Ва­лош­ка­вае фо­та на па­мяць

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Аку­рат у той мо­мант, ка­лі я за­ві­таў у Ды­рэк­цыю фес­ты­ва­лю "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску", там па­ча­ла­ся акрэ­ды­та­цыя ўдзе­ль­ні­каў ды гас­цей, і пер­шыя з іх атры­ма­лі свае бэ­джы. Ха­ця асноў­ны на­плыў, вя­до­ма, ча­ка­ецца тро­хі па­зней. Ні­вод­ная з V.I.P.-пер­сон, якія на­вед­ва­юць фо­рум, не аб­мі­нае сва­ёй пры­сут­нас­цю гэ­ты ка­бі­нет. І кож­ны ро­біць тут гіс­та­рыч­нае фо­та на ва­лош­ка­вым фо­не.

/i/content/pi/cult/276/4310/16-1.jpg...Зра­зу­ме­ла, што ма­ла хто но­сіць у кі­шэ­ні ўлас­ны зды­мак - так бы мо­віць, на ўся­ля­кі вы­па­дак. А для па­свед­чан­ня ён не­абход­ны. І та­му арга­ні­за­та­ры фес­ты­ва­лю ства­ры­лі ўлас­ную сту­дыю экс­прэс-фо­та. Пры­чым сап­раў­ды - "экс­прэс": як адзна­чы­ла за­гад­чык служ­бы акрэ­ды­та­цыі Во­ль­га Са­ка­ло­ва, уся пра­цэ­ду­ра ства­рэн­ня бэ­джа за­ймае мак­сі­мум 15 - 20 хві­лін. І на­ват са­мыя кап­рыз­лі­выя зор­кі ста­вяц­ца да гэ­тых фар­ма­ль­нас­цей з раз­умен­нем.

Знач­ная ка­лек­цыя та­кіх экс­клю­зіў­ных ва­лош­ка­вых фо­та на­за­па­сі­ла­ся ў сво­еа­саб­лі­вым му­зеі фес­ты­ва­лю, які змеш­ча­ны ў Ду­хаў­скім круг­лі­ку.  Адзін з яго стэн­даў, на якім вы­яўле­ны бэ­джы зна­ка­мі­тых гас­цей мі­ну­лых га­доў, па­паў­ня­ецца з кож­ным фес­ты­ва­лем.

 Форм акрэ­ды­та­цыі на фес­ты­ва­лі існуе 27. Ад­на з іх  ты­чыц­ца ра­бот­ні­каў пя­ра. Па сло­вах кі­раў­ні­ка фес­ты­ва­ль­на­га прэс-цэн­тра Арка­дзя Шу­ль­ма­на, сё­ле­та та­кія бэ­джы атры­ма­юць звыш 460 жур­на­ліс­таў - не то­ль­кі з на­шай кра­іны, але так­са­ма і з Рас­іі, Укра­іны, Літ­вы, Лат­віі, Уз­бе­кіс­та­на, ЗША, Аўстрыі, Гер­ма­ніі і на­ват Кі­тая.

За чэр­вень фес­ты­ва­ль­ны сайт на­ве­да­ла ка­ля 46 ты­сяч ка­рыс­та­ль­ні­каў з Інтэр­не­та. Пры­чым, як адзна­чыў Аркадзь Шу­ль­ман, асаб­лі­ва яго ўра­зі­ла   за­пат­ра­ба­ва­насць англій­скай вер­сіі рэ­сур­су: лю­дзі за­віт­ва­юць на сайт, не раў­ну­ючы, з уся­го све­ту!

 На фо­ру­ме жур­на­ліс­таў ча­кае ве­ль­мі на­пру­жа­ны гра­фік пра­цы: у пер­шыя дні бу­дзе пра­хо­дзіць па 3 - 4 прэс-ка­фе­рэн­цыі, уключ­на з тра­ды­цый­ны­мі "Зор­ны­мі ча­са­мі". Ад­па­вед­на, бра­ку інфар­ма­цыі не прад­ба­чыц­ца. І та­му  ня­змен­ны кі­раў­нік прэс-цэн­тра за­ўсё­ды дзі­віц­ца, што зна­хо­дзяц­ца тыя "аку­лы пя­ра", якія едуць у Ві­цебск праз мно­гія со­тні кі­ла­мет­раў, каб по­тым пе­ра­піс­ваць сло­ва ў сло­ва прэс-рэ­лі­зы, якія рых­ту­юцца на кож­ны фес­ты­ва­ль­ны дзень.

- Па­сля за­кан­чэн­ня фес­ты­ва­лю мы пры­сту­па­ем да ана­лі­зу пуб­лі­к/i/content/pi/cult/276/4310/16-2.jpgа­цый пра яго ў СМІ, - ка­жа Аркадзь Шу­ль­ман. - Ся­род іх бы­ва­юць як грун­тоў­ныя ана­лі­тыч­ныя ма­тэ­ры­ялы, ад­куль мож­на па­чар­пнуць ці­ка­вую дум­ку, так і, да­руй­це, по­ўны пла­гі­ят...

 З інша­га бо­ку, не сак­рэт, што не­ка­то­рыя жур­на­ліс­ты з су­сед­ніх кра­ін пры­язджа­юць у Ві­цебск вы­ключ­на ў па­го­ні за "сма­жа­ны­мі" фак­та­мі з жыц­ця зо­рак.

- Ёсць і тыя, ка­го ці­ка­віць не мас­тац­кі ўзро­вень пра­грам, а тое, што дзе­сь­ці ў га­тэ­лі рап­там зда­рыў­ся пе­ра­бой з га­ра­чай ва­дой, - ка­жа Аркадзь Шу­ль­ман. - І та­ды да­во­дзіц­ца тлу­ма­чыць ка­ле­гам: вы звяр­ні­це ўва­гу на на­зву на­ша­га фо­ру­му! Гэ­та - між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў! На­ша ж за­да­ча  - прад­аста­віць жур­на­ліс­там як ма­га бо­льш ма­тэ­ры­ялу ды ства­рыць кам­фор­тныя ўмо­вы для іх пра­цы. Ды і мік­ра­фон на прэс-кан­фе­рэн­цы­ях да­ступ­ны для ўсіх. Вас мо­гуць пе­ра­пы­ніць то­ль­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі вы па­спра­бу­еце пе­ра­тва­рыць прэс-кан­фэ­рэн­цыю ў экс­клю­зіў­нае інтэрв'ю, ігна­ру­ючы па­трэ­бы бо­льш чым со­тні сва­іх ка­лег...

Па­вод­ле на­зі­ран­няў Арка­дзя Шу­ль­ма­на, зор­кі не над­та ба­яцца вос­трых пы­тан­няў: з той про­стай пры­чы­ны, што гэ­тыя пы­тан­ні ім да­во­дзіц­ца чуць рэ­гу­ляр­на.

 

***

/i/content/pi/cult/276/4310/16-3.jpg...Веб-ка­ме­ра, уста­ля­ва­ная ў Амфі­тэ­атры, да­зва­ля­ла кі­раў­ніц­тву фес­ты­ва­лю са­чыць за хо­дам падзей, не па­кі­да­ючы сцен ка­бі­не­таў Ды­рэк­цыі. Пры­чым падзеі ў рэ­жы­ме "он-лайн" ад­бы­ва­лі­ся ве­ль­мі ці­ка­выя. Аку­рат за­вяр­шаў­ся ман­таж но­ва­га сцэ­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, яко­га на Бе­ла­ру­сі па­куль і не ба­чы­лі.

- Гэ­та інтэ­лек­ту­аль­ныя ля­бёд­кі, якія ма­юць тры сек­цыі і здат­ныя ўтва­раць на сцэ­не не­шта на­кшталт жы­ран­до­лі або... тор­та, - рас­па­вёў за­гад­чык фі­лі­яла "Лет­ні амфі­тэ­атр" Цэн­тра ку­ль­ту­ры "Ві­цебск" Ана­толь Ва­сен­да, - вы­кон­ва­ючы ад­на­ча­со­ва і ро­лю шыр­мы, каб на­ступ­ны ка­лек­тыў мог па­спець пад­рых­та­вац­ца і вы­йсці на сцэ­ну. Для рэ­жы­сё­раў гэ­та - да­дат­ко­выя маг­чы­мас­ці.  Як і тыя свят­ло­ды­ёдныя  эле­мен­ты, якія сё­ле­та бы­лі ўман­ці­ра­ва­ны ў сцэ­ну: яны здат­ныя над­аць імпрэ­зе тую да­дат­ко­вую ды­на­мі­ку, якую мы ад­чу­ва­ем, ска­жам, пад час "Еўра­ба­чан­ня"...

Ба­ча­чы на сцэ­не гру­вас­ткія ме­та­ліч­ныя кан­струк­цыі, бы­ло цяж­ка ўця­міць, як яны пра­явяць ся­бе ў "пра­цы". Зрэш­ты, ад нас, ша­ра­го­вых гле­да­чоў, гэ­та і не па­тра­бу­ецца.     

- Што да гу­ка­во­га аб­ста­ля­ван­ня, - прад­оўжыў Ана­толь Ва­сен­да, - дык яно за­ста­ецца ра­ней­шым, бо ні­якіх удас­ка­на­лен­няў па­куль не па­тра­буе. Мо­жа­це так і на­пі­саць: гук у нас - са­мы леп­шы ў све­це! І гэ­та ты­чыц­ца не то­ль­кі апа­ра­ту­ры, але і ка­ман­ды пра­фе­сі­яна­лаў, якая з ім пра­цуе. Нам на сваю ка­ман­ду на­ра­каць не вы­па­дае: яны здат­ныя вы­ка­наць лю­бы "кап­рыз" вы­ка­наў­цы...

Як адзна­чыў на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Па­шын­скі, апош­няе ты­чыц­ца не то­ль­кі тэх­ніч­на­га рай­дэ­ру, але і по­бы­та­ва­га. Ніх­то з удзе­ль­ні­каў фес­ты­ва­лю - які зор­ны ста­тус ён ні меў бы - ні­ко­лі не вы­каз­ваў сваё не­за­да­ва­ль­нен­не з на­го­ды пры­ёму. Ад­сут­насць пя­ці­зор­ка­вых га­тэ­ляў у Ві­цеб­ску кам­пен­су­ецца да­тклі­вай ува­гай і пры­язнас­цю з бо­ку арга­ні­за­та­раў.

- На­шы гос­ці час­та ка­жуць: па тэ­ле­ба­чан­ні пра Бе­ла­русь мы чу­ем ад­но, а на свае во­чы ба­чым зу­сім іншае, - ка­жа на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры. - Маў­ляў, у вас тут - сап­раў­дная Еўро­па! Пры­чым гос­ці адзна­ча­юць не то­ль­кі чыс­ці­ню і да­гле­джа­насць агра­га­рад­коў, але так­са­ма - і ўзро­вень ку­ль­ту­ры ві­цяб­чан.

 

***

...На сця­не ад­на­го з ка­бі­не­таў Ды­рэк­цыі за­ўва­жыў ка­лян­да­рык "для ўнут­ра­на­га ка­рыс­тан­ня", які па­чаў не­цяр­плі­ва  ад­люс­троў­ваць дні, што за­ста­лі­ся да скан­чэн­ня фес­ты­ва­лю, яшчэ на­ват да яго ад­крыц­ця. І сап­раў­ды: ня­гле­дзя­чы  на спраў­ную пра­цу кан­ды­цы­яне­раў, у гэ­тых ка­бі­не­тах бы­ло спя­кот­ней, чым на ву­лі­цы. Ад­па­вед­на, ка­лян­да­рык меў­ся вы­яўляць за­ка­на­мер­ную сто­му.  

- Ды ні­чо­га ён не вы­яўляе, гэ­та ўся­го то­ль­кі жарт! - па­сміх­ну­ла­ся на­мес­нік ды­рэк­та­ра фес­ты­ва­лю Во­ль­га Саннікава. - Тым бо­лей, ужо на на­ступ­ны дзень па скан­чэн­ні гэ­та­га  фо­ру­му для нас па­чнец­ца чар­го­вы. А стам­ляц­ца... Што вы, у нас на гэ­та ня­ма ча­су!..

Ма­быць, я бу­ду не пер­шым жур­на­ліс­там, які адзна­чыць ад­ну пры­емную ака­ліч­насць: удзе­ль­ні­каў ка­ман­ды "Сла­вян­ска­га ба­за­ру..." ні­ко­лі не па­кі­дае па­чуц­цё гу­ма­ру - на­ват на са­мым пі­ку пе­рад­фес­ты­ва­ль­ных кло­па­таў. Ры­са, улас­ці­вая то­ль­кі сап­раў­дным пра­фе­сі­яна­лам!

На здымках: апошнія тэхнічныя ўдакладненні ў Летнім амфітэатры.

Фота Юрыя ІВАНОВА