Му­зей­ныя і му­зыч­ныя ўра­жан­ні Осла і Бер­ге­на

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

Скан­ды­наў­ская ма­за­іка
На­рве­гія ўраж­вае і здзіў­ляе. Ве­ліч­най пры­га­жос­цю гор і фі­ёрдаў. Лед­ні­ка­мі і за­лі­ва­мі. Здо­ль­нас­цю ча­ла­ве­ка пры­ста­са­вац­ца да су­ро­вай пры­ро­ды. Ту­нэ­ля­мі, пра­бі­ты­мі ў га­рах. По­мні­ка­мі мі­ну­лых ста­год­дзяў, якія за­ха­ва­лі­ся надзі­ва доб­ра. Су­час­най архі­тэк­ту­рай. Па­ва­гай да свай­го мі­ну­ла­га. Маг­чы­мас­цю на­блі­зіц­ца да раз­умен­ня ха­рак­та­ру на­цы­яна­ль­ных ге­ні­яў. У на­рвеж­скай ста­лі­цы, як у кож­ным го­ра­дзе з ба­га­тай і да­ўняй гіс­то­ры­яй, шмат пры­ваб­ных ку­ль­тур­ных аб’ектаў, ад­мыс­ло­вай архі­тэк­ту­ры. Па­ра­дная ву­лі­ца Кар­ла Юха­на. Ка­ра­леў­скі па­лац і Ка­фед­ра­ль­ны са­бор. Бу­ды­нак На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра са ску­льп­ту­ра­мі дра­ма­тур­гаў пе­рад ім. Ра­ту­ша, дзе ўру­ча­юцца Но­бе­леў­скія прэ­міі мі­ру. За­мак Акер­схус, яко­му бо­льш за 700 га­доў. Шмат мож­на рас­па­вя­даць пра не­за­быў­ныя ўра­жан­ні, але з іх стра­ка­та­га ка­лей­дас­ко­пу я вы­бра­ла са­мыя яркія — На­рвеж­скі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та, Му­зей Ібсе­на, парк ску­льп­тур Ві­ге­лан­да.

Опе­ра як айсберг

 

Бу­ды­нак Опе­ры — ві­зі­тоў­ка су­час­на­га Осла. На­пэў­на, іна­чай і быць не мо­жа. Опе­ра зна­хо­дзіц­ца на бе­ра­зе бух­ты, яе ві­даць зда­лёк. Сі­лу­эт ва­біць эфек­тным вы­гля­дам, су­час­ным архі­тэк­тур­ным ра­шэн­нем. Не­здар­ма ў 2008-м пра­ект атры­маў уз­на­га­ро­ду на Сус­вет­ным фес­ты­ва­лі архі­тэк­ту­ры ў Бар­се­ло­не. Тэ­атр, аб­лі­ца­ва­ны гра­ні­там і іта­ль­янскім мар­му­рам, на­гад­вае ці то ве­лі­зар­ны ка­ра­бель, ці то айсберг, які плы­ве па хва­лях акі­яна. На дах, саб­ра­ны з 36 ты­сяч ка­мен­ных пліт, ве­ль­мі про­ста ўзняц­ца. Ад­сюль ад­кры­ва­ецца цу­доў­ны від на Осла-фі­ёрд. Тут шмат на­вед­ні­каў, бо мож­на па­блу­каць, па­ся­дзець, зра­біць фо­та. Там, дзе мяр­ку­юцца пра­гул­кі пеш­кі, мар­мур шур­па­ты, у не­дас­туп­ных мес­цах — глад­кі і бліс­ку­чы.

 

Пры­вя­ду ліч­бы, якія да­юць уяў­лен­не пра раз­мах з’я­вы. Бу­даў­ніц­тва ішло з 2003 па 2007 га­ды, фі­нан­са­ва­ла­ся з дзяр­жбю­джэ­ту. Каш­та­ва­ла 4,5 мі­ль­ярды на­рвеж­скіх крон (700 мі­ль­ёнаў до­ла­раў ЗША). У тэ­атры тры сцэ­ны. Тро­х’я­рус­ная за­ла мае фор­му пад­ко­вы і змяш­чае бо­льш за 1300 мес­цаў. Сце­ны, бал­ко­ны і лес­ві­цы аб­шы­тыя ду­бо­вы­мі пан­эля­мі. Фі­нан­суе тэ­атр дзяр­жа­ва. Не­ка­ль­кі се­зо­наў та­му пад­трым­ка зні­зі­ла­ся з 90 да 73 пра­цэн­таў, астат­нюю су­му да­да­юць спон­са­ры. Кошт квіт­коў ад­люс­троў­вае за­пат­ра­ба­ва­насць элі­тар­на­га мас­тац­тва і ўзро­вень жыц­ця на­рвеж­цаў. Са­мыя тан­ныя бі­ле­ты для тых, хто ўва­хо­дзіць у Клуб ама­та­раў ба­ле­та ці Клуб ама­та­раў опе­ры (200 і 300 крон). Каб тра­піць на прэм’еру, трэ­ба мець ад 3910 да 5410 крон (420—582 еўра). Ба­лет­ная тру­па інтэр­на­цы­яна­ль­ная, у ёй 60 артыс­таў з амаль 20 кра­ін. У опе­ры са­ліс­таў менш — 25. Хор скла­да­ецца з 50 спе­ва­коў, у аркес­тры 100 му­зы­кан­таў.

 

Што слу­ха­юць і гля­дзяць ме­ла­ма­ны Осла?

 

Час­тка рэ­пер­ту­ару ад­люс­троў­вае вя­до­мыя і рас­паў­сю­джа­ныя ў му­зыч­ным све­це на­звы. На­прык­лад, ёсць «Жы­зэль» у кла­січ­ным пра­чы­тан­ні Пе­ро і Ка­ра­лі. Ідзе «Ма­нон» у вер­сіі Мак­мі­ла­на. «Ган­на Ка­рэ­ні­на» па­стаў­ле­на ня­мец­кім ба­лет­май­страм Крыс­ці­янам Спу­кам на му­зы­ку Рах­ма­ні­на­ва і Лю­тас­лаў­ска­га. «Шчаў­ку­нок» з му­зы­кай Чай­коў­ска­га ўва­соб­ле­ны да­цкай артыс­ткай і ха­рэ­ограф­кай Ды­най Б’ёрн. Як і ў ва ўсёй Еўро­пе, гэ­ты ба­лет надзі­ва за­пат­ра­ба­ва­ны ў ка­ляд­ны час. У снеж­ні мі­ну­ла­га го­да яго па­ка­за­лі ажно 20 раз­оў за­пар.

 

Ёсць і «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», але ў ім то­ль­кі ўрыў­кі з Чай­коў­ска­га. Асноў­нае мес­ца за­ймае му­зы­ка Мі­ка­эла Кар­лса­на. Вер­сія ха­рэ­огра­фа Аляк­сан­дра Экма­на ў 2015-м на­ват на­мі­на­ва­ла­ся на прыз «Бе­нуа дэ ля данс». Па­ба­ча­ныя фраг­мен­ты экс­тра­ва­гант­на­га ба­ле­та, дзе ядна­юцца эле­мен­ты дра­мы і тан­ца, а на сцэ­не плёс­ка­ецца на­ту­ра­ль­нае воз­ера, кры­ху здзіў­ля­лі і аза­дач­ва­лі. Зра­зу­ме­ла, сто раз­оў вер­сію Пе­ці­па гля­дзець не здо­ле­еш. Але, ві­даць, ра­ды­ка­ль­ныя пра­чы­тан­ні пры­му­ша­юць яшчэ бо­льш высока ацэньваць кла­сі­ку.

 

Улас­ным го­на­рам тру­па, мас­тац­кім кі­раў­ні­ком якой з’яўля­ецца бы­лая ба­ле­ры­на Інгрыд Ла­рэн­цан, лі­чыць вя­лі­кую ко­ль­касць па­ста­но­вак Іржы Кі­лі­яна. Вы­дат­ны ха­рэ­ограф су­час­нас­ці шмат га­доў су­пра­цоў­ні­чае з Осла. Та­му ў рэ­пер­ту­ары ка­лек­ты­ву ажно 19 яго тво­раў — па сут­нас­ці, са­мая шы­ро­кая ў све­це пан­ара­ма на­роб­ку спа­да­ра Іржы. Ся­род іх — «Шэсць тан­цаў» і «Ма­ле­нь­кая смерць», якія з по­спе­хам ідуць у Мін­ску.

 

На опер­най афі­шы Осла — «Дон Жу­ан» і «Вя­сел­ле Фі­га­ра» Мо­цар­та. «Се­ві­льс­кі цы­ру­ль­нік» Рас­іні і «Кар­мэн» Бі­зэ, «Ля­ту­чы га­лан­дзец» Ваг­не­ра. «Тра­ві­ята» Вер­дзі і «Ту­ран­дот» Пу­чы­ні. Бо­льш экс­клю­зіў­ныя і не­ча­ка­ныя на­звы — «Ка­ця Ка­ба­на­ва» Яна­ча­ка, «Вяр­тан­не Улі­са на ра­дзі­му» Мон­тэ­вер­дзі.

 

Пра па­ста­ноў­ку «Лэ­дзі Мак­бет Мцэн­ска­га па­ве­ту» Шас­та­ко­ві­ча вар­та ска­заць асоб­на. Што ці­ка­ва, опе­ра вы­кон­ва­ецца на рус­кай, суб­ціт­ры на на­рвеж­скай і англій­скай. Рэ­жы­сёр Оле Андэрс Тан­дберг і сцэ­но­граф Эрленд Бір­ке­лэнд пе­ра­нес­лі дзея­н­не спек­так­ля ў ры­бац­кую вёс­ку. Маг­чы­ма, на­рвеж­скую. Та­му хор на сцэ­не ў гу­мо­вых бо­тах, чыр­во­ных па­ль­чат­ках і фар­ту­хах — так зруч­ней па­тра­шыць ры­бу. Яе ве­лі­зар­ны­мі ту­ша­мі за­ва­ле­на ўся сцэ­на. Ры­ба сліз­кая, але рэ­жы­сёр лі­чыць: у тым ёсць не­шта агу­ль­нае са сліз­кас­цю це­ла ў сэк­су­аль­ных сцэ­нах. Атры­ма­ла­ся і жу­дас­на, і па-мас­тац­ку моц­на.

 

Вы­со­ка аца­ні­ла кры­ты­ка ад­ну з апош­ніх прэ­м’ер тэ­атра, «Ча­ра­дзей­ную флей­ту» Мо­цар­та ў вер­сіі на­рвеж­ска-швед­ска­га рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Марк-Эйдэ­ма, па­ка­за­ную пры кан­цы 2015 го­да. Цы­тую: гэ­та «ма­ляў­ні­чая вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ная па­ста­ноў­ка са спец­эфек­та­мі, фе­ервер­ка­мі, не­она­вы­мі агня­мі, цу­да­дзей­най ма­шы­не­ры­яй... На апош­ніх кад­рах увер­цю­ры ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым, што мы ўжо не ў опер­ным тэ­атры, а ў ліч­ба­вым 3D-кі­на­тэ­атры...» А вось пер­шае з’яў­лен­не ге­роя, пры­нца Та­мі­на. Апра­ну­ты ў ска­фандр, за ру­лём зор­ка­лё­та, ён імкнец­ца пе­рад­аць у Га­лоў­нае ўпраў­лен­не га­лак­ты­кі сіг­нал бед­ства: ка­ра­бель ата­куе змей! Хоць ліб­рэ­та рэ­жы­сёр і не пе­ра­йнач­ваў, але атры­ма­ла­ся да­сціп­на, а га­лоў­нае — су­час­на і акту­аль­на. Ці­ка­ва і дзе­цям, і да­рос­лай пуб­лі­цы.

 

Ба­ць­ка Но­ры і Пер Гюн­та

 

Ген­рык Ібсен — ства­ра­ль­нік на­рвеж­ска­га тэ­атра і дра­ма­тург, вя­до­мы ва ўсім све­це. Мно­гія дра­мы Ібсе­на бы­лі па­стаў­ле­ны Ста­ніс­лаў­скім і Не­мі­ро­ві­чам-Да­нчан­кам. Ме­ерхо­льд ажно во­сем раз­оў звяр­таў­ся да «Но­ры». На па­чат­ку ХХ ста­год­дзя пра Ібсе­на шмат пі­са­лі рус­кія кры­ты­кі і па­эты — Іна­кен­цій Анен­скі, Ле­анід Андрэ­еў, Андрэй Бе­лы, Аляк­сандр Блок, Дзміт­рый Ме­раж­коў­скі. У 70-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя га­лоў­ныя ро­лі ў роз­ных экра­ні­за­цы­ях «Ля­леч­на­га до­ма» Ібсе­на вы­кон­ва­лі та­кія зор­кі кі­но, як Джэйн Фон­да і Энта­ні Хоп­кінс.

 

Сап­раў­ды, з ты­сяч на­пі­са­ных п’ес вы­пра­ба­ван­не ча­сам вы­трым­лі­ва­юць адзін­кі. Дра­ма­тур­гіч­ны кан­флікт па­ві­нен хва­ля­ваць гра­мад­ства, але разам з тым быць па­за­ча­са­вым.

 

Пра Пер Гюн­та, ібсе­наў­ска­га ге­роя, та­ко­га ж веч­на­га, як Ане­гін, Фаўст, Дон Кі­хот, га­вор­ка на­пе­ра­дзе. У су­вя­зі з Гры­гам і яго­ным ба­ле­там. Але са­мі ка­лі­зіі — муж­чы­на і жан­чы­на, дом і вя­лі­кі свет, ка­хан­не-ахвя­ра і ка­хан­не-спа­ку­са — акту­аль­ныя за­ўсё­ды.

 

Не­ка­ль­кіх дзе­ся­ці­год­дзяў та­му ці не са­май рас­паў­сю­джа­най п’е­сай Ібсе­на бы­ла «Но­ра». У Бе­ла­ру­сі Но­ру ў роз­ны час ува­саб­ля­лі та­кія сла­ву­тыя артыс­ткі, як Іры­на Жда­но­віч і Нэ­лі Ка­рат­ке­віч. Ка­лі ў му­зеі на афі­шы я ўба­чы­ла «Doll’s house» («Ля­леч­ны дом») — не ад­ра­зу зда­га­да­ла­ся: га­вор­ка пра той са­мы твор. У мно­гіх кра­інах 

(і ў са­мой На­рве­гіі) п’е­са ішла ме­на­ві­та пад та­кой на­звай.

 

Су­час­ні­кі Ібсе­на ўспры­ма­лі дра­му як ма­ні­фест фе­мі­ніз­му, а га­лоў­най тэ­май п’есы бы­ло ста­но­віш­ча жан­чы­ны ў гра­мад­стве. Сап­раў­ды, за­ўжды акту­аль­ныя тэ­мы — ці мо­гуць гар­ма­ніч­на су­існа­ваць у ад­ной асо­бе жон­ка, ма­ці і ча­ла­век? Якая ца­на ахвя­ры і дзе межы сва­бо­ды? Ці мо­жа жан­чы­на быць шчас­лі­вай па-за меж­амі сям’і? Кож­ная эпо­ха шу­кае ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні.

 

Але вер­нем­ся ў Осла. Му­зей зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад Ка­ра­леў­ска­га па­ла­ца, на ву­лі­цы, якая так­са­ма мае імя Ібсе­на, на шы­ль­дах з ну­ма­ра­мі да­моў па­зна­ча­на — «дра­ма­тург». Ля ўва­хо­да — ску­льп­ту­ра. Ібсен у ка­пе­лю­шы з вы­со­кім вер­хам (па та­га­час­най мо­дзе), у аку­ля­рах, з гус­ты­мі ба­кен­бар­да­мі. На­ват у плас­тыч­най мо­ве ску­льп­та­ра ад­чу­ва­юцца экс­прэ­сіў­насць і на­пя­ты дра­ма­тызм, якія за­ўжды пры­сут­ні­ча­юць у тво­рах пі­сь­мен­ні­ка. Ме­на­ві­та ў гэ­тым до­ме ён пра­жыў апош­нія 11 га­доў. Тут бы­лі на­пі­са­ны не­ка­то­рыя з яго­ных зна­ка­мі­тых п’ес (на­прык­лад, «Бу­даў­нік Со­ль­нес»).

 

Му­зей за­ймае два па­вер­хі. На пер­шым — вы­ста­ва кніг Ібсе­на, вы­да­дзе­ных на роз­ных мо­вах, па­ча­так экс­па­зі­цыі. Асноў­ная яе час­тка зна­хо­дзіц­ца на дру­гім. Ураж­вае сты­лё­вае вы­ра­шэн­не выставы. Пе­ра­ва­жа­юць два ко­ле­ры, чыр­во­ны і чор­ны. Нар­веж­цы ве­ль­мі лю­бяць чыр­во­ны. Мо та­му, што ёсць у ім актыў­насць і та­ні­зу­ючае ўздзе­янне. А ў па­ўноч­ных кра­інах, дзе ма­ла со­нца і ле­та ка­рот­кае, гэ­та істот­на. Яшчэ адзін ко­ле­ра­вы акцэнт — се­пія ста­рых фо­та­здым­каў.

 

У му­зеі раз­умна вы­ка­рыс­та­ны лі­та­ра­ль­на кож­ны сан­ты­метр пра­сто­ры. Асоб­ныя фо­та і да­ку­мен­ты на­ват «урэ­за­ны» ў пад­ло­гу, зноў-та­кі чыр­во­на­га ко­ле­ру. Шмат фо­та­здым­каў, якія да­юць уяў­лен­не пра дра­ма­тур­га. Ёсць аса­біс­тыя рэ­чы. Ха­пае кі­на- і тэ­атра­ль­ных афіш з роз­ных кра­ін, дзе бы­лі па­стаў­ле­ны п’е­сы. Кі­нуў­ся ў во­чы той са­мы «Ля­леч­ны дом», але шрыфт — кі­тай­скія іе­рог­лі­фы. Но­ра — блан­дзін­ка з еўра­пей­скім тва­рам, ад­ва­кат Тор­ва­льд, яе муж, — кі­та­ец. Маг­чы­ма, у тым спек­так­лі да ўся­го інша­га да­даў­ся кан­флікт мен­та­ль­нас­цей.

 

У за­цем­не­ным па­коі му­зея, дзе за­мест ся­дзен­няў — вы­со­кія пры­ступ­кі, нон-сто­пам ідзе 20-хві­лін­ны фі­льм пра Ібсе­на. У стуж­цы з’яд­на­ныя да­ку­мен­та­ль­ныя кі­на­кад­ры, фо­та ся­м’і, ба­ць­коў, род­ных, на­рвеж­скіх і за­меж­ных га­ра­доў, дзе жыў дра­ма­тург, сцэ­ны са спек­так­ляў. Ура­зіў быц­цам і про­сты пры­ём: не­ка­ль­кі фраг­мен­таў фі­на­лу «Ля­леч­на­га до­ма» ў роз­ных тэ­атрах. Но­ра і яе муж Тор­ва­льд Хе­ль­мер. Раз­ві­тан­не. Яна вяр­тае клю­чы ад до­ма. Або зды­мае з паль­­ца за­ру­ча­ль­ны пяр­сцё­нак. Сы­хо­дзіць. У ад­ной па­ста­ноў­цы, дру­гой, трэ­цяй... Браз­га­юць цяж­кія дзве­ры. І не моц­на, але ад іх та­кі рэ­за­нанс, што ўспры­ма­ецца як удар. Фі­на­ль­ная кроп­ка лё­су.

 

Ге­рой імкнец­ца вяр­нуць жон­ку і амаль кры­чыць. Па-на­рвеж­ску атрым­лі­ва­ецца «Н’ё­ра!». Гэ­та дра­ма двух пры­го­жых, інтэ­лі­ген­тных, вы­са­ка­род­ных лю­дзей. Для аб­одвух ра­ней­шае ўста­ля­ва­нае і спа­кой­нае жыц­цё скон­чы­ла­ся. А якім яно бу­дзе да­лей, ніх­то не ве­дае. «Н’ё­ра!», «Н’ё­ра!». Спа­дзя­ван­не і ад­чай. І раз­умен­не: ні­чо­га не вер­нец­ца — ні яна, ні агу­ль­нае шчас­це.

 

Парк ску­льп­тур

 

Вы­хо­дзіш з му­зея, мі­на­еш Ка­ра­леў­скі па­лац, кро­чыш ву­лач­ка­мі Осла ў па­ўноч­на-за­ход­нім кі­рун­ку — і праз га­дзі­ну вы­хо­дзіш да аб’екта, які час­цей за ўсё на­вед­ва­юць у ста­лі­цы На­рве­гіі. Фрог­нер-парк — гэ­та і парк ску­льп­тур Гус­та­ва Ві­ге­лан­да, дзе ра­з­ам саб­ра­ны пра­цы зна­ка­мі­та­га на­рвеж­ца. Тэ­ры­то­рыя 450 квад­рат­ных мет­раў, 1,5 мі­ль­ёны на­вед­ні­каў у год. Пры­емная і кам­фор­тная пра­сто­ра. Яно і не дзі­ва! Бо по­бач зя­лё­ныя га­зо­ны, фан­та­ны, шы­ро­кія алеі, па­рка­вая са­жал­ка з птуш­ка­мі. Але і свед­чан­не не­звы­чай­най прад­уктыў­нас­ці твор­чай пра­цы. Ві­ге­ланд за сваё жыц­цё ства­рыў ка­ля 1600 ску­льп­тур, па­кі­нуў 12 ты­сяч ма­люн­каў і бо­льш за 420 гра­вюр на дрэ­ве. Фан­тас­ты­ка! Па­ркам, дзе зна­хо­дзіц­ца ка­ля 200 яго­ных ску­льп­тур, май­стар за­ймаў­ся на пра­ця­гу двух дзе­ся­ці­год­дзяў. Тут ста­іць по­мнік яму, тут зна­хо­дзіц­ца яго­ны му­зей.

 

Уз­доўж па­ра­пе­та — амаль 60 брон­за­вых аго­ле­ных ску­льп­тур. Ты­паж ге­ро­яў у не­чым ня­ўлоў­на пад­обны. А эмо­цыі роз­ныя — за­ду­мен­насць, пяш­чо­та, гнеў, страсць. Тэ­ма ста­сун­каў муж­чы­ны і жан­чы­ны, ста­дый жыц­ця і тэ­ма смер­ці бы­лі га­лоў­ны­мі для мас­та­ка.

 

Ля са­жал­кі ёсць круг­лая пля­цоў­ка з дзі­ця­чы­мі ску­льп­ту­ра­мі. За мос­там яшчэ ад­на кам­па­зі­цыя — «Фан­тан». Лес­ві­ца вя­дзе да га­лоў­най пра­цы май­стра, 15-мет­ро­ва­га аб­еліс­ка «Ма­на­літ». Ура­жан­не, што ка­ло­на, дзе экс­прэ­сіў­на з’яд­на­лі­ся бо­льш як сто ча­ла­ве­чых цел, скі­ра­ва­на ў не­ба. Ва­кол яшчэ амаль 40 кам­па­зі­цый, якія ўва­саб­ля­юць роз­ныя ста­ны і на­строі. «Ма­на­літ» ад­кры­лі па­сля смер­ці мас­та­ка, у 1943-м. Апош­няя ску­льп­ту­ра бы­ла ўста­ля­ва­на ажно ў 2002 го­дзе.

 

Да мас­тац­ка­га сты­лю Ві­ге­лан­да мож­на ста­віц­ца па-роз­на­му. За­ча­роў­вац­ца, з ці­ка­вас­цю раз­гля­даць, лі­чыць, што ску­льп­ту­ра за на­ступ­ныя дзе­ся­ці­год­дзі не­ве­ра­год­на змя­ні­ла­ся. Але не­ль­га не за­ха­піц­ца ідэ­яй. Блу­ка­ючы па па­рку ску­льп­тур, раз­ва­жа­ла: ці рэ­аль­на, каб у на­шай ста­лі­цы ўзнік­ла ана­ла­гіч­ная з’ява? На­ўрад ці. Ду­маю, пе­ра­мо­жа рэ­ўнасць і за­йздрасць ка­лег, якія лі­чаць ся­бе ў бо­ль­шай сту­пе­ні вар­ты­мі го­на­ру. А ка­лі парк ка­лек­тыў­ных прац?.. Так­са­ма сум­ня­юся, што ён у нас мо­жа з’явіц­ца ў бу­ду­чы­ні. Хоць во­пыт Осла свед­чыць: пад­обныя мас­тац­кія аб’екты надзі­ва за­пат­ра­ба­ва­ныя! Да­дам: ува­ход у парк бяс­плат­ны і тра­піць ту­ды мож­на ўвесь час. Пра­ўда, зна­ёмыя, якія вы­праў­ля­лі­ся ў парк блі­жэй да но­чы, сцвяр­джа­лі, што экс­прэ­сіў­ныя ску­льп­ту­ры, пад­све­ча­ныя, дый яшчэ ў цем­ры, — ві­до­віш­ча не для тых, у ка­го сла­быя не­рвы.

 

На ра­дзі­ме Гры­га

 

І пра­фе­сі­янал, і ама­тар му­зы­кі не мо­жа з дзя­цін­ства не ве­даць і не лю­біць тво­ры гэ­та­га на­рвеж­ска­га кам­па­зі­та­ра. Кра­на­юць да глы­бі­ні ду­шы «Пес­ня Со­ль­вейг» і «Смерць Азэ», ураж­вае экс­та­тыч­нас­цю твор «У пя­чо­ры гор­на­га ка­ра­ля». Му­зы­ку да дра­мы «Пер Гюнт» Эдвард Грыг на­пі­саў у 1874—75 га­дах на про­сь­бу Ібсе­на. По­тым яна пе­ра­тва­ры­ла­ся ў сю­іту і парт­ыту­ру ба­ле­та.

 

У ся­рэ­дзі­не 1960-х спек­такль з та­кой на­звай быў ува­соб­ле­ны ў Мін­ску Ата­рам Да­дыш­кі­лі­яні. Па­мя­таю па­ста­ноў­ку, як і вы­ка­нан­не ба­ле­ры­на­мі Люд­мі­лай Бржа­зоў­скай і Во­ль­гай Ла­по парт­ыі Со­ль­вейг. Ро­ля ака­за­ла­ся надзвы­чай яркім стар­там твор­чай бі­ягра­фіі кож­най. На па­чат­ку 1990-х я ўба­чы­ла ў Мас­кве вер­сію «Пер Гюн­та», ажыц­цёў­ле­ную зна­ка­мі­тым ня­мец­кім ба­лет­май­страм Джо­нам Най­ма­ерам, але на му­зы­ку Альф­рэ­да Шніт­ке. Гэ­та зда­ры­ла­ся пад­час гас­тро­лей Гам­бур­гскай опе­ры.

 

Ка­лі за­йшла га­вор­ка пра ібсе­наў­ска­га ге­роя, на­га­даю: у Осла ў снеж­ні 2014 го­да ад­бы­ла­ся сус­вет­ная прэ­м’е­ра «Пер Гюн­та». Але опе­ры. Яе му­зы­ка і ліб­рэ­та на­ле­жаць су­час­на­му эстон­ска­му кам­па­зі­та­ру Юры Рэй­нве­рэ. Да­рэ­чы, рэ­жы­сёр­ка спек­так­ля Сіг­рыд Стрэм Рэ­йбо — вы­пус­кні­ца ГІ­ТІ­Са і лаў­рэ­атка рас­ійскай «За­ла­той мас­кі». Ліб­рэ­та на­пі­са­на на ня­мец­кай, а для па­ста­ноў­кі ў Осла тэкст пе­ра­кла­лі (!) на нар­веж­скую.

 

Ад­нак вер­нем­ся да асо­бы Гры­га. Ду­маю, на­леж­ным чы­нам зра­зу­мець твор­часць на­цы­яна­ль­на­га ге­нія мож­на, то­ль­кі тра­піў­шы на яго ра­дзі­му і па­блу­каў­шы ты­мі сцеж­ка­мі і ву­лач­ка­мі, які­мі кро­чыў му­зы­кант. Пры­ро­да і ася­род­дзе, архі­тэк­ту­ра і на­ват па­вет­ра мо­гуць пад­ка­заць кры­ні­цы яго­на­га на­тхнен­ня.

 

Бер­ген, дзе Грыг на­ра­дзіў­ся, сап­раў­ды дзі­віць. Ён уту­ль­ны, ма­ляў­ні­чы і ра­ман­тыч­ны. Гіс­та­рыч­ная час­тка на­гад­вае не­ве­ра­год­ную тэ­атра­ль­ную дэ­ка­ра­цыю, бо ма­лень­­кія, амаль ца­цач­ныя до­мі­кі не­вя­до­ма як пры­ту­лі­лі­ся да вы­соз­най га­ры. Бер­ген зна­хо­дзіц­ца на бе­ра­зе Па­ўноч­на­га мо­ра, та­му ўвесь час ад­чу­ва­еш све­жыя вят­ры з Атлан­ты­кі. У та­кой пра­сто­ры ве­ль­мі кам­фор­тна. Тут хо­чац­ца за­стац­ца, маг­чы­ма, на­заў­сё­ды. Бо ўсё раз­ам — эка­ло­гія, архі­тэк­ту­ра, атмас­фе­ра — су­пер! Вя­до­ма, ураж­вае ста­ры ган­зей­скі порт. Квар­та­лы да­ўняй за­бу­до­вы, у тым лі­ку Бру­ген, уне­се­ны ў Спіс Сус­ве­тнай спад­чы­ны ЮНЕС­КА.

 

Ма­ляў­ні­час­ці да­да­юць і го­ры. Тра­піў­шы ў Бер­ген, я най­перш вы­пра­ві­ла­ся да фу­ні­ку­лё­ра, які ўзды­мае на са­мую вяр­шы­ню га­ры Флё­ен. З вы­шы­ні 320 мет­раў пан­ара­ма го­ра­да за­хап­ляе! Ве­цер та­кі, што зда­ецца, зло­міць вяр­шы­ні дрэў. А ўніз спус­ка­ешся пеш­кі. Ідзеш бо­льш за га­дзі­ну, ды­ха­еш моц­ным і гус­тым во­да­рам хвоі. Дзі­віш­ся ма­гут­ным дрэ­вам, якія рас­туць на ка­мя­ніс­тай гле­бе. І ду­ма­еш, што, маг­чы­ма, Грыг ха­дзіў гэ­ты­мі сцеж­ка­мі, бо па­сля на­пру­жа­най ву­чо­бы ў Лей­пцы­гу ў яго шмат га­доў бы­лі сла­быя лёг­кія. Усё жыц­цё му­зы­кант па­кут­ваў на су­хо­ты, а ў апош­нія га­ды ды­хаў то­ль­кі час­ткай ле­ва­га лёг­ка­га. У го­ры кам­па­зі­тар лю­біў вы­праў­ляц­ца час­та. Як і слу­хаць ігру на­род­ных скры­па­чоў, пад­оўгу жыць у вяс­ко­вай глу­шы по­бач з ся­ля­на­мі, ры­ба­ка­мі і ле­са­ру­ба­мі.

 

Свет ве­дае Гры­га як кам­па­зі­та­ра, але ён быў так­са­ма ды­ры­жо­рам, пі­яніс­там, му­зыч­ным дзея­чам. Пры яго­ным актыў­ным удзе­ле ў 1867-м у Хрыс­ці­яніі (ра­ней­шая на­зва Осла) ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё Му­зыч­най ака­дэ­міі, пер­шай на­рвеж­скай му­зыч­най на­ву­ча­ль­най уста­но­вы. Па­зней Грыг за­сноў­вае Му­зыч­нае та­ва­рыс­тва. У род­ным го­ра­дзе кі­руе кан­цэр­тным та­ва­рыс­твам «Гар­мо­нія». Ле­там 1898-га арга­ні­зоў­вае ў Бер­ге­не пер­шы фес­ты­валь на­рвеж­скай му­зы­кі, удзел у ім пры­ня­лі ўсе на­цы­яна­ль­ныя кам­па­зі­та­ры і буй­ныя му­зыч­ныя дзея­чы. Та­кія фэс­ты ла­дзяц­ца да ця­пе­раш­ня­га ча­су.

 

У гіс­та­рыч­най час­тцы го­ра­да — агром­ніс­тая кан­цэр­тная за­ла Грыг­ха­лен. Агле­дзе­ла бу­ды­нак з усіх ба­коў. Як ка­жуць архі­тэк­та­ры, за­ла да­клад­на «ўпі­са­на» ў ася­род­дзе, але пад­ала­ся над­та про­стай па ві­зу­аль­ным вы­ра­шэн­ні. У Бер­ге­не па­ба­чы­ла не­ка­ль­кі по­мні­каў кам­па­зі­та­ру. Агля­да­ючы іх, раз­уме­еш, што Грыг меў не­вя­лі­кі рост (на­сам­рэч уся­го 152 см). Як, да­рэ­чы, і ягоная жон­ка, спя­вач­ка Ні­на. Ме­на­ві­та та­му ў Тро­ль­хаў­ге­не, до­ме му­зы­кан­та, які зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад Бер­ге­на, уся мэб­ля (крэс­лы, ста­лы) бы­ла мі­ні­яцюр­ная і зроб­ле­ная на за­каз. На сце­нах шмат парт­рэ­таў лю­бі­мых Гры­гам кам­па­зі­та­раў — Мо­царт, Ваг­нер, Бет­хо­вен, Шу­ман. Го­на­рам му­зея лі­чыц­ца ра­яль Гры­га. Му­зы­кан­ты Бер­ге­на пад­ара­ва­лі яго Эдвар­ду і Ні­не пад­час ся­рэб­ра­на­га вя­сел­ля.

 

Тро­ль­хаў­ген (уз­го­рак тро­ляў) зна­хо­дзіц­ца вы­со­ка ў га­рах, па­між двух мар­скіх за­лі­ваў. Ця­пер тут ме­ма­ры­яль­ны дом-му­зей Гры­га. Ці­ка­ва, што не­да­лё­ка ад до­ма гас­па­дар па­бу­да­ваў флі­гель, так зва­ную ха­ці­ну кам­па­зі­та­ра. Яна про­стая, не­вя­ліч­кая, цём­на-чыр­во­на­га ко­ле­ру. Та­кіх до­мі­каў шмат на ўзбя­рэж­жы фі­ёрдаў, яны час­та сус­тра­ка­юцца, ка­лі едзеш на цяг­ні­ку з Осла ў Бер­ген. Ха­ці­на гля­дзіць на фі­ёрд. Ні­якіх па­мпез­нас­ці, рас­ко­шы і бляс­ку. Па­вод­ле тас­та­мен­ту кам­па­зі­та­ра, яго­ны прах па­ха­ва­ны ў ска­ле над фі­ёрдам не­да­лё­ка ад ві­лы.

 

Бо­льш за 30 га­доў та­му ў лаг­чы­не, не­да­лё­ка ад до­ма Гры­га, па­бу­да­ва­лі Тро­ль­за­лен — кан­цэр­тную за­лу, дзе што­год ад­бы­ва­ецца ка­ля 300 кан­цэр­таў кла­січ­най му­зы­кі. Праз дзе­сяць га­доў па­сля за­лы з’явіў­ся но­вы бу­ды­нак му­зея. Ця­пер тут ком­плекс — ві­ла, пра­цоў­ны флі­гель, кан­цэр­тная за­ла і ўлас­на му­зей. За­хап­ля­ючы­ся Бер­ге­нам і на­ва­кол­лем, раз­уме­еш: та­кую му­зы­ку, як у Гры­га, мож­на бы­ло на­пі­саць, на­тхня­ючы­ся ме­на­ві­та гэ­тай суровай і магутнай пры­ро­дай.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі