А мо­жа, гэ­та кі­но?..

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

Ві­дэ­астры­мы як прад­вес­нік но­ва­га жыц­ця экра­на
Ро­ма ехаў, Ро­ма едзе, Ро­ма бу­дзе ехаць

Псі­хо­ла­гі сцвяр­джа­юць, што фе­но­мен па­пу­ляр­нас­ці відэа­­бло­гін­гу кры­ецца ў пад­свя­до­мас­ці. У ад­роз­нен­не ад тэ­­ле­зо­рак або акцё­раў кі­но, бло­­ге­ры рэ­дка ўраж­ва­юць ней­­кай асаб­лі­вай ха­рыз­май. Хут­­чэй, спра­цоў­вае эфект пун­кту гле­джан­ня. Не­пра­фе­сій­на­му ван­­дроў­­ні­ку або на­зі­раль­­ні­ку не­йкіх па­дзей пра­сцей гля­дзець на свет ва­чы­ма та­ко­га ж, як ён, іна­чай, чым гэ­та ро­бяць пра­фе­сій­ныя жур­на­ліс­ты або кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты.

Доб­рыя пры­кла­ды — рас­ійскі ван­дроў­нік Ілля Вар­ла­маў, які па­шы­рыў межы свай­го бло­гу з фо­та­рэ­пар­та­жаў да ві­дэ­аза­ма­лё­вак з роз­ных кра­ін. Або бе­ла­ру­сы Ра­ман Свеч­ні­каў і Ле­анід Па­шкоў­скі, якія вя­дуць свае ві­дэ­абло­гі пад­час ван­дро­вак па экза­тыч­ных кра­інах. У ад­роз­нен­не ад Іллі Вар­ла­ма­ва, Ра­ман Свеч­ні­каў, які стаў вя­до­мы пад брэн­дам «Ро­ма едзе», не на­ма­га­ецца ра­біць са сва­іх ві­дэ­ана­та­так мі­ні­яцюр­нае СМІ. Яго блог уяў­ляе з ся­бе шэ­раг да­ку­мен­та­ль­ных за­ма­лё­вак, апо­вед у якіх вя­дзец­ца ад пер­шай асо­бы. Сё­ле­та бло­гер прэ­зен­та­ваў шас­ці­се­рый­ную кар­ці­ну «Ва­кол Бе­ла­ру­сі на ве­ла­сі­пе­дах з ма­то­ра­мі», зня­тую су­мес­на з Ба­ры­сам Ні­ка­лай­чы­кам. У ёй звы­чай­ны для ві­дэ­абло­гін­гу стры­мін­га­вы пры­нцып за­пі­су пры­кмет­на эва­лю­цы­януе ў бок да­ку­мен­та­ліс­ты­кі ў жан­ры роўд-му­ві, а ў кож­на­га з эпі­зо­даў па­чы­нае пра­яўляц­ца асоб­ны сю­жэт. Але, што ха­рак­тэр­на, кан­чат­ко­ва ў тэ­ле­пе­ра­да­чу фі­льм Свеч­ні­ка­ва не пе­ра­тва­ра­ецца.

Па­ра­воз са стан­цыі Ла-Сьё­та

Ві­дэ­абло­ге­ры за­ка­на­мер­на пры­й­­шлі да сва­ёй за­пат­ра­ба­ва­нас­ці на хва­лі па­пу­ляр­нас­ці са­цы­яль­ных се­так. То-бок раз­віц­цё інтэр­нэт-тэх­на­ло­гій вы­клі­ка­ла і са­мы ці­ка­вы эле­мент іх дзей­нас­ці — так зва­ныя стры­мы. Стрым (ад англ. stream — па­ток) — гэ­та жы­вая тран­сля­цыя на ад­ной з анлайн-плат­фор­маў. Стры­мы ста­лі маг­чы­мыя па­сля вы­на­ход­ніц­тва ліч­ба­вых ка­мер з фун­кцы­яй бес­пе­ра­пын­на­га за­пі­су. Іх прад­вес­ні­ка­мі бы­лі вэб-ка­ме­ры жы­вых тран­сля­цый з ву­ліц роз­ных га­ра­доў, якія ма­са­ва з’яві­лі­ся на­пры­кан­цы дзе­вя­нос­тых. Па сут­нас­ці, стры­мы — гэ­та пэў­ны ана­лаг тэ­ле­ві­зій­най тран­сля­цыі, за тым вы­клю­чэн­нем, што жы­выя тэ­ле­эфі­ры вя­дуц­ца ад­ра­зу з не­ка­ль­кіх ка­мер, а іх сіг­нал апра­цоў­ва­ецца ў апа­рат­най ман­та­жу і пад­аец­ца гле­да­чу ў вы­гля­дзе га­то­вай пе­рад­ачы. Бо­ль­шасць стры­маў мае спе­цы­ялі­за­ва­ны кі­ру­нак. Іх гля­дзяць вуз­кас­пе­цы­лі­за­ва­ныя або аб­ме­жа­ва­ныя аўды­то­рыі. На­прык­лад, са­мы­мі па­пу­ляр­ны­мі стры­ма­мі на гэ­ты мо­мант у YouTube з’яўля­юцца тран­сля­цыі чэм­пі­яна­таў па кі­бер­спор­це, ка­лі гле­да­чы га­дзі­на­мі ба­чаць пе­рад са­бой ігра­вое поле. Як пры­клад мож­на пры­вес­ці за­пі­сы вя­до­май у на­шай кра­іне гу­ль­ні, дзе імі­ту­юцца тан­ка­выя біт­вы ча­соў Дру­гой сус­вет­най вай­ны.

Па­пу­ляр­ныя ў апош­нія га­ды і стры­мы, за­пі­са­ныя з ка­бі­ны аві­ялай­не­ра ці чы­гу­нач­на­га ла­ка­ма­ты­ва. Яны мо­гуць утрым­лі­ваць дзя­сят­кі га­дзін не­зман­та­ва­на­га ві­дэа по­ўна­га рэ­йса са­ма­лё­та або цяг­ні­ка. У ад­роз­нен­не ад за­пі­саў, ска­жам, з пра­ктыч­ны­мі па­ра­да­мі па ра­мон­це бы­та­вой тэх­ні­кі або агля­да­мі на­ві­нак кі­но, яны не ма­юць ані­яка­га пра­ктыч­на­га зна­чэн­ня. Гле­да­ча ў іх пры­цяг­вае аб­са­лют­на но­вае, не зра­зу­ме­лае ра­ней ад­чу­ван­не і эмо­цыі. Не падзе­ле­ная на ад­рэз­кі, укла­дзе­ная ў стрым рэ­аль­насць не ве­дае ру­кі ман­та­жо­ра і за­кад­ра­ва­га тэк­сту рэ­пар­цё­ра. Ве­ль­мі скла­да­на на­зваць та­кі за­піс да­ку­мен­та­ліс­ты­кай, хоць фак­тыч­на ён з’яўля­ецца хро­ні­кай. Але і про­стым хоўм-ві­дэа гэ­та ўжо не на­за­веш.

Не­здар­ма ле­тась з’яві­ла­ся «Да­ро­га» (Бе­ла­русь—Рас­ія—Бос­нія, рэ­жы­сёр Дзміт­рый Ка­лаш­ні­каў, прадзю­сар­ка Во­ль­га Чай­коў­ская), цал­кам скла­дзе­ная з за­пі­саў аўта­ма­бі­ль­ных ві­дэ­арэ­гіс­тра­та­раў. У рэ­жы­сё­ра атры­ма­ла­ся ства­рыць т.зв. ман­таж атрак­цы­ёнаў, злу­чыў­шы ў ад­ну стуж­ку кад­ры роз­ных ава­рый і зда­рэн­няў на рас­ійскіх аўтат­ра­сах.

Зда­ецца, стры­мы мес­цяц­ца не­дзе па­між ві­до­віш­чным атрак­цы­ёнам і су­час­ным мас­тац­твам. Як не­ка­лі мес­ці­ла­ся вы­на­ход­ніц­тва бра­тоў Лю­м'­ераў. Ёсць мер­ка­ван­не, што да 1915-га, го­да вы­ха­ду на экра­ны по­ўна­мет­раж­най стуж­кі аме­ры­кан­ца Дэ­ві­да Уор­ка Гры­фі­та «На­ра­джэн­не на­цыі», кі­но бы­ло ў па­чат­ко­вым ста­не, і толь­кі з мо­ман­ту, ка­лі Гры­фіт увёў у кі­не­ма­тог­раф пры­нцы­пы г.зв. «тоў­ста­га ра­ма­на», уз­нік звык­лы нам від мас­тац­тва.

У пад­трым­ку гэ­тай тэ­орыі не­ча­ка­на вы­сту­пі­ла ман­таж­ная стуж­ка «Лю­м'­еры!» фран­цуз­ска­га кі­наз­наў­цы Цье­ры Фрэ­мо, пра­грам­на­га ды­рэк­та­ра Кан­ска­га фес­ты­ва­лю. Яна бы­ла прэ­зен­та­ва­на на Ве­не­цы­янскім кі­на­фо­ру­ме ле­тась і ўяў­ляе з ся­бе доб­ра ад­рэс­таў­ра­ва­ныя 156 ро­лі­каў, зня­тых бра­та­мі Агюс­там і Луі Лю­м'­ера­мі і іх апе­ра­та­ра­мі па­між 1895 і 1900 га­да­мі. Пра­ктыч­на ўсе ка­лі­сь­ці ба­чы­лі фраг­мен­ты з пер­шых сту­жак у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва — «Пры­быц­цё цяг­ні­ка на стан­цыю Ла-Сьё­та» і «Вы­хад ра­бо­чых з фаб­ры­кі Люм'­е­раў». Цье­ры Фрэ­мо злу­чыў са­мыя ці­ка­выя з лю­м'­ераў­скіх кі­на­за­ма­лё­вак у по­ўна­метраж­­ную кар­ці­ну і па­ка­заў іх цал­кам упер­шы­ню за 100 год. Ці­ка­ва, што бо­ль­шасць гэ­тых кад­раў сто­га­до­вай да­ўні­ны і су­час­ныя стры­мы ве­ль­мі па­доб­ныя па сту­пе­ні ўздзе­яння на гле­да­ча. Як пер­шыя стуж­кі Лю­м'­ераў або дру­гой зна­ка­мі­тай фран­цуз­скай кам­па­ніі «Па­тэ», так і ві­дэ­аза­ма­лёў­кі су­час­ных бло­ге­раў-стры­ме­раў да­юць маг­чы­масць пе­ра­за­пус­ціць свае ўра­жан­ні і зноў атры­маць шчы­рыя эмо­цыі.

Кі­не­ма­тог­раф 2.0 — усё ад са­ма­га па­чат­ку

Фе­но­мен кі­но, а за ім тэ­ле­ба­чан­ня амаль цал­кам за­сна­ва­ны на эфек­це пры­сут­нас­ці, ка­лі рэ­аль­насць, ад­люс­тра­ва­ная на экра­не, цал­кам ата­ясам­лі­ва­ецца ў свя­до­мас­ці гле­да­ча з рэ­аль­нас­цю пе­рад аб’екты­вам ка­ме­ры. Эфект гэ­ты доб­ра вя­до­мы, звы­чай­на мы ка­жам: «Стуж­ка та­кая за­хап­ля­ль­ная, на­ват не за­ўва­жа­ем, што гля­дзім кі­но». Але су­час­ны гля­дач ужо доб­ра пе­ра­еў экран­на­га прад­укту са­ма­га роз­на­га га­тун­ку, і да­біц­ца рэ­акцыі су­па­дзен­ня з кож­ным раз­ам ста­но­віц­ца ўсё ця­жэй. Маг­чы­ма, гэ­та звя­за­на з не­ве­ра­год­ны­мі інфар­ма­цый­ны­мі па­то­ка­мі і вы­клі­ка­ным імі эфек­там клі­па­вай свя­до­мас­ці. А маг­чы­ма, спра­ва ў так зва­най інфля­цыі эмо­цый, якая не­сум­нен­на назіраецца ў су­час­на­га гле­да­ча.

Зра­зу­ме­ла, ка­заць аб смер­ці кі­но не тое каб за­ра­на — бес­сэн­соў­на. Тым бо­льш што кі­но па­мі­рае ці не з па­чат­ку трыц­ца­тых мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ка­лі ў яго пры­йшоў гук і пры­хі­ль­ні­кі Вя­лі­ка­га Ня­мо­га аб­вес­ці­лі пра гі­бель сап­раў­дна­га кі­на­мас­тац­тва. Пу­рыс­ты, упэў­не­ныя ў тым, што кі­но па­він­на быць то­ль­кі «ня­мым і чор­на-бе­лым», сус­тра­ка­юцца і да­сюль, на­ват пра­во­дзяць ад­мыс­ло­выя фо­ру­мы і фес­ты­ва­лі, як у іта­ль­янскім Бер­га­ма, на­прык­лад.

Яшчэ ад­ным аб­вес­ні­кам ско­ну кі­не­ма­тог­ра­фа быў зна­ка­мі­ты бры­тан­скі рэ­жы­сёр і су­час­ны мас­так Пі­тэр Гры­ну­эй. Да­клад­най да­тай смер­ці кі­но ў кла­січ­ным вы­гля­дзе ён аб­вяс­ціў 1982 год — вы­на­ход­ніц­тва пуль­­та дыс­тан­цый­на­га кі­ра­ван­ня тэ­ле­ві­за­рам. І ця­пер, упэў­не­ны Гры­ну­эй, кі­но ўжо бо­льш не тое мас­тац­тва, што кі­руе свя­до­мас­цю гле­да­ча. На­адва­рот, гля­дач кі­руе фі­ль­мам, тран­сля­цыю яко­га мож­на пе­ра­рваць у лю­бы мо­мант. А з пе­ра­хо­дам на ліч­ба­вы кан­тэнт гля­дач па­зба­віў­ся не­абход­нас­ці аб­авяз­ко­ва на­вед­ваць кі­на­тэ­атр або кра­му з ві­дэ­афі­ль­ма­мі і ўжо цал­кам не­за­леж­ны ад аўта­раў стуж­кі.

Сап­раў­ды, кі­на­мас­тац­тва ў ХХ ста­год­дзі амаль цал­кам за­сноў­ва­ла­ся на рэ­жы­сёр­скім ба­­чан­ні. Аўтар­скае кі­но і ця­пер лі­чыц­ца леп­шым, што маг­ло зра­біць ча­ла­вец­тва з сі­не­ма­тог­ра­фам Лю­м'ераў. Між тым гля­дач усё час­цей ад­ва­роч­ва­ецца ад аўта­ра. Гэ­та мож­на ўба­чыць на пры­кла­дзе се­ры­ялаў, шмат з якіх то­ль­кі сіл­ку­ецца штам­па­мі, уз­яты­мі з аўтар­ска­га кі­но, на­сам­рэч апош­нім не з’яўля­ючы­ся. Яшчэ ад­ну пры­чы­ну за­ня­па­ду кі­на­мас­тац­тва мож­на ад­шу­каць у вы­ра­джэн­ні фор­мы вя­лі­ка­га ра­ма­на. Ка­лі сі­не­ма­тог­раф Люм’ераў уба­чыў свет, ба­га­та хто з яго гле­да­чоў уво­гу­ле не ўмеў чы­таць. Па­сту­по­ва гля­дач ста­на­віў­ся і чы­та­чом, ад­нак апош­нія ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі кі­не­ма­тог­раф ізноў змя­ніў век­тар раз­віц­ця з асвет­ніц­ка­га на за­баў­ля­ль­ны. Зда­ецца, ці­ка­васць да стры­маў і ві­дэ­абло­гаў, па­збаў­ле­ных аўтар­ска­га ба­чан­ня, але на­поў­не­ных на­ту­ра­ль­ны­мі эмо­цы­ямі, дае дру­гое жыц­цё зна­ка­мі­та­му вы­на­ход­ніц­тву бо­льш чым сто­га­до­вай да­ўні­ны.

Ка­лі со­чыш за су­час­ны­мі стры­ма­мі, то раз­уме­еш: пы­тан­ня з но­вы­мі Люм’ера­мі бо­льш ня­ма, спра­ва за но­вы­мі Гры­фі­та­мі. Ад­куль яны пры­йдуць, па­куль не­вя­до­ма, але тое, што яны аба­вяз­ко­ва не­ўза­ба­ве з’явяц­ца, — ні­якіх сум­нен­няў.

 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно