Вакол графікі

№ 1 (1231) 02.01.2016 - 08.01.2016 г

Каляндар газеты "Культура" на 2016 год
З 1960-х беларуская графіка, кніжная і станковая, з’яўляецца брэндам. Нашых творцаў паважалі і на прасторы СCCР, і за мяжой. Кнігі, аформленыя такімі майстрамі, як Арлен Кашкурэвіч, Барыс Забораў, Георгій Паплаўскі, Васіль Шаранговіч, Уладзімір Савіч і сёння прыемна трымаць у руках, разглядаць. І гэта не зважаючы на тое, што на нашых вачах за апошняе паўстагоддзе не аднойчы змяняліся эстэтычныя каноны і прыхільнасці публікі. Пра тое, што традыцыя мае працяг, сведчаць работы сённяшняй творчай моладзі — выхаванцаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якімі мы ўпрыгожылі наш каляндар на 2016 год. Падборка, вылучаная з ліку дыпломных работ выкладчыкамі кафедры графікі, ахоплівае тузін апошніх гадоў. Спадзяемся, гэтыя творы будуць ствараць вам станоўчы настрой і калі-нікалі змогуць спрыяць на тле штодзённых клопатаў думкам пра адвечнае.

/i/content/pi/cult/567/12435/1-2.jpg

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"
Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст