Манументальнае — не маментальнае!

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

“Вялікі стыль” з прывязкай да прасторы

/i/content/pi/cult/348/6564/7-1.jpg

Даўно вядома, што Беларусь - краіна праслаўленых архітэктурна-мастацкіх ансамбляў, прыгожых вуліц і праспектаў, паркаў і палацаў. І - помнікаў манументальнага жывапісу ды скульптуры ў вялікіх і малых гарадах.

 Канешне, сабраць іх разам і прадставіць гледачу можа толькі буйная выстаўка, складзеная з фатаграфій аб'ектаў, эскізаў, кардонаў, рабочых мадэлей, фрагментаў у матэрыяле і г. д.

Словам, работа не з лёгкіх, але такая доўгачаканая экспазіцыя, арганізаваная Беларускім саюзам мастакоў з удзелам яго мастацкавытворчых камбінатаў і міністэрства культуры краіны, 20 кастрычніка адкрылася ў Палацы мастацтва./i/content/pi/cult/348/6564/7-3.jpg

 Падкрэслю, праект - грандыёзны. Ён патрабаваў шмат намаганняў адпаведных творчых секцый Саюза мастакоў ды іншых зацікаўленых арганізацый, каб такую выстаўку прадставіць гледачу, які здолеў бы, хаця б фрагментарна, так бы мовіць, адным позіркам ахапіць усё тое цікавае, важнае, што было створана айчыннымі манументалістамі за апошняе дзесяцігоддзе.

Нагадаю, гэта толькі трэцяя выстаўка манументальнага мастацтва за ўвесь пасляваенны перыяд! Першая прайшла чвэрць стагоддзя таму, другая - у 2007-м.

Сённяшняя экспазіцыя, у параўнанні з імі, уключыла ў сябе ўсе асноўныя віды манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай творчасці - ад скульптурнаархітэктурных помнікаў, манументаў, мемарыялаў і жывапісу (мазаікі, вітражы, роспісы, зграфіта) да прыкладнога і дызайнерскага мастацтва (габелены, кераміка, шкло ў інтэр'ерах і г. д.). Прадстаўлены таксама некаторыя эскізы, рабочыя мадэлі, фрагменты ў матэрыяле: абсалютна ўсе творы - з архітэктурна-прасторавай прывязкай іх існавання.

/i/content/pi/cult/348/6564/7-2.jpgАкрамя таго, паказаны шэраг бліскучых станковых жывапісных твораў нашых патрыярхаў, якія стаялі ля крыніц адраджэння сучаснага манументальнага мастацтва: А.Кішчанкі, Г.Вашчанкі, У.Стэльмашонка, З.Літвінавай, а таксама серыя палотнаў У.Зінкевіча, сённяшняга кіраўніка кафедры манументальнага роспісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

Але галоўнае месца ў экспазіцыі занялі, канешне ж, работы, што ўпрыгожваюць Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Палац Рэспублікі, мінскую гарадскую ратушу, Вялікі тэатр оперы і балета, гатэль "Еўропа". Што ж да помнікаў і мемарыялаў, дык, мабыць, усе, створаныя на тэрыторыі нашай краіны за апошняе дзесяцігоддзе, знайшлі сваё месца на выставачнай пляцоўцы Палаца.

 Таксама тут прадстаўлены і манументальныя творы, якія беларусы пакінулі "на памяць" іншым краінам: Кітаю, Расіі, Украіне, Турцыі, Японіі.

Словам, экспазіцыя наглядна прадэманстравала, што сёння адбываецца ў мастацтве "вялікага стылю", і дала нагоду для пастаноўкі шэрагу найважнейшых праблем, якія тычацца месца і ролі манументалістыкі ў жыцці грамадства на пачатку ХХІ ст. І, напэўна, гэта самае галоўнае. Бо з усіх відаў выяўленчага мастацтва манументальная творчасць і па сёння з'яўляецца найбольш важнай і дзейснай сферай эстэтычнага і ідэалагічнага ўплыву на розумы і лад жыцця чалавека, які пастаянна жыве ў асяродку такога мастацтва. Невыпадкова апошняе называюць "чалавечымі арыенцірамі". Па вялікім рахунку, манументалізм - гэта не прыём і не тэхніка, а метад мыслення мастака, адлюстраванне асаблівасцей яго светапогляду, светаўспрымання, светаадчування.

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"