А калі “Ноч у музеі”?

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

Да расповеду пра навагоднюю праграму Першага канала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь можна смела далучыць слова “меню” (што, зрэшты, тэлевізійшчыкі і робяць), бо яно прадугледжвае выбар. І сапраўды, кампанія мае магчымасць яго забяспечыць. Бо ў яе арсенале не адзін канал, а — цэлых два.

 

/i/content/pi/cult/244/3494/12-1.jpgАдным з самых папулярных тэлепрадуктаў навагодняй ночы, без сумневу, стане "Песня года" на Першым канале. Традыцыю пачынаць з яе Новы год мае ўжо не адно пакаленне беларусаў. Сёлета звыклы россып расійскіх зорак тэлефэсту папоўніцца і беларускімі артыстамі: Ядвігай Паплаўскай і Аляксандрам Ціхановічам, Інай Афанасьевай, "Беларускімі песнярамі", Анжалікай Агурбаш, Русланам Аляхно, Наталляй Падольскай і Б'янкай. Прычына таму зразумелая: "Песню года" ўжо не назавеш імпартным прадуктам. Непасрэдны ўдзел у яго вытворчасці сёлета ўзяла Белтэлерадыёкампанія. Яшчэ адзін маштабны праект Першага павінен заінтрыгаваць кожнага культурнага чалавека. Ён мае назву "Вельмі навагодняе кіно, альбо Ноч у музеі". Але нічога, апрача назвы, пра гэты мюзікл тэлевізійшчыкі раней часу не распавядаюць: маўляў, каб не пазбаўляць гледача права на неспадзяванку.

/i/content/pi/cult/244/3494/12-2.jpg Распачнуць жа пераднавагодні вечар "Зорныя танцы. Жаночы сезон", студыя якіх ператворыцца ў сапраўднае кабарэ. Інтрыга шоу - вызначэнне пераможцаў праекта. А літаральна на мінулым тыдні завяршылася галасаванне на сайце Белтэлерадыёкампаніі, у выніку якога вызначыліся Дзед Мароз і Снягурка з ліку пар вядучых праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Яны цягам некалькіх тыдняў выконвалі адмысловыя заданні, відэасправаздачы пра якія можна было пабачыць у эфіры Першага. 2 студзеня менавіта вылучаная гледачамі пара правядзе эфір праграмы і сапраўдны навагодні ранішнік каля тэлецэнтра. Па сакрэце паведамім імёны Дзеда Мароза і Снягуркі на Першым: імі сталі Алена Міхайлоўская і Аляксандр Аўчыннікаў.

Фота прадастаўлены прэс-службай Белтэлерадыёкампаніі