Кропкі над «і» Кастрычнік 2007г.
Існаваць і ўплываць!
Сярод тэатральных падзей пачатку ХХІ стагоддзя праект «Тэатр On-line» -- прыкметная, уплывовая і цалкам самастойная з'ява. Падаецца дзіўным параўноўваць мініяцюры, паказаныя ў рамках гэтых праектаў у 2003 -- 2004 гадах, з паўнавартаснымі рэпертуарнымі спектаклямі. Але «анлайны» занялі сваё месца ў тэатральным працэсе, таму што месца гэтае было вольным.
Далей
|
Ліпень 2007г.
|
Сымон і Пясняр -- шлях да сябе
Разважаючы пра спектаклі «Сымон-музыка» Купалаўскага і «Зямля» Коласаўскага тэатраў паводле твораў Якуба Коласа, мушу сказаць, што кожная пастаноўка мае пазнаку рытуальнасці. У адрозненне ад абраду гэтае паняцце больш складанае, глыбокае і звязанае найперш з архетыпамі нашага існавання, з адзінствам каштоўнасцей, маралі і паводзін. Рытуал -- гэта сістэма інфармацыйных сімвалаў пра чалавека і чалавецтва, пра тую ці іншую культуру.
Далей
|
У снах і наяве
Сярод спектакляў, прымеркаваных Купалаўскім тэатрам да дня памяці Янкі Купалы і паказаных напярэдадні 7 ліпеня, -- «Паўлінка», «Тутэйшыя» і прэм’ера «Сны аб Беларусі». Рэжысёр спектакля «Сны аб Беларусі» паводле п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» -- Уладзімір Савіцкі. Апошнія ягоныя работы «Балада пра каханне» і «Дзікае паляванне караля Стаха», пастаўленыя на Малой купалаўскай сцэне, прыцягнулі ўвагу публікі і тэатральнай грамадскасці, былі ўспрыняты як творчы прарыў. Здатнасць раскрывацца менавіта на беларускім матэрыяле, здольнасць да сціслага метафарычнага мыслення, вастрыня думкі, чалавечнасць надалі абедзвюм пастаноўкам гуманітарны змест. Выклікалі захапленне вытанчаныя і яркія акцёрскія работы, найперш Г.Хітрык і Р.Падалякі. Цікавасць да рэжысёра значна павялічылася. Ягоную новую работу чакалі. Тым больш, што на галоўныя падмосткі У.Савіцкі не выходзіў даўно.
Далей
| |
Травень 2007г.
Рака, у якую нельга ўвайсці двойчы
Сярод выпускнікоў знакамітай Беларускай драматычнай студыі ў Маскве ў 1926 годзе быў і мой настаўнік -- Канстанцін Саннікаў. Тое, што кіраўнік курса, выдатны рускі педагог і рэжысёр Валянцін Смышляеў перадаў сваім вучням, цяжка зразумець, не асэнсаваўшы ўсіх абставін і перыпетый гістарычнага часу, не раскрыўшы тонкасці ідэйна-эстэтычнай барацьбы прыхільнікаў двух накірункаў: «сінтэтычнага тэатра» У.Мейерхольда і тэатра «жывой акцёрскай творчасці» К.Станіслаўскага. Ды толькі, упэўнена, часцінка таленту В.Смышляева, якога часта згадваў Канстанцін Мікалаевіч, увасобілася ў маім настаўніку, робячы ягоную творчасць асабліва прыцягальнай, захапляючай і вельмі чалавечнай. Другім маім настаўнікам была народная артыстка Расіі, вучаніца К.Станіслаўскага, знакамітая Вера Паўлаўна Рэдліх. Не кожнаму выпадае шчасце быць побач з такімі людзьмі. Добрая, інтэлігентная, высокаадукаваная Вера Паўлаўна была для мяне прыкладам творчага арыстакратызму.
Далей
|
Жывы дух + мёртвая матэрыя
Сёння, ідучы ў лялечны тэатр, цяжка прадбачыць, хто гэтым разам будзе ўладаром сцэны -- акцёр ці лялька. Нават не так: складана прагназаваць, у якіх суадносінах будуць існаваць у спектаклі жывы і лялечны планы. Бо ўсё большае месца адводзіцца акцёру-чалавеку, а не ляльцы.
Далей
|
Экзамен на сталасць. На дыпломных спектаклях – 2007
Можна доўга разважаць аб метадалогіі акцёрскай школы, яе эстэтычных і маральных аспектах, смуткаваць аб былых ідэалах, наракаючы на зніжэнне прафесіяналізму сучаснага пакалення акцёраў. Аднак, жадаем мы таго ці не, новая хваля «служкаў Мельпамены» штогод павялічваецца, не зважаючы на скептыцызм і пэўны недаверлівы погляд у іх бок.
Далей
|
Феномен бясконцага шматкроп’я
Новая беларуская драма набірае моц. У яе, натуральна, ёсць прыхільнікі і праціўнікі, але факт існавання новай хвалі не адмаўляе ніхто. Значыць, мы хутка пабачым і выдадзеныя зборнікі п'ес, і шэраг паўнавартасных тэатральных прэм'ер.
Далей
|
Глядзіце, хто ідзе! Першыя крокі, першыя ўражанні
Як вядома, поспех спектакля залежыць не толькі ад уласцівасцей п’есы, яе тэмы, стылю, ідэі, але і ад творчай супольнасці, апантанасці людзей, што над ім працавалі. І менавіта рэжысёр каардынуе ўвесь працэс работы калектыву, ён аб’ядноўвае ў адзінай задуме творчыя намаганні акцёраў, сцэнографа, кампазітара, з’яўляецца арганізатарам усіх работ, звязаных са стварэннем спектакля. І, канешне, адказвае за яго якасць. Ды толькі маладыя рэжысёры, выпускнікі Акадэміі мастацтваў з майстэрні Барыса Іванавіча Луцэнкі, не баяцца цяжкасцей і смела далучаюцца да прафесіі. Многія з іх ужо пад час вучобы ў Акадэміі зацікавілі сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю. Ягор Лёгкін ажыццявіў пастаноўкі п’ес «Бедны Марат» А.Арбузава і «Апошняя ноч апошняга цара» Э.Радзінскага. Запомніўся гледачам спектакль «П’яны анёл» паводле «Жывога трупа» Л.Талстога ў пастаноўцы Таццяны Навумавай. Кацярына Аверкава прадставіла «Кысь» Т.Талстой, а Вольга Сыратокіна -- «Аоі» японскага аўтара Ю.Місімы. Усе спектаклі непадобныя адзін на другі, як непадобныя і метады работы рэжысёраў з акцёрамі: адным бліжэй паступовасць, памяркоўнасць, разважлівасць падчас рэпетыцый, іншыя -- больш рашучыя і пераканаўчыя. Падаецца, менавіта разважлівасцю і ўдумлівым стаўленнем да творчасці вылучаецца дыпломны курс рэжысёраў, што выйшлі з майстэрні Барыса Луцэнкі.
Далей
|
Назад
|
|