Паралелі Лістапад 2014г.
Горад культурных палярнасцей
Гэтай восенню пятнаццаці прадстаўнікам розных арганізацый і структур Мінска надалася магчымасць стаць удзельнікамі пяцідзённага навучальнага візіту ў Лондан, што пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі зладзіла кіраўніца грамадскай арганізацыі «Азбука прадпрымальніцтва» Марына Гаеўская.
Далей
|
Эпатаж ці «вялікі стыль»?
Апошні год у расійскай сталіцы — калі разглядаць опернае ведамства — атрымаўся багатым і разнастайным. Ён яшчэ далёкі ад завяршэння, але некаторыя прамежкавыя вынікі падвесці ўсё-такі можна. Асноўныя прэм’ерныя і фестывальныя падзеі адбыліся, хоць некалькі новых спектакляў у Вялікім тэатры, «Новай оперы» і Музычным тэатры імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі чакаюцца ў лістападзе-снежні і казаць пра іх пакуль няма ніякай магчымасці. Але нават і без гэтых пастановак палітра музычнага жыцця атрымалася вельмі насычанай, і, аналізуючы такую разнастайнасць, можна прыйсці да высновы, што барацьба паміж рознымі тэндэнцыямі на опернай сцэне перайшла ў досыць вострую фазу.
Далей
|
Кастрычнік 2014г.
Ці быў Шэкспір?
450 гадоў з дня нараджэння вялікага Шэкспіра прыцягнулі да яго асаблівую ўвагу. Праўда, ён і так ніколі не сыходзіў з поля зроку. Ён «наша ўсё» не толькі для англічан, але і для ўсяго тэатральнага свету — крытэрый якасці і індыкатар поспеху.
Далей
|
Восемдзесят пяты мерыдыян
XXIII Міжнародны кінафестываль «Залаты Віцязь» сабраў удзельнікаў і гасцей у Томску, які знаходзіцца якраз у цэнтры еўразійскага кантынента. Праз гэты сібірскі горад праходзіць 85-ы мерыдыян, які дзеліць Еўразію напалову.
Далей
|
Што адбываецца «Пасля кветак»?
У гэтага музыкантанезвычайны лёс. Яна — кампазітар, піяністка і педагог — нарадзілася ў Мінску. Тут скончыла музычную вучэльню, паступіла ў Акадэмію музыкі. Апошнія дваццаць гадоў жыве і працуе ў Іспаніі. Там набыла вышэйшую музычную адукацыю. Сачыняе музыку, выступае як піяністка, выдае дыскі з уласнымі творамі. Удзельнічае ў міжнародных музычных праектах і перформансах. Выкладае ў кансерваторыі (Сonservatorio Profesional) у горадзе Мурсія. Напрыканцы лета Юлія з’явілася ў Мінску.
Далей
| |
Верасень 2014г.
Дыялог з кампазітарам і часам
Нароўні са славутым балетам і драмай, якія працуюць у гэтым горадзе, Штутгарцкая опера з’яўляецца часткай Вюртэмбергскага дзяржаўнага тэатра. Пачынаючы з 1994 года, ён існуе па наступнай мадэлі, распаўсюджанай на нямецкіх землях: усе тры падраздзяленні дзейнічаюць аўтаномна ў мастацкіх і эканамічных адносінах пад кіраўніцтвам уласных інтэндантаў. У той жа час шэраг пытанняў (правядзенне будаўнічых і рэстаўрацыйных прац, узаемадзеянне з адміністрацыяй горада) курыруе адзіны інтэндант. Цяпер гэта Марк-Олівер Хендрыкс.
Далей
|
Два крылы для галерэі
Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва «Арт-Вільнюс 2014», што сёлета прайшоў у пяты раз, прадстаўляў мастацкія галерэі — гэтым годам іх было 65 з 18 краін свету. Крэатыўны дырэктар Эрык Шлосер узначаліў праект пасля досведу правядзення «Арт-Масквы 2013».
Далей
|
Водгук горада
Кажам «site-specific» — уяўляем закінуты будынак, які нам прапануюць асвоіць з дапамогай тэатральнай пастаноўкі. Кажам «вулічны тэатр» — уяўляем святочнае касцюміраванае шэсце з хадулямі, жанглёрамі і акрабатамі. Аднак межы плыні вулічнага тэатра і жанру site-specific (тэатр спецыяльна падабраных месцаў) насамрэч куды шырэйшыя. А пры іх спалучэнні замест выбуховага выніку можа атрымацца спектакль-падарожжа з містэрыяльным адценнем, які прапануе гледачу звярнуць увагу на горад як прыкметную, асаблівую прастору. І да таго ж — па-новаму асэнсаваць сябе ў ёй.
Далей
| |
Жнівень 2014г.
Новыя міфалагемы, або Змена тэатральных эліт
Фестываль «Russian case», які традыцыйна праходзіць у Маскве напярэдадні падвядзення вынікаў «Залатой маскі», сёлета нечакана змяніў ракурс, хоць яго дыскурс застаўся ранейшым. Куратар Крысціна Мацвіенка, якая летась акцэнтавала спектаклі «новадрамных рэжысёраў», гэтым разам выбудавала праграму на памежжы розных сцэнічных накірункаў, на стыку рэжысёрскіх эпох, пры тым, што тэрыторыя дыялогу паміж сусветным і расійскім тэатрам толькі пашыраецца.
Далей
|
Назад
|
|