Побач і асобна
Мы, Мінск і Вільнюс, жывем адзін ад аднога ў трох гадзінах язды. Зусім невялікая геаграфічная адлегласць. І, як аказалася, вялізны, часам недасягальны прарыў у іншы духоўны і эстэтычны свет. Для людзей творчых гэта зусім іншая мастацкая рэальнасць. Для нас, тэатразнаўцаў, -- канкрэтная рэальнасць тэатральная. Не ведаю, як растлумачыць, чаму, жывучы побач, мы ствараем такое рознае тэатральнае мастацтва. Справа, канешне, і ў асаблівасцях менталітэту, і ў нацыянальнай сістэме каштоўнасцей. Але не толькі. У нашай этнічнай самасвядомасці існуе амаль беспярэчная падначаленасць абставінам і пагарда да практычных рацыянальных падыходаў. Для развіцця нашага мастацтва гэтыя рысы аказаліся важнымі.
Далей