Чалавечы мозг, узмоцнены штучным інтэлектам, – адзін полюс мастацтва ХХІ стагоддзя. Другі полюс – страўнік з яго патрэбамі. Паміж імі – тое, чым і ёсць чалавечая істота, і тое няўлоўнае, што завуць душою. Таямнічы макракосм і мікракосм наўкол.
Што ёсць прадмет мастацтва? Сам чалавек, яго перажыванні, светаадчуванне. Гэта аксіёма выяўленчага мастацтва, якая не залежыць ад таго, ці прысутнічае на палатне альбо ў графічным лісце непасрэдна сама выява чалавека.