Тузін краін, два тузіны пастановак, чатыры вельмі розныя сцэны. Шчыльнасць прапаноў на адзінку фестывальнага дня была такой, што нават журы ледзь давала рады прагледзець усё. А калі дадаць майстар-класы, можна сказаць напэўна: да канца «Куфар» не разабраў ніхто.
Сёння наш тэатр рэдка кранае табуяваныя тэмы, часцей застаючыся пры «высокіх ісцінах». Таму спектаклі «Гэта ўсё яна» і «Камера, якую дала мне маці» з пазначкай 18+, што з’явіліся амаль адначасова, выклікаюць асаблівую цікавасць.
«Кругламу сталу» з «некалькімі праблемна-дыскусійнымі пытаннямі» да конкурсу Нацыянальнай тэатральнай прэміі папярэднічала цытаванне Канстанціна Станіслаўскага: «Калі б сэнс тэатра быў толькі ў забаўляльным відовішчы, магчыма, і не варта было б закладаць у яго столькі працы.
«Камедыі...», якую сёння ўтрымлівае і пракатвае антрэпрыза Джэні Шарыпавай, споўнілася дваццаць пяць. Але хутка, проста, зразумела адказаць, які феномен ён з сябе ўяўляе, ужо не выпадае.
«Усё больш падзей у малой форме, усё менш падзей на вялікай пляцоўцы». Меркаванне крытыка Паўла Руднева мае на ўвазе і публічны розгалас спектакля, і напружанне паразумення глядзельні са сцэнай, калі дзея вынікае наўпрост з руху (або статыкі), дыхання (або маўчання) выканаўцы.