Свежы нумар
Тэма нумара: Дызайн ХХІ стагоддзя
Малады і дынамічны
Гутарка з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Рычардам Смольскім.
Далей
Каментарыі (3)
Кропкі над «і»
Плён дае не азіранне, а ўзіранне...
Споўнілася сорак пяць гадоў беларускаму індустрыяльнаму дызайну -- калі адлічваць час яго нараджэння ад адкрыцця беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. Сорак адзін год -- кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сорак чатыры гады -- мой асабісты шлях у прафесіі...
Далей
Фабрыка брэндаў
Паводле завядзёнкі савецкай пары, кожная з'ява, народжаная самім жыццём і ўжо маючая пэўную распаўсюджанасць, легітымнасць набывала толькі пасля таго, як ЦК КПСС і Саўмін СССР прымалі пастанову аб яе «далейшым развіцці». Так у нашай колішняй дзяржаве было і з дызайнам. Эстэтыка не можа абмінуць сваім уплывам такія важныя чыннікі цывілізацыі, як прамысловасць і гандаль. У той ці іншай форме супрацоўніцтва мастака з вытворчасцю і сумежнымі з ёю галінамі існавала заўжды -- і ва ўмовах самарэгулюемай рынкавай стыхіі, і пры планавай эканоміцы сацыялізму.
Далей
Каментарыі (1)
Ад народнага касцюма да «прэт-а-партэ»
Акадэмія мастацтваў з 1960-х гадоў стала вядучым цэнтрам у Беларусі па падрыхтоўцы дызайнераў адзення. Шэсцьдзесят пяць выпускнікоў за чатырнаццаць гадоў (да расфарміравання кафедры мадэлявання і мастацкага ткацтва) -- ці ж гэта не станоўчы вынік работы? Сёння большасць з ліку першых выхаванцаў -- вядучыя спецыялісты-мадэльеры.
Далей
Постаць
Post factum
Прафесія ў развіцці...
Сучасны дызайн знаходзіцца ў працэсе свайго станаўлення, дынамічна адгукаючыся на покліч часу. За апошнія дзесяцігоддзі яго практыка істотна ўскладнілася -- ад праектавання прынцыпова новых прамысловых аб’ектаў да стварэння мультымедыйнага прадукту. Адпаведна -- пастаянна ўзнікае патрэба ў новых спецыялістах, запатрабаваных на рынку працы.
Далей
Хаос і космас сучаснай каларыстыкі
Выяўленчае мастацтва нашага часу ўяўляе сабой хаатычную сумесь усіх магчымых стыляў, кірункаў і індывідуальных манер. Грамадства дае мастаку поўную свабоду выбару шляху, задач і метадаў. У такіх умовах паўстае праблема: чаму і як вучыць студэнтаў мастацкай ВНУ?
Далей
Асалода духоўнага саўдзелу
Калісьці, у даўнейшым традыцыйным грамадстве, далучыцца да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мог практычна любы чалавек. Жанчыны ткалі, вышывалі, шылі і ляпілі, мужчыны габлявалі, выпілоўвалі, тачылі і стваралі ганчарныя вырабы. У матэрыяльнай жа культуры сённяшняга дня пануе прафесіяналізм і спецыялізацыя. Месца былых твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва часта займаюць гаджаты -- тэхнічныя навінкі, у якіх увасабляецца жаданне чалавека здзіўляцца, захапляцца дзівакаватасцю і неразгаданасцю. Аднак па-ранейшаму кожны хоча адчуваць і асалоду духоўнага саўдзелу, інтуітыўнага пазнавання, што закладзена на генетычным узроўні і перададзена нам у спадчыну продкамі. Гэтую місію і выконваюць творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Далей
У майстэрні
Юрый Тарэеў і вучні: «У дызайне ёсць радасць і паўната выяўлення»
Усе дыпломнікі Юрыя Тарэева -- адметныя індывідуальнасці, творча актыўныя асобы. Ім уласцівы свабодная, не скаваная рамкамі манера працы з плоскасцю аркуша, дар адметнага вырашэння і прафесійнай падачы формы, разуменне шрыфту не толькі як носьбіта інфармацыі, але і як выразнага графічнага сродку. На кафедры графдызайну Тарэеў вядзе важныя для падрыхтоўкі будучых спецыялістаў курсы праектавання, канструявання і архітэктонікі.
Далей
SUMMARY
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |