Імпрэ­за ў "фар­ма­це плош­чы"

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Пад час мі­ну­ла­га "Сла­вян­ска­га ба­за­ру" ві­цеб­ская плош­ча Пе­ра­мо­гі бы­ла аб­не­се­на па пе­ры­мет­ры вы­со­кім па­рка­нам. На ім кра­са­ва­ла­ся сло­ва "рэ­кан­струк­цыя". Пра тое, што дзе­іла­ся за ага­ро­джай, гос­ці фес­ты­ва­лю маг­лі то­ль­кі зда­гад­вац­ца. Мясц­овыя ўла­ды так­са­ма не надта рас­кры­ва­лі сак­рэ­ты - хі­ба аб­яца­лі, што ад­на з най­бо­ль­шых па тэ­ры­то­рыі плош­чаў Еўро­пы па­сля свай­го пе­ра­ўва­саб­лен­ня ста­не і ад­ной з най­пры­га­жэй­шых.

/i/content/pi/cult/276/4289/4-1.jpgБез сум­не­ву, тым за­ўсёд­ні­кам фес­ты­ва­лю, якія па­мя­та­юць плош­чу яшчэ ў яе ста­рым аб­ліч­чы, на­ка­на­ва­на ў гэ­ты свой пры­езд у Ві­цебск пе­ра­жыць моц­нае здзіў­лен­не. Бо аб­яцан­не - спраў­дзі­ла­ся.

Ад­ра­зу па скан­чэн­ні пра­цоў­на­га дня плош­ча ста­ла за­паў­няц­ца лю­дзь­мі. Дзят­ву пры­ваб­лі­ва­лі не сто­ль­кі звы­чай­ныя атрак­цы­ёны, якіх тут да­стат­ко­ва, ко­ль­кі ня­даў­на ад­кры­тая Алея во­інскай сла­вы, на­поў­не­ная як ба­явой тэх­ні­кай ча­соў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, так і су­час­ны­мі ва­енны­мі вер­та­лё­та­мі. Па­куль ба­ць­кі ўчыт­ва­лі­ся ў тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі зброі і да­вед­ва­лі­ся пра яе ўнё­сак у Пе­ра­мо­гу, ма­ле­ча без бо­язі ўска­рас­ква­ла­ся на бра­ню - ба­ла­зе гэ­та не за­ба­ро­не­на.

У якас­ці аль­тэр­на­ты­вы мож­на бы­ло па­ся­дзець пад "па­ра­со­нам" ад­ной з ка­вяр­няў, сце­ны якой упры­гож­ва­лі фо­ны з гіс­то­рыі "эва­лю­цыі" плош­чы, або па­мкнуц­ца да фан­та­наў (гэта асаб­лі­ва акту­аль­на ў трыц­ца­ці-
г­ра­дус­ную спё­ку), што сім­ва­лі­зу­юць сво­еа­саб­лі­вы са­лют у го­нар Пе­ра­мо­гі. Пра­ўда, вы­ка­на­ны ў ва­дзе.

- Тое, што плош­ча спа­лу­чае два сег­мен­ты - ме­ма­ры­яль­ны і за­баў­ля­ль­ны, - гэ­та надзвы­чай важ­на і ве­ль­мі зруч­на для пра­вя­дзен­ня ма­са­вых ме­рап­ры­емстваў, - адзна­чыў на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Па­шын­скі. - Як то­ль­кі тут скон­чы­лі­ся бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты, плош­ча ста­ла сап­раў­дным цэн­трам га­рад­ско­га жыц­ця - і ў буд­ні, і, асаб­лі­ва, у свя­ты.  Ра­ней та­кую фун­кцыю вы­кон­ва­ла плош­ча Сва­бо­ды, але ж маш­та­бам го­ра­да яна ўжо ві­да­воч­на не ад­па­вя­да­ла.

Лі­та­ра­ль­на на ма­іх ва­чах акурат па­ся­рэ­дзі­не плош­чы пры­пы­ніў­ся вя­ліз­ны аўта­цяг­нік: ён пры­вёз пер­шую час­тку сцэ­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, па­трэб­на­га для пра­вя­дзен­ня бес­прэ­цэ­дэн­тна­га ў бе­ла­рус­кім шоу-біз­не­се экс­пе­ры­мен­ту. Каб да­ста­віць усе склад­ні­кі сцэ­ны вы­шы­нёй амаль у два­нац­цаць мет­раў, та­кіх фур спат­рэ­бі­ла­ся пяць. 

Плат­ныя імпрэ­зы на плош­чах ніх­то ў на­шай кра­іне па­куль не ла­дзіў. Сё­лет­ні  "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" ўвой­дзе ў гіс­то­рыю як па­чы­на­ль­нік та­кой за­вя­дзён­кі. 10 лі­пе­ня на плош­чы Пе­ра­мо­гі збя­руц­ца зор­кі "Еўра­ба­чан­ня" з уся­го све­ту (уключ­на, вя­до­ма, і з бе­ла­рус­кі­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі кон­кур­су роз­ных га­доў), а праз не­ка­ль­кі дзён тут вы­сту­піць Дзі­ма Бі­лан.

Што прад­угле­джвае "фар­мат плош­чы"? З ад­на­го бо­ку, - по­ўны дэ­мак­ра­тызм (пры­кла­дам, у ад­роз­нен­не ад не­ка­то­рых кан­цэр­тных за­лаў, тан­цы тут то­ль­кі ві­та­юцца), а з інша­га - ня­ма­ла пра­ктыч­ных пра­блем.

 Пер­шы фак­тар ты­чыц­ца не то­ль­кі па­во­дзін пуб­лі­кі. Па/i/content/pi/cult/276/4289/4-2.jpg­мя­таю той час,  ка­лі бі­ле­ты на кан­цэр­ты зо­рак (хай са­бе ўзроў­ню "Лас­ко­во­го мая", а не "Rolling Stones") бы­лі да­ступ­ныя для кож­на­га сту­дэн­та. Але... Сён­няш­нія сту­дэн­ты тое ўжо не па­мя­та­юць.

"Фар­мат плош­чы" да­зва­ляе раз­арваць гэ­тае за­мкнё­нае ко­ла. Бі­ле­ты на аб­одва кан­цэр­ты бу­дуць па кі­шэ­ні ўсім і кож­на­му! І та­му арга­ні­за­та­ры фес­ты­ва­лю спа­дзя­юцца, што ў дні кан­цэр­таў Ві­цебск спаз­нае "арга­ні­за­ва­ны на­плыў" мо­ла­дзі з усёй воб­лас­ці. А мес­ца тут хо­піць усім: па ацэн­ках  спе­цы­яліс­таў, плошча мо­жа змяс­ціць да ста ты­сяч удзяч­ных гле­да­чоў!

Але ме­на­ві­та з та­кой не­чу­ва­най для бе­ла­рус­ка­га шо­убі­зу ма­са­вас­ці вы­ні­кае і дру­гі аспект кан­цэр­таў на плош­чы - пра­блем­ны. Ён ты­чыц­ца за­бес­пя­чэн­ня па­ра­дку, бяс­пе­кі ды і, урэш­це, кам­фор­ту гле­да­чоў.

- Для пра­фе­сі­яна­лаў, якія ўтва­ра­юць на­шу ка­ман­ду,  пра­вя­дзен­не та­кіх імпрэз не з'яўля­ецца над­та скла­да­най пра­бле­май. Та­му вы да­рэм­на  хва­лю­еце­ся, - па­ры­ра­ва­ла на­мес­нік ды­рэк­та­ра фес­ты­ва­лю Во­ль­га Саннікава.

Як адзна­чыў Мі­ка­лай Па­шын­скі, ком­плек­сная пра­пра­цоў­ка тых пы­тан­няў, што са­мі са­бой ста­вяць пе­рад арга­ні­за­та­ра­мі пад­обныя ме­рап­ры­емствы, ужо пра­во­дзіц­ца на ўзроў­ні аб­лас­ных улад:

-  Служ­бы, за­анга­жы­ра­ва­ныя пад час гэ­тых ме­рап­ры­емстваў, ве­да­юць свае за­да­чы. Мы ж прад­угле­дзім усе па­трэ­бы на­вед­ва­ль­ні­каў  і па­ста­ра­емся іх за­да­во­ліць. 

Фу­ры са сцэн­ічным аб­ста­ля­ван­нем пры­еха­лі з /i/content/pi/cult/276/4289/4-3.jpgБаб­руй­ска: ме­на­ві­та ў гэ­тым го­ра­дзе сён­ня ба­зу­ецца ці не най­леп­шая на Бе­ла­ру­сі сцэ­на для open-air. Сё­ле­та Ві­цеб­ску да­вя­ло­ся яе аран­да­ваць. Але ў хут­кім ча­се та­кой па­трэ­бы ўжо не бу­дзе. Як адзна­чыў Мі­ка­лай Па­шын­скі, не­ўза­ба­ве Ві­цеб­скі аб­лвы­кан­кам аб'явіць тэн­дэр для на­быц­ця ўлас­най сцэ­ны - яшчэ леп­шай, па­вод­ле сва­іх па­ра­мет­раў, за баб­руй­скую.

- Маг­чы­ма, якасць гэ­та­га аб­ста­ля­ван­ня вы ацэ­ні­це ўжо сё­ле­та, - адзна­чыў на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры, - бо яшчэ на­пры­кан­цы "цёп­ла­га" се­зо­на мы спа­дзя­ёмся па­спець пра­вес­ці па­ру кан­цэр­таў.

Та­кім чы­нам, са­мы час за­дац­ца пы­тан­нем: а ка­лі ж на гэ­тай шы­коў­най сцэ­не бу­дуць вы­сту­паць зор­кі ўзроў­ню, ска­жам, "Rolling Stones"?

- Я чую та­кое пы­тан­не ўжо да­лё­ка не ўпер­шы­ню, - пры­знаў­ся Мі­ка­лай Па­шын­скі. - Бо­льш за тое: за­да­чу пры­вез­ці на "Сла­вян­скі ба­зар..." сап­раў­дную ме­га­зор­ку сус­вет­на­га маш­та­бу ста­віць пе­рад на­мі і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны. Але ра­ней мы ме­лі аб'ектыў­ныя пе­ра­шко­ды: для вы­ка­наў­цаў та­ко­га ўзроў­ню Амфі­тэ­атр усё ж за­ма­лы, і та­му цэ­ны бі­ле­таў на іх кан­цэр­ты там да­сяг­ну­лі б за­воб­лач­ных вы­шынь. Іншая спра­ва - плош­ча Пе­ра­мо­гі... Усе маг­чы­мас­ці бу­дуць у нас ужо ў хут­кім ча­се, і та­му ёсць надзея, што "Сла­вян­скі ба­зар..." да­сяг­не но­вай "пры­ступ­кі" ў са­май блі­жэй­шай пер­спек­ты­ве. Як вы са­мі мо­жа­це ба­чыць, фес­ты­валь не ста­іць на мес­цы - ён па­сту­по­ва ру­ха­ецца на­пе­рад.

Зрэш­ты, сцэ­на на плош­чы пры­зна­ча­на не то­ль­кі для су­пер­зо­рак. Ужо пад час сё­лет­ня­га фес­ты­ва­лю на ёй штод­ня бу­дуць вы­сту­паць і мясц­овыя ка­лек­ты­вы. Ра­ней на пля­цоў­цы ля Цэн­тра на­род­ных рамёстваў ім бы­ло тро­хі за­цес­на, за­тое ця­пер пра­сто­ры бу­дзе ха­паць.

- Да­рэ­чы, не­ўза­ба­ве ад плош­чы і ажно да Успен­кі раз­мес­ціц­ца доб­раў­па­рад­ка­ва­ная на­бя­рэж­ная, - рас­па­вя­дае пра пла­ны на бу­ду­чы­ню Мі­ка­лай Па­шын­скі. - А бы­лы дом гу­бер­на­та­ра, які ні­бы за­вяр­шае гэ­ты пра­ме­над, пе­ра­тво­рыц­ца ў му­зей.

Стром­кія ба­роч­ныя ве­жы, "з ну­ля" ад­бу­да­ва­ныя  на Успен­скай га­ры, ста­лі га­лоў­най не­спа­дзя­ван­кай для гас­цей ле­таш­ня­га фес­ты­ва­лю: яны на­сто­ль­кі вы­раз­на змя­ні­лі "про­філь" Ві­цеб­ска, што аб­мі­нуць ува­гай гэ­тыя но­выя архі­тэк­тур­ныя да­мі­нан­ты бы­ло не­маг­чы­ма. Гэ­тым раз­ам гас­цей ча­кае но­вае здзіў­лен­не: цар­ква ўжо атын­ка­ва­на, і яе бе­лы ко­лер цу­доў­на гар­ма­ні­руе з ася­род­дзем. Бо та­кіх свет­лых бу­дын­каў за апош­ні год у го­ра­дзе знач­на па­бо­ле­ла, і та­му на­ват звы­чай­ны шпа­цыр па цэн­тры Ві­цеб­ска здат­ны да­даць апты­міз­му і доб­рых эмо­цый.  

- Ве­да­ючы ха­рак­тар стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Аляк­сан­дра Ко­сін­ца, я бо­льш чым упэў­не­ны, што і на­вед­ва­ль­ні­кі на­ступ­ных фес­ты­ва­ляў што­раз бу­дуць мець на­го­ды для здзіў­лен­ня, ба­ча­чы, як моц­на змя­ніў­ся Ві­цебск уся­го за адзін год, - рэ­зю­ма­ваў Мі­ка­лай Па­шын­скі на­пры­кан­цы на­шай гу­тар­кі.

Фота Юрыя ІВАНОВА