Гартаючы сямейны альбом
Нядаўна я пераглядала сямейны фотаальбом і трапіла на здымкі, якія, мне здаецца, маюць не столькі прыватнае, колькі грамадска-культурнае значэнне, бо звязаны з адметнымі для беларускага музычнага мастацтва падзеямі і асобамі. Гэтыя фотаздымкі, пазначаныя пераважна 1950-мі гадамі, даюць магчымасць успомніць славутых і аддаць належнае забытым, але вельмі значным дзеячам нашага опернага тэатра. Перадусім, мяркую, трэба патлумачыць, чаму ў сямейным архіве Мільто так шмат падобных сведчанняў.
.
Далей