Візуальныя мастацтвы Кастрычнік 2016г.
Верасень 2016г.
Выстава Барыса Аракчэева ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
Хто з аматараў мастацтва не ведае вобразаў Руанскага сабора, увасобленага Клодам Манэ ў розныя паравіны года і пры розным асвятленні? Ці, калі ўзяць сучасны ўзор, — краявідаў з цэркаўкамі, дамамі, цяністымі прысадамі з альтанкамі пэндзля «мастака светлапісу» амерыканца Томаса Кінкэйда? Аўтара, чые работы, як сцвярджаюць даведнікі, у рэпрадукцыях вісяць у кожным дваццатым амерыканскім доме? Свой мастак святла, колеру, пясняр мінскай архітэктурнай гісторыі і краявідаў — за апошнія 60 гадоў — ёсць і ў беларускай сталіцы.
Далей
|
Трэнды і зайцы расійскага жывапісу
Сталічная галерэя «Дом карцін» адкрыла другі выставачны сезон маштабным прывазным праектам і персанальнай выставай беларускай аўтаркі. Атрымалася цікавае суседства: светлавыя інсталяцыі з аўтамабільнага шкла Зоі Луцэвіч і пяць залаў жывапісу са збору піцерскага прыватнага музея сучаснага мастацтва Эрарта.
Далей
|
Гісторыя па-за выявай
Узорны праект, кантэкстуальна звязаны з фатаграфічнай тэмай, на ёй, уласна, і будуецца экспазіцыя купалаўскага музея. Прэзентацыя не толькі ўдалай серыі, якую мастачка працягвае больш за дзесяць гадоў, але таксама і аднайменнага фотаальбома рэдкай для Беларусі якасці, дызайнерам якога выступіў вядомы літоўскі мастак Гіціс Скудзінскас.
Далей
|
Досведы візуалізацыі рэальнасцей
Сучасныя музеі з’яўляюцца структурамі, якія не толькі інстытуцыялізавалі мастацтва, вызначылі схемы яго вытворчасці і спажывання, але таксама сталі прасторай магчымае размовы гледача, мастака, куратара і крытыка. Апошнія некалькі гадоў адзначаны выставамі-інтэрвенцыямі ў гэты сакралізаваны «храм калектыўнай памяці».
Далей
|
Зайсці з другога боку
Для мінскай выставы куратарка Моніка Шэўчык — дырэктарка галерэі «Арсенал» у Беластоку — адабрала з калекцыі шчырыя і шматзначныя работы польскіх мастакоў пачатку 2000-х.
Далей
|
Вязьба бронзавай ніткі
Ірына Хаўска, выпускніца знакамітага мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя машэрава, распачала творчую кар'еру працамі ў тэхніцы габелену. калі ў 2009-м пераехала ў Швецыю, пытанне не стаяла, ці працягваць працаваць у мастацтве. Новае асяроддзе паспрыяла новым фарматам і тэхнікам. Сёння Ірына працуе ў скульптуры, дзе таксама пляценнем, але ніці яе яе звычайна з бронзы.
Далей
|
Збіральніца
Як сцвярджаюць гісторыкі, вехі культуры — гэта падзеі, і ў іх аснове — людзі, якія зрабілі першы, цяжкі крок у невядомае і адкрылі значнае з такой сілай і пераканальнасцю, што разварот у мінулае стаў немагчымым. Такой першаадкрывальніцай старога беларускага мастацтва і стваральніцай музея іканапісу, скульптуры і этнаграфіі Беларусі была Вольга Васільеўна Церашчатава (1926—1992).
Далей
|
Жнівень 2016г.
«АРТ-БАЗЕЛЬ».
Для пачатку: нас зноў там няма...
Я старалася выбудаваць свой аповед вакол гісторыі станаўлення «Арт-Базеля», каб паказаць, наколькі паступальныя і заканамерныя крокі яго арганізатараў.
Далей
|
Назад
|
|