Свежы нумар
"К" інфармуе
І ўсё ж пахавана...
На вялікі жаль, ні розгалас у СМІ (у тым ліку і артыкул Пётры Васілеўскага "Пахавана пад уцяпляльнікам" у "К" № 18), ні негатыўная рэакцыя з боку грамадскасці не прыпынілі работ на фасаднай частцы Палаца культуры "Лошыцкі", у выніку якіх "ахвярай" стала манументальнае зграфіта аўтарства двух народных мастакоў Беларусі Гаўрылы Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка. Дадзены сумны прыклад яшчэ раз сведчыць пра пільную неабходнасць распрацоўкі на дзяржаўным узроўні сістэмы абароны манументальных твораў — гаворка, вядома, не пра тыражныя работы — у публічнай прасторы.
Далей
Магчыма, гэта сенсацыя!
Пасля аналізу вынікаў археалагічных раскопак на тэрыторыі полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы можа аказацца, што яна мела іншыя абрысы!
Вось што кажа беларускі гісторык, археолаг Сяргей Тарасаў, які пабываў на месцы раскопак: “Як бы нам ні падавалася, быццам ведаем ці не ўсё, гісторыя літаральна штогод, штодня прапануе нешта новае.
Далей
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Міжнародным днём музеяў.
Гэта свята людзей, якія абралі ў жыцці высокую місію быць захавальнікамі найвялікшага скарбу — культурнай і гістарычнай спадчыны, якую пакінулі нам продкі. Музей — тая мясціна, дзе кожны дзень ажыццяўляецца жывая повязь часоў і пакаленняў, дзе будучыня сустракаецца з мінуўшчынай.
Далей
Калі ў музей патрапіць ноччу...
Напярэдадні Ночы музеяў "К" вырашыла даведацца, як жа выглядае музей уначы насамрэч, а не пад час адпаведнай міжнароднай акцыі. З гэтай мэтай надвячоркам завіталі ў экспазіцыю Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і пабачылі там багата яркіх элементаў. Дарэчы, паспрабуйце знайсці галаграфічную выяву паэта на здымках.
Далей
Тры сустрэчы аднаго тыдня
На гэтым тыдні журналісты "К" сустрэліся адразу з трыма цікавымі творцамі. Гэта народны мастак Беларусі Май Данцыг (з ім мы рыхтуем вялікае інтэрв'ю для рубрыкі "Рэдакцыя плюс..."), народны артыст Беларусі Віктар Манаеў (ён даваў мастар клас па спецыфіцы працы артыста тэатра ў кіно) і народны артыст Літвы Юозас Будрайціс, які наведаў краіну ў рамках прэм'еры стужкі "Беларусьфільма" пад назвай "Салодкае развітанне Веры". Чакайце сустрэч з гэтымі асобамі на палосах "К".
Далей
Форум
А як выхоўваць?
Журналісты "К" наведалі тэматычныя мерапрыемствы дзіцячай творчасці і рэфлексуюць на тэму таго, якімі спосабамі закладаць паняцце патрыятызму ў новае пакаленне і як фарміраваць у дзятвы ўсведамленне значнасці памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Дзяжурны па нумары
Што можа зрабіць танец?
Нядаўна ў Мінску сусветна вядомы ірландскі танцавальны ансамль Майкла Раяна Флэтлі дэманстраваў славутае шоу “Lord of the Dance” (“Бог танца”). Мне давялося прысутнічаць на гэтай імпрэзе. Першае, на што я звярнуў увагу, гэта тое, што, нягледзячы на немалы кошт білетаў, вялікая зала Палаца Рэспублікі была запоўненая. Прычым, збольшага не элітарнай публікай, а, так бы мовіць, дэмакратычным кантынгентам — людзьмі, для якіх гэты “культпаход” можа ўтварыць сур’ёзны прагал у сямейным бюджэце. Шмат было моладзі. Але літаральна з першых хвілін сцэнічнай дзеі, стала зразумела, што відовішча вартае грошай, заплочаных за білет.
Далей
На маю думку...
Да Дзён культуры і...
Васіль ЧЭРНІК, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь
З 6 па 8 мая ў Пекіне прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Афіцыйную дэлегацыю нашай краіны ўзначальваў намеснік Міністра культуры Васіль Чэрнік. Па заведзеным парадку, калі праводзяцца аналагічныя Дні ў замежжы, наша Міністэрства культуры цікавіцца ў прымаючага боку, якую праграму ён хацеў бы бачыць. У прыватнасці, пажаданні можа выказаць амбасада канкрэтнай дзяржавы ў Беларусі.
Далей
У Культурнай сталіцы
Святлана ГАРАДЗЕЦКАЯ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі
У рамках мерапрыемстваў акцыі “Брэст — культурная сталіца Беларусі-2015” Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна сумесна з “Радыё Брэст” арганізавала творчы праект “Паэтычны тралейбус. Рыфмы Перамогі”. Вынік аказаўся даволі нечаканым.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Мэты-мары аркестра
Павел ЛЮБАМУДРАЎ, дырыжор, арганізатар і мастацкі кіраўнік Маладзёжнага струннага аркестра “Метамарфоза”
Добрых аркестраў многа не бывае. А ў тым, што калектывы, а тым больш новыя, павінны быць толькі такімі, няма сумневу. Бо іначай — які сэнс іх ствараць? На жаль, у абласных гарадах пакуль надта многа праблем. Скончыўшы як дырыжор Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, я вярнуўся на радзіму, паехаў у Віцебск. І… не змог знайсці ніводнага кантрабасіста, здольнага “пацягнуць” высокую класіку. Мне нават прапаноўвалі: маўляў, вазьміце бас-гітару! Таму паўтарыў спробу ў сталіцы — стварыў аркестр “Метамарфоза”.
Далей
Проста ў паралель?
Уладзімір ПАРФЯНОК, фатограф, супрацоўнік Цэнтра сучасных мастацтваў
З нагоды выставачнага праекта-дакумента “Мінск. Нонканфармізм 1980-х”, што завяршыўся днямі ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, хацеў бы выказаць некаторыя думкі.
Далей
Тэндэнцыі сферы
Нашто нам Ноч музеяў?
Міжнародная акцыя як паказальнік жыццяздольнасці і крэатыву
Нямое кіно, “жывыя” карціны, дэгустацыя беларускіх нацыянальных страў, танцы амаль да ранку… Усё гэта ды многае іншае можна будзе ўбачыць сёння ў сталічных музейных установах, якія чарговы раз прымуць удзел у традыцыйнай міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Але ці запатрабавана гэтая ініцыятыва ў жыхароў беларускай сталіцы ды раённых цэнтраў? Гэтае пытанне, як высветліла “К”, мае не такі ўжо адназначны адказ…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праекты развіцця
Сёння — у тэленавінах, заўтра — у экспазіцыі
Варыяцыі гаспадарчай ды творчай разваротлівасці
Праблемы ва ўсіх — прыблізна аднолькавыя. Вось толькі па-рознаму іх вырашаюць у розных раёнах ды абласцях. Гэта — аксіёма. Калі і далей карыстацца матэматычнай тэрміналогіяй, варта, напэўна, зазначыць, што задачнік у нас агульны, а вось рашэбнік у кожнага — свой. Дык ці павінна так быць? Пад час нашых аўтатураў пастаянна думаем пра гэта. Хто будзе аналізаваць станоўчы досвед гаспадарчай ды творчай разваротлівасці нашых аддзелаў, хто з начальнікаў патлумачыць, як з мінімумам выдаткаў адрамантаваць, да прыкладу, дах СДК ці зрабіць музей той установай, дзе пастаянна збіраюцца сябры?.. Штосьці не прыгадаем мы апошнім часам рэспубліканскіх практычных семінараў, дзе ўзнімаліся ды абагульняліся б гэтыя тэмы.
Калі так, дык каму, як ні журналістам гэтым заняцца. Займаемся і паверце, мы вельмі стараемся, каб слова наша дайшло да адрасата.
Далей
Prof-партфоліа
З усіх рамёстваў збяром “…Букет”?
Пра тое, ці стане сайдынг традыцыяй, складанасці ў РДР і гатовыя паўмузея
З гэтага нумару "К" распачынае серыю гутарак
са старшынямі творчых саюзаў краіны. Якія
надзённыя пытанні хвалююць кіраўнікоў профільных суполак прафесіяналаў у сферах
культуры і мастацтва? Пра гэта і будуць інтэрв'ю
на старонках нашай газеты. Карэспандэнт “К” пагутарыла з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам, даследчыкам традыцыйных рамёстваў, старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам САХУТАМ. Пад час размовы прагучалі і вострыя пытанні, што тычацца не толькі сферы матэрыяльнай спадчыны беларусаў. І пачалі мы з VII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”, які пройдзе 23 мая ў Мінску на тэрыторыі Лошыцкага парку.
Далей
аКно ў свет
Ззянне нябесных крылаў
Сучасны музей у сучаснай архітэктуры
Зусім нядаўна гэты квартал шэрых дамоў, дзе да вайны размяшчалася яўрэйскае прадмеце з драўлянай забудовай, мала хто ведаў з гасцей польскай сталіцы. Але здарыўся цуд: пасярод непрыкметнага кварталу Муранова з’явіўся сапраўдны шэдэўр архітэктуры — Музей гісторыі польскіх яўрэяў. Унікальны будынак спраектаваў фінскі архітэктар Райнэр Махламякі. “Гэта ліхтар, што асвятляе месца публічнай прасторы. І “пушка”, і сам “торт” — усё ў адным”, — сказаў пра свой твор аўтар праекта.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Камяні для новабудоўлі
У Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна адбылася выстаўка мінскага мастака Спартака Аруцюняна “Раскіданыя камяні”, прысвечаная 100-годдзю генацыду армян у час Першай сусветнай вайны.
Далей
Крытычная маса
“Перамога”: панарама і фрагменты
Сёлета ў нашай краіне большасць рэзанансных культурных праектаў прысвечана 70-годззю Вялікай Перамогі. Зразумела, што і творчыя саюзы зрабілі свой унёсак у справу нацыянальнага маштабу. Асобныя творцы і суполкі ладзілі выстаўкі на ваенна-гістарычную тэматыку ў розных гарадах Беларусі, а напярэдадні 9 мая ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася рэспубліканская мастацкая выстаўка “Перамога”. Для аматараў выяўленчага мастацтва (колькасць якіх, як мне падаецца, калі меркаваць па пустых залах на наступны дзень пасля вернісажу, няўхільна скарачаецца) выстаўка магла б стаць падзеяй, чаканым падсумаваннем творчых здабыткаў юбілейнага года. Але ці стала?
Далей
art-блог
Другая — іншая
“Другая сусветная” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы не стала “дацкай” пастаноўкай, якой прызначана хутка сысці ў нябыт. Наадварот, сціплая, як думалася, прэм’ера нечакана адкрыла новыя перспектывы такой сінтэтычнай формы, як тэатралізаваны канцэрт.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Інтэрпрэтацыя і эпілог
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі — выстаўка Гродзенскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “Няма ў вайны эпілога…”, прысвечаная 70-годдзю Перамогі.
Далей
Традыцыя, але без уплываў
У залах Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылася персанальная выстаўка вядомага беларускага жывапісца Леаніда Дударэнкі. Было прадстаўлена каля ста работ, якія створаны ў розныя творчыя перыяды. Асаблівую цікавасць уяўляюць творы мастака, прывезеныя з творчых вандровак.
Далей
На людным месцы
А “…Куфэрак” — дзясяты
Дзясяты раз на Любаншчыне пройдзе Фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”. Цягам трох дзён (з 22 па 24 мая) на падмостках Сароцкага СДК, Любанскіх РЦК і ДШМ будуць дэманстраваць майстэрства дзіцячыя тэатры Міншчыны, калектывы са сталіцы і Магілёва.
Далей
А ім за 60...
У Навагрудку пачаў дзейнічаць тэатральны клуб “Элегія”, створаны пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Далей
Каментарыі (1)
Суботнія сустрэчы
Артыст: рабіць “накшталт” ці смела?
Інтэрв’ю з удзельнікам “Еўрабачання” з адным пытаннем пра “Еўрабачанне”
19 мая на сцэну венскага стадыёна “Wiener Stadthalle” ў першым паўфінале Міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне” пад 11-м нумарам выйдзе дуэт “Uzari & Maimuna”, які прадстаўляе нашу краіну на гэтым юбілейным, 60-м па ліку, форуме. Не станем прагназаваць, ці ўдасца тандэму прабіцца ў фінал, а там і замахнуцца на прызавое месца. Хачу прапанаваць вам інтэрв’ю з паловай “салодкай парачкі”, з тым, хто адказвае ў тандэме за голас — спеваком UZARI (ЮЗАРЫ), вядомым па-за сцэнай як Юрый НАЎРОЦКІ.
Далей
Паралелі
Дзесьці паміж
У межах Фестывалю сучаснага еўрапейскага кіно “Новы погляд на Стары свет”, што да 17 мая доўжыцца ў сталічным кінатэатры “Перамога”, ладзіцца выстаўка мастака Рамунаса Чапоніса (Літва) і фатографа Ядвігі Адамчык (Беларусь) “У дарозе”.
Далей
Распавядзіце "К"!
Тры Гран-пры
На XV Міжнародным фестывалі “Аэда. Музычны мост Еўропы”, што прайшоў нядаўна ў венгерскім горадзе Балатонфюрэд, адбылася неардынарная падзея: пры ўручэнні Гран-пры пераможцам конкурсу, у якім брала ўдзел каля 800 музыкантаў з Беларусі, Аўстрыі, Славакіі, Азербайджана, Украіны і іншых краін, журы апладзіравала стоячы.
Далей
прыватная гісторыя
Мой Сыс
Хуткасць жыцця. Прайшло дзесяць гадоў, як ад нас пайшоў Паэт. Калі не стала Анатоля Сыса, мне патэлефанавалі і Аляксей Марачкін, і Ларыса Раманава, і… Але я не паехаў ні на пахаванне, ні на дзевяць, ні на сорак дзён. Замкнуўся ў майстэрні і пачаў сваю размову з Паэтам сродкамі выяўленчага мастацтва. І было з чаго нават не пачынаць, а працягваць.
Далей
Вачыма Ларывона-мухі
Амаль сур’ёзна пра смешнае
Калі лідарам Краіны Саветаў стаў Мікіта Хрушчоў, анекдоты пасыпаліся, бы з рога: народ адчуў подых “адлігі”. Развязаліся языкі, з’явілася азначэнне “ўцэнены анекдот”: “Пры Сталіне за яго давалі дзесяць гадоў, цяпер сталі даваць толькі сем”.
Далей
Маэстра і яго сад у квецені
Ігар і Вольга Паліводы: дыялог праз 19 гадоў. Частка ІІ
У гэтым нумары мы працягваем знаёміць чытачоў са старонкамі дзённіка выдатнага беларускага кампазітара Ігара Паліводы. Як “К” распавяла на пачатку артыкула ў пазамінулым нумары, намі выбрана форма ўмоўнага дыялогу паміж кампазітарам і ягонай удавой Вольгай Палівода праз 19 гадоў, што прайшлі з часу сыходу ад нас Ігара Ігаравіча. Менавіта Вольгай Пятроўнай, сярод іншага, захаваны архіў рукапіснай і машынапіснай спадчыны Паліводы — музычнай ды літаратурнай, што адкрываецца для даследчыкаў феномену знакамітага творцы.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Як фольк-гурту стаць міжнародным
Нядаўна дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў наведаў Расію ды Іспанію. Для работнікаў культуры Магілёўшчыны ўдзел у міжнародных форумах — справа, па сутнасці, шараговая. Цікава, ці могуць пахваліцца гэтым у іншых абласцях?.. Але гаворка цяпер пра іншае: пра канкрэтны практычны вынік ад замежных камандзіровак.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Не забыць пра тых хлопцаў... І пра абкам таксама
Падвоеныя пласты памяці ў Спораве на Бярозаўшчыне
Артыкул пра канфлікт, які адбыўся ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна, мы наўмысна вырашылі вынесці “за часавыя рамкі” святкавання 70-годдзя Перамогі. Не хацелася б выкарыстоўваць такую дату ў якасці інфармацыйнай нагоды для расповеду пра бадай трагікамічныя непаразуменні сярод аднадумцаў. Тым не меней, сам жыццёвы сюжэт атрымаўся даволі павучальным. Як выяўляецца, ушанаванню памяці загінулых нам яшчэ трэба вучыцца і вучыцца. Як, зрэшты, і ўменню чуць ды разумець жывых. Прычым гэта тычыцца, у тым ліку, і аднадумцаў...
Далей
Фотасюжэт нумара
Мінскі тыдзень дызайну
Да 10 мая ў сталіцы на некалькіх пляцоўках праходзіў Мінскі тыдзень дызайну. Прычым яго экспазіцыя паспяхова выйшла за прастору Футбольнага манежа, што прымаў найбуйнейшую экспазіцыю форуму, і размясцілася ў шэрагу гарадскіх лакацый. Напрыклад, у Траецкім прадмесці.
Далей
Аглядавая пляцоўка
Помнік і “жывы” сайт
У рэдакцыю працягваюць паступаць лісты, прысвечаныя ўшанаванню Памяці мінулых войнаў. Каб гэтыя паведамленні не згубілі сваёй актуальнасці з-за тэрміну даўнасці і патрапілі на старонкі “Культуры” больш-менш своечасова, мы вырашылі аб’яднаць чытацкія паведамленні ў аглядавы матэрыял.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |