Іспан­цы, фран­цу­зы і 1830 год

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Два пра­екты Бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа
Пры кан­цы се­зо­на ама­та­раў ба­ле­та за­ці­ка­ві­лі дзве імпрэ­зы: спра­ваз­дач­на-вы­пуск­ны кан­цэрт Бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, які пра­йшоў у Тэ­атры опе­ры і ба­ле­та, ды твор­чая ве­ча­ры­на ха­рэ­огра­фа На­тал­лі Фур­ман, пры­све­ча­ная яе юбі­лею, што ад­бы­ла­ся на сцэ­не са­мой уста­но­вы.

Ка­ледж да сва­іх пра­ектаў за­ўжды рых­ту­ецца грун­тоў­на. Аб­авяз­вае ака­дэ­міч­ная пля­цоў­ка, ад вы­ні­каў дзяр­жэк­за­ме­наў за­ле­жыць лёс вы­пус­кні­коў (ку­ды за­про­сяць, якія парт­ыі да­ру­чаць). Але ж і эмо­цыі чу­лай, за­ці­каў­ле­най за­лы, што го­ра­ча рэ­агуе на кож­ную ва­ры­яцыю і кож­ны эфек­тны плас­тыч­ны па­саж, так­са­ма пад­агра­ваюць вы­ка­наў­цаў.

У пер­шую чар­гу адзна­чу ве­ль­мі вы­со­кую тэх­ніч­ную ўзбро­енасць і сва­бо­ду ад­чу­ван­ня ся­бе на сцэ­не, у плас­ты­цы кла­січ­най або су­час­най, якую вы­яві­лі вы­пус­кні­кі і вы­пус­кні­цы — Анас­та­сія Лож­ні­ка­ва, Ксе­нія Ржэў­ская, Мак­сім Улас, Ула­дзіс­лаў Крук, вы­ха­ван­цы зна­ка­мі­тых артыс­таў Кла­ры Ма­лы­ша­вай і Сяр­гея Пяс­це­хі­на.

Але за­па­мі­на­юцца і тыя, хто не­ўза­ба­ве вый­дзе на фі­ніш­ную пра­мую, як, на­прык­лад, япон­ка Рээ Ісі­ка­ва. Да­рэ­чы, у ка­ле­джы на­ву­чэн­цаў з роз­ных кра­ін з кож­ным го­дам ста­но­віц­ца бо­лей. Гэ­та свед­чан­не інта­рэ­су за­меж­ні­каў да на­шай шко­лы ба­ле­та і вы­со­ка­га рэ­йтын­гу пед­аго­гаў. Бо на­ву­чан­не інша­зем­цаў плат­нае, а той, хто мае срод­кі, мае маг­чы­масць вы­бі­раць га­ра­ды і кра­іны. Да тра­ды­цый­ных япон­скіх тан­цоў­шчы­каў да­да­лі­ся апош­нім ча­сам ка­над­цы і фран­цу­зы. Ле­тась у спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це за­пом­ніў­ся вы­ступ­лен­нем Эвен Ка­пі­тэн, прад­стаў­нік Фран­цыі. Ця­пер ён са­ліст на­шай ака­дэ­міч­най ба­лет­най тру­пы. Сё­ле­та Эвен вы­сту­паў у ду­эце з Перл Ка­пі­тэн, так­са­ма фран­цу­жан­кай. У вір­ту­оз­ным Кла­січ­ным па-дэ-дэ на му­зы­ку Да­ні­эля Аб­эра (ха­рэ­агра­фія Вік­та­ра Гзоў­ска­га) яны здзі­ві­лі плас­тыч­най ка­рун­ка­вас­цю, да­клад­на ўва­соб­ле­ным сты­лем.

На­яўнасць су­час­на­га тан­ца ў пра­гра­ме мож­на то­ль­кі ві­таць. За­ла ад­гу­ка­ецца на яго на­ват цяп­лей, чым на звык­лую кла­сі­ку. Та­кой атры­ма­ла­ся мі­ні­яцю­ра «Мой ма­ле­нь­кі свет» (вы­ка­наў­ца Ка­ця­ры­на Арцё­мен­ка, ха­рэ­агра­фія Дзміт­рыя За­лес­ка­га). Вы­тан­ча­нас­цю вы­зна­ча­ла­ся плас­ты­ка «Рус­ка­га тан­ца» (па­ста­ноў­ка Во­ль­гі Ла­по).

Не­ча­ка­ным сюр­пры­зам успры­ма­лі­ся тры фраг­мен­ты з ба­ле­та «Іспан­скія мі­ні­яцю­ры» (ха­рэ­агра­фія Ві­ана Го­ме­са дэ Фон­сеа Хе­рар­да). Эфек­тная па­ста­ноў­ка, у якой ха­па­ла све­жай, «не­за­ця­га­най» плас­ты­кі, свед­чы­ла: усё, што звя­за­на з тэм­пе­ра­мент­най і ма­ляў­ні­чай Іспа­ні­яй, айчын­ны гля­дач, за­ду­мен­ны і ме­лан­ха­ліч­ны, успры­мае на «ўра». У да­да­так вы­йгрыш­на і сты­ль­на вы­гля­да­лі са­ліс­ты — Ары­на Ло­бан і Дзміт­рый Душ­ке­віч.

У дру­гім ад­дзя­лен­ні быў па­ка­за­ны ад­на­акто­вы «Пры­вал ка­ва­ле­рыі». Ка­ледж прэ­зен­туе спек­такль не пер­шы раз, але ў ім што­год мя­ня­юцца са­ліс­ты і кар­дэ­ба­лет. Кас­цю­мы і дэ­ка­ра­цыі на­ле­жаць са­мо­му ка­ле­джу. Вар­та бы­ло б па­каз­ваць спек­такль час­цей — або на сцэ­не са­мо­га ка­ле­джа, або на сцэ­не тэ­атра, тым бо­льш ка­лі ён ідзе ў су­пра­ва­джэн­ні аркес­тра.

Ця­пер пра дру­гую ве­ча­ры­ну. І тут мае эмо­цыі не бу­дуць та­кія вя­сёл­ка­выя. Не та­му, што твор­чая асо­ба На­тал­лі Фур­ман вы­клі­кае сум­нен­ні. Якраз на­адва­рот! Яна па­спе­ла па­ста­віць шэ­раг уда­лых спек­так­ляў у ака­дэ­міч­ных тэ­атрах («Мак­бе­та» і «Бе­лас­неж­ку» ў Опер­ным, «Баль кве­так» у Му­зыч­ным), мнос­тва мі­ні­яцюр, з які­мі на між­на­род­ных кон­кур­сах на­шы вы­ка­наў­цы ме­лі пры­за­выя мес­цы.

Ве­ча­ры­на мер­ка­ва­ла­ся ў кан­сер­ва­то­рыі, але там ча­му­сь­ці не ад­бы­ла­ся, і ба­лет­май­стар­цы прад­ста­віў сцэ­ну ка­ледж. Пра­ект уклю­чаў дзяр­жэк­за­мен па мас­тац­тве ба­лет­май­стра (у ім удзе­ль­ні­ча­лі сту­дэн­ты з Ака­дэ­міі му­зы­кі) і шэ­раг ну­ма­роў, па­стаў­ле­ных На­тал­ляй (ся­род іх асаб­лі­ва моц­ным пад­аўся ду­эт з ба­ле­та «Мак­бет» у вы­ка­нан­ні Ма­ры­ны Веж­на­вец і Юрыя Ка­ва­лё­ва). На­рэш­це ад­на­акто­вы спек­такль «Раз­ві­тан­не з ра­дзі­май. 1830 год», які ўспры­маў­ся як кліч­нік і год­нае за­вяр­шэн­не пра­гра­мы.

Мас­тац­кі вы­нік вы­дат­ны. Цу­доў­ны. А за­ла ка­ле­джа... на­паў­пус­тая. Ча­му? Бо ў нас кож­ны сле­сар — ён жа і на­лад­чык. А кож­ны твор­ца — ён жа і ме­не­джар. Ідэя па­ста­ноў­кі, пры­све­ча­най зна­ка­мі­та­му Мі­ха­лу Кле­афа­су Агін­ска­му, на­ра­дзі­ла­ся ў Вік­та­ра Ска­ра­ба­га­та­ва. Ад­на­акто­вы ба­лет пра­цяг­лас­цю 18 хві­лін па­стаў­ле­ны на асно­ве парт­ыту­ры «Кле­афас» Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва. Так, спек­такль меў за­йздрос­ны лёс у за­меж­жы. Быў прэ­зен­та­ва­ны на прэс­тыж­ных пля­цоў­ках у Ві­ль­ню­се, Па­ры­жы, Вар­ша­ве, Мас­кве. Два га­ды та­му з на­го­ды 250-год­дзя Агін­ска­га. А ў Мін­ску яго па­ка­за­лі не­ка­ль­кі раз­оў. І што­раз рэ­кла­мы ні­якай! Каб не за­пра­шэн­не ха­рэ­огра­фкі, на па­каз у ка­ледж не тра­пі­ла б і я.

Ве­ча­ры­на Фур­ман — бліс­ку­чая ілюс­тра­цыя тэн­дэн­цыі, якую до­сыць час­та мож­на на­зі­раць у роз­ных ві­дах мас­тац­тва. З ад­на­го бо­ку, на ўсіх уз­роў­нях чу­юцца за­клі­кі-ло­зун­гі: «Нам па­трэб­ны но­выя ідэі і тво­ры! Іх не ха­пае! Дзе вы, та­лен­ты?!» З дру­го­га — як то­ль­кі но­выя тво­ры з’яў­ля­юцца, яны аказ­ва­юцца па­трэб­ныя вы­ключ­на аўта­рам і вы­ка­наў­цам. А шлях на сцэ­ну трэ­ба лі­та­ра­ль­на «пра­бі­ваць». З усёй ад­каз­нас­цю сцвяр­джаю: па на­па­ле эмо­цый, плас­тыч­най ары­гі­на­ль­нас­ці, па­тры­ятыч­ным змес­це гэ­ты спек­такль не­па­раў­на­ль­на вы­шэй за тыя, на ства­рэн­не якіх дзяр­жаў­ным тру­пам вы­лу­ча­юцца су­р’ёз­ныя бю­джэт­ныя срод­кі. Ды вось каб не за­ле­жаць ад та­го, да­дуць артыс­там кас­цю­мы для па­ка­зу ці не, ства­ра­ль­ні­кі ба­ле­та шы­лі сцэ­ніч­ную воп­рат­ку... у склад­чы­ну. Удакладню: толькі адна сукенка чырвонага колеру каштуе блізу 500 рублёў (кошт тканіны і працы).

Таленты грамадству патрэбныя. Як свежае паветра. Дык мо і падтрымка павінна быць адпаведная?

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі