Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Хто на новенькага?
Пастаўленае пытанне і героі першай паласы — не выпадковыя. 27 мая на базе Тэатра беларускай драматургіі пройдзе выязная калегія Міністэрства культуры нашай краіны, дзе першым пунктам будзе разглядацца праца з творчай моладдзю ў рэспубліканскіх драматычных тэатрах, што пацвярджае актуальнасць абранай праблемы. І сёлетнія выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (на здымку) — з тых, хто неўзабаве па размеркаванні папоўніць шэрагі айчынных сцэнічных калектываў. Урэшце, тэму моладзі, якая шукае сябе ў прафусіі, мы працягваем у матэрыялах гэтага нумара.
Інвестыцыі пад імя Шагала, або Пяцьдзесят гектараў для турыстычнага паломніцтва
20 мая праект Міжнароднага Шагалаўскага цэнтра ў Віцебску быў прадстаўлены на Мінскай міжнароднай выстаўцы “Нерухомасць і інвестыцыі”. Шпацыруючы ў той самы дзень па ціхай Пакроўскай, патэлефанаваў кіраўніку творчай групы Леаніду Левіну, каб запытаць, ці прыцягвае праект увагу наведвальнікаў. “Цікавасць такая, што ажно перадыхнуць няма як! Да нашага стэнда людзі ідуць несупынна”, — паведаміў голас знакамітага архітэктара на фоне звыклай для такіх выставак гаманы.
“Цагляная прыгажуня” на Замкавай
Мусіць, маюць рацыю тыя, хто мяркуе, што гісторыя носіць цыклічны характар. 29 мая 1898 года пад гукі аркестра на вуліцы Замкавай прайшло ўрачыстае адкрыццё Гродзенскага пажарнага таварыства. Мінула роўна 110 гадоў, і там жа, пасля рэканструкцыі дома № 19, адкрылася старэйшае гарадское пажарнае дэпо.
Факсіміле духоўнасці на інфармацыйным полі
24 мая ў славянскіх краінах адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры ў гонар святых Кірылы і Мяфодзія. З 21 па 29 мая з гэтай нагоды ладзяцца штогадовыя, ужо пятнаццатыя па ліку, Міжнародныя чытанні, што носяць імя балгарскіх першаасветнікаў. Па традыцыі, выдавецтва Беларускага экзархата стане актыўным удзельнікам гэтага буйнога форуму, дзе прадставіць свае навінкі і найбольш папулярныя выданні. Між іншым, летась гэтай структуры Беларускага экзархата споўнілася 10 гадоў. У кантэксце духоўнай асветы і меркаваў павесці гутарку з выканаўчым дырэктарам выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімірам ГРОЗАВЫМ. Ды пачалі мы з тэмы, падавалася б, зусім процілеглай...
Каб такія вогнішчы не палалі...
Гісторыя мастацтва — гэта не заўсёды музеі, энцыклапедыі і фаліянты. Найноўшая гісторыя пішацца тут і зараз, яе ствараюць на нашых вачах непасрэдныя сведкі падзей. Добра, што наперэдадні свята 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’явілася яшчэ адна нагода ўзгадаць падзеі з гісторыі айчыннага кіно. Здаецца, не так даўно гэта было: Міхаіл Пташук здымае быкаўскі “Знак бяды”. Але вось абодвух Майстраў — пяра і камеры — няма, а стужка лічыцца класічнай. На шчасце, ёсць энтузіясты, гатовыя рупліва працаваць, каб залатая старонка беларускага кінамастацтва заставалася папулярнай, каб людзі ніколі не забываліся не толькі пра сам фільм, але і пра тых, хто яго ствараў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»