Агляды/рэцэнзіі Люты 2015г.
«Шалом Алейхем! Мір вам, людзі!»
Прэм’ера спектакля Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра выклікала шмат эмоцый і
рознагалоссе меркаванняў. Таму рэдакцыя змяшчае дзве рэцэнзіі. Яны даюць магчымасць скласці больш поўнае ўяўленне пра новую працу калектыву.
Далей
|
Методыка вайны з аб’ектыўнасцю
Праграма беларускага перформанса «penAtra(C)tion», якую тры гады ўвасабляе група «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk», трансфармавалася ў паўнавартасны двухдзённы фестываль. Адной з галоўных прычын такой эвалюцыі стала з’яўленне спрыяльнай для падобных некамерцыйных праектаў пляцоўкі — Цэнтра сучасных мастацтваў. Выразная пазіцыя яго цяперашніх супрацоўнікаў і кіраўніцтва можа канчаткова пазбавіць айчынны перформанс прысмаку забароненага плода. У нядаўнія часы рэдкая імпрэза такога кшталту абыходзілася без маляўнічых скандалаў з удзелам тэхнічак і вахцёрак.
Далей
|
Дадатковая опцыя?
Стадыя публічных спрэчак пра тое, што ёсць сучасным мастацтвам і ці не лепш сучаснае зваць актуальным, мінула. А вось размовы пра відэа-арт усё яшчэ зводзяцца да вырашэння ўтылітарных задач: «Нам бы чаго-небудзь сучаснага ў экспазіцыю, можа, ёсць які відэа-арт?» Наш істэблішмент успрымае гэты медыум на правах «дадатковай опцыі», якая паляпшае экспазіцыю тэрмінамі «сучаснае» ды «актуальнае».
Далей
|
Пра малых і для малых
Попыт на новыя спектаклі для дзяцей не знікае. Аднак у такой справе не вельмі проста дасягнуць жаданага выніку. Па-першае — улічыць запатрабаваныя тэмы і сюжэты, псіхалагічныя параметры аўдыторыі, па-другое — спалучыць даступнасць з дастаткова высокім узроўнем пастаноўкі.
Далей
|
Парадкаванне хаосу
У жывапісе Івана Семілетава адчувальныя ўплыў сюррэалізму, дадаізму і выразная ўвага да эксперыментаў 1960-х гадоў, да мастацтва аўтсайдараў Ар брут. Кожная з персанальных выстаў Семілетава выклікае цікавасць публікі, неабыякавай да пульсацыі думкі ў мастацтве. Назіраючы за прыватным светам вобразаў творцы, глядач міжволі ўступае ў камунікацыю, дзе становіцца суаўтарам вабнай формы інтэлектуальнага працэсу пазнання.
Далей
|
Удумлівы погляд
Узірацца ў гісторыю — не значыць жыць толькі мінулым. Гэтую простую ісціну яшчэ раз даказалі летась рэжысёры-дакументалісты студыі «Летапіс». Сем з дзевяці карцін, прадстаўленых студыяй на грамадскім праглядзе, так ці іначай звернутыя ў былое і распавядаюць пра гісторыю нашай краіны і яе чалавека.Ці азначае зварот у мінулае своеасаблівы эскапізм, боязь убачыць сябе сапраўднага? Або мінулае — тая рэальнасць, працаваць з якой значна больш проста і зручна, чым з яшчэ неакрэсленым і няўлоўным сённяшнім?..
Далей
|
Жанчына, вера, навука
Пасля фэсту я хачу праверыць сябе пакуль як глядач — што запомнілася? І чаму? Глядацкае ўспрыманне стала ключавым для выбару фільмаў арганізатарамі: па словах спадара Іосіфа Шагала, Пасла Дзяржавы Ізраіль у Беларусі, праграма была складзена з максімальным набліжэннем да рэалій краіны.
Далей
|
«Smartfilm». Трамплін для пачаткоўцаў
Фэст праходзіць у сталіцы ўжо чатыры гады. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і кампанія «Velcom». Любая новая з’ява павінна прайсці шлях сталення, каб зрабіцца набыткам прафесійнай творчасці. Пакуль жа айчынны «Smartfilm» можна разглядаць у якасці своеасаблівага трампліна кінематаграфістаў-пачаткоўцаў у свет сапраўднага мастацтва.
Далей
|
Звычайны цуд паразумення
Фэст надаў святочнай размаітасці 75-годдзю Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Кожны спектакль суправаджалі віншаванні. Уласна, кожны спектакль, абраны для паказу ў Гомелі як найпапулярны ў Бранску, Брэсце альбо Калінінградзе, з’яўляўся віншаваннем калег-сяброў. Расстаўляць такія сцэнічныя творы па месцах сэнсу не было (журы і не збіралі). Затое з крытыкамі і тэатразнаўцамі пра іх спрачаліся адмыслоўцы, чые думкі цікавілі дырэктара Ірыну Пыркову і мастацкага кіраўніка Сяргея Лагуценку, — рэжысёры і драматургі, псіхолагі і рэкламісты, філолагі і менеджары. Ацэнкі гучалі як пытанні рубам: мы здавальняем грамадскую патрэбу камунікаваць праз тэатр альбо выжываем як галіна і від? Спраўджваем місію альбо цягнем валаводзіну? Падпускаем гледача да сцэнічных мітрэнгаў ці няхай любіць тэатр на адлегласці?
Далей
| |
Назад
|
|