Свежы нумар
Мастыхін
Іррэальнасць завірухі часу
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі адбылася выстаўка скульптуры Аляксандра Батвінёнка “Традыцыя і сучаснасць”. Для аўтара яна стала зыходным пунктам разнамоўных міфалагічных еднасцей, якія гавораць пра чалавечую годнасць і ўсепераможнасць кахання.
Далей
Маляваць густым сланечнікавым... басам
Мусіць, яшчэ ад прабацькоў — Адама і Евы — нам дасталася невычэрпная прага да пазнання свету. Для дзіцяці жаданне выпрабаваць усё на густ і вобмацак, “пакарыць неабсяжныя прасторы” натуральнае. Аднак, пасталеўшы, большасць колішніх “першаадкрывальнікаў” страчвае інтарэс да тых “пошукаў” і замыкаецца ў межах будзённых клопатаў.
Далей
Па той бок штодзённасцi
Напрыканцы 2008 года ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася новая выстаўка. Другі раз палотны выхаванца Бабруйскага мастацкага вучылішча, пружанца Уладзіміра Пятраня выстаўляюцца ў гэтай зале.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
У сваім доме ды без Дома культуры?
Сёлета “К” распачынае цыкл публікацый пра жыццё рэгіёнаў пад новай рубрыкай “Родная зямля: час крэатыву”: і з той нагоды, што 2009-ы абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі, і па прычыне надзвычайнай ёмістасці гэтага словазлучэння. Гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка на нядаўнім уручэнні Дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая, гераічная гісторыя... Пагадзіцеся, любая дэталізацыя азначэння “родная зямля” (з улікам тэматычнай спецыфікі “Культуры”) вартая сур’ёзнага журналісцкага абагульнення. Гаворка ў артыкуле пойдзе пра рэалізацыю Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. Праграма гэтая, як вядома, скіравана на захаванне, утрыманне і выкарыстанне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё турыстычнай дзейнасці і мясцовай традыцыйнай культуры, умацаванне матэрыяльнай базы сацыякультурнай сферы...
Адрас для камандзіроўкі быў выбраны на карце беларускай рэгіянальнай прасторы невыпадкова. Менавіта ў пасёлку гарадскога тыпу Глуск, як распавёў “К” начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, красамоўна выяўляецца палітыка раённага кіраўніцтва і мясцовага аддзела культуры па планавым развіцці сацыяльнай сферы, якое тут лічаць першарадным гарантам эканамічнай бяспекі рэгіёна. Ёсць у названым кірунку неаспрэчныя дасягненні, хапае і праблемных пытанняў. А канчатковым штуршком для журналісцкай камандзіроўкі паслужылі высновы Анатоля Сінкаўца: “Публікацыя ў “Культуры” паспрыяе таму, каб Глуск хутчэй займеў новы РДК, бо сённяшні — у аварыйным стане”.
Далей
"К" інфармуе
СТУДЗЕНЬСКІ “ДЫВЕРТЫСМЕНТ” З АПАЛОНАМ
10 студзеня мы сталі сведкамі сапраўды гістарычнага моманту. Апекуна мастацтваў Апалона ў прамым сэнсе ўзнеслі на своеасаблівы Алімп, што месціцца на архітэктурнай “кароне” нашага Вялікага тэатра оперы і балета. Зусім нямнога часу засталося да адкрыцця вядучай сцэны краіны, а таму заўсёды цікава паглядзець на спыненыя імгненні, вярнуўшыся ў, падавалася б, такое нядаўняе былое...
Далей
Марка Мулявіна
12 студзеня Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 68. Акурат у дзень ягоных народзін адбылося гашэнне маркі, прысвечанай Песняру і 40-годдзю яго знакамітага ансамбля, створанага 1 верасня 1969-га.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Крок да творчых змен
14 студзеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук і першы намеснік міністра Уладзімір Рылатка прадставілі калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы новага мастацкага кіраўніка — вядомага рэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалая Пінігіна.
Далей
Вызначана прававое становішча дзіцячых школ мастацтв
У гэтым нумары “К” пачынае друкаваць каментарый да Палажэння аб установах пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры. Пасля афіцыйнага апублікавання дакумента мы абавязкова пазнаёмім чытачоў з ім больш падрабязна.
Далей
З сябрамі на “сябрыну”
Харавая сябрына “Край ясназоры” — так прыгожа называецца дзіцяча-юначы музычны форум, што пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 18 — 20 студзеня. Назва яго невыпадкова “пазычана” з аднайменнага песеннага цыкла Эдуарда Зарыцкага на вершы Якуба Коласа.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
І “Гісторыя танга”
З 8 па 12 студзеня ў Брэсце прайшоў ХХІ Міжнародны фестываль “Студзеньскія музычныя вечары”.
Далей
Манеты з якасцю брыльянта
Цудоўным падарункам для нумізматаў да навагодніх свят стаў выпуск Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь некалькіх сярэбраных і медна-нікелевых манет. У абарачэнне былі ўведзены памятныя манеты “Заказнік “Ліпічанская пушча” серыі “Заказнікі Беларусі” і “Седов” новай серыі “Парусныя караблі” наміналамі 20 і 1 рубель кожная, а “Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 80 год” наміналамі адпаведна 10 і 1 рубель.
Далей
Практыка — на практыцы
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе 19 студзеня мяркуе правесці на базе Нацыянальнага мастацкага музея пашыранае пасяджэнне па пытанні “Аб практыцы прымянення заканадаўства аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
Рэклама на ўзбочыне
Пра тое, што такое навязлівая рэклама ў сферы турыстычных паслуг, многія з нас ведаюць не па чутках. Ледзь толькі ступіўшы на зямлю Санкт-Пецярбурга або Кіева, падарожнік мае ўсе магчымасці адчуць сябе патэнцыйным кліентам турбізнесу. У ягоных вушах гудзіць ад экскурсійных прапаноў, агучаных у рыпучы мегафон, а першы погляд на горад нярэдка трапляе на аналагічнага зместу плакаты. Добра яшчэ, калі гэтыя “маркетолагі” за крысо паліто не будуць хапаць...
Далей
Кіно і тэатр
Джессика Альба
Джессика Мари Альба родилась 28 апреля в 1981 году в штате Калифорния в Помоне. С самого детства будущей актрисе пришлось много переезжать с места на место, так как её отец был военым - американец мексиканского происхождения, он служил в ВВС. Уже с 5 лет девочка начала мечтать о карьере актрисы. В 12 лет девочка убедила свою мать участвовать в одном актёрском конкурсе в Беверли Хилз, и выиграла главный приз - учёба на курсах актёрского мастерства. Через 9 месяцев Джессика подписала свой первый контракт. В 16 лет девочка окончила школу и поступила в театральную студию «Atlantic Theater Company».
Далей
V.I.P.
Матывацыя каралевы
Да значнага юбілею артыста звычайна рыхтуецца бенефіс альбо ўрачысты творчы вечар. Аднак у адзін вечар зала Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі наўрад ці змясціла б усіх прыхільнікаў актрысы, чый шматгранны талент паходзіць, падаецца, ад самой беларускай зямлі, — пранізліва шчырай Таццяны МАРХЕЛЬ. Таму віншаванні і шчырыя словы на адрас заслужанай артысткі краіны будуць гучаць у тэатры цягам дзесяці дзён, за час якіх пакажуць пяць спектакляў з удзелам Таццяны Рыгораўны, а таксама адбудзецца вялікі юбілейны вечар актрысы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Дзе Клод Манэ рыбу вудзіць?
ІІІ Нацыянальная выстаўка інсітнага мастацтва “Іnsita-2008” прайшла ў Віцебску напрыканцы года. Мастакі-самавукі сталі адметнай рысай віцебскага мастацтва. Прыгадаем, што ў перакладзе з лацінскай мовы “іпsіtus” азначае “талент, дадзены ад прыроды”, і што інсітнаму мастацтву ўласціва шчырае захапленне рэчаіснасцю, яе ідэальнае выяўленне...
Як засведчыла выстаўка, інсітныя творцы і гэтым разам прадэманстравалі шматлікія ўзоры ўвасаблення вобраза раю на зямлі.
Далей
“Рэчанька” поўная... джазам
У кожнага дзіцяці — свая творчая іскрынка. Менавіта такі агеньчык і вялікі інтарэс да спеваў заўважыла ў сваіх вучнях выкладчыца Чэрыкаўскай цэнтральнай дзіцячай школы мастацтваў Галіна Максіменка. Па яе ініцыятыве ў 2004 годзе быў створаны харавы калектыў “Рэчанька”.
Далей
У клубе бруяцца ”Крыніцы...”
“Крыніцы захапленняў” бруіліся летась у бібліятэках Капыльскай ЦБС. Цягам года бібліятэкары раёна высвятлялі, якое аматарскае аб’яднанне, клуб ці лялечны тэатр лепшы, куды дзецям і дарослым хочацца прыходзіць зноў і зноў не толькі па інфармацыю, але і па добры настрой.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Зачараваныя “Зачаравашкамі”
Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў споўнілася 50 гадоў! За гэты час яе скончыла 1255 навучэнцаў. Сярод выпускнікоў — артысты тэатраў, абласных філармоній, мастакі, выкладчыкі музычных вучылішчаў і школ. Сярод 41 настаўніка Лепельскай ДШМ — 15 колішніх яе выхаванцаў.
Далей
Аўтар гімна — красвардыст
Аляксандр Мацюк пачаў пісаць музыку, калі выкладаў спевы ў Воранаўскай школе-інтэрнаце. Так музыкант, спявак, калекцыянер і красвардыст стаў самадзейным кампазітарам. Адкуль гэтая шматграннасць? Тлумачэнне тут, мусіць, простае: таленту падуладна многае...
Далей
Гістарыёграф
Як станавіліся акадэмікамі?
Гісторыя айчыннай навукі налічвае не адно стагоддзе. Канчаткова ж разнастайныя галіны беларускай акадэмічнай навукі пачалі фарміравацца толькі ў першай чвэрці мінулага стагоддзя. Менавіта тады ў 1921 г. была створана тэрміналагічная камісія, на базе якой 30 студзеня 1922 г. сфарміраваўся Інстытут беларускай культуры. Праз сем гадоў ён быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, перайменаваную пазней у Акадэмію навук БССР. Сёння гэта Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Далей
Першы: тураўскі саркафаг і палеская Атлантыда
Цяжка ўявіць экспазіцыю і фонды Музея Беларускага Палесся без археалагічнай калекцыі. У ёй сабраны звесткі пра жыццё людзей у Прыпяцкім краі цягам, прынамсі, дзесяці тысячагоддзяў. Курганы і зніклыя паселішчы адкрываюць нам таямніцы эпох, што пакінулі свой след на старонках летапісаў. Шмат у чым гэтыя адкрыцці адбыліся дзякуючы супрацоўніку Пінскага краязнаўчага музея Баяну Міралюбаву.
Далей
Беларусу прысвяцілі “Энеіду...”
Займаючыся даследаваннем матэрыялаў па беларускім фальклоры, у дарэвалюцыйнай расійскай перыёдыцы іншым разам знаходзіў артыкулы, падпісаныя прозвішчам “Барычэўскі”. І паколькі артыкулы гэтыя мелі дачыненне да Беларусі, мяне не магла не зацікавіць асоба іх аўтара. Кароткія звесткі аб ім я знайшоў у “Рускім біяграфічным слоўніку” Венгерава. Якое ж было маё захапленне і здзіўленне, калі я даведаўся, што Барычэўскі аказаўся беларусам!
Далей
Суботнія сустрэчы
Ген жыцця і рэбусы, або Мізансцэна кнігі
Народны мастак, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль ШАРАНГОВІЧ сваё 70-годдзе адзначыў буйной персанальнай выстаўкай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Графічныя лісты, акварэлі, малюнкі пранізвае шчымлівая любоў да роднай зямлі, аднавяскоўцаў, чыя паўсядзённасць напоўнена цяжкай працай і жыватворным гумарам. Але настальгія — моцная і яркая памяць аб дзяцінстве — усё ж не галоўная рыса творчасці мастака. У яго работах прываблівае моцны, жыццядзейны творчы дух беларусаў, будзённыя судакрананні з зямным хараством і заўсёдная вера ў новае, лепшае.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Працягласць водпуску дзяржаўнага служачага
Да дзяржаўных служачых у галіне культуры адносяцца супрацоўнікі Міністэрства культуры, упраўленняў і аддзелаў культуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, за выключэннем работнікаў, што ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне дзейнасці гэтых органаў.
Далей
Дыміліся франтоў дарогі
“А жыць, жыць хочацца…”
Сёння мы жывём у час перамогі Памяці. Памяць жыве паўсюль, аднак у першую чаргу — там, дзе яе шануюць. Як толькі мы забываемся на гэта, нашы ўспаміны становяцца ўсё больш цьмянымі…
Сёлета Беларусь адзначае 65-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Здавалася б, мы ведаем пра Вялікую Айчынную вайну ўсё, але кожны раз, звяртаючыся да падзей 1941 — 1945 гг., пераконваешся: як шмат могуць распавесці абпаленыя чорна-белыя фотаздымкі і пажоўклыя лісты з перадавой.
Праз знаёмства з раней невядомымі фондамі беларускіх музеяў, экспазіцыі якіх прысвечаны гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, “К” вырашыла падысці да асвятлення знакавай тэмы. Бо што такое музей, як не месца ўшанавання Памяці? І што такое Памяць, як не тое, што пастаянна патрабуе напаміну?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |