Працэс Травень 2009г.
Вецер над Дняпром
Думаю, кожны, хто мае дачыненне да Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму М.art. кантакт, які напрыканцы сакавіка штогод праходзіць
у Магілёве, сёлета неаднойчы скрыжоўваў пальцы, трымаў кулачкі і рабіў яшчэ мноства «інфернальных» глупстваў з адною толькі мэтаю: дачакацца.
Далей
|
Не толькі пра кіно
Кожны раз напярэдадні 9 мая і 3 ліпеня, па даўняй традыцыі, беларускія тэлеканалы насычаюць эфір класічнымі мастацкімі стужкамі на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Святочныя дні мінаюць, і старое «ваеннае кіно», як правіла, саступае месца найноўшым забаўляльным праектам, гульням, ток-шоу і серыялам. Канал АНТ, аднак, вырашыў адвесці пад ваенныя стужкі сталае месца ў сваім раскладзе: амаль год, з чэрвеня 2008-га, доўжыцца ўнікальны праект «Кінаметры вайны», які зноўку адкрывае тэлегледачу знакамітыя старонкі айчыннага мастацтва.
Далей
|
Kali yuga Алеся Родзіна
Алесь Родзін — майстар эксперыментальнага жывапісу і перформансу — цягам апошніх гадоў часцей выстаўляецца не ў Мінску, а ў Берліне. Дый сам жыве і працуе, вандруючы паміж Беларуссю і Германіяй. Пачалося гэта цалкам выпадкова. У 2001 годзе ў цэнтры нямецкай сталіцы — у доме мастакоў Tacheles — адкрылася вялікая выстава сучаснага беларускага мастацтва Dасh. Выстаўляліся жывапісцы, графікі і фатографы, удзельнічаў і Алесь Родзін. Гэтая падзея змяніла лёс мастака.
Далей
| |
Красавік 2009г.
Імправізацыя ў пошуках тэмы
У сярэдзіне лютага Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны прафесарам Міхаілам Фінбергам зладзіў ХХ Міжнародны музычны праект "Мінскі джаз-2009". Сёлета гэтае свята было прысвечана 70-годдзю беларускага джаза. Падчас усіх трох канцэртаў нам усміхаўся са сцэны фотапартрэт славутага трубача Эдзі Рознера, чый лёс быў звязаны з Беларуссю. Здавалася, тая ўсмешка змянялася не толькі ад асвятлення, але і ад музыкі. і пад гукі выступленняў фінбергаўскага аркестра і гасцей фестывалю з Расіі, ЗША, Францыі 70-гадовая гісторыя беларускага джаза ўяўлялася яшчэ адной яго адмысловай кампазіцыяй.
Далей
|
Смешная трагедыя, або Ці можна выпіць мора
Пераможнае шэсце па сцэнах свету п’есы бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду «Ліса і вінаград» напрыканцы пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя многія тлумачылі майстэрствам аўтара, удалай трактоўкай антычных падзей, бенефіснымі ролямі для зорных акцёраў.
Далей
|
Арт-падрыхтоўка і арт-рынак
Што ўяўляе сабой сённяшні малады творца? Часта гэта славалюбівы правінцыял
з яшчэ не растрачанымі ў барацьбе за выжыванне сіламі. За плячыма ён мае мастацкі ліцэй
або вучэльню. Пасля Акадэміі мастацтваў, як правіла, уладкоўваецца ў Мінску.
Або неўзабаве з’язджае на заробкі ў Германію, Францыю, Канаду... Яму дваццаць з нечым гадоў. З чаго ён жыве? Са сваёй творчасці — надзвычай рэдка. Ён пачынае займацца дызайнам, працаваць на камп’ютэры, часам «сыходзіць» у інтэрнэт... і, бывае, не вяртаецца. Іншым разам выкладае тое, чаму яго вучылі ў Акадэміі. Спрабуе знайсці галерыста, які забяспечыць яму пражытковы мінімум. Шмат хто не вытрымлiвае. Мастацтва — жорсткая рэч...
Далей
|
Пласты і плоскасці
Віцебскія выставы Abstract і «Калаж. Асамбляж. Канструкцыя» сталіся заўважнымі падзеямі мастацкага жыцця сталіцы. Зразумела, што прадстаўлена «з віцебскага» было далёка не ўсё,
але экспазіцыі атрымаліся настолькі насычанымі, яркімі і выразнымі, што адчуванне свята з’яўлялася само сабой.
Далей
|
Назад
|
|