Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Распачнем здароўя год!
30 студзеня на “БелЭКСПА” адкрылася ІV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “Тыдзень моды на здароўе”... На адкрыццё выстаўкі “Тыдзень моды на здароўе” прыйшлі міністр інфармацыі РБ Уладзімір Русакевіч, міністр спорту і турызму РБ Аляксандр Грыгараў, міністр аховы здароўя РБ Васіль Жарко, славуты спартсмен, шматразовы чэмпіён Еўропы, прызёр свету Аляксандр Мядзведзь і іншыя афіцыйныя госці.
Як жа падтрымаць неасязальнае — неацэннае?
У мінулым нумары “К” мы паведамлялі ўжо пра тое, што правядзенне пад эгідай Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО “круглага стала” “Пытанні ўсебаковай аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь” выклікала вялікую цікавасць як з боку спецыялістаў у сферы гісторыка-культурнай спадчыны і народнага мастацтва, так і з боку сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў “ІСОМ”, Інстытута дзяржавы і права НАНБ, Інстытута нацыянальнай бяспекі.
1200-я варыяцыя на тэму крылаў
Адкрыю вам тайну прыроды: у той студзеньскі вечар неба не па-зімоваму расплакалася дожджыкам менавіта дзеля таго, каб растапіць “лядовае возера” ля Палаца Рэспублікі і, расчуліўшыся, ператварыць яго ў лебядзінае. А ўсё таму, што ў самім Палацы ішоў ажно 1200-ы спектакль неўміручага балета П.Чайкоўскага. Юбілей сабраў не толькі глядацкі, але і выканальніцкі “бамонд”: у кожнай дзеі эстафету працягваў новы склад артыстаў, увасабляўшых галоўных герояў.
Мроі ў рамках дыяфрагмы
Калі размова зайшла пра партфоліо, я ўявіла сабе пару дзесяткаў фатаграфій мілавідных дзяўчатак. Анфас, профіль, “ракавы” погляд, буйны план, поўны рост… З неахвотай разгарнула пухлую папку, якую мне прапанавалі паглядзець у Імідж-дызайн-студыі “Вадалея”, і… не магла адарваць вачэй. На адной старонцы гарэзліва ўсміхалася каларытная беларусачка, на другой скакала лёгкакрылая страказа, на трэцяй у вачах каўбоя выразна чытаецца: “Узброеная і небяспечная”. Асабліва ўражваюць дакладна перададзеныя на паперы дзіцячыя эмоцыі. Натуральнасць і выразнасць фотаработ Людмілы РАЛЬКО не маглі застацца без найвышэйшай ацэнкі прафесіяналаў: у красавіку 2007 года ў Польшчы на Міжнародным конкурсе “Міні-Міс і Міні-Містэр Свету-2007” дзяўчына атрымала “Гран-пры за высока артыстычную фатаграфію” — плакаты, календары, партфоліо Кацярыны Браневіч і Настассі Гуцікавай (Дыплом і Залатая Карона). Праз месяц у Маскве на Міжнародным дзіцячым конкурсе прыгажосці і таленту “Міні-Міс і Міні-Містэр Крыштальная карона Свету-2007” пераадолела пастаўленую планку, заваяваўшы “Гран-Пры Свету-2007 за фотадызайн” (Спецыяльны персанальны дыплом), “Гран-пры за лепшае партфоліо Свету-2007” (Крыштальны дыплом).
Ураднік — пасада пачэсная
Гісторыя дзяржаўных устаноў — гэта касцяк гісторыі кожнай дзяржавы. Аднак у нас яе, на жаль, мала даследуюць як акадэмічныя інстытуты, так і асобныя навукоўцы, — лічыць Зміцер ЯЦКЕВІЧ, загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мы сустрэліся са Зміцерам Лявонцьевічам у яго кабінеце, і, пачаўшы знаёміць карэспандэнта “К” з выданнямі, падрыхтаванымі аддзелам за тры з паловай гады працы, ён паступова перайшоў да гэтай навукова-даследчай праблемы.
Куфар-радца
Шаноўныя культасветработнікі! У чарговы раз да вашых паслуг — газетная скарбонка творчага досведу. Напрадвесні прапаноўваем аддзелам культуры, самадзейным калектывам клубных устаноў сцэнарыі Масленкі і фестывалю фальклорных гуртоў на аснове стрэчанскіх святочных традыцый. Як падаецца, да месца тут будуць словы і ноты песні “Масленіца” беларускага дуэта “Аляксандра і Канстанцін”. Матайце на вус, узбагачайце досвед, пашырайце ўласныя магчымасці. А калі вашы напрацоўкі таксама адметныя — дасылайце нам! Ёсць у “Куфры” эксклюзіў і для заўзятых тэатралаў: казка пісьменніцы Таццяны Мушынскай “Падарожжа ў краіну мурашоў”, пастаўленая ў клубе ці бібліятэцы, зацікавіць не толькі падлеткаў. А традыцыйныя шашачныя кампазіцыі могуць вас натхніць на правядзенне, да прыкладу, агульнагарадскіх ці агульнавясковых шашачных спаборніцтваў, бо культура і спорт заўжды ідуць побач, а сёлетні год, як вы ведаеце, абвешчаны Годам здароўя. Чарговых вам знаходак у творчасці! Да новых сустрэч!
Час выбраў яго
28 студзеня споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння нашага выдатнага кінарэжысёра Міхаіла Пташука... На жаль, з жыцця ён пайшоў нечакана і заўчасна, як гэта часта здараецца з сапраўднымі Творцамі. Але, развітаўшыся з гэтым светам, ён не развітаўся з намі, — Пташук працягвае жыць у сваіх фільмах, вучнях, у справах, якія ён здзейсніў сам альбо ініцыяваў. І — у сваіх словах-думках-вобразах, што паспеў занатаваць у мемуарах. Яны, дапоўненыя публікацыямі розных гадоў, прысвечаных майстру, успамінамі пра яго родных, блізкіх, сяброў, выйшлі не так даўно ў свет асобнай кнігай, якая так і называецца: “Міхаіл Пташук”. І сёння нам хацелася б яшчэ раз “агучыць” некаторыя з тых думак, што пранёс Майстар праз усё сваё жыццё...

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»