Свежы нумар
У нумар!
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6 ад 5 студзеня 2012 г. Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:
Далей
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5 ад 5 студзеня 2012 г. Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
Далей
Увага! “Гарачая лінія” па актуальных пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
10 студзеня, у аўторак, з 14-й па 16-ю гадзіну ў Інфацэнтры “Культура-інфа” будзе працаваць “гарачая лінія” з удзелам начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігарам ЧАРНЯЎСКІМ.
Пытанні, звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны, можна задаваць па тэлефонах — (8-017) 290-22-50 і 292-99-18 — непасрэдна 10 студзеня, альбо загадзя праз электронную пошту: kultura@tut.by.
Далей
Са светлым святам Ражджаства!
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Мінаюць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як
і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб’ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабрыні, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт.
Ражджаство — дамашняе свята, якое сустракаюць сярод родных
і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цеплыню і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і.
Шчыра зычу вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
7 студзеня 2012 года
2012
Далей
Мастыхін
Інкубатар ідэй пад трайным брэндам
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва сёлета асабліва не акцэнтаваў увагу на калядна-навагодняй тэматыцы, але ж прапанаваная ім на гэты час выстаўка, якая адкрылася 3 студзеня, мае выразны святочны easy-фармат. Мабыць, менавіта ён лучыць у адну кампанію такіх аўтараў, як Уладзімір Цэслер (чыё імя было вынесена ў загаловак праекта), Мікалай і Алена Байрачныя ды Віктар Мінько. Іншы фактар “кампанейскасці” — таксама навідавоку: гэта спелы прафесіяналізм кожнага са згаданых творцаў.
Далей
Палітра чысціні і настальгіі
Ён не дажыў да гэтага свайго юбілею амаль 14 гадоў: 27 снежня 2011-га яму споўнілася б — 80. З гэтай нагоды ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся вечар яго памяці. Гаворка — пра цудоўнага чалавека і патрыёта сваёй Радзімы, былога дырэктара музея, мастака і мастацтвазнаўцу, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Юрыя Аляксандравіча Карачуна.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Год 2012-ы названы Годам кнігі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2011-га падпісаў Указ № 618 “Аб абвяшчэнні 2012 года Годам кнігі”.
Далей
Святочны Баль у Палацы Рэспублікі
Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва пройдзе, як і заўжды, на галоўнай сцэне Палаца Рэспублікі. Пра адметнасці сёлетняга мерапрыемства карэспандэнту "К" распавяла галоўны рэжысёр цырымоніі Ніна Осіпава.
Далей
Калядная імпрэза ў МЗС
Паводле добрай традыцыі, ужо трэці год запар міністр культуры нашай краіны Павел Латушка, а таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прымаюць удзел у традыцыйным святкаванні Каляд у шэрагу міністэрстваў і дыпламатычных місій.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Акадэмія са статусам вядучай
Незадоўга да навагодніх святаў Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў займела статус вядучай установы вышэйшай адукацыі ў сферы культуры. Гэты статус вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі краіны.
Далей
Да поўнага кантакту!
У апошнія дні 2011-га калектыву Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” было нададзена ганаровае званне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь.
Далей
“Кліпавы” палёт думак
Днямі знакаміты паэт-песеннік Алег ЖУКАЎ, чые хіты спяваюць не толькі беларускія зоркі, быў адзначаны найвышэйшай узнагародай Міністэрства культуры нашай краіны — нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры вяртанне імёнаў
Доўгае падарожжа ад Лагойска і Радзівілімонтаў
Артур Бартэльс: некарыкатурны лёс карыкатурыста
Далей
Ёсць пытанне !
Сітуацыя
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
ААНаўскі фотафакт
Сусветнае прызнанне атрымала чарговае даследаванне айчынных гісторыкаў. Гэтым разам на сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый змешчана інфармацыя пра раскопкі старажытнага горада Казіміра, што існаваў у ХVІІ стагоддзі на тэрыторыі нашай краіны. Пры гэтым падкрэсліваецца вялікая роля валанцёраў, якія пад час археалагічных даследаванняў працуюць побач з прафесіяналамі.
Далей
Віншуем лаўрэатаў !
Шлях любові на Зямлі
На тэрыторыі Лідчыны, Навагрудчыны і Слонімшчыны размешчаны ўнікальныя дыяменты спадчыны беларускай зямлі. Сёння многія з іх з’яўляюцца праваслаўнымі храмамі. Разам з тым, на адзначанай тэрыторыі, аб’яднанай у 1992 годзе ў адну епархію, аднаўляюцца і знішчаныя ў розныя часы святыні. Неацэнная роля ў гэтым належыць архіепіскапу Гурыю.
Далей
Колеры, бы смарагды
Як вядома, яшчэ 14 жніўня 2011 года ў Мінску адбылося ўрачыстае асвячэнне капліцы ў гонар іконы Божай Маці “Знаменне” на Брацкіх могілках часоў Першай сусветнай вайны.
Далей
“Рэжысура” сям’і
За 20 гадоў існавання Дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці Галіна Леанідаўна і Ігар Вітальевіч Бушмакіны выхавалі адзінаццаць дзяцей. А пачыналася ўсё ў далёкім 1988-м, калі ў Арменіі адбыўся жахлівы землятрус...
Далей
Знайсці “залатую сярэдзіну”
Заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў пад час здымак у гэтым тэлевізійным праекце прызнаўся, што падобных “выпрабаванняў” ён не забудзе доўга. “Даводзіцца знаходзіцца ў акопах, будаваць снежныя сховішчы, плаваць у вадзе, падпальваць розныя прадметы, лазіць па катакомбах...” — адзначыў ён. І дадаў: “Усё гэта хоць і складана часам, але вельмі захапляльна!” Вядома, гаворка — пра 13-серыйны дакументальна-мастацкі праект “Гарады-героі” тэлеканала “АНТ”, які стаўся своеасаблівым крокам наперад для беларускага тэлебачання ў стварэнні гістарычнага тэлекіно. Над дакументальна-мастацкім цыклам працавала цэлая каманда прафесіяналаў, але рэжысёру Ільі Баранаву ды аператару Канстанціну Рабкову прыйшлося, бадай, цяжэй за ўсіх: сабраць усе складнікі ў адно цэлае і годна ажыццявіць добрыя ідэі сцэнарыста Вячаслава Бандарэнкі.
Далей
Складнікі здароўя
Вынікі зробленага — у мінулым годзе і не толькі — сёння падсумоўвае і калектыў аддзялення ранняга ўмяшання Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі. Галоўны ўрач установы Уладзімір Пінчук упэўнены, што названае аддзяленне ўнесла значны ўклад у развіццё сістэмы ранняй дыягностыкі і карэкцыі псіхамаўленчых, нейрасэнсарных і маторных парушэнняў, выяўленых у дзяцей яшчэ пад час цяжарнасці іх маці і родаў.
Далей
Паспець усё!
Новы год салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына АЛЕЙНІК сустрэла на гастролях. Спачатку была Грэцыя, куды яна ездзіла танцаваць Кітры з трупай Гедымінаса Таранды. Потым — Германія, дзе танцоўшчыца далучылася да нашай трупы, якая выехала туды з “Лебядзіным возерам” і “Шчаўкунком”. Так што размаўляць нам давялося і па тэлефоне, і праз Інтэрнэт.
Далей
Класікам ад “...Авангарда”
У 2011-м ансамблю салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Байдава споўнілася 20 гадоў. Але збег творчых падзей, што прыпаў на гэты час, быў звязаны не толькі з юбілеем.
Далей
Больш няма ва ўсім свеце
Народны артыст Беларусі, прафесар Яўген ГЛАДКОЎ даўно ўжо прызнаны “галоўным цымбалістам” усёй краіны. Славуты выканаўца, які і сёння не цураецца сцэны, ён выхаваў ледзь не ўсіх сучасных беларускіх цымбалістаў. Сярод іх — не толькі ягоныя вучні, але і вучні яго вучняў ужо ў некалькіх пакаленнях. 2011-ты быў для яго асабліва насычаным.
Далей
“Як стары Рэмбрант…”
Генадзь ШУТАЎ — мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь зазначае: ”Шчыра кажучы, я — мастак “старадаўняга” жанру — нацюрморта, які існуе ў свеце стагоддзямі”.
Далей
“Творчыя і добрасумленныя “Зорка”ўцы”
Кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Харэаграфічны ансамбль “Зорка” Наталлю ЧАРНЮК карэспандэнт “К” заспеў на рэпетыцыі. “Акурат зараз рыхтуемся да выступлення на канцэрце ў Палацы Рэспублікі”, — прызналася яна.
Далей
Смелы тэатр — з рызыкай
Для народнай артысткі Беларусі Бэлы МАСУМЯН, па яе прызнанні, тэатр пачаўся не з вешалкі. Адлік варта браць ад дзяцінства, ад вялізнай бацькоўскай бібліятэкі, ад неўтаймоўнага жадання чуць і бачыць, а яшчэ дакладней — адчуваць і даследаваць пакуль нязведаныя жыццё і свет. Менавіта з гэтай нязведанасці і вырасла памкненне дапрыдумваць тое, чаго не хапала ў кніжных гісторыях і ілюстрацыях. І менавіта працягам такога дапрыдумвання стаў шлях да акцёрскага майстэрства.
Далей
“Імпарт” у нашым кантэксце
Сёння на паліцах айчынных кнігарняў — сапраўднае раздолле беларускай і замежнай літаратуры. Можна без асаблівых намаганняў знайсці шыкоўныя фотаальбомы, турыстычныя выданні, мастацкую літаратуру беларускіх кнігавыдаўцоў. У той жа час, пераважная большасць кніг пра замежную архітэктуру і мастацтва “прыехала” да нас з Расіі. Больш за тое: часцей за ўсё гэта — перавыданні дарэвалюцыйных і савецкіх аўтараў…
Далей
Ёсць кантакт! Музейны!
Ці не адным з самых папулярных музеяў нашай краіны летась стаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, які здолеў прапанаваць шматлікім айчынным і замежным аматарам культуры цікавыя мастацкія, музычныя, адукацыйныя і турыстычныя праекты.
Далей
Скальпель, што адкрывае… прыгажосць
Падводзячы вынікі года, загадчык навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Аркадзь Шпунт прыгадвае перадусім выстаўку “Адкрыццё святой прыгажосці”. Прадстаўленыя на ёй дзесяць твораў беларускага сакральнага жывапісу былі вернуты рэстаўратарамі літаральна з нябыту.
Далей
Куфар-радца
КАРОНА З КАХАННЯ. Янка Купала і Паўліна Мядзёлка. Версія
Лірычная драма па матывах кнігі Паўліны Мядзёлка “Сцежкамі жыцця”.
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Погляд з XXI стагоддзя
Прыгоды Рэдактара. Дубль 1
Сярод розных кінематаграфічных прафесій, ёсць адна, бадай, з самых цікавых, аднак, на жаль, практычна невядомых і незразумелых для шырокай публікі. "Рэдактар фільма" - гэтая пасада сёння гучыць амаль экзатычна, а некалі ад людзей, што яе займалі, залежыў лёс не толькі канкрэтных стужак, але і іх творцаў, а часам нават цэлых кірункаў айчыннага кінамастацтва.
Цяперашні член Грамадскай рады Нацыянальнай кінастудыі "Беларусфільм" Ізольда КАВЕЛАШВІЛІ звязана з айчынным кіно з 1968 года, калі яна разам з мужам, аператарам Барысам Аліферам, прыехала ў Мінск, каб працаваць на адной з самых актыўных на той час кінастудый Савецкага Саюза. Перад тым скончыла сцэнарна-кіназнаўчае аддзяленне знакамітага ВГИКа, стажыравалася на "Грузия-фильм", працавала на туркменскай кінастудыі.
А "Беларусьфільм" у другой палове шасцідзясятых імкліва развіваўся: на ім працавала новае пакаленне айчынных кінематаграфістаў, якому было наканавана прынесці вялікую славу нацыянальнаму экрану. Адна за адной выходзілі на экран знакамітыя стужкі Віктара Турава, Барыса Сцяпанава, Уладзіміра Бычкова, Віталя Чацверыкова, Ігара Дабралюбава, на падыходзе былі шэдэўры Валерыя Рубінчыка і Леаніда Нячаева. Шмат да якіх карцін гэтых аўтараў Ізольда Кавелашвілі мела непасрэднае дачыненне: у службовых абавязках тагачаснага рэдактара значылася не толькі праца са сцэнарыямі, але і іншыя, часам вельмі дзіўныя для недасведчанага ў кіно чалавека, заняткі, якія, тым не менш, дапамагалі стужкам убачыць свет.
"К" папрасіла Ізольду Дзмітрыеўну падзяліцца ўспамінамі пра сваю працу на "Беларусьфільме" і пра тых кінематаграфістаў, з якімі давялося супрацоўнічаць. Сёння мы прапануем чытачам толькі некалькі яркіх старонак з кінематаграфічнага жыцця вопытнага рэдактара, якія, спадзяёмся, будуць асабліва ўважліва прачытаны тымі, каму ствараць беларускае нацыянальнае кіно ў ХХІ стагоддзі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |