Час Квадрата
...Феномен культуры палягае не ў разрозненых акцыях і выставах, хай сабе і добрых. Культура, не аб’яднаная працэсам, — гэта культура ў крызісе. Альбо толькі эмбрыён культуры будучай. Культура — заўсёды сукупнасць мастацкіх і эстэтычных падзей, якія адбіраюць і выяўляюць самыя значныя і ўласцівыя часу мастацкія каштоўнасці. Такім чынам узнікае эстэтычны і этычны малюнак эпохі. «Квадрат» — годны духоўны спадкаемца УНОВІСа. Розніца толькі ў часе, расстаноўцы акцэнтаў і ўнёску ў мастацтва. Калектыўная творчасць «Квадрата» і ўновісаўцаў — адна сацыяльна-гістарычная лінія, адзін горад і адна краіна, адна агульная культура, што супрацьстаялі разбуральнай моцы таталітарнай ідэалогіі.
Далей