Свежы нумар
У нумар!
Прэзідэнцкае служэнне
Учора ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Далей
Мастыхін
Дрэва любові Наталлі Паплаўскай
Час бяжыць, і за мітуснёй штодзённай кожны з нас неўпрыкмет падыходзіць да “круглай даты”, калі трэба падвесці чарговую рысу перажытага, здзейсненага за пэўны перыяд жыцця, і, не спяшаючыся, адзначыць, што яшчэ можна зрабіць. Вось і да Наталлі Паплаўскай, адной з самых вядомых мастачак нашай краіны, лаўрэаткі прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, уладальніцы медаля Францыска Скарыны і шматлікіх айчынных ды замежных дыпломаў за лепшыя ілюстрацыі, прыйшла такая “круглая дата”. А роўна 55 гадоў таму яна, яшчэ студэнтка Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, упершыню прадставіла свае творы на рэспубліканскай выстаўцы ў Мінску…
Далей
“Пташуні гнёзда” Анатоля Арцімовіча
У мінскім Музеі сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва завяршае працу цудоўная выстаўка скульптуры “Узбагачаючы адно аднаго” лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Анатоля Арцімовіча, які летась адзначыў сваё 70-годдзе, і яго таленавітых вучняў па Беларускай акадэміі мастацтваў.
Далей
"К" інфармуе
У полі зроку — ініцыятыва
Рэспубліканскі грамадскі савет па справах культуры і мастацтва пачынае дзейнічаць
Далей
ДЫПЛАМАТЫЯ СТАРАДАЎНЯГА МІРА
Акурат на стары Новы год, 14 студзеня, у старажытных сценах Мірскага замка прайшла сустрэча кіраўніцтва Міністэрства культуры з дыпламатамі, саветнікамі па культуры пасольстваў краін, акрэдытаваных у Беларусі, а таксама прадстаўнікамі замежных культурных цэнтраў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
вяртанне імёнаў
Хаім Суцін. Па той бок міфаў
Яшчэ гадоў пятнаццаць таму пра яго ў Беларусі мала што было вядома. Ды і ў расійскім мастацтвазнаўстве ягонае імя калі і згадвалася, дык толькі ў шэрагу мастакоў-эмігрантаў так званай Парыжскай школы. Між тым, сучаснікі лічылі яго зоркай першай велічыні. Яго высока цанілі Мадзільяні і Пікаса, Лежэ і Цадкін, Фальк і Маціс, Ліпшыц і Мешчанінаў. Канстанцін Каровін лічыў гэтага мастака самым буйным жывапісцам Францыі нароўні з Манэ, Сезанам і Рэнуарам. Карціны нашага героя сёння ўпрыгожваюць лепшыя нацыянальныя і прыватныя музеі ды галерэі Францыі, ЗША, Японіі, Англіі, Германіі, Ізраіля, Італіі. Аднак на радзіме, у Беларусі, няма ніводнага жывапіснага твора, нават малюнка Хаіма Суціна. Зрэшты, як і ў Эрмітажы, Пушкінскім музеі і Трацякоўцы…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Мецэнаты з роду Завішаў
Першыя ў найноўшай гісторыі насельнікі гэтай старадаўняй абіцелі пачалі з'яўляцца ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У перыяд свайго чарговага адраджэння Свята-Дабравешчанскі мужчынскі манастыр у невялікай вёсцы з адпаведнай назвай Малыя Ляды Смалявіцкага раёна меў прыстасаваны ў савецкі час пад складскія памяшканні велічны храм, створаны ў стылі позняга барока. Ды шэраг будынкаў мясцовай базавай школы, вучняў якой даўно не ставала нават на адзін клас. Сёння гэта паўнавартасны манастыр са сваім укладам, прыведзеным да ладу храмам і ўтульнымі келлямі для браціі абіцелі. І што самае галоўнае, ён мае багатую, часам нават неверагодную, гісторыю.
Далей
Адзін фонд для адной сядзібы
Неаднаразова на старонках “К” распавядалася пра жыццё і дзейнасць выбітнага беларускага вучонага Якава Наркевіча-Ёдку. Апошнім разам — у №№ 1 — 2 гэтага года, калі сядзіба вучонага ў Наднёмане стала аб’ектам увагі нашага календара. І прыемна было даведацца, што літаральна па гарачых слядах ініцыятывы “К” распачынаецца праца па аднаўленні сядзібы. Сапраўды, нездарма мы пісалі: выберы свой дзень для значнай справы.
Далей
Суботнія сустрэчы
Галоўнае — “тэатр”!
21 студзеня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адзначае 20-годдзе свайго заснавання. Створаны ў 1990-м як тэатр-лабараторыя для беларускіх драматургаў-пачаткоўцаў, за гады свайго існавання з унікальнага “прэцэдэнту” ён ператварыўся ў адзін з флагманаў тэатральнага жыцця ў нашай краіне. І натуральна, што пад час урачыстай імпрэзы ў сценах тэатра шматлікія госці і прыхільнікі творчага курса РТБД адзначаюць не столькі сам ўзрост калектыву (па тэатральных мерках — не такі ўжо і вялікі), колькі факт яго жыццё-
вага і творчага “росту”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Жыццялюбства як спосаб заставацца жывым
Дваццацігадовы шлях станаўлення і сталення, які прайшоў Рэспубліканскі тэатр беларускай
драматургіі, сёння ўжо папраўдзе становіцца гісторыяй. А таму, памятаючы пра мінулае, разам з дырэктарам і мастацкім кіраўніком тэатра Валерыем АНІСЕНКАМ мы паспрабавалі зазірнуць у будучае калектыву і акрэсліць тыя стратэгічныя накірункі развіцця, якія бачацца лідэру РТБД прыярытэтнымі і важнымі не толькі з пункта гледжання прафесійнага развіцця, але і як ідэйна-духоўныя арыенціры мастацкай палітыкі ўстановы.
Далей
Прэс-прэм'ера "К"
закон крэатыву: фармат абнаўлення
Мэта: клубная "непадобнасць"
Перспектыўны сродак дасягнення: гісторыка-архітэктурны "дэкор" мерапрыемстваў
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |