Генадзь Мушперт
Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт — асоба неардынарная і непрадказальная. Некалі, на пачатку творчай кар’еры, ён цвёрда засвоіў, што да мастацтва нельга ставіцца з пагардай, і ўзяў гэтую выснову як кіраўніцтва да дзеяння. Аказалася, абраў для сябе ў прафесіі, бадай што, самы складаны шлях. Але ў выніку з’явіліся спектаклі, здатныя не толькі ўзнаўляць пярэстую і драматычную карціну свету, а і асвятляць яе тонкай іроніяй і непазбежным гумарам.
Далей