Як зра­біць го­рад ка­ра­леў­скім?

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Юбілей заснавальніка Магілёўскай гарадской капэлы
Зрэш­ты, пра ўсё па па­ра­дку і бо­льш пад­ра­бяз­на. У Ма­гі­лё­ве, у за­ле га­рад­ско­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры і ад­па­чын­ку год­на адзна­чы­лі 30-год­дзе твор­чай дзей­нас­ці Сяр­гея Ліш­чэн­кі, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка і ды­ры­жо­ра га­рад­ской ка­пэ­лы.

Ве­даю яго амаль па­ўта­ра дзе­ся­ці­год­дзя. Ліш­чэн­ка — сап­раў­дны му­зы­кант, ураў­на­ва­жа­ны і інтэ­лі­ген­ты, за­ся­ро­джа­ны на дзей­нас­ці свай­го ка­лек­ты­ву, но­вых і ўжо за­сво­еных пра­гра­мах, бу­ду­чых гас­троль­­ных ван­дроў­ках. Пра ка­пэ­лу ён мо­жа раз­маў­ляць га­дзі­на­мі — і па ма­бі­ль­ні­ку, і пад­час не­пас­рэд­най сус­трэ­чы. За­ўжды дзіў­лю­ся яго­най апан­та­нас­ці і за­хоп­ле­нас­ці. Але пры тым Сяр­гей Юр’евіч усё роў­на за­ста­ецца для мя­не шмат у чым за­гад­кай.

Бу­ду­чы кі­раў­нік Ма­гі­лёў­скай ка­пэ­лы на­ра­дзіў­ся да­лё­ка ад Бе­ла­ру­сі, у рас­ійскім Арэн­бур­гу. Ву­чыў­ся ў Ка­зан­скай кан­сер­ва­то­рыі. Ста­лі­ца Та­та­рыі і ў га­ды яго сту­­дэнцт­ва, і ця­пер — адзін з буй­ных ку­ль­тур­ных цэн­траў Рас­іі. Зга­даю тры маш­таб­ныя фес­ты­ва­лі: Ша­ля­пін­скі, Губай­ду­лі­най і Ну­ры­ева. На спек­так­лі ў там­тэй­шы Тэ­атр опе­ры і ба­ле­та не­адной­чы з энту­зі­язмам вы­праў­ля­лі­ся на­шы опер­ныя са­ліс­ты. Я — па­тры­ётка, але на­ўрад ці мож­на па­ра­ў­наць Ма­гі­лёў з Ка­зан­ню па фі­нан­са­вым і му­зыч­ным раз­ма­ху. Тым не менш Ліш­чэн­ка, сус­трэў­шы ў Ка­за­ні бу­ду­чую жон­ку — Але­ну Ка­сат­кі­ну, якая ву­чы­ла­ся на пі­яніст­ку, — ад­пра­віў­ся ў Бе­ла­русь. У Ма­гі­лё­ве ён апы­нуў­ся пры кан­цы 1986 го­да.

Ад­на спра­ва — пра­ца­ваць у ка­лек­ты­ве чар­го­вым ды­ры­жо­рам. Асвой­вац­ца, пры­гля­дац­ца, по­тым яго ўзна­ча­ліць. Зу­сім іншая — ства­раць пэў­ную струк­ту­ру з ну­ля. Праз улас­ныя ва­ган­ні і сум­нен­ні, ста­рон­ні не­да­вер. Пад­трым­ка пры­хо­дзіць звы­чай­на та­ды, ка­лі ўжо ёсць вы­нік, по­спех, да­сяг­нен­ні. Але да іх трэ­ба да­йсці.

Юбі­лей за­сна­ва­ль­ні­ка ка­пэ­лы — за­ўжды на­го­да азір­нуц­ца. І агле­дзець мас­тац­кія зда­быт­кі. Па­га­дзі­це­ся, ка­лек­ты­ву ака­дэ­міч­най скі­ра­ва­нас­ці ў аб­лас­ным го­ра­дзе пра­ца­ваць і раз­ві­вац­ца не­па­раў­на­ль­на ця­жэй, чым у ста­лі­цы. Не за­баў­ляць, не пад­ла­джвац­ца пад гус­ты пуб­лі­кі, стра­ка­тыя і не за­ўсё­ды па­тра­ба­ва­ль­ныя, а па­сту­по­ва збі­раць і вы­хоў­ваць свай­го слу­ха­ча. Уз­вы­шаць яго, рас­хі­наць пе­рад ім но­выя му­зыч­ныя да­ляг­ля­ды. У лі­ку най­бо­льш знач­ных пра­ектаў ка­пэ­лы — кан­та­ты і ара­то­рыі Ба­ха, Мен­дэ­ль­со­на, ме­сы Гай­дна, Мо­цар­та, Шу­бер­та. За дзе­ся­ці­год­дзі дзей­нас­ці аркестр і хор на­збі­ра­лі ў рэ­пер­ту­ары са­чы­нен­ні роз­ных жан­раў, на­цы­яна­ль­ных школ і эпох. Сі­ла­мі ка­лек­ты­ву ў кан­цэрт­­най вер­сіі бы­лі вы­ка­на­ны опе­ры «Ды­до­на і Эней» Пёр­се­ла і «Арфей» Глю­ка, са­ты­рыч­ны «Анты­фар­ма­ліс­тыч­ны ра­ёк» Шас­та­ко­ві­ча. Ці шмат на Бе­ла­ру­сі аркес­траў, якія ўва­со­бі­лі ўсе Лон­дан­скія сім­фо­ніі Гай­дна, ара­то­рыю Ген­дэ­ля «Страс­ці па Іаану», «Ка­ра­на­цый­ную ме­су» Ліс­та, кан­та­ту «Маг­ні­фі­кат» Ві­ва­ль­дзі?

Бе­ла­рус­кія кам­па­зі­та­ры, ве­да­ючы не­пад­роб­ную ці­ка­васць Ліш­чэн­кі да іх твор­час­ці і но­вых опу­саў, з ра­дас­цю да­сы­ла­юць у ка­пэ­лу свае са­чы­нен­ні. Дзіў­на, але для па­пу­ля­ры­за­цыі айчын­най му­зы­кі ды­ры­жор, рас­ія­нін па на­ра­джэн­ні, зра­біў не­па­раў­на­ль­на бо­льш, чым мно­гія му­зы­кан­ты, што на­ра­дзі­лі­ся тут.

А ця­пер бо­льш пад­ра­бяз­на на­конт пра­гра­мы юбі­лей­най ве­ча­ры­ны. Яе ад­кры­ла ва­ка­ль­на-сім­фа­ніч­ная па­эма «Ка­хаю...» бе­ла­рус­кай кам­па­зі­тар­кі Але­ны Атраш­ке­віч. Усе дзе­вяць час­так па­эмы ўва­саб­ля­лі­ся аркес­трам, хо­рам і са­ліс­та­мі (ды­ры­жы­ра­ваў Сяр­гей Ліш­чэн­ка) за­хоп­ле­на, чу­ла, да­лі­кат­на ў да­чы­нен­ні да ад­мет­най мо­вы аўтар­кі. Па­эма зда­ва­лася ня­спын­на-ру­хо­май, тра­пят­кой му­зыч­на-ме­ла­дыч­най плын­ню, у якой акцэн­та­ва­лі­ся то пра­нік­нё­на-па­чуц­цё­выя, то аб­вос­тра­на-дра­ма­тач­ныя інта­на­цыі. Асаб­лі­ва ха­це­ла­ся б адзна­чыць эма­цый­нае і на­сы­ча­нае сэн­сам вы­ка­нан­не со­ль­най жа­но­чай парт­ыі Але­най Ма­ка­ран­ка (вы­нік тым бо­льш каш­тоў­ны, бо яна не ва­ка­ліс­тка, а скры­пач­ка з ад­ука­цыі). Ці­ка­ва: гэ­ты маш­таб­ны твор існуе ў трох ва­ры­янтах: для хо­ру, са­ліс­таў і фар­тэ­пі­яна, для ма­ло­га і вя­лі­ка­га сім­фа­ніч­на­га аркес­траў. У ста­лі­цы 10 га­доў та­му опус пра­гу­чаў у пер­шым ва­ры­янце, вы­ка­на­ны Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным хо­рам. Ува­саб­лен­не «па­ўна­гуч­нае» (аркестр і хор) мін­ча­не па­куль не па­чу­лі. А ў Ма­гі­лё­ве ўсё атры­ма­ла­ся, пры­чым ра­ней, чым у ста­лі­цы.

Уз­ра­да­ваў ме­ла­ма­наў і пры­езд Іга­ра Лу­чан­ка, яко­га ўспры­ма­юць жы­вым кла­сі­кам, і яго­нае со­ла на фар­тэ­пі­яна ў Па­эме для аркес­тра «Ме­ло­дыя ка­хан­ня». Шмат эмо­цый вы­клі­ка­ла «Фан­та­зія на тэ­мы пе­сень Лу­чан­ка» для аркес­тра (ды­ры­жы­ра­ваў Ры­гор Са­ро­ка) Але­га Ха­дос­кі. Жанр, у прын­цы­пе, не но­вы, мае тра­ды­цыю. Асно­ву «Фан­та­зіі» скла­лі ме­ло­дыі су­пер­па­пу­ляр­ных тво­раў «Мой род­ны кут», «За­ча­ра­ва­ная», «Поль­ка бе­ла­рус­кая», «Май­скі ва­льс». Як на маю дум­ку, дык аркес­тра­вая вер­сія на­ват ці­ка­вей, яна вы­гля­дае бо­льш ары­гі­на­ль­най, чым вы­ка­нан­не тых жа пе­сень на эстра­дзе. Спя­вак мо­жа імпа­на­ваць або раз­драж­няць. Ка­лі ж ме­ло­дыя ад­дзе­ле­на ад па­псо­вай аран­жы­роў­кі, дык гу­чан­нем інстру­мен­таў аркес­тра то­ль­кі пад­крэс­лі­ва­ецца яе пры­га­жосць, сва­бод­нае ды­хан­не, за­вер­ша­насць і, не па­ба­юся азна­чэн­ня, кла­січ­насць.

Пад­час юбі­лей­най ве­ча­ры­ны не маг­ло не здзі­віць, з якім за­да­ва­ль­нен­нем ад­гук­ну­лі­ся на пра­па­но­ву Ліш­чэн­кі ды­ры­жо­ры з роз­ных бе­ла­рус­кіх га­ра­доў. Ба­рыс Ка­жэў­ні­каў — з Ві­цеб­ска, Ры­гор Са­ро­ка — з Ма­ла­дзеч­на, Ула­дзі­мір Бор­ма­таў — з Грод­на, Мі­ха­іл Сніт­ко — з Мін­ска. Да іх да­лу­чы­лі­ся ма­гі­лёў­скія ка­ле­гі юбі­ля­ра — Ула­дзі­мір Шчэр­ба, Аляк­сей Бя­нь­ко, Ге­надзь Ба­га­мо­лаў, Ула­дзі­мір Бра­ілоў­скі.

Ёсць ло­гі­ка ў тым, што Ры­гор Са­ро­ка, ды­рэк­тар Ма­ла­дзе­чан­ска­га му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча імя Агін­ска­га і мас­тац­кі кі­раў­нік там­тэй­ша­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, аб­раў для ды­ры­жор­ска­га вы­сту­пу адзін з па­ла­нэ­заў Мі­ха­ла Кле­афа­са. А Ула­дзі­мір Бор­ма­таў, мас­тац­кі кі­раў­нік і ды­ры­жор Гро­дзен­скай ка­пэ­лы, ува­со­біў раз­ам з аркес­трам ма­гут­ную ўвер­цю­ру з опе­ры «Па­рыя» Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Экс­прэ­сіў­ны ўступ, пяш­чот­на-лі­рыч­ная ся­рэд­няя час­тка, а ў за­ключ­най, зда­ва­ла­ся, па­ўстае ня­ўмо­ль­ны акі­ян ці то па­чуц­цяў, ці то жар­сцяў. Хто і ка­лі апош­ні раз чуў у Бе­ла­ру­сі ўрыў­кі з гэ­та­га са­чы­нен­ня? Агу­ча­ны фраг­мент пе­ра­кон­ваў, што па раз­ма­ху Ма­нюш­ка мо і роў­ны Вер­дзі.

Каш­тоў­насць юбі­лей­най пра­гра­мы вы­яві­ла­ся і ў тым, што ды­ры­жо­ры ме­лі маг­чы­масць вы­сту­піць і як аўта­ры тво­раў, аран­жы­ро­вак для аркес­тра або апра­цо­вак на­род­ных пе­сень для хо­ру. У яркай і тэм­пе­ра­мен­тнай ма­не­ры бы­лі ўва­соб­ле­ны аркес­трам тры фраг­мен­ты («Ка­ры­да», «Ра­манс», «Сар­су­эла») з «Іспан­скай сю­іты» Ула­дзі­мі­ра Бра­ілоў­ска­га, вя­до­ма­га дзея­ча мас­тац­тва Ма­гі­лёў­шчы­ны. Тэ­атра­ль­ная му­зы­ка, на­пі­са­ная для дра­ма­тыч­на­га спек­так­ля, ад­люс­троў­вае яркае, не­ча­ка­на ма­ла­дое, апты­міс­тыч­нае ўспры­ман­не рэ­ча­існас­ці. Ці­ка­ва, што ра­ней Ма­гі­лёў­ская ка­пэ­ла вы­ка­на­ла асоб­ную пра­гра­му з са­чы­нен­няў спа­да­ра Бра­ілоў­ска­га. Лі­рыч­най і кра­на­ль­най пад­ала­ся «Эле­гія для фар­тэ­пі­яна і струн­на­га аркес­тра», аўтар якой — Ге­надзь Ба­га­мо­лаў, кі­раў­нік ду­ха­во­га аркест­ра Ма­гі­лёў­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва.

Ва ўмо­вах па­ўсюд­на­га пан­аван­ня ма­са­вай ку­ль­ту­ры, бяз­меж­на­га за­хап­лен­ня эстра­дай (зда­ра­ецца, год­най, а час­цей ніз­ка­проб­най) з го­да ў год за­ймац­ца му­зыч­най ад­ука­цы­яй слу­ха­чоў і асвет­ніц­твам — вы­бар ге­ра­ічны. Сап­раў­днае падзвіж­ніц­тва. Не­вы­пад­ко­ва пад­час ве­ча­ры­ны спа­дар Бор­ма­таў за­ўва­жыў: на­яўнасць ка­пэ­лы над­ае Грод­не ста­тус ка­ра­леў­ска­га го­ра­да. Тую ж дум­ку доў­жыў спа­дар Бра­ілоў­скі, да­даў­шы: кан­цэр­ты ка­пэ­лы ўзды­ма­юць да ка­ра­леў­ска­га ася­род­ка і Ма­гі­лёў.

Ве­ча­ры­на Сяр­гея Ліш­чэн­кі атры­ма­ла­ся ду­шэў­най і сар­дэч­най. Бо пра­гра­ма скла­дзе­на ўда­ла і ары­гі­на­ль­на. Бо ўсе він­ша­ван­ні, квет­кі і пра­мо­вы да­рэ­чы, сло­ва цёп­лыя, а па­жа­дан­ні шчы­рыя. Ха­це­ла­ся б то­ль­кі, каб гэ­так лёг­ка і ра­дас­на ка­лек­тыў і яго кі­раў­нік па­чу­ва­лі­ся не ад­но ў дні свя­та. Каб ды­ры­жор мог за­ймац­ца ўва­саб­лен­нем но­вых парт­ытур, а не пе­ра­кон­ваць вы­со­кіх на­ча­ль­ні­каў, што сім­фа­ніч­ны аркестр мо­жа існа­ваць і ва «ўсе­ча­ным» вы­гля­дзе. Што кі­раў­ні­ку ка­лек­ты­ву па­трэб­ны хоць і не над­та вя­лі­кі, але асоб­ны ка­бі­нет. А хо­ру і аркес­тру — не­па­раў­на­ль­на бо­ль­шае рэ­пе­ты­цый­нае па­мяш­кан­не. Бо ў ця­пе­раш­нім, як і шмат га­доў та­му, цес­на і не стае па­вет­ра.

Ду­маю, Ма­гі­лёў, яго ўла­да і інтэ­лі­ген­цыя га­на­рац­ца ка­пэ­лай. Не­здар­ма ёй апла­дзі­ра­ва­лі ў мно­гіх кра­інах све­ту: ка­лек­тыў гас­тра­ля­ваў у Поль­шчы, Фран­цыі, Гер­ма­ніі, Сла­ва­кіі, Кі­таі, Лат­віі, Бал­га­рыі, Іта­ліі, Рас­іі. Рэ­дкія і каш­тоў­ныя квет­кі трэ­ба бе­раг­чы і ўся­ляк спры­яць іх рос­кві­ту. Ска­жу шчы­ра: да­лё­ка не кож­ная му­зыч­ная ве­ча­ры­на (а мне да­во­дзіц­ца трап­ляць на іх час­та) здат­ная ства­рыць та­кі доў­гі «по­смак».

Ма­гі­лёў­шчы­на мае моц­ныя і шмат­ве­ка­выя му­зыч­ныя тра­ды­цыі. А каб яны доў­жы­лі­ся, па­тра­бу­ецца та­лент, за­хап­лен­не і што­дзён­ныя на­ма­ган­ні. Та­ды і вы­нік бу­дзе та­кі, як у Ма­гі­лёў­скай ка­пэ­ле.

 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі