"Водар ветру" і штосьці фантастычнае

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

Чым здзівіла сталіцу Японія?

/i/content/pi/cult/347/6526/pic_6.jpgВядома, што арыгінальная культура Краіны ўзыходзячага сонца налічвае некалькі тысячагоддзяў, пачынаючы з таго часу, калі продкі японскага народа перасяліліся на свой архіпелаг з мацерыка і ў перыяд Дзёмон (ад 10 000 гадоў да н.э. - да 300 гадоў н.э.) заклалі свой першы "камень" мастацтва нацыянальнай керамікі. Маленькую часцінку гэтага мастацтва сёння можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі на выстаўцы, якую арганізавалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Японіі і Пасольства Японіі ў Беларусі.

Вялікія традыцыі не зніклі і па сённяшні дзень. Асаблівасці японскай культуры звязаны з тым, што яна доўга развівалася ў ізаляцыі ад усяго астатняга свету. Уплыў, канешне ж, аказвалі і адметныя прыродныя з'явы, што выявілася ў свое а с а б л і вым стаў л е н н і японцаў да /i/content/pi/cult/347/6526/pic_7.jpgпрыроды як да жывога с т в а р э н н я . Гэта і наклала адбітак на ўсю традыцыйную дэкаратыўнапрыкладную т в о р ч а с ц ь Японіі.

У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага - 92 творы дваццаці аўтараў. Сярод іх - знакаміты майстра, кераміст Дзюн Ісэдзакі, які мае тытул "Жывы Нацыянальны скарб Японіі", што прысуджаецца за клопат па захаванні і развіцці класічных метадаў вытворчасці ў традыцыйных рамёствах. На выстаўцы можна ўбачыць яго чорную вазу Бідзэн.

Уласна кажучы, палову экспазіцыі займаюць менавіта керамічныя вырабы: кубкі, бутэлькі, талеркі, сасуды, блюды, чайнікі, кубкі, кубкі з узорамі. Другая палова выстаўкі - драўляныя (бамбукавыя) вырабы, а таксама вырабы з металу, шкла, паперы і тэкстылю. Асаблівую ўвагу прыцягвае цудоўнае кімано для візітаў "Водар ветру", а таксама шаўковыя тканіны для кімано.

А якое захапленне выклікаюць бамбукавыя кампазіцыі, напрыклад, з клеткай для насякомых! Цвыркуны, багамолы, конікі, /i/content/pi/cult/347/6526/pic_8.jpgдоўгагаловая саранча - усё з бамбуку і амаль у "натуральную" велічыню (ад 2,5 да 6 сантыметраў)! Я ўжо не кажу пра паперу ручной работы і пісьмовыя прылады - гэта штосьці фантастычнае!

Як адзначыла на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця выстаўкі сакратар па культуры Пасольства Японіі ў Беларусі спадарыня Тамака Ханада, "...кожная рэч у экспазіцыі мае сваю радзіму, і таму Японскі фонд культуры купляе мастацкія вырабы з розных раёнаў краіны. Такім чынам і была складзена выстаўка". Зазначым, што ўдзел у адкрыцці экспазіцыі прыняў Часовы павераны ў справах Пасольства Японіі ў нашай рэспубліцы Мацудзакі Кіёсі.

На здымках: экспанаты выстаўкі.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"