З кім мядзведзь барукаўся?

№ 10 (1136) 08.03.2014 - 14.03.2014 г

2 сакавіка ў Цэнтральным парку Смаргоні адкрылася скульптурная кампазіцыя “Мядзведжая акадэмія” — жартаўлівая назва лоўлі і дрэсіроўкі мядзведзяў на гэтай зямлі. Такая “акадэмія” існавала ў XVIII стагоддзі пры Радзівілах.

/i/content/pi/cult/470/9970/14-1.jpg

Аўтар кампазіцыі — Ганаровы грамадзянін Смаргоні, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, скульптар Уладзімір Церабун. Дызайнер — Наталля Церабун. У аснову твора вышынёй 2,4 метра пакладзены факты нашай гісторыі.

У цэнтры гэтага помніка знаходзіцца фігура мядзведзя, які стаіць на задніх лапах,ў — гэта сімвал-напамін аб навучанні ў Смаргоні гэтых жывёл танцаваць, барукацца, кланяцца. (У сённяшнім гербе горада прысутнічае выява мядзведзя.) Смаргонская “акадэмія” з’яўлялася адной са школ скамарохаў, заснаваных Радзівіламі. Таму побач з мядзведзем у кампазіцыі знаходзяцца дзве фігуры скамарохаў: у аднаго з іх у руках бубен, у другога — жалейка. Усе тры постаці выяўлены ў танцы.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"