Тэатр для сталення
У Адэсе гавораць: «Ён — капітан; не так плавае, як выглядае». Дырэктар-рэжысёр Савіцкі, калі меркаваць па нашыўках ды лампасах, выглядае сціпла. Ягоны ўражлівы бок — хадзіць па моры. Нездарма тэатр здаўна чымсьці прыпадобнены да карабля: сцэнічным трумам, асвятляльнымі мосцікамі, лябёдкамі. Накідваюцца хвалі, змываюць за борт няўмелых матросаў (альбо самыя спрытныя ціхамірна наймаюцца на іншае судна), а карабель — плыве. Бо капітан на месцы.
Далей