Свежы нумар
Мастыхін
“І знянацку прыляцела птушачка...” Іранічная
З 8 сакавіка да 3 мая ў гомельскай карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі экспануецца персанальная выстаўка вядомага беларускага мастака-кераміста, бабруйчаніна Валерыя Калтыгіна пад назвай “Імправізацыя на тэму...”. Галоўная адметнасць яго твораў — паэтызацыя побыту праз метафару, гратэск, іронію. Лейтматыў творчасці — чалавек недасканалы.
Далей
“Pittura” і скульптура
“Горад як аб’ект” — так можна акрэсліць галоўную думку экспазіцыі “Pittura oggettuale” ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Праект аб’яднаў пад адным дахам работы розных стыляў і жанраў беларускай ды італьянскай моладзі.
Далей
Памнажэнне на блакіт
14 красавіка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу Кацярыны Сумаравай “Суб’ектыўны краявід”.
Далей
"К" інфармуе
СЁННЯ — СУБОТНІК!
Рэспубліканскі суботнік праходзіць па ўсёй краіне. Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і культасветнікі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Работнікі ж цэнтральнага аппарата Міністэрства культуры ў гэты дзень будуць працаваць на рэканструкцыі будынка Нацыянальнага музея гісторыі і культуры.
Далей
“Возера” сяброўства
Гонар адкрыць Год культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь па праве быў прадстаўлены Дзяржаўнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру Расіі. 15 красавіка на сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета сусветна вядомая расійская трупа пакажа сапраўдную балетную перліну — “Лебядзінае возера” П.Чайкоўскага.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Дзяцінства — з новымі п’есамі
Сталі вядомы вынікі Рэспубліканскага конкурсу на стварэнне п’ес для дзяцей і юнацтва пад дэвізам “Планета дзяцінства”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, а таксама Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Далей
Кантэкст Яснай Паляны
Працягваецца рэалізацыя праектаў, прымеркаваных да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Адзін з іх пры непасрэднай падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны падрыхтаваны Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з расійскім музеем Льва Талстога. У адкрыцці выстаўкі “Жыццё Л.М. Талстога ў фотаздымках сучаснікаў”, што адбылася напрыканцы гэтага тыдня, прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, даследчыкі творчасці пісьменніка.
Далей
Канферэнцыі і... этнаканцэрты
Красавік традыцыйна багаты на навуковыя канферэнцыі, сярод якіх вылучаюцца тыя, што звязаны з даследаваннем і папулярызацыяй айчыннай культуры.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Электронны банк музейнай фактуры
Як паведамляе “К” галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Сяргей Разанаў, 31 сакавіка на базе Веткаўскага музея народнай творчасці прайшоў абласны семінар, на якім аналізаваўся ход выканання Рэспубліканскай праграмы развіцця музейнай справы на 2006 — 2010 гады.
Далей
На рэках беларускіх — і не толькі
Да Вялікадня Музычная капэла “Санорус” на чале з Аляксеем Шутом, які нядаўна быў уганараваны медалём Францыска Скарыны, падрыхтавала дзве новыя праграмы духоўнай музыкі. Асаблівае месца займаюць у іх прэм’еры твораў беларускіх кампазітараў.
Далей
Варыяцыі на тэму...
IV Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі” сабраў юных мастакоў з 22 краін. Днямі ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбылося адкрыццё экспазіцыі іх работ, якая прадставіла больш за 400 малюнкаў. Тут сабраліся шматлікія ўдзельнікі конкурсу з розных рэгіёнаў Беларусі і госці з іншых краін, а таксама члены журы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
Няпростыя пытанні папярэдняга размеркавання
Размеркаванне выпускнікоў ВНУ культуры і мастацтва Беларусі завершыцца толькі напрыканцы месяца, але набліжэнне гэтай лёсавызначальнай для будучых маладых спецыялістаў падзеі адчуваецца ўжо сёння. Пра гэта сведчыць не толькі настрой у студэнцкіх аўдыторыях. Красамоўны доказ — тыя пытанні, якія паступаюць да нас у рэдакцыю, датычныя ўмоў працаўладкавання маладых спецыялістаў. Неспадзяванкі пад час размеркавання бываюць заўсёды, і цалкам пазбегнуць іх бадай немагчыма. Але ж паколькі размеркаванне — справа не аднаго дня, а плён доўгай сістэмнай работы, вынікі кампаніі можна са значнай ступенню верагоднасці прагназаваць ужо сёння. Выкрышталізоўваюцца і характэрныя для яе праблемы.
Далей
Кіно і тэатр
Два Багдановічы і адно каханне
Рэжысёр Віталь Баркоўскі — майстар ствараць тонкія мастацкія спектаклі, абапіраючыся пры гэтым на пакручастыя дэтэктыўныя гісторыі, у якіх звычайна не абыходзіцца і без кахання. І ў сваім новым спектаклі “Дзённік паэта” па п’есе Сяргея Кавалёва, пастаўленым у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, не абмінуў ні таго, ні другога. Але ж... Як заўжды, Баркоўскі зрабіў сюжэтнае рэчышча спектакля фонам, дзе разгортваюцца чалавечыя адносіны і выкрываюцца грамадскія заганы.
Далей
Чым лячыць бяссонніцу? Стэп і страх адзіноты
Не так даўно ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча адбылася чарговая прэм’ера — спектакль “Жанчына як сродак ад бяссонніцы” Анатоля Дзялендзіка. Пасля знаёмства з п’есай міжволі ўзнікае пытанне: што ж будзе рабіць рэжысёр, калі з трох персанажаў два — абсалютна станоўчыя, практычна статуарныя? Нават нягледзячы на вельмі жывую завязку, задачу рэжысёра можна назваць даволі складанай. Сцэнічную рэдакцыю п’есы, пастаноўку і музычнае афармленне спектакля зрабіў рэжысёр Сяргей Карбоўскі, і ў многім дзякуючы цікаваму музычнаму рашэнню спектакль атрымаўся лёгкім, відовішчным, вясёлым.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
Вечны рухавік спыненага часу
Канцэрт “Гімн роднай зямлі”, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” спалучыў са сваёй чарговай фотавыстаўкай — наўмысна чорна-белай. І гэтыя стылізаваныя пад рэтра здымкі дазволілі ўбачыць ва ўсёй творчасці калектыву новыя, не заўважаныя раней, рысы.
Далей
І Агінскі, і “Лявоніха”!
ІХ Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага, які прайшоў 22 — 27 сакавіка ў Смаргоні (гл. “К” № 12 за 2009 г.), завяршыўся ў Мінску, на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Менавіта тут, у Малой зале імя Р.Шырмы, адбыўся 7 красавіка пост-заключны канцэрт пераможцаў.
Далей
Максіма маладых
Падхапіць на пэндзаль Універсумы
У адным са сталічных салонаў мэблі адкрылася персанальная выстаўка дзевятнаццацігадовай выпускніцы Гомельскага мастацкага вучылішча Юліі СУПІЧЭНКА. Падалося цікавым, як рэалістычная манера пісьма, уласцівая ёй, упішацца ў сучасны інтэр’ер. Але, думаецца, такі незвычайны выбар экспазіцыйнай пляцоўкі мае свае відавочныя плюсы: чаму б праз сродкі ў тым ліку і дызайну не дэманстраваць узоры сучаснага мастацтва аўдыторыі, якая далёка не заўжды наведвае музеі і не цікавіцца найноўшымі тэндэнцыямі?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
“ТэСТ” на “Трыумф”
VII абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак” чарговы раз сабраў прыхільнікаў Мельпамены. 2 — 4 красавіка на сцэнах Сароцкага сельскага дома культуры і Любанскага раённага цэнтра культуры прадэманстравалі майстэрства юныя самадзейныя артысты. Вось што распавёў пра адметнасці сёлетняга фэсту ягоны дырэктар, начальнік аддзела культуры Любанскага райвыканкама Васіль КАТКАВЕЦ
Далей
Хочаш стаць купцом?
Ляцяць гады, ідуць стагоддзі, змяняюцца часы і звычкі. Нязменнымі застаюцца толькі мудрасць народа, яго талент і працавітасць. Даць магчымасць дзецям і падлеткам акунуцца ў старажытныя часы, у зусім іншы лад жыцця, пазнаёміцца з традыцыямі роднага краю, адчуць сябе майстрамі на ўсе рукі вырашылі супрацоўнікі Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Брэсцкай вобласці. Адна з яго экспазіцый носіць назву “Бярозаўскі кірмаш”. Экскурсіі для вучняў праводзяцца ў гульнёва-пазнаваўчай форме.
Далей
Гістарыёграф
Год дзевяноста дзевяты
“К” неаднаразова пісала пра будаўніцтва цэркваў, касцёлаў, сінагог і мячэцей экуменістам Эдвардам Вайніловічам, прадстаўніком старажытнага шляхецкага роду, на сваіх землях. Вядомая і гісторыя сталічнага Чырвонага касцёла. Паміраючы, дачка Вайніловіча Алена прымроіла абрысы гмаха. Узрушаны горам, Вайніловіч узвёў касцёл у гонар памерлых дзяцей — Сымона і Алены. Але як далей склаўся лёс гэтай святыні?
Далей
Вызваленне на карце Кузьмы Чорнага
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін аднойчы заўважыў, што хоць тэме Вялікай Айчыннай вайны і прысвечана вельмі шмат твораў, ды ўсё адно яна яшчэ доўгі час будзе невычэрпнай. Для Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры гэтая тэма — аб’ект асаблівай увагі, бо аказала вялікі ўплыў на творчасць і лёс многіх айчынных пісьменнікаў.
Далей
Суботнія сустрэчы
Марыя-Элена РОХАС: “У Венесуэле ва ўсіх на слыху слова “Беларусь”
5 красавіка ў сталічным Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемствы ў іх рамках будуць доўжыцца ўвесь красавік. Аб гэтай падзеі, а таксама пра ролю маючага адкрыцца 13 красавіка новастворанага Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра ў Мінску ў развіцці міжнародных адносін Беларусі і краін Паўднёвай Амерыкі карэспандэнту “К” распавяла другі сакратар па пытаннях культуры і СМІ Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Марыя-Элена РОХАС.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Дыміліся франтоў дарогі
“А дыхаць няма чым...”
Ці многія з нас, нават дасведчаныя ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ведаюць, што група падпольшчыкаў пад кіраўніцтвам Веры Харужай з’яўлялася трэцяй па ліку і адзінай з Вялікай зямлі, каму ўдалося патрапіць у акупіраваны Віцебск? А гісторыкі падпольнага руху ў горадзе над Дзвіной сведчаць: дакументы членаў групы былі настолькі дрэнна зробленыя, што, падавалася б, яе ўдзельніцы загадзя вырачаны на правал...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |