Адзінаццаць падарункаў

№ 50 (1021) 10.12.2011 - 17.12.2011 г

8 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася мастацка-літаратурная акцыя “У вянок Максіма”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

/i/content/pi/cult/354/6748/8-56.jpg

Адбыліся выступленні ансамбля "Тутэйшая/i/content/pi/cult/354/6748/8-7.jpg шляхта" БДУ, драматычнага гурта "Жывое слова" СШ № 125 г.Мінска, вучняў сталічнай СШ № 185. У выкананні Вячаслава Статкевіча прагучалі ўрыўкі з монаспектакля "У краіне светлай..."тэатра "Зніч".

/i/content/pi/cult/354/6748/806.jpgЦікавую акцыю з нагоды юбілею Максіма Багдановіча зладзілі адзінаццаць нашых мастакоў, якія падарылі свае творы Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь: Уладзімір Васюк ("І пратрубіў анёл..."), Тамара Васюк (дэкаратыўнае блюда "Пав о д л е в е р ш а ў М.Багдановіча"), Мікалай Ісаёнак ("Рамонкі"), Васіль Касцючэнка ("Нацюрморт"), Кастусь Качан ("Канец зімы"), Мікалай Кірэеў ("Азёрны край"), Уладзімір Кожух ("Зоркавы збор"), Мікалай Мішчанка ("Аколіца"), Уладзімір Слабодчыкаў (мадэль памятнага знака Максіму Багдановічу), Алесь Суша ("Івянец").

Дарэчы, ідэя гэтак адзначыць юбілей паэта належыць дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову, якія таксама, разам з калегамі, паднёс падарунак музею - сваё палатно "Памяці Максіма Багдановіча. Апошні санет паэта". Работа - першая жывапісная карціна, якую ён намаляваў яшчэ ў 1985 годзе, увайшоўшы ёю ў Вялікае мастацтва. Сам Пракапцоў лічыць яе адным з найлепшых сваіх твораў.


 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"