Свежы нумар
Мастыхін
Мастацкая бітва з ветракамі
Штогод сталічны Палац мастацтва наладжвае Рэспубліканскую выстаўку твораў маладых мастакоў. На суд гледачоў прадстаўляліся палотны, афорты, літаграфіі, скульптуры членаў Маладзёжнага аб’яднання Саюза мастакоў і лепшыя работы старшакурснікаў Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Сёлета на выстаўку, якая мела і назоў адпаведны — “Маладзёжная”, каля ста аўтараў заявілі блізу двухсот твораў. Некаторыя імёны ўпершыню з’явіліся ў экспазіцыі такога высокага ўзроўню. Для тых, хто яшчэ не ўступіў у Саюз мастакоў, гэтая падзея стала прыступкай да жаданай мэты.
Далей
Дыялог паміж колерам і лініяй
Так атрымалася, што апошнія два месяцы мінулага года былі адзначаны ў Карціннай галерэі Г.Вашчанкі шэрагам персанальных выставак жывапісцаў Гомельшчыны. Глядач мог па заслугах ацаніць творчасць Мікалая Дубровы, Аляксандра Гайлевіча, Генадзя Фядотава. Нядаўна закрылася выстаўка яшчэ аднаго не менш вядомага мастака — Аляксандра Касцючэнкі.
Далей
Мелодыі адыходзячай эпохі
У галерэі Тызенгауза ў Гродне працавала выстаўка жывапісу Вацлава Спорскага, работы якога былі надзвычай сугучныя таму настрою таемнай чароўнасці, што панаваў сярод людзей у калядныя святы.
Мастак выпрацаваў асабістую сістэму вобразна-выяўленчых сродкаў, якая вылучае яго сярод іншых творцаў. Ён імкнецца раскрыць патаемную сутнасць з’яў жыцця прыроды і чалавека.
Далей
"К" інфармуе
Вяртанне Суціна на Радзіму, або Як парыжская “Rotonde” прапісалася ў Смілавічах
Так, вялікі французскі жывапісец, яркі прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін вярнуўся на радзіму. 12 лютага ў г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна, дзе ён нарадзіўся 115 гадоў таму, у памяшканні Дома дзіцячай творчасці адкрылася экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Суціна.
Далей
Майстар-клас і тэатральны “веласіпед”
13 лютага ў сценах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася нешараговая падзея, знакавая для айчыннага тэатральнага мастацтва: Нацыянальны камітэт па грамадскіх узнагародах Расійскай Федэрацыі адзначыў рэжысёра, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэатра Барыса Луцэнку Ганаровай граматай і ордэнам Святога князя Аляксандра Неўскага І ступені “За выдатныя заслугі і вялікі асабісты ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва”. Ордэн Барыс Іванавіч атрымаў з рук прэзідэнта Міжнароднай акадэміі тэатра, прафесара Дзмітрыя Уласава і віцэ-прэзідэнта акадэміі, мастацкага кіраўніка Маскоўскага драматычнага тэатра імя Гогаля народнага артыста Расіі Сяргея Яшына.
Далей
Шанц для юных талентаў
Роўна чатыры тыдні ёсць яшчэ ў тых, хто бачыць сябе ў сне ўдзельнікам сёлетняга дзіцячага “Еўрабачання”: прыём песень для адборачнага тура, па шматлікіх просьбах мастацкіх кіраўнікоў і бацькоў патэнцыяльных канкурсантаў, прадоўжаны да 15 сакавіка.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Кіно: мала не бывае
З 11 па 29 лютага ў Беларусі адбываецца “Падарожжа Бергмана на Усход” — фестываль фільмаў легендарнага шведскага рэжысёра. Дзякуючы намаганням Мінскага аддзялення Пасольства Швецыі ў Маскве і Шведскага інстытута беларускія кінааматары пабачаць восем ігравых стужак майстра і адну дакументальную: “Восеньская саната”, “Жанчыны ў каханні”, “Бета з Монікай”, “Шэпт і крыкі”, “Фані і Аляксандр”, “Нічога не кажучы пра жанчын”, “Мары”, “На краі жыцця” і “Выспа Бергмана”. Фестываль распачаўся 11 лютага ў Брэсце, потым эстафету прыняў Магілёў, а з 18 лютага Бергмана чакаюць у Мінску. Дарэчы, з 25 па 29 лютага ў Мінску можна будзе патрапіць нават на сеансы без перакладу.
Далей
Дабрачынны “Дывертысмент”
Як паведаміла дырэктар — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Таццяна Бандарчук, 23 лютага адбудзецца дабрачыннае прадстаўленне.
Далей
Тысячы песень вайскоўцаў
Песня па сваёй прыродзе прыдатная не толькі для таго, каб “забаўляць” сваіх выканаўцаў і слухачоў, але здольная да больш высокіх грамадзянскіх пасылаў, такіх, як выхаванне патрыятызму і любоў да сваёй Радзімы, высокая ступень грамадскай адказнасці. Аб гэтым у чарговы раз нагадаў гала-канцэрт лаўрэатаў тэлевізійнага фестывалю армейскай песні “Звезда”, прысвечанага 90-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 15 лютага на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Лялькі з “Табакеркі”
У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь створана экспазіцыя “Беларускі дзіцячы лялечны тэатр ХХ ст.”. Лялечны тэатр вельмі блізкі, зразумелы нашым наведвальнікам. На іх вачах ажывае чароўны свет казкі.
Лялькі, якія прадстаўлены на экспазіцыі, падобныя на цацкі і яскравыя кніжныя карцінкі. А ўсё, што адбываецца на экспазіцыі, нагадвае наведвальнікам музея іх уласныя цацкі і гульню ўяўлення, калі прачытанае ажывае, пачынае рухацца і гучаць.
Далей
Соцыум
“Наяўнасць, актуальная па некалькіх прычынах”
Сёння на старонках рубрыкі абмяркоўваецца стратэгія творчасці ў кантэксце соцыума. Славуты балетмайстар Валянцін Елізар’еў разважае пра эксплуатацыю тэатра оперы і балета пасля рэканструкцыі, у тым ліку і як пра годную пляцоўку для буйнога Міжнароднага фестывалю харэаграфіі. Унікальныя тэхнічныя магчымасці абноўленага будынка дазволяць праводзіць падобны форум, аднавіўшы тым самым колішнюю традыцыю. Аднак не толькі дзяржаўную, але і дзейсную спонсарскую падтрымку бачыць майстар для ажыццяўлення падобных праектаў. Такім чынам, і сродкі, укладзеныя ў рэканструкцыю ды пераабсталяванне ўстановы, павінны вяртацца і працаваць. Прыкладам тут абноўлены летась віцебскі Летні амфітэатр, што мусіць дзейнічаць ад вясны і па верасень, дэманструючы мадэль рэальна эфектыўнай працы.
Далей
Згатаваць “зайца” пад акадэмічным соусам
Іншы сацыяльны аспект культуры закранае Сяргей Кавальчык, што днямі стаў галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага. “Тэатр спажывання” ці “нацыянальны прадукт”, стварэнне ці разбурэнне — тыя дылемы, што паўстаюць не перад адным маладым кіраўніком...
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Калі ў Коласаўскім збываюцца мары...
Свой юбілейны дзень нараджэння, 16 лютага, актрыса Ларыса Антосева сустракае на Коласаўскай сцэне ў ролі Жанчыны з сучаснай прыпавесці “Жанчына ў пясках” Коба Абэ. Ігар Баярынцаў паставіў спектакль пра вечныя каштоўнасці, такія звыклыя, таму і незаўважныя, — “Што маем — не трымаем, а як страцім — дык канаем”. Пакуль ёсць у чалавека дом, сям’я, любімая справа, ён чамусьці стараецца вырвацца з гэтага звыклага кола. А як толькі ён гэта згубіць, робіць усё, каб вярнуць страчанае.
У гэтым — філасофія жыцця. Жанчына засталася ў вёсцы толькі дзеля таго, каб прыбіраць пясок. Інакш загіне яе родны дом. Яна мудрэйшая за Мужчыну (ролю Нікі Дзюмпэя выконвае артыст Валянцін Салаўёў), які ўсімі сіламі стараецца вырвацца з палону, куды трапіў па недарэчнасці. Стары (Віктар Дашкевіч) ведае, чым завяршаюцца такія візіты. Простая і зразумелая прыпавесць. А колькі сэнсу ўкладзена ў гэтую гісторыю аўтарам, рэжысёрам, акцёрамі! Пэўна, невыпадкова менавіта гэты спектакль абрала юбілярка для святочнага паказу.
Далей
Эксперыменты крэатыву
Цэнтр сучаснай драматургіі і рэжысуры... Не аднойчы гэтае словазлучэнне ўзгадвалася на старонках нашага выдання, часцей — як запаветная мара, заклік... Пра стварэнне адмысловага асяродка для прафесійнага станаўлення маладых беларускіх тэатральных дзеячаў — драматургаў, акцёраў, рэжысёраў, крытыкаў — гаварылася не толькі на нашых старонках, але і ў тэатральных кулуарах, і з самых высокіх трыбун. Ды не толькі гаварылася — не аднойчы рабіліся і спробы “матэрыялізаваць” задуму. Але ж канкрэтызаваць ідэю — гэта толькі пачатак справы. Куды больш складана зрабіць яе не толькі “матэрыяльнай”, але і жыццяздольнай.
Далей
У жыцці заўсёды ёсць месца... “вольтавай дузе”
Мы шмат чуем пра тое, што айчынная дакументалістыка ўсё больш актыўна трапляе ў кола інтарэсаў сучаснага чалавека. Але адна справа — пачуць, і зусім іншая — убачыць. Асабіста я пераканалася ў слушнасці такіх сцвярджэнняў, завітаўшы на чарговае “пасяджэнне” Клуба дакументальнага кіно, якія ладзяцца ў апошні чацвер месяца ў мінскім відэакомплексе “Цэнтр-відэа”, што ў падземным гандлёвым цэнтры “Сталіца”. Нават без шырокай рэкламы ва ўтульнай кіназале не было вольных месцаў, і для многіх наведвальнікаў прыносіліся дадатковыя крэслы — столькі было ахвотнікаў паглядзець новае айчыннае дакументальнае кіно...
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
Любімыя: любі, мы, я
Гісторыкі музыкі напішуць калісьці прыблізна наступнае: у пачатку ХХІ стагоддзя працягвае развівацца прэзентатыўная дзейнасць нашых творцаў. Прычым яе ўсплёскі назіраюцца не толькі, як раней, у восеньска-вясновы перыяд (у сувязі з пачаткам-заканчэннем сезона, фестывалямі кшталту “Беларускай музычнай восені” ды “Мінскай вясны”, але і зімой. Спачатку на Каляды, а потым — насустрач Дню святога Валянціна. Дый самі музычна-паэтычныя “валянцінкі” гучаць гімнам не адно каханню, а яшчэ і нашаму далучэнню да еўрапейскіх традыцый.
Далей
У джазе толькі пераможцы
Музычны праект “Мінскі джаз-2008”. Пад гэтай сціплай назвай, што аб’яднала чатыры выбітныя джазавыя вечары ў Клубе імя Дзяржынскага, прайшоў сапраўдны фестываль міжнароднага кшталту, арганізаваны Мінскім гарвыканкамам і Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі.
Далей
Спявай, дзятва!
У сталічнай філармоніі прайшоў Першы фестываль беларускай музыкі для дзіцячых і маладзёжных хораў “Край ясназоры”. Ён ахапіў 20 харавых калектываў агульнай колькасцю каля 700 чалавек. Чым не “Спеўнае Поле”?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Ёсць пытанне !
Непажаданая фауна
Мы не маглі застацца абыякавымі да радкоў чытачкі, прадыктаваных шчырым болем за безабаронных істот, і зноў наведалі гэтае сумнае месца, якое штодня папаўняецца новымі чацвераногімі палоннікамі.
Скажам адразу: дзякуючы намаганням зоаабаронцаў, публікацыям у прэсе, грамадскай падтрымцы за апошні год у пункце адбыліся істотныя перамены. У маі 2007 г. у выніку рэарганізацыі ён быў аддзелены ад “Спецкамунаўтатрансу”. У штатным раскладзе з’явіліся пасады намесніка дырэктара па зоаабарончай дзейнасці, урача і фельчара ветэрынарнай медыцыны (што дазволіла атрымаць ліцэнзію на аказанне ветэрынарных паслуг), заатэхніка.
Мяне сустрэла намеснік дырэктара па зоаабарончай дзейнасці “Фауны горада” Наталля БЯЛЯНАВА.
Далей
На людным месцы
Гонар за сваё, існае
Палескае мастацтва — і народнае, і старажытнае — вельмі самабытнае. Што гэта: ізаляванасць ці свае законы развіцця? Гісторыя традыцыйнага мастацтва Палесся вельмі выразная і, на шчасце, нікуды не падзелася. Нашы ўражанні аб Піншчыне, Століншчыне былі адкрыццём.
Далей
33-ая “Віцебская сняжынка”
XXXIII Міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах “Віцебская сняжынка”, што адбыўся 26 — 27 студзеня ў канцэртнай зале Цэнтра культуры “Віцебск”, падарыў віцяблянам яскравае, запальнае свята танца.
Далей
Аб чым пяе ганчарны круг?
Каля трох гадоў працуе раённы Дом рамёстваў у вёсцы Галынка на Зэльвеншчыне. І сёння мясцовы клуб, у якім размясцілася гэтая ўстанова, нагадвае сапраўдны музей народнай творчасці.
Далей
Гістарыёграф
Прыватнаўладальніцкія бібліятэкі на Гомельшчыне
Як мала мы ведаем пра сядзібныя (прыватнаўладальніцкія) бібліятэкі! Хіба што пра некаторыя, найбольш значныя. Але ж яны складалі важкі пласт культурнай спадчыны краіны.
Найбольш старадаўнія з вядомых нам шляхецкіх кнігазбораў пачалі стварацца ў XVII ст., а XVIII ст. прыўнесла моду на прыватныя бібліятэкі. Яны збіраліся, бывала, не адным пакаленнем уладальнікаў, таму тэматыка кніг была разнастайнай. Недаступныя для чужых, яны змяшчалі і рэдкія выданні, і каштоўныя рукапісы, і унікальныя фамільныя архівы. Шмат было кніг на англійскай, нямецкай мовах, і асабліва — на французскай.
Далей
Паштоўка — як сведка гісторыі
Як вядома, любая справа асабліва ладзіцца, калі ёю займаюцца людзі апантаныя. Яшчэ адно пацвярджэнне гэтаму — дзейнасць Уладзіміра Ліхадзедава, начальніка аддзела продажаў адкрытага акцыянернага таварыства “Ай Сі Імпекс”. Уладзімір Аляксеевіч зарэкамендаваў сябе і самым вядомым беларускім філакартыстам — так называюць таго, хто збірае і вывучае паштоўкі.
Праўда, чалавеку, далёкаму ад калекцыяніравання, можа падацца, што занятак гэты не сур’ёзны для такога дзелавога чалавека. Ды інакш ставяцца да гэтага захаплення людзі дасведчаныя — тыя, якія добра ведаюць, што і паштоўкі — гэта таксама мастацкі летапіс свайго часу.
Далей
Акцыя
Пад мудрай зоркай Агінскага
Ва ўтульнай канцэртнай зале Беларускага дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры, дзе праходзіла афіцыйная цырымонія перадачы беларускаму боку копій архіва Міхала Клеафаса Агінскага і святкаванне гэтай падзеі, не толькі не было ніводнага свабоднага месца, але часам, здавалася, яблыку не было дзе ўпасці — столькі тут сабралася народу. І якія людзі! Даследчыкі гісторыі беларускай музыкі і творчасці М.К. Агінскага, рупліўцы музейнай і архіўнай спраў, прадстаўнікі акрэдытаваных у краіне пасольстваў, журналісты. Сярод удзельнікаў імпрэзы — міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны Ігар Ліхавы, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО, Пасол па асобых даручэннях МЗС нашай краіны Уладзімір Шчасны, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп.
Далей
Вясёлкавая “Баллада пра салдата”
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе беларуска-расійская выстаўка юных мастакоў “Балада пра салдата”. Яна ажыццяўляецца ў рамках Міжнароднага культурнага праекта “Свет без межаў” і конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва, прысвечанага 90-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Далей
Культпрасветработа
Ад “А” да “Я” пра Дом рамёстваў
Першыя дамы рамёстваў з’явіліся, як вядома, на Віцебшчыне. У 1990-х ініцыятар гэтага руху, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі слушна заўважыў, што звужэнне дзейнасці культасветнікаў толькі да клубнай работы — прафанацыя справы. Маўляў, галоўныя носьбіты нашай культуры — бібліятэка, школа мастацтваў і дом рамёстваў. Натуральна, час пацвердзіў гэтую выснову. Дамы рамёстваў, якія адчыніліся ў кожным раёне рэспублікі, сталі не толькі цэнтрамі адраджэння і развіцця беларускага традыцыйнага мастацтва: яны абудзілі думку ды ініцыятыву людзей, спрычынілі іх да радасці творчай самарэалізацыі, аб’ядналі ў памкненні да яркага стваральнага жыцця...
Чашніцкі раённы дом рамёстваў распачаў дзейнасць у 1995-ым. Праз год клуб творцаў “Майстар”, які арганічна ўвайшоў у структуру ўстановы новага тыпу, займеў званне “народны”. А сам Дом рамёстваў па выніках рэспубліканскага спаборніцтва 2000 года быў абвешчаны лепшым у Беларусі. На сёння ён актыўна супрацоўнічае з мясцовымі агульнаадукацыйнай школай, школай мастацтваў і гісторыка-краязнаўчым музеем, мае філіял у Новалукомлі. Дырэктар, метадыст і шэсць кіраўнікоў гурткоў аб’ядналі вакол сябе творчае дзеяздольнае ядро — сотню гурткоўцаў-аматараў беларускай культуры: 12 дарослых і больш за 80 школьнікаў з усяго раёна. А “Майстар” згуртаваў больш як 30 народных мастакоў і рамеснікаў, творы якіх з задавальненнем набываюць і госці з замежжа. Колькасць “жыхароў” Дома рамёстваў штогод няўхільна прырастае.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |