіх прадстаўнікоў.
Далей
Гістарыёграф
Госць Мінска
Сімфонія для кажушка з аркестрам
Сапраўднай “фішкай” сёлетняга Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стаўся прыезд да нас сусветна знакамітага грузінскага кампазітара-класіка Гія
КАНЧЭЛІ. Ён быў у Мінску не ўпершыню. Але ранейшы візіт адбыўся напрыканцы 1980-х, калі на Усесаюзным фестывалі, што праходзіў у нашым Вялікім тэатры, паказвалася яго опера “Музыка для жывых”, прывезеная ў Мінск тэатрам з Тбілісі. Цяпер жа мы адкрылі яго “Стыкс”, а ў час творчай сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ён падарыў гэтай навучальнай установе кампакт-дыскі са сваімі творамі. Была таксама магчымасць задаць маэстра колькі пытанняў.
Далей
Найпрыгажэйшая загадка
Сярод падзей Дзён культуры Азербайджана ў Беларусі — не толькі шэраг адметных мерапрыемстваў, але і прыезд да нас такой зоркі, як народная артыстка Азербайджана, уладальніца прыза “Залаты дэрвіш” Каміла ГУСЕЙНАВА.
Далей
Мы і свет
Маладзечанцы ў Варшаве
Сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь і “візітоўка” Маладзечанскага рэгіёна — выступіў у польскім горадзе Красныстаў і запісаў дыск у Варшаўскай студыі гуказапісу, якая лічыцца адной з лепшых у Еўропе.
Далей
Энергія Дэльфаў
29 верасня ў казахстанскай Астане завяршыліся VII Адкрытыя Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў — удзельніц СНД “Энергія маладых”.
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
несталічныя скарбы
Страта
“Мне б яшчэ дзясятак гадоў, каб закончыць свае карціны…”
Жыццё не спыніць. Смерць, на жаль, таксама. Пайшоў з жыцця заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Пётр Данэлія. Пры жыцці я называў яго, канешне ж, з імем па бацьку — Пётр Аляксеевіч, хаця мы сябравалі шмат гадоў. Дыстанцыю адчуваў заўсёды. І прычынай таму была не толькі значная розніца ва ўзросце: проста, ён быў выдатны мастак, прычым сапраўдны, і належыў да пакалення тых “апошніх з магікан”, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага беларускага пейзажнага жывапісу.
Далей
Застанецца зоркай у небе беларускім...
Пайшоў з жыцця мастак Сяргей
ЦІМОХАЎ. Яму было пяцьдзясят два гады — час сталасці: ужо ёсць мудрасць, і яшчэ ёсць сілы. Жыццёвы ды творчы досвед ужо дазваляе цвяроза ацэньваць рэчаіснасць, ды яшчэ не знікла памкненне змяніць штосьці ў самім сабе альбо ў навакольным свеце ў лепшы бок…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |