Кропкі над «і» Студзень 2009г.
ГУЛЬНЯ Ў КВЭСТ
«Квэст» (quest) (з англійскай — пытанне, пошук, выкананне рыцарскага зароку ці рытуал) — адзін з галоўных тэрмінаў у асяродку аматараў камп’ютэрных гульняў побач з такімі паняццямі, як level (узровень), code (код), tutorial (этап, які дазваляе засвоіць ігравы рэжым), local (месца), profile (ПЕРСАНАЖ).
Далей
|
Снежань 2008г.
БІЕНАЛЕ: НАВАТАРСТВА І КАНФАРМІЗМ
Біенале жывапісу, графікі і скульптуры — мерапрыемства для Беларусі новае і нязвыклае. Але кіраўніцтва Саюза мастакоў мяркуе зрабіць яго традыцыйным, а таксама чаргаваць гэтае буйное свята станковага мастацтва з біенале дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Сёлетняя экспазіцыя заняла ўсе плошчы сталічнага Палаца мастацтва. Работы адбірала камісія, якую склалі старшыні секцый і асобныя мастакі. У выніку да экспанавання былі дапушчаны 350 твораў 285 аўтараў з Мінска, Віцебска, Гродна. Усе працы выкананы ў 2007—2008 гадах.
Сімвал акцыі — кола: знак сонца, зямлі і неба,
што натхняе на творчыя здзяйсненні.
Далей
|
УГЛЯДЗІСЯ Ў ТВАР
V Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» напрыканцы восені прайшоў у Мінску і для прыхільнікаў тэатральнага мастацтва стаўся падзеяй нечаканай, нават раптоўнай. Зрэшты, на стабільнасць і прадказальнасць у справах такога кшталту ў наш час разлічваць даволі цяжка. Дый не кожны здатны за чарговы культурны праект змагацца да апошняга. Тым не менш, монафестываль у Беларусі ў чарговы раз адбыўся. Меў усе прыкметы вонкавай сціпласці, праходзіў у адзін, а не ў два этапы, як папярэдні,
і ўсё ж ранейшы мастацкі ўзровень захаваў. Сваю адметнасць і прысутнасць у агульнай плыні тэатральнага працэсу пацвердзіў. Арганізатарамі V Міжнароднага фестывалю монаспектакляў «Я» гэтым разам зрабіліся Беларускі цэнтр Міжнароднага інстытута тэатра (ЮНЕСКА), Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь, Беларуская акадэмія мастацтваў, Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі.
Далей
|
КАТЭГОРЫІ ПРАСТОРЫ І ЧАСУ
Ва ўмовах імклівага развіцця тэхналагічных
і гуманітарных ведаў структура мыслення мяняецца надзвычай хутка. Са зменай парадыгмы ў мастацкай і навуковай карцінах свету і пераходам ад пісьмовай культуры да экраннай звязана інтэграцыя тэхналогій і гуманістыкі. Пра гэта сёння шмат гавораць...
Аднак усе гэтыя павярхоўныя размовы не адмяняюць неабходнасць глыбокага асэнсавання сучасных мастацкіх працэсаў.
Далей
| |
Лістапад 2008г.
Вялікае свята ў маленькім доме
Усялякі фестываль -- гэта не толькі свята новых чалавечых і творчых сустрэч, новых мастацкіх і духоўных уражанняў, але і своеасаблівы зрэз або люстра таго, што адбываецца ў мастацтве. Арганізатары V Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек абяцалі прывезці ў Мінск самае лепшае ў лялечнай справе і ў пэўнай меры гэта здзейснілі. Дагадзіць усім немагчыма, таму спрэчак пра шляхі развіцця ўзнікала шмат. Аднак галоўнае адбылося: жанрава-стылістычная шматстайнасць спектакляў уражвала.
Далей
|
Відэа -- арт і медыя ...
Час ад часу з выставачнымі памяшканнямі Мінска адбываюцца прасторавыя метамарфозы: ці моцным акцэнтам «прагучыць» аб’ект або інсталяцыя, ці з’явіцца «рухомая карціна» -- відэа… Цягам гэтага года мастакі не раз звярталіся да дэманстрацыі рухомых вобразаў у мінскіх галерэях. Такая выставачная стратэгія аказалася даволі ўдалай. Што ж прыўносяць новыя медыя ў мастацтва і наколькі гэта актуальна для нас?
Далей
|
Кастрычнік 2008г.
Служыць пастуху або чалавеку?
УПЕРШЫНЮ ЗА ТРЫНАЦЦАЦЬ ГАДОЎ СВАЙГО ІСНАВАННЯ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “БЕЛАЯ ВЕЖА” ПРАДСТАВІЎ ТАКУЮ ПЯРЭСТУЮ І ШМАТГРАННУЮ КАРЦІНУ, У ЯКОЙ АДЛЮСТРАВАЛІСЯ ЛІТАРАЛЬНА ЎСЕ ТЭНДЭНЦЫІ СУЧАСНАГА СУСВЕТНАГА ТЭАТРА. СПАЛУЧЫЛІСЯ ЖАНРЫ, ФОРМЫ, СТЫЛІ, УЗРОЎНІ ПРАФЕСІЙНАСЦІ, МЕТАДЫ ПРАЦЫ. ВЫВЕРАНАЕ ДА САНТЫМЕТРА ДЗЕЯННЕ Ў СКРЫНАЧЦЫ ЛЯЛЕЧНАГА ТЭАТРА, ВУЛІЧНЫ РАЗУХАБІСТЫ ПАКАЗ, ДРАМАТЫЧНЫЯ ПРАРОЦТВЫ Ў ШАТРЫ, СУЧАСНАЯ ЯПОНСКАЯ ПАНТАМІМА З ІДЭНТЫФІКАЦЫЯЙ, ЗМЯШЭННЕ ПАЛАВЫХ ПРЫКМЕТ, ЛЮДЗІ Ў ВОБРАЗАХ ЖЫВЁЛ, СТУДЭНЦКІЯ СПРОБЫ І ВЫСОКІ ЎЗРОВЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА.
Далей
|
Травень 2008г.
Метамарфозы тэатральнага рэчыва
Як і летась, «М’аrt кантакт» ускалыхнуў павольную плынь будзённага існавання. І ўсё ж варта было на тыдзень апынуцца ў Магілёве -- дзеля штодзённай, з ранку да вечара, прысутнасці ў жыцці тэатра, толькі тэатра і нічога, акрамя тэатра. Удзельнічаць у фестывалі -- значыць жыць ягонымі спектаклямі: такі звычайны працоўны расклад. «М’аrt кантакт», на якім уласны фармат быў дакладна акрэслены адразу, нічога новага ўдзельнікам не прапанаваў. У гэтым не было неабходнасці, бо структура форуму засталася ранейшай: штодзённыя ранішнія абмеркаванні спектакляў і прэс-канферэнцыі з творчымі калектывамі; не больш як тры прагляды штодня; майстар-класы з карыфеямі рэжысуры і сцэнічнай мовы; творчыя майстэрні драматургіі і маладых пастаноўшчыкаў. Апрача ўласнага фармату, кожны фестываль мае ўласную атмасферу.
Далей
|
Красавік 2008г.
Плён дае не азіранне, а ўзіранне...
Споўнілася сорак пяць гадоў беларускаму індустрыяльнаму дызайну -- калі адлічваць час яго нараджэння ад адкрыцця беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. Сорак адзін год -- кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сорак чатыры гады -- мой асабісты шлях у прафесіі...
Далей
|
Назад
|
|