Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Антон СІДАРЭНКА ( 22 cт. ) |
Мы з мінулага
Шырока анансаваныя прэм’еры Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Купала» і «Прыгоды Пранціша Вырвіча» аднавілі дыскусію пра магістральны кірунак айчыннага кіно. Здавалася, за амаль трыццаць гадоў незалежнасці беларускае мастацтва павінна было наталіць прагу нашага грамадства да сваіх каранёў, гісторыі, вытокаў культуры. У літаратуры, жывапісе, тэатры так, бадай што, і адбылося. У кіно, дзе дасюль назіраецца манапалізм адзінага вялікага кінавытворцы, гістарычная тэма яшчэ нават, можна лічыць, не пачалася. Глядацкая аўдыторыя, тым не менш, прагне бачыць сваю мінуўшчыну на экране, прычым вачыма сваіх, а не чужых аўтараў. Але ў якой форме гістарычнае мінулае цэлай нацыі або краіны павінна ўвасабляцца на экране напрыканцы першай чвэрці ХХІ стагоддзя?
Далей
|
Віктар Аслюк.
Віктар Аслюк прыйшоў у беларускае кіно ў 1989 годзе на зломе палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай эпохі.
Далей
|
Ключавое слова
Пакуль вырашалася пытанне з грашыма на вытворчасць «Абходу», яго герой, участковы Аляксандр Клімята, не толькі атрымаў чарговае званне, але і змяніў пасаду — стаў загадваць усімі ўчастковымі інспектарамі свайго раёна. Таму, адмыслова для здымак (неверагодны выпадак у айчыннай кінематаграфічнай практыцы!), часова быў пераведзены спецыяльным загадам кіраўніцтва на ранейшае месца. Бо ў сваім краі ён сапраўдны гаспадар — ведае ўсё і ўсіх, ды іншы герой на экране ў гэтым амплуа выглядаў бы папросту недарэчна.
Далей
|
Рабі кіно, чалавеча!
Адукацыя ў сферы кінамастацтва надзвычай папулярная ў сённяшняй Польшчы. Практычна ў кожным буйным горадзе дзейнічае такая школа аба адмысловае аддзяленне ўніверсітэта. Але безумоўным лідарам і аўтарытэтам застаецца знакамітая кінашкола ў Лодзі. Летась яна адзначыла семдзесят гадоў з дня заснавання і адмыслова да гадавіны абрала сабе слоган — «Рабі кіно, чалавеча!».
Далей
|
Ірына Кадзюкова
ПРАФЕСІЯ РЭЖЫСЁРА-АНІМАТАРА, БАДАЙ ШТО, САМАЯ ШЛЯХЕТНАЯ З УСІХ КІНЕМАТАГРАФІЧНЫХ. АДАСОБЛЕНЫ ПАВІЛЬЁН ЗАМЕСТ МІТУСНІ НА ЗДЫМАЧНАЙ ПЛЯЦОЎЦЫ, ЗАСЯРОДЖАНЫЯ НА ПРАЦЫ МАСТАКІ, МАГЧЫМАСЦЬ ПАБЫЦЬ САМ-НАСАМ СА СВАІМІ ДУМКАМІ — ВАЖКІЯ АРГУМЕНТЫ НА КАРЫСЦЬ ТАГО, КАБ ЗАЙМАЦЦА АНІМАЦЫЯЙ.
Далей
|
Ад «Summa» да «Краіны мёду»
ПОЛЬШЧА — АДНА З САМЫХ КІНЕМАТАГРАФІЧНЫХ КРАІН СВЕТУ. АПРАЧА ШЭРАГУ ЗНАКАМІТЫХ АЎТАРАЎ, КЛАСІЧНЫХ І СУЧАСНЫХ СТУЖАК, ШТО АТРЫМАЛІ ЎВАГУ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЙ ГЛЯДАЦКАЙ АЎДЫТОРЫІ, НАША ЗАХОДНЯЯ СУСЕДКА ПА ПРАВЕ МОЖА ГАНАРЫЦЦА ЦІКАВЫМІ КІНАФЕСТЫВАЛЯМІ.
Далей
|
Дарога перамен
КВЕНЦІН ТАРАНЦІНА, ПЕДРА АЛЬМАДОВАР, ДЖЫМ ДЖАРМУШ, ТЭРЭНС МАЛІК, МАРКА БЕЛОКІА, АБДЭЛАЦІФ КЕШЫШ... КОНКУРСНАЯ ПРАГРАМА КАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ ЗАЎСЁДЫ МІЛЬГАЦІЦЬ ІМЁНАМІ ЗНАКАМІТЫХ КІНЕМАТАГРАФІСТАЎ, АЛЕ НА ГЭТЫ РАЗ ІХ КОЛЬКАСЦЬ АГАЛОМШВАЛА.
Далей
|
Яўген Рагозін. Уладар гуку
Яўген Рагозін (1977) — гукарэжысёр кіно, гукавы артыст. 3 1998 г. актыўны ўдзельнік выстаў і фестываляў сучаснага мастацтва на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Дызайнер пастаянных гукавых экспазіцый больш чым у 20 музейных пляцоўках у Беларусі, Польшчы і Расіі. Гукарэжысёр больш як 100 кінакарцін.
Далей
|
На экране перамены
У ТЫЯ САМЫЯ ДНІ, КАЛІ ГЭТЫ НУМАР ЧАСОПІСА ВЫХОДЗІЦЬ З ДРУКУ, НОВУЮ КАРЦІНУ БЕЛАРУСКАГА ДАКУМЕНТАЛІСТА АНДРЭЯ КУЦІЛЫ ДЭМАНСТРУЮЦЬ НА ЭКРАНАХ НАЙПРЭСТЫЖНЕЙШАГА КІНАФЕСТЫВАЛЮ HOT DOCS У КАНАДСКІМ ТАРОНТА Ў АДМЫСЛОВАЙ ПРАГРАМЕ WORLD SHOWCASE («СУСВЕТНЫЯ ПАКАЗЫ»). ЕЎРАПЕЙСКАЯ ПРЭМ’ЕРА СТУЖКІ АДБЫЛАСЯ Ў ВІСБАДЭНЕ, У МЕЖАХ БЕЛАРУСКАЙ ПРАГРАМЫ КІНАФЕСТЫВАЛЮ GOEAST, ПОБАЧ З НАШУМЕЛЫМ «КРЫШТАЛЁМ» ДАР’І ЖУК.
Далей
|
Музыка ўнутры
Андрэй Куціла дарма што чалавек вядомы ў кінаколах — пра свае творчыя планы звычайна нікому загадзя не распавядае. Абазнаныя ў беларускай дакументалістыцы ведалі: ён здымае новую стужку пра польскага мастака Анджэя Струмілу, але навіна пра ўдзел фільма «Summa» ў конкурснай праграме кінафестывалю IDFA стала вялікім сюрпрызам.
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"