“Стол” у дзеянні: беларусы ў Венецыі

№ 18 (1301) 06.05.2017 - 12.05.2017 г

11 мая, у разгар прэв’ю самай прэстыжнай выставы сучаснага мастацтва свету 57-га Венецыянскага біенале, адкрыецца Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь.

/i/content/pi/cult/636/14139/c7XxSYunAdNGsZbs4tslXA-arti.jpgПа словах яго камісара Наталлі Шаранговіч, усе праблемы, непазбежныя пры ўдзеле ў сур’ёзнай міжнароднай імпрэз, вырашаны — у тым ліку дзякуючы дапамозе Пасольства Беларусі ў Італіі, а таксама кампаніі “Белэксімгарант”.

— Нямала высілкаў спатрэбілася на тое, каб арганізаваць экспазіцыйную прастору, — кажа яна. — Публіцы прадставяць не твор відэа-арту, а сапраўдная татальная інсталяцыя, здатная ўцягваць у сябе гледача.

А першымі праект Рамана Заслонава “Стол” убачаць члены міжнароднага журы, якія да адкрыцця абіраюць з нацыянальных павільёнаў прэтэндэнтаў на “Залатога льва”.

Аўтар: Ілья СВІРЫН
аглядальнік газеты "Культура"