Агляды/рэцэнзіі Жнівень 2015г.
Дасканаласць, якая не мае межаў
Сёлета куратарскі праект Дзіны Даніловіч і Ганны Лакціёнавай атрымаў тэму «Ідэальнае цела». Асноўны папрок, што гучаў ад экспертаў падчас абмеркавання мінулай «Аnatomіі», быў выпраўлены: цела, якое раней мелі схільнасць выяўляць у асноўным як эстэтычны аб’ект, у новай версіі выйшла ў розныя кантэксты. «Аnatomіa. Ідэальнае цела» паспрабавала значна пашырыць межы ўспрымання цела, па-новаму загаварыць пра цялеснае, і часткова ёй гэта ўдалося.
Далей
|
Ліпень 2015г.
Тыя, хто любяць балет
Установа, якая рыхтуе для ўсёй краіны артыстаў класічнага і народнага танца, адсвяткавала сёлета 70-годдзе. Гэтай падзеі і была прысвечана вечарына ў Тэатры оперы і
балета.
Далей
|
«Што нашае жыццё? Гульня!»
На спектаклі гэтага калектыву публіка заўжды выпраўляецца з задавальненнем. І таму, што вялікай колькасцю новых прэм’ер сталіца не распешчана. І таму, што мюзікл — жанр надзвычай сучасны. І таму, што стваральнік трупы, рэжысёр Анастасія Грыненка, заўжды трымае высокі прафесійны ўзровень.
Далей
|
Чэрвень 2015г.
Шчасце ёсць
Пасля пяцігадовага капітальнага рамонту Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача адкрыўся прэм’ерай спектакля «Сіняя птушка» 1 чэрвеня 2015 года.
Далей
|
Поўны кантакт
Сучасны аматарскі тэатр даўно выйшаў за межы ўяўленняў колішніх савецкіх часоў: разам з перайманнем (імітаваннем) стылю і методык сістэмы, якой карыстаюцца ў дзяржтэатрах і якую выкладаюць на тэатральных спецыяльнасцях у творчых ВНУ, ад пачатку 2000-х актыўна развіваецца эксперыментальная галіна аматарскага тэатра, і тыя, каго айчынная тэатральная тэрміналогія вызначае як непрафесіяналаў, патрапілі засвоіць самыя актуальныя дасягненні еўрапейскага перфарматыўнага мастацтва.
Далей
|
Чыста англійскі мюзікл
Апошняя прэм’ера музкамедыі, як заўжды, выклікала шмат розных меркаванняў. Каб усебакова ацаніць пастаноўку, мы вырашылі змясціць размову рэальных, а не ўяўных Аптыміста і Скептыка. Такім чынам, дыялог крытыкаў — Таццяны Мушнскай і Дзяніса Марціновіча.
Далей
|
Сацыяльныя краты альбо сацыяльны шкілет
Удзельнікамі праекта пад куратарствам Ілоны Дзяргач, арганізаванага ў рамках праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад лабараторыі «ECLAB», сталі Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін.
Далей
|
Шэдэўры трох калекцый
Выстава прадстаўляе творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва са збору Дзяржаўнай мастацкай калекцыі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і з двух нашых галоўных музеяў — мастацкага і гістарычнага. Экспанаваныя працы брытанскіх майстроў XVIII—XIX стагоддзяў адносяцца да часу фармавання і найвышэйшага росквіту англійскага мастацтва.
Далей
|
Чакае, слухае і памятае
Валянціна Ляховіч свае асацыятыўна-вобразныя абстракцыі стварае ў розных тэхніках, у тым ліку аўтарскіх. Яе аб’ёмныя рэчы — скульптуры, інсталяцыі — можна ўмоўна аднесці да «смеццевай культуры».
Далей
| |
Назад
|
|