«Тэарт» расцягнуўся на месяц, захапіўшы канец верасня і амаль увесь кастрычнік. Гледачы не паспявалі асэнсоўваць новыя ўражанні. Яны струменіліся няспыннаю плынню. Здавалася, тэатральны досвед такі насычаны і каштоўны, а прагляды ніколі не скончацца.
Восень 2013 была гарачай вандроўнай парой. Насычанасць інтэрнацыянальнай прасторы шклянымі форумамі была настолькі шчыльнай, што адмыслоўцам з цяжкасцю ўдавалася размяркоўваць маршруты і фінансавыя інвестыцыі. Найбліжэйшымі суседзямі першага мінскага Міжнароднага фестывалю мастацкага шкла «GlassНавігацыя» сталі фэсты ва Украіне і Польшчы: 9-ы Міжнародны шкловыдзімальны сімпозіум (Львоў) і Еўрапейскі фестываль шкла (Вроцлаў). Пасля наведвання іх асабліва прыемна адзначыць выключна высокі ўзровень удзельнікаў мінскага форуму.
«Прарок на сваёй бацькаўшчыне пашаны не мае...» Гэтыя евангельскія словы добра дастасоўваюцца да лёсаў такіх волатаў, як першы прэзідэнт Гаваяў Мікалай Судзілоўскі, герой Чылі Ігнат Дамейка, «бацька» амерыканскай астранаўтыкі Барыс Кіт — асоб, што з розных прычын рэалізавалі свае таленты далёка ад зямлі, на якой нарадзіліся. Далёка ад Беларусі.