Тэатр Чэрвень 2017г.
Кавалак мора
Цытрынавая кофтачка ладна абцягвае цела, чорная спадніца-пачак. Прыгожая бландынка то іграе на бліскучым аранжавым барабане, то маўкліва размотвае цэлафан, прыхоплены з сабой: сюды-туды — і так не падабаецца, і гэтак… «Я так марыла жыць каля мора», — скажа яна, калі, нарэшце, кіне «гуляцца».
Далей
|
Травень 2017г.
Ніткі паралельных светаў
Ідэя фэсту паўстала ў кіраўніцы ўзорнай тэатральнай студыі Баранавіцкага Дома дзіцячай творчасці «Паралель» Ларысы Сартаковай у 2010 годзе, а ў красавіку 2011-га адбылася першая сустрэча дзіцячых аматарскіх тэатраў. Наступныя гады давялі неабходнасць пашырэння ўзроставага дыяпазону выканаўцаў і гледачоў да юнацкага і моладзевага: выхаванцы добрых тэатральных студый сталеюць, але імкнуцца як мага даўжэй не пакідаць родны калектыў.
Далей
|
Брыкалаж у засценку
Мінскі «Тэатр дакумента Ганны Суліма» асвойтаўся з прасторай Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (і не скажаш, што «прадставіў на сцэне»: артысты дзейнічалі і на лесвіцы ў фае, і ў калідоры) спектаклем-дакументам пра жыццё і творчасць вялікага тэатральнага рэфарматара, расціснутага савецкім Малохам.
Далей
|
«А чаго жадаеш ты?»
Спектаклі Кіеўскага акадэмічнага тэатра юнага гледача на Ліпках займелі відавочны поспех — гэта сведчылі і дзеці, для якіх прывезлі казку «Жыла сабе Сыраежка» Валерыя Зіміна, і сталыя тэатралы: два вечары запар яны збіраліся на «Вішнёвы сад» Антона Чэхава і «Шынель» паводле Мікалая Гогаля.
Далей
|
Як на рускага Шэкспіра
Па выніках IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2016 год) творы рускай класікі (Льва Талстога, Антона Чэхава, Максіма Горкага, Андрэя Платонава) фігуравалі ў сямі намінацыях з дзевятнаццаці: адзначаліся лепшыя айчынныя тэатральныя работы.
Далей
|
Красавік 2017г.
Што добра, а што так сабе...
Шчыльная і насычаная праграма чакала сёлета гледачоў: дваццаць два спектаклі дваццаці тэатраў з дзесяці краін, сярод якіх Арменія, Грузія, Расія, Польшча, Літва, Аўстрыя, ЗША…
У пастаноўках вялі рэй тэмы заняпаду мужчынскага пачатку, раскіданне часу і прасторы («повязі часоў»), чалавечая разгубленасць перад катастрофамі..
Далей
|
Шлях не наўпрост
«Мала што на свеце доўга бывае важным». Якую важнасць мае хуткаплынная сустрэча на фэсце, калі дзеці граюць для дзяцей? Журы спрачаецца-разумеецца, кіраўнікі і педагогі калектываў спраўджваюць прафесійныя знаёмствы і зносіны.
Далей
|
Просты сэнс жыцця
Тэатры сябруюць, абменьваюцца спектаклямі — на адзін-два вечары, адзін-два паказы. Шырокая публіка іх часам і не заўважае — хіба аматары-тэатралы. Але не гэтым разам, не сёлетняй вясною! Драматычны тэатр імя Ёзаса Мільцініса з Панявежыса распачаў сустрэчы ды пачаставаў фінскай «Вішняй у шакаладзе» — трагікамедыяй Лаўры Руахонен, вядомай пад аўтарскай назвай «Вольга».
Далей
|
Медыя Медэя
Часы міфаў і легенд даўно мінулі, а іх сюжэты і персанажы дагэтуль прыцягваюць людзей і з’яўляюцца на старонках кніг, у кінастужках, на тэатральнай сцэне. Чым так вабяць мастакоў героі міфаў, дасканалыя ў сваім высакародстве і злачынстве?
Далей
|
Назад
|
|