Ша­ман­кі ў іль­ня­ных су­кен­ках

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

Этна-гурт «Ма­ла­ла»
Ура­жан­не, што мы ўсё ве­да­ем пра бе­ла­рус­кі фальк­лор. Спеў­ны, пе­сен­ны, ва­ка­ль­ны. Шмат­лі­кія фес­ты­ва­лі аўтэн­тыч­най ку­ль­ту­ры, твор­часць «Пес­ня­роў», якія на­бы­лі фан­тас­тыч­ную па­пу­ляр­насць дзя­ку­ючы най­перш су­час­най інтэр­прэ­та­цыі на­род­най пес­ні. Зда­ва­ла­ся б, што мож­на ад­шу­каць не­ча­ка­на­га ў гэ­тай га­лі­не?

Аказ­ва­ецца, мож­на! У гэ­тым пе­ра­ка­наў пра­ект, па­ка­за­ны ў мін­скай за­ле «Вер­хні го­рад». Фо­льк-этна гурт «Ма­ла­ла», які скла­да­ецца са сту­дэн­так Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, прад­ста­віў кан­цэр­тную пра­гра­му «Дзеў­ка пла­ча — за­муж хо­ча». Вя­до­ма, гэ­та ра­док з на­род­най пес­ні. Дык ча­му ж пла­ча дзеў­ка? І да ча­го яна імкнец­ца, акра­мя та­го, як вы­йсці за­муж?

Пра­ект здзі­віў мно­гім. Пра­фе­сій­ным пі­ярам. Амаль по­ўнай за­лай у вы­ход­ны дзень. Прад­ума­ным афар­млен­нем сцэ­ны. Кас­цю­ма­мі — лён, аплі­ка­цыі з чыр­во­на­га ко­ле­ру, уз­оры, якія ме­лі шмат агу­ль­на­га са сцэ­наг­ра­фі­яй.

Юлі­яна Шыр­ма, Але­на Грыб і Іла­рыя Шыш­ко ўра­зі­лі аб­са­лют­най рас­ка­ва­нас­цю, упэў­не­нас­цю па­чу­ван­ня ся­бе пад пры­цэ­лам за­лы. Па ўсім ві­даць, што гэ­та не па­чат­коў­цы, а артыс­ткі, якія ма­юць не­ма­лы во­пыт вы­ступ­лен­няў і ста­сун­каў з пуб­лі­кай.

«Плю­сам» пра­гра­мы мож­на лі­чыць да­клад­нае вы­маў­лен­не ў бе­ла­рус­кіх, рус­кіх і поль­скіх пес­нях. Здо­ль­насць імгнен­на пе­ра­клю­чыц­ца на іншую «моў­ную хва­лю». Яшчэ бо­льш за­ча­роў­вае, што кож­ная з пан­енак па­ўстае ў роз­ных аб­ліч­чах. Юлі­яна — цым­ба­ліс­тка і спя­вач­ка. Іла­рыя грае на ке­льц­кай арфе і свіс­цёл­ках. Але­на — на акар­дэ­оне, удар­ных і свіс­цёл­ках. І пе­ра­клю­ча­юцца дзяў­ча­ты з ад­на­го інстру­мен­та на іншы, гра­юць ад­на­ча­со­ва на не­ка­ль­кіх на­сто­ль­кі сва­бод­на і на­ту­ра­ль­на — гэ­тым так­са­ма не­маг­чы­ма не за­хап­ляц­ца.

І на­рэш­це пра га­лоў­нае — стаў­лен­не да аўтэн­ты­кі і кры­ніц. Ёсць тыя, хто жы­ве фа­льк­ло­рам (да­след­чы­кі-фа­льк­ла­рыс­ты, кі­раў­ні­кі гур­тоў, удзе­ль­ні­кі). Ёсць тыя, хто ста­віц­ца да пад­обна­га кі­рун­ку скеп­тыч­на, маў­ляў, зноў гэ­тыя баб­кі за­цяг­ну­лі свае ад­на­стай­ныя пес­ні! У гур­це «Ма­ла­ла» ва­біць ме­на­ві­та су­час­нае ўспры­ман­не фа­льк­ло­ру. Су­час­нае — зна­чыць уба­ча­нае, ад­чу­тае праз псі­ха­ло­гію ча­ла­ве­ка ХХІ ста­год­дзя. Та­му на­ту­ра­ль­нае за­хап­лен­не пер­шак­ры­ні­цай ядна­ецца з іра­ніч­на-гу­ма­рыс­тыч­ным стаў­лен­нем да яе. І на­ват да свай­го ж за­хап­лен­ня. Іро­нія су­час­най га­ра­джан­кі не дае тра­піць на тэ­ры­то­рыю па­фа­су, пра­змер­най уз­нёс­лас­ці, якія ця­пер вы­клі­ка­юць не­да­вер, аб­мя­жоў­вае, сціш­вае пра­змер­насць. І ад­на­ча­со­ва над­ае ва­ка­ль­ным і інстру­мен­та­ль­ным кам­па­зі­цы­ям пра­гра­мы ры­сы інтэ­лек­ту­аль­на­га за­нят­ку, да­дае эле­мен­ты му­зыч­най гу­ль­ні. Артыс­ткі ні­бы­та сцвяр­джа­юць: «Па­слу­хай­це, як гэ­та клас­на! Як акту­аль­на і да­сціп­на гу­чыць!»

У су­час­ным гра­мад­стве, фе­мі­ні­за­ва­ным да­стат­ко­ва або за­ма­ла (як хто лі­чыць), сам ра­док на­род­най пес­ні «Дзеў­ка пла­ча — за­муж хо­ча» мо­жа ўспры­мац­ца як сэк­сізм, за­мах на сва­бо­ду жан­чы­ны, пры­вя­за­насць да да­мас­тро­еўскіх по­гля­даў і звы­ча­яў. Маў­ляў, ня­шчас­ная-га­рот­ная, не вы­йдзе за­муж — лёс не скла­дзец­ца! У тым вы­пад­ку, ка­лі тра­ды­цый­ны твор «пры­праў­ле­ны» гу­ма­рам, іро­ні­яй, пэў­най ад­асоб­ле­нас­цю, по­зір­кам збо­ку, каш­тоў­ны фа­льк­лор­ны ды­ямент па­чы­нае — як ні дзіў­на і ні па­ра­дак­са­ль­на! — ззяць не­ча­ка­ны­мі фар­ба­мі. Не бя­ру­ся ска­заць, та­кое мас­тац­кае ра­шэн­не бы­ло інту­ітыў­ным або свя­до­мым, але яно да­ло свой плён.

А ця­пер кры­ху пра кож­ную з са­ліс­так этна-гурта «Ма­ла­ла». І пра тое, як склаў­ся ад­мет­ны ка­лек­тыў.

Да Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Юлі­яна, фак­тыч­на ства­ра­ль­ні­ца ка­лек­ты­ву, скон­чы­ла Гро­дзен­скі му­зыч­ны ка­ледж па кла­се цым­ба­лаў. І да гэ­та­га ча­су ад­чу­вае ўдзяч­насць пед­аго­гу Вік­та­ру Ві­то­ль­да­ві­чу Ваш­ке­ві­чу і яго жон­цы, кан­цэр­тмай­стар­цы Во­ль­зе Ва­сі­ль­еўне, з якой да­стат­ко­ва час­та вы­праў­ля­ла­ся на між­на­род­ныя кон­кур­сы. Спіс пе­ра­мог су­р’ёз­ны. Вы­бе­ру з яго най­бо­льш знач­нае. Юлі­яна — лаў­рэ­атка Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су вы­ка­наў­цаў на на­род­ных інстру­мен­тах у на­мі­на­цыі «цым­ба­лы» (Грод­на, 2009). Лаў­рэ­атка IV Ад­кры­та­га між­на­род­на­га кон­кур­су вы­ка­наў­цаў на шмат­струн­ных бяз­грыф­ных інстру­мен­тах імя Ве­ры Га­ра­доў­скай (Мас­ква, 2010). Фі­на­ліс­тка На­цы­яна­ль­на­га ад­бо­рач­на­га ту­ру кон­кур­су ма­ла­дых му­зы­кан­таў «Еўра­ба­чан­не-2010» (Мінск).

— Што да­ты­чыць гур­та «Ма­ла­ла», дык спа­чат­ку я ігра­ла ад­на, — рас­па­вя­дае Юлі­яна. — Усё па­ча­ло­ся з экс­пе­ры­мен­та. Імкну­ла­ся зра­біць ну­мар у жан­ры му­зыч­най экс­цэн­тры­кі. Шмат га­доў ці­ка­ві­ла­ся на­род­ны­мі пес­ня­мі, але кры­ху за­сму­чаў эле­мент ад­на­стай­нас­ці. Бы­ло жа­дан­не да­даць дра­ма­тур­гію. Тым бо­льш сло­ва ў пес­нях не за­ўсё­ды чут­нае. Да цым­ба­лаў да­лу­чы­ла там-там і бу­бен. Так з’я­ві­ла­ся пер­шая пес­ня «Іскар­ка». Пра­ца­ва­ла да­лей у та­кім жа кі­рун­ку.

Дзе­сь­ці праз па­ўго­да кі­раў­нік кур­са Ві­таль Ка­та­віц­кі пад­ка­заў тэ­ле­фон дзяў­чы­ны, якая іграе на акар­дэ­оне. Гэ­та бы­ла Але­на Грыб. Яна на­ву­ча­ла­ся ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў за­воч­на, на рэ­жы­су­ры тэ­атра дра­мы, у Ва­лян­ці­ны Ера­нь­ко­вай. Я па­ка­за­ла Але­не свае тво­ры, ёй спа­да­баў­ся та­кі на­пра­мак ду­мак, па­ча­лі пра­ца­ваць раз­ам. Плю­сам для раз­віц­ця гру­пы ста­ла тое, што дзяў­чы­на ра­ней спя­ва­ла ў хо­ры, у яе ме­ла­ся пер­шая вы­шэй­шая му­зыч­ная ад­ука­цыя. Трэ­цяя ўдзе­ль­ні­ца, Іла­рыя Шыш­ко, ву­чыц­ца ў Ака­дэ­міі па спе­цы­яль­нас­ці «артыс­тка тэ­атра і кі­но». Ка­лі яна ўнес­ла ў па­кой інстру­мент, на­звы яко­га я та­ды не ве­да­ла (ке­льц­кая арфа), мы зра­зу­ме­лі: гэ­та цуд! Іла­рыя пры­ват­ным чы­нам на­ву­ча­ла­ся ігры на інстру­мен­це. Праз па­ўго­да па­сля на­шай сус­трэ­чы імпра­ві­за­ва­ла на арфе. Для ад­ной з поль­скіх пе­сень нам спат­рэ­біў­ся вар­ган. Я на­бы­ла, а на на­ступ­най рэ­пе­ты­цыі Іла­рыя ўжо ігра­ла на ім.

Унут­ры ка­лек­ты­ву ёсць сво­еа­саб­лі­вы падзел. Усі­мі арга­ні­за­цый­ны­мі пы­тан­ня­мі за­йма­юся я. Збі­рац­ца на рэ­пе­ты­цы­ях, ка­лі кож­ная з нас пра­цуе і рас­кла­ды не су­па­да­юць, не над­та лёг­ка.

Аран­жы­роў­кі ў нас усе ары­гі­на­ль­ныя. «Іскар­ку», «Ой, па мо­ру», «Sowa» ра­бі­ла я, але з пры­хо­дам Але­ны твор­часць ста­ла агу­ль­най. Пры­дум­ва­ем удва­іх. Мой кло­пат — дра­ма­тур­гія тво­ра, ідэя, ха­рак­тар, ма­ты­вы, шу­каю ці­ка­вы пры­ёмы гу­каз­да­быц­ця. Але­на за­йма­ецца ва­ка­ль­ным рас­кла­дам га­ла­соў. Ла­ра ўзба­га­чае па­літ­ру акцёр­скі­мі эмо­цы­ямі і му­зы­ка­ль­ны­мі пе­ра­ла­жэн­ня­мі.

Вы пы­та­еце­ся пра поль­скую мо­ву. Я з дзя­цін­ства ўдзе­ль­ні­ча­ла ў поль­скіх кон­кур­сах, асаб­лі­ва лю­бі­ла ара­тар­скія. На ад­ным з та­кіх у кра­іне-су­сед­цы спа­бор­ні­ча­ла з па­ля­ка­мі і атры­ма­ла зван­не «Mistrzyni słowa polskiego». За­йма­ла мес­цы, та­му кож­нае ле­та бяс­плат­на ездзі­ла ў ла­гер у Поль­шчы. Ву­чы­ла­ся ў шко­ле з па­глыб­ле­ным вы­ву­чэн­нем поль­скай. На­огул люб­лю мяк­касць гэ­тай мо­вы. Але пры вы­ба­ры пра­фе­сіі цым­ба­лы пе­ра­маг­лі.

Фак­тыч­на ка­лек­тыў «Ма­ла­ла» існуе два з па­ло­вай га­ды па­сля та­го, як мы аб’­ядна­лі­ся з Але­най Грыб, і два га­ды з мо­ман­ту ўтва­рэн­ня трыа, ка­лі да нас пры­йшла Іла­рыя. Кож­ны год у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў ла­дзіц­ца кон­курс «Чы­та­ем і спя­ва­ем». Праз па­ўго­да па­сля ўтва­рэн­ня трыа мы там вы­сту­пі­лі і за­ня­лі 1-е мес­ца. По­тым да­лі па­ўга­дзін­ны кан­цэрт пад­час што­га­до­вай на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цыі, якая звы­чай­на пра­хо­дзіць у маі. По­тым вы­ра­шы­лі па­ўдзель­­ні­чаць у Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се «Ма­ла­дыя та­лен­ты Бе­ла­ру­сі», атры­ма­лі «Дып­лом за твор­чы по­шук».

Пад­рых­тоў­ка пра­гра­мы — гэ­та вы­нік на­шай су­мес­най пра­цы. Част­ка пе­сень з са­ма­га па­чат­ку бы­ла со­ль­най, але з пры­хо­дам дзяў­чат зра­бі­ла­ся шмат­га­ло­сай. Мы ні­ко­лі не спы­ня­емся на да­сяг­ну­тым вы­ні­ку. Спра­бу­ем мя­няць і ўдас­ка­на­ль­ваць на­ват га­то­вы ма­тэ­ры­ял. Та­му на на­ступ­ным кан­цэр­це гэ­ты ж твор бу­дзе гу­чаць іна­чай. Гас­тро­лі па­куль не пла­ну­ем. Шу­каю ба­зу для ка­лек­ты­ву. Сё­ле­та за­кан­чваю Ака­дэ­мію мас­тац­тваў.

«І што, усё ў іх без­да­кор­на?» — спы­тае скеп­тык-за­ну­да. На гэ­та ад­ка­жу, што мя­жы ўдас­ка­наль­­ван­ню ня­ма. І для сла­ву­тых вы­ка­наў­цаў, і для ма­ла­дых. Ка­лі мер­ка­ваць па кан­цэр­це ў «Вер­хнім го­ра­дзе», мож­на па­ляп­шаць су­мес­ную пра­цу з гу­ка­апе­ра­та­рам. Бо гук ча­сам атрым­лі­ваў­ся за­над­та моц­ны. Але ж і за­ла акус­тыч­на скла­да­ная. Тое па­цвер­дзяць усе ва­ка­ліс­ты-вы­сту­поў­цы. Мож­на пад­умаць і над ба­лан­сам ва­ка­лу і інстру­мен­та­ль­на­га су­пра­ва­джэн­ня. Але ў да­дзе­ным вы­пад­ку гэ­та не са­мыя істот­ныя мо­ман­ты.

На­пры­кан­цы не­ка­ль­кі ду­мак пра пер­спек­ты­ву. Па-пер­шае, ве­ль­мі б не ха­це­ла­ся, каб та­кі ад­мет­ны і ары­гі­на­ль­ны гурт з ча­сам рас­паў­ся. З-за пра­блем фі­нан­са­вых ці арга­ні­за­цый­ных. Зра­зу­ме­ла, сту­дэн­цкі час — ад­ны ўмо­вы, адзін на­строй, а са­ма­стой­нае жыц­цё — іншы. Бы­ло б вы­дат­на, каб ма­ла­ды ка­лек­тыў уз­яла пад сваё кры­ло і свой дах су­р’ёз­ная му­зыч­ная струк­ту­ра. Па-дру­гое, ха­це­ла­ся, каб пра­гра­му, у якой так на­ту­ра­ль­на з’яд­на­лі­ся пес­ні бе­ла­рус­кія, рус­кія і поль­скія, па­чу­ла і па­ба­чы­ла пуб­лі­ка ў су­сед­ніх кра­інах. Па-трэ­цяе, шлях ад ства­рэн­ня гур­та да шы­ро­ка­га пры­знан­ня — праз фес­ты­ва­лі, тэ­ле­пра­екты — у нас звы­чай­на над­та доў­гі. Але ча­му б та­кую за­вя­дзён­ку не па­мя­няць? Па­трэ­ба ў но­вых тва­рах і тво­рах, ад­мет­ных пра­гра­мах і пра­ектах за­ўжды існуе. Ча­му б тую ж «Ма­ла­лу» не за­пра­сіць на чар­го­вы «Сла­вян­скі ба­зар»? Не ад­пра­віць на прэс­тыж­ны за­меж­ны фолк-фэст? Ка­лі ў бе­ла­рус­кай му­зыч­най ку­ль­ту­ры ме­на­ві­та та­кі твар — дзя­во­чы, пры­ваб­ны, — гэ­та то­ль­кі ўсцеш­вае. Аб­на­дзей­вае і на­тхняе.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі