Спо­ведзь і па­ка­янне

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

НО­ВЫ ПРА­ЕКТ ХА­РА­ВОЙ КА­ПЭ­ЛЫ ІМЯ РЫ­ГО­РА ШЫР­МЫ
КАН­ЦЭРТ АД­РА­ЗУ ПРЫ­ВА­БІЎ СВА­ЁЙ НА­ЗВАЙ — «ВАЙ­НА І МІР. АЧЫШ­ЧЭН­НЕ». ЗА­ІНТРЫ­ГА­ВАЎ НЕ­ЧА­КА­НАЙ АФІ­ШАЙ І НАД­ПІ­САМ НА ЁЙ: «МІР СЛЯ­ПЫ. ВАЙ­НА ШМАТ ЧА­ГО БА­ЧЫЦЬ...» НА­ЗВА АД­РА­ЗУ НІ­БЫ­ТА АД­РА­СУЕ ДА ЗНА­КА­МІ­ТА­ГА РА­МА­НА ЛЬВА МІ­КА­ЛА­ЕВІ­ЧА, АЛЕ РАЗ­МО­ВА ПО­ЙДЗЕ ПРА ВАЙ­НУ І МІР НЕ Ў ТАЛ­СТОЎ­СКІМ РАЗ­УМЕН­НІ. НЕ ПРА ВАЙ­НУ ПА­МІЖ НА­РО­ДА­МІ, ПОЛЕ БОЮ, А ТОЕ ЗМА­ГАН­НЕ СІЛ ДА­БРА І ЗЛА, ЯКОЕ ШТО­ДЗЁН­НА ІДЗЕ Ў ДУ­ШЫ КОЖ­НА­ГА ЧА­ЛА­ВЕ­КА. МІР ЗНОЎ-ТА­КІ НЕ ЯК ЗА­КАН­ЧЭН­НЕ ВАЙ­НЫ, А ЯК ГАР­МО­НІЯ І ВЫ­НІК НА­ПРУ­ЖА­НАЙ ДУ­ШЭЎ­НАЙ ПРА­ЦЫ. КАН­ЦЭРТ БЫЎ ПА­КА­ЗА­НЫ Ў ДЗЕНЬ ПА­МЯ­ЦІ АХВЯР ЧАР­НО­БЫ­ЛЯ. І Ў ДА­ДА­ТАК У СТРАС­НУЮ ПЯТ­НІ­ЦУ, НА­ПЯ­РЭ­ДАД­НІ ПРА­ВАС­ЛАЎ­НА­ГА ВЯ­ЛІ­КАД­НЯ.

Ця­пер на­конт пра­гра­мы. Ёсць у Бе­ла­ру­сі му­зыч­ныя ка­лек­ты­вы (не бу­дзем іх пе­ра­ліч­ваць), якія, зра­біў­шы но­вую пра­гра­му, бяс­кон­ца, га­да­мі яе пра­кат­ва­юць, то­ль­кі мя­ня­юць га­ра­ды і пля­цоў­кі. Гэ­та на­зы­ва­ецца «пра­ца­ваць на ка­су», ці за­ймац­ца му­зыч­ным аб­слу­гоў­ван­нем на­се­ль­ніц­тва. Спра­ва, па вя­лі­кім ра­хун­ку, па­трэб­ная, бо не кож­ны жы­хар рай­цэн­тра, пры­ехаў­шы ў ста­лі­цу, вы­пра­віц­ца ў фі­лар­мо­нію. Ды то­ль­кі па­ўтор (рэ­пра­ду­ка­ван­не, уз­наў­лен­не) та­го, што ад па­чат­ку ме­ла ў са­бе эле­мент на­віз­ны, не за­ўжды здо­ль­ны за­хоў­ваць тую на­віз­ну. Ка­лек­ты­вы, якія рых­ту­юць экс­клю­зіў­ныя пра­гра­мы (а «Вай­на і мір» ме­на­ві­та да та­кіх і на­ле­жыць), вы­клі­ка­юць не­зраў­нё­на бо­ль­шую па­ва­гу. І та­му, што кло­па­там з ёй не­па­раў­на­ль­на бо­лей. І та­му, што пад­обныя пра­екты скла­да­на, а мо і не вар­та пра­кат­ваць.

Зга­да­ны кан­цэрт Акадэмічнай ха­ра­вой ка­пэ­лы імя Ры­го­ра Шыр­мы быў каш­тоў­ны і ўлас­на му­зыч­ным склад­ні­кам, і рэ­жы­сёр­скім. Спа­чат­ку пра пер­шы. У пра­гра­ме з’ядна­лі­ся два­нац­цаць тво­раў, з іх пяць упер­шы­ню пра­гу­ча­лі ў Бе­ла­ру­сі. Ся­род аўта­раў — Кнут Нюс­тэдт, на­рвеж­скі кам­па­зі­тар, арга­ніст і ды­ры­жор. Англій­скія кам­па­зі­та­ры Гер­берт Хо­уэлс і Джон Та­ве­нэр. Ла­тыш­скія твор­цы Пе­тэ­рыс Васкс і Эрык Эшэн­валдс. Та­кім чы­нам уз­ні­ка­юць мас­тац­кі раз­горт, ад­чу­ван­не сты­лё­вай раз­на­стай­нас­ці, пан­ара­мы су­час­най еўра­пей­скай ха­ра­вой му­зы­кі.

За­ўва­жу: но­ты про­ста так, за­дар­ма пэў­на­му вы­ка­наў­цу ці ка­лек­ты­ву ніх­то да­ваць не бу­дзе. Гэ­та не бе­ла­рус­кая за­вя­дзён­ка, ка­лі кам­па­зі­тар шчас­лі­вы ад та­го, што яго на­рэш­це вы­ка­на­юць! Но­ты і парт­ыту­ры ў цы­ві­лі­за­ва­ным гра­мад­стве — гэ­та за­ўжды пы­тан­не аўтар­скіх пра­воў, за якія трэ­ба за­пла­ціць сур’ёзныя гро­шы. Або вы­нік да­ўніх твор­чых ста­сун­каў з жы­вы­мі кам­па­зі­та­ра­мі, што да­юць но­ты ў ру­кі та­му, у чы­ім вы­со­кім уз­роў­ні вы­ка­на­ль­ніц­тва ўпэў­не­ныя. Улас­на ва­ка­ль­нае ўва­саб­лен­не прэм’ерных і не­прэм’ерных опу­саў свед­чы­ла пра сап­раў­ды вір­ту­ознае май­стэр­ства ка­лек­ты­ву на ча­ле з Во­ль­гай Янум.

Тво­ры глы­бо­ка ду­хоў­на­га змес­ту, якія за­кра­на­юць пы­тан­ні ве­ры, бліз­кія ёй па шмат­лі­кіх пры­чы­нах. Во­ль­га Янум вы­кла­да­ла ва­кал і ды­ры­жы­ра­ван­не ў Мін­скім ду­хоў­ным ву­чы­ліш­чы, доў­гі час (1995—2017) пра­ца­ва­ла там кі­раў­ні­цай хо­ру. Ця­пер яна не то­ль­кі мас­тац­кая кі­раў­ні­ца ка­пэ­лы імя Шыр­мы, але і рэ­гент Свя­точ­на­га хо­ру хра­ма ў го­нар іко­ны Ма­ці Бо­жай «Всех скор­бя­щих Ра­дость». Ві­даць, не­здар­ма ў пра­гра­ме апош­няй прэм’еры з’яўля­юцца са­чы­нен­ні і Па­ў­ла Час­на­ко­ва, кла­сі­ка рус­кай ду­хоў­най му­зы­кі, і «Ны­не от­пу­ща­еши» эстон­ца Арва Пяр­та, і інстру­мен­та­ль­ны твор Ба­ха, што на­тхнё­на ўва­со­бі­лі Алег Яцы­на (скрып­ка) і Аляк­сей Афа­на­сь­еў (ві­ялан­чэль).

Зга­даю яшчэ пра два са­чы­нен­ні, вы­ка­на­ныя ка­пэ­лай, якія па­кі­ну­лі моц­нае ўра­жан­не і ста­лі­ся сво­еа­саб­лі­вы­мі эма­цый­ны­мі і сэн­са­вы­мі ку­ль­мі­на­цы­ямі. Най­перш гэ­та «Ме­ло­дыя» з му­зы­кі Джо­на Уі­ль­ямса да фі­ль­ма «Спіс Шын­дле­ра». Аран­жы­роў­ка, а фак­тыч­на пе­ра­ла­жэн­не для хо­ру бы­лі зроб­ле­ны Дзміт­ры­ем Хля­ві­чам, ён жа ста­яў як ды­ры­жор на ча­ле ка­лек­ты­ву. Не­маг­чы­ма не па­знаць уз­вы­ша­най і тра­гіч­най ме­ло­дыі з вя­до­май кі­нас­туж­кі, пры­све­ча­най тэ­ме Ха­ла­кос­ту. І не­маг­чы­ма не пе­ра­жыць па­чуц­ці глы­бо­ка­га спа­чу­ван­ня і жа­ло­бы па ня­він­ных ахвя­рах вай­ны.

Сус­вет­най прэм’ерай ста­ла­ся вы­ка­нан­не тво­ра бе­ла­рус­кай кам­па­зі­та­ркі Во­ль­гі Пад­гай­скай «We Are Still Alive» («Мы яшчэ жы­выя»). Сло­вы ва­ка­ль­на­га са­чы­нен­ня на­ле­жаць англа-аме­ры­кан­ска­му па­эту Уіс­тэ­ну Х’ю Одэ­ну, пе­ра­клад на бе­ла­рус­кую Ві­та­ля Рыж­ко­ва. Моц­ны твор пра­сяк­ну­ты, як у «Спі­се Шын­дле­ра», тра­гіч­най інта­на­цы­яй, за­кра­нае тэ­му Ха­ла­кос­ту і бо­льш бліз­кую нам па ча­се тэ­му бе­жан­цаў і ад­люс­троў­вае стан сі­рат­лі­вас­ці, бес­пры­ту­ль­нас­ці, без­аба­рон­нас­ці ча­ла­ве­ка, ня­пэў­нас­ці яго­на­га лё­су на раз­да­рож­жы гіс­то­рыі.

Ду­маю, но­вае са­чы­нен­не Во­ль­гі Пад­гай­скай му­зы­каз­наў­цы бу­дуць ана­лі­за­ваць асоб­на. Але па­куль за­ўва­жу, што моц­ныя, ве­ра­год­на, і зы­ход­ны тэкст, і пе­ра­клад. Апош­ні я ўба­чы­ла ў «Фэй­сбу­ку» на­пя­рэ­дад­ні кан­цэр­та, та­му ве­да­ла змест, ад­нак да­лё­ка не ўсім слу­ха­чам так па­шчас­ці­ла. Звы­чай­на не­шта са спеў­на­га тэк­сту ты праз му­зы­ку чу­еш і раз­бі­ра­еш, а што­сь­ці не (асаб­лі­ва ка­лі твор но­вы і не вя­до­мы шы­ро­кай гра­мад­скас­ці). Та­му сяб­роў­ская пад­каз­ка арга­ні­за­та­рам: ка­лі на­ступ­ным раз­ам гэ­тае са­чы­нен­не, «Мы яшчэ жы­выя», бу­дзе вы­кон­вац­ца, ле­пей, каб тэкст быў час­ткай пра­грам­кі кан­цэр­та. Гэ­та ве­ль­мі да­па­ма­гае на­леж­ным чы­нам аца­ніць сэнс і май­стэр­ства кам­па­зі­та­ра, пе­ра­клад­чы­ка, ва­ка­ліс­таў.

Ця­пер пра рэ­жы­сёр­скі склад­нік пра­екта. Асноў­най пе­ра­шко­дай, якая за­мі­нае бо­льш актыў­на­му на­вед­ван­ню кан­цэр­таў ака­дэ­міч­най ха­ра­вой му­зы­кі, і асноў­най пра­бле­май для шы­ро­ка­га слу­ха­ча з’яўля­ецца, як ні дзіў­на, тая не­па­хіс­ная тра­ды­цыя, што не­зна­рок пе­ра­тва­ра­ецца ў за­сты­лы кан­сер­ва­тызм. Хор вы­йшаў з-за ку­ліс, ма­ляў­ні­ча раз­мяс­ціў­ся на стан­ках (роз­наў­зроз­не­вых пры­ступ­ках). І спя­вае, не кра­на­ючы­ся з мес­ца. Пра­гу­ча­лі апла­дыс­мен­ты, а да­лей вя­ду­чая аб­вяс­ці­ла на­ступ­ны ну­мар.

Існуе до­сыць рас­паў­сю­джа­нае мер­ка­ван­не, маў­ляў, ха­ра­вое мас­тац­тва са­мо па са­бе так моц­на ўздзей­ні­чае на слу­ха­ча, што не па­тра­буе ні­якіх да­дат­каў і ўпры­гож­ван­няў. Але свет ро­біц­ца ўсё бо­льш ві­зу­аль­ным, і той ві­зу­аль­нас­цю, яе ба­ля­ван­нем за­поў­не­на ўся пра­сто­ра ця­пе­раш­ня­га жыц­ця. Та­му жан­ры му­зы­кі, апры­ёры па­збаў­ле­ныя ві­зу­аль­нас­ці, пра­йгра­юць тым жан­рам (да пры­кла­ду, тэ­атра­ль­ным), дзе «кар­цін­кі» ўся­ляк да­па­ма­га­юць глы­бо­ка ад­чуць і пе­ра­жыць змест му­зыч­на­га са­чы­нен­ня.

Ду­маю, ме­на­ві­та та­кія ідэі пан­ава­лі ў свя­до­мас­ці Але­ны Медзя­ко­вай. Апош­нія пяць га­доў яна пра­цуе рэ­жы­сёр­кай у На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та. У свой час я ба­чы­ла па­стаў­ле­ную ёю опе­ру «Verbum nobile» («Сло­ва го­на­ру») Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі (пра­ект быў па­ка­за­ны на сцэ­не Па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў), а так­са­ма надзі­ва ўда­лы пра­ект «Тэ­на­ры су­праць ба­соў» у ка­мер­най за­ле імя Ла­ры­сы Алек­сан­дроў­скай. Медзя­ко­ва — так­са­ма па­ста­ноў­шчы­ца спек­так­ля «Рах­ма­ная» па­вод­ле Да­ста­еўска­га (да­рэ­чы, раз­ам з тэ­атрам тан­ца «Аль­та­на», актыў­на за­ня­тым у пра­екце «Вай­на і мір»).

У анон­се пра­екта, пра які раз­мо­ва, ска­за­на: гэ­та «спек­такль, пер­фор­манс, дзей­ства, свет­ла­вое дзей­ства па-за меж­амі ча­су». Сап­раў­ды, тут мож­на бы­ло па­ба­чыць шмат све­жых і ня­звык­лых па­ста­но­вач­ных пры­ёмаў. Хор ру­хаў­ся, ві­даз­мя­няў свае кан­фі­гу­ра­цыі (за­мкнё­нае ко­ла, лі­ніі, «змей­кі»). А яго ўдзе­ль­ні­кі вы­гля­да­лі сап­раў­ды артыс­та­мі, а не то­ль­кі ста­тыч­ны­мі спе­ва­ка­мі. Ча­сам пуб­лі­ка рэ­ага­ва­ла на та­кія на­ва­цыі кры­ху на­сця­ро­жа­на: «Яны так і бу­дуць спя­ваць спі­най да нас?» — ці­ха і кры­ху іра­ніч­на спы­та­ла гля­дач­ка, што ся­дзе­ла якраз за мной. За­ўва­жу: на якасць гу­ку пад­обныя мі­зан­сцэ­ны не па­ўплы­ва­лі, што свед­чыць пра моц і май­стэр­ства ва­ка­лу.

Істот­ным у агу­ль­най кан­цэп­цыі быў і ўдзел у пра­екце «Аль­та­ны» (мас­тац­кая кі­раў­ні­ца Ган­на Кор­зік). Ка­лек­тыў вя­до­мы, ты­ту­ла­ва­ны, лаў­рэ­ат рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­саў су­час­най ха­рэ­агра­фіі. У 2015-м «Аль­та­на» зда­бы­ла III прэ­мію на кон­кур­се IFMC у Ві­цеб­ску. Экс­прэ­сіў­ная плас­ты­ка сап­раў­ды шмат у чым акты­ві­за­ва­ла гля­дац­кае ўспры­ман­не. Пра­ўда, зда­ра­лі­ся і та­кія мо­ман­ты, ка­лі гу­ка­вое ўра­жан­не аказ­ва­ла­ся не­па­раў­на­ль­на бо­льш моц­ным. Та­му ха­це­ла­ся за­плюш­чыць во­чы і слу­хаць, каб не раз­бу­рыць эма­цый­ны на­строй. І не та­му, што артыс­ты раз­драж­ня­лі, а та­му, што ўза­ема­дзе­янне ўлас­на му­зы­кі, спе­ваў і тан­ца скла­да­нае. І на­ўрад ці маг­чы­ма пра­лі­чыць за­га­дзя, які са склад­ні­каў бу­дзе да­мі­на­ваць. Адзі­нае па­жа­дан­не рэ­жы­сёр­цы: мо не вар­та «злоў­жы­ваць» цем­рай і ў за­ле, і на сцэ­не? Бо ачыш­чэн­не, за­яўле­нае на­ват у афі­шы, звы­чай­на па­ядна­нае са ста­нам пра­свет­ле­нас­ці. А тут мі­нор­насць тво­раў у спа­лу­чэн­ні з цем­рай на­ра­джа­лі ад­чу­ван­ні не то­ль­кі па­глыб­ле­нас­ці ў му­зы­ку, уз­вы­ша­нас­ці, але і... на­паў­дры­мо­ты.

У лю­бым вы­пад­ку пра­ект «Вай­на і мір» атры­маў­ся пры­кмет­ным, меў гра­мад­скі рэ­за­нанс. Ві­да­воч­на, ха­це­ла­ся б трап­ляць на пад­обныя кан­цэр­ты шыр­маў­цаў і над­алей. Та­му, што гэ­та зна­ёмства з но­вы­мі тво­ра­мі, аўта­ра­мі, сты­ля­мі. Та­му, што са­мыя роз­ныя па­ста­но­вач­ныя экс­пе­ры­мен­ты, звя­за­ныя з ха­ра­вой му­зы­кай, трэ­ба то­ль­кі ві­таць. Эле­мен­ты тэ­атра­лі­за­цыі сап­раў­ды пе­ра­тва­ра­юць кан­цэрт у спек­такль, дзей­ства. А но­вых ура­жан­няў за­мно­га ні­ко­лі не бы­вае

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі