Пра што пяе ду­ша?

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Так ста­ла­ся, што ў афі­шы Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі на пра­ця­гу лі­та­ра­ль­на дзе­ся­ці дзён пазначылі­ся ажно тры аўтар­скія ве­ча­ры­ны айчын­ных кам­па­зі­та­раў. Сяр­гей Бу­га­саў, Іры­на Пят­ке­віч, Эду­ард За­рыц­кі — прад­стаў­ні­кі роз­ных па­ка­лен­няў, яны аб­іра­юць роз­ныя жан­ры і сты­лі, а іх твор­чыя на­быт­кі вы­кон­ваюцца роз­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі.

Аўтар­скія імпрэ­зы — з’ява ад­мет­ная. Зваб­лі­вая, у не­чым пад­ступ­ная. Пра яе ма­рыць, да яе імкнец­ца кож­ны твор­ца. Бо гэ­та вы­нік пэў­на­га ад­меж­ку по­шу­каў, маг­чы­масць прад­ста­віць на суд гра­мад­скас­ці вы­нік улас­ных на­ма­ган­няў. Але ёсць шмат тлумачэнняў таго, што пад­обных ве­ча­рын за­раз ла­дзіц­ца непараўнальна менш, ка­лі па­ра­ўноў­ваць сі­ту­ацыю ця­пе­раш­нюю і 10-га­до­вай, на­ват 20-га­до­вай да­ўнас­ці. Са­ма фі­лар­мо­нія, асноў­ны ка­лек­тыў, які рых­туе пра­ект, а бо­льш за ўсё аўтар тур­бу­юцца і не­па­ко­яцца: ці бу­дзе за­ла по­ўнай? Ка­лі ня­ма трох чвэр­цей прад­адзе­ных квіт­коў, акцыя па­прос­ту ад­мя­ня­ецца. Ня­хай у пра­гра­ме і ге­ні­яль­ныя тво­ры. Так, усю­ды рын­ка­выя ад­но­сі­ны, а ці па­ві­нен да­лі­кат­ны май­стар, што, як ка­жуць, чуе му­зы­ку ня­бес­ных сфер, мець яшчэ і та­лент бой­ка­га, на­стыр­на­га ган­для­ра, здат­на­га прад­аць за­лу? Жа­да­ючых ла­дзіць аўтар­скія пра­екты ба­га­та, але су­ро­вая не­абход­насць рас­паў­сю­джван­ня квіт­коў до­сыць час­та спы­няе і сла­ва­люб­цаў, і бу­ду­чых тры­умфа­та­раў. Што да зга­да­ных пра­ектаў, дык кож­ны раз у за­ле на­зі­раў­ся аншлаг.

 

Та­кім чы­нам, імя пер­шае — Сяр­гей Бу­га­саў. Кам­па­зі­тар на­ра­дзіў­ся ва Укра­іне, там атры­маў му­зыч­ную ад­ука­цыю, але ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі вы­кла­дае ў Лід­скай му­зыч­най ву­чэ­ль­ні. Яго пра­фе­сій­ныя інта­рэ­сы скан­цэн­тра­ва­ны на жан­рах ха­ра­вой му­зы­кі. Сяр­гей Іва­на­віч — аўтар бо­льш ста ха­ра­вых тво­раў, не­ка­то­рыя вы­да­дзе­ныя. Іх інтэрпрэтавалі вя­до­мыя ды­ры­жо­ры — Вік­тар Роў­да, На­тал­ля Мі­хай­ла­ва, Во­ль­га Янум, Андрэй Саў­рыц­кі — і вя­до­мыя ка­лек­ты­вы. Ця­пер да­йшла чар­га і да Дзяр­жаў­най ха­ра­вой ка­пэ­лы імя Шыр­мы, якая пад­рых­та­ва­ла амаль дзвюх­га­дзін­ную пра­гра­му пад на­звай «Ду­ше моя».

 

Вя­до­ма, му­зы­кан­ту, які жы­ве да­лё­ка ад Мін­ска, на­гад­ваць пра ўлас­ныя са­чы­нен­ні бо­льш скла­да­на, чым жы­ха­ру ста­лі­цы. Твор­чыя ідэі ўзні­ка­юць і рэ­алі­зу­юцца ў ста­сун­ках з ды­ры­жо­ра­мі, у раз­мо­вах на фес­ты­ва­лях і прэм’ерах. Дый кам­па­зі­тар­скую дзей­насць Сяр­гей Бу­га­саў рас­па­чаў па­зней, чым ра­вес­ні­кі (у 45 га­доў на­пі­саў пер­шы опус), та­му «Ду­ше моя» — па сут­нас­ці, яго пер­шая аўтар­ская ве­ча­ры­на.

 

У пер­шай час­тцы пра­екта, пад­рых­та­ва­на­й ды­ры­жо­рам Па­ўлам Со­па­там, пе­ра­ва­жа­лі тво­ры, на­пі­са­ныя на ка­на­ніч­ныя тэк­сты. Яны пра­сяк­ну­тыя глы­бо­кім рэ­лі­гій­ным па­чуц­цём. Уз­нёс­лас­цю і ўрачыс­тас­цю вы­зна­ча­ла­ся вы­ка­нан­не кам­па­зі­цыі «Пса­лом 66»; экс­прэ­сіў­нас­цю гу­чан­ня ўра­зіў хор «Ля кры­жа». Пра­зрыс­тыя фар­бы, яркія вы­яўлен­чыя срод­кі да­мі­на­ва­лі ў са­чы­нен­ні «Жни­ца». Ку­ль­мі­на­цы­яй пер­шай час­ткі ве­ча­ры­ны пад­аўся твор «Де­вуш­ка пе­ла в цер­ков­ном хо­ре», на­пі­са­ны на верш Бло­ка. Му­зы­ка ў по­ў­най сту­пе­ні ад­па­вя­да­ла глы­бо­ка дра­ма­тыч­на­му на­строю, ува­соб­ле­на­му па­этам.

 

У дру­гой час­тцы кан­цэр­та, ка­лі за ды­ры­жор­скім пу­ль­там ста­яў Дзміт­рый Хля­віч, пе­ра­ва­жа­лі свец­кія са­чы­нен­ні. І тут па­чуц­цё­вы ды­япа­зон кам­па­зі­цый атры­маў­ся на­ват бо­льш раз­на­стай­ным. Ва­бі­ла ба­гац­це бе­ла­рус­ка­моў­ных тэк­стаў. Як рэ­кві­ем во­інам, што за­гі­ну­лі ў Вялікай Айчын­най вай­не, пра­гу­чаў хор «Бе­лыя бя­ро­зы». У са­чы­нен­нях «Зі­мо­вы лес», «Ляс­ная пес­ня» ўда­ла пе­рад­адзе­на на­стра­ёвасць. Моц­нае ўра­жан­не па­кі­ну­лі «Рек­ру­та» (сло­вы Ясе­ні­на) і асаб­лі­ва «Ноч» (сло­вы Гра­хоў­ска­га) — з яе ба­га­тай шмат­га­лос­нас­цю і пе­ра­пля­цен­нем ва­ка­ль­ных лі­ній. У Сяр­гея Бу­га­са­ва амаль ня­ма мі­ні­яцюр, за­ма­лё­вак. Пе­ра­ва­жа­юць раз­гор­ну­тыя са­чы­нен­ні, скла­да­ная дра­ма­тур­гія, раз­на­стай­насць пры­ёмаў гу­ка­вя­дзен­ня і ва­ка­лі­за­цыі. Вя­до­ма, да та­кой імпрэ­зы Бу­га­саў ішоў шмат га­доў. Але плён дзей­нас­ці аўта­ра пе­ра­кон­вае: гэ­та сур’ёзны ўзро­вень, без уся­кіх скі­дак на неста­ліч­насць. Пе­рад на­мі тво­ры ста­ла­га кам­па­зі­та­ра, яко­га тур­бу­юць глы­бо­кія, фі­ла­соф­скія пы­тан­ні — сэн­су жыц­ця, ве­ры, по­шу­ку ду­хоў­на­га апі­рыш­ча.

 

Імя дру­гое — Іры­на Пят­ке­віч. Маг­чы­ма, знаў­цам айчын­най му­зы­кі яе про­звіш­ча і са­чы­нен­ні яшчэ не над­та вя­до­мыя. Іры­на то­ль­кі пяць га­доў та­му скон­чы­ла на­шу Ака­дэ­мію му­зы­кі. Але бі­ягра­фія яе ўраж­вае — не то­ль­кі кам­па­зі­тар, але пі­яніс­тка, арга­ніс­тка. У да­да­так ле­тась скон­чы­ла аспі­ран­ту­ру як на­ву­коў­ца.

 

У раз­на­стай­нас­ці кам­па­зі­тар­скіх інта­рэ­саў Пят­ке­віч пе­ра­кон­ва­ла і яе аўтар­ская ве­ча­ры­на «Снеж­нае свят­ло», прэ­зен­та­ва­ная ў За­ле імя Шыр­мы. Імпрэ­за ста­ла­ся за­ключ­ным кан­цэр­там фо­ру­му «Га­ла­сы ста­год­дзя», які ўжо адзі­нац­ца­ты раз ла­дзіць Дзі­ця­чая му­зыч­ная шко­ла мас­тац­тваў № 19 Мін­ска.

 

Іры­на пра­цуе там пі­яніс­ткай. Шмат­лі­кія ка­лек­ты­вы шко­лы (ха­ры «Вя­сёл­ка», «Спеў­ныя зва­ноч­кі», ва­ка­ль­ны ансамбль «Farfallini») з ра­дас­цю бя­руць у рэ­пер­ту­ар яе са­чы­нен­ні. Але ж і вы­сту­піць на сцэ­не фі­лар­мо­ніі для іх вя­лі­кая ад­каз­насць і го­нар. Та­му ў за­ле ха­па­ла ўсхва­ля­ва­ных ба­ць­коў, дзя­цей, ба­буль — і ўсе з бу­ке­та­мі. Леп­шы сро­дак да­лу­чэн­ня да­рос­лых да вы­со­ка­га мас­тац­тва — ме­на­ві­та праз улас­ных дзя­цей. Мно­гія опу­сы бы­лі ўва­соб­ле­ны сту­дэн­та­мі Ака­дэ­міі му­зы­кі, якія на­ву­ча­юцца ў кла­сах Іры­ны Га­лач­кі­най і Га­лі­ны Асма­лоў­скай.

 

Чым здзі­ві­ла імпрэ­за «Снеж­нае свят­ло», у якой пе­ра­ва­жа­лі ка­мер­на-інстру­мен­та­ль­ныя і ха­ра­выя са­чы­нен­ні? Раз­на­стай­нас­цю жан­раў. Шэ­ра­гам ха­ра­вых тво­раў, на­пі­са­ных на вер­шы кам­па­зі­тар­кі. Ары­гі­на­ль­нас­цю за­дум і на­зваў, што свед­чаць пра ба­гац­це фан­та­зіі і му­зыч­на­га мыс­лен­ня. «Лет­няя сю­іта» для ві­ялан­чэ­лі і фар­тэ­пі­яна ме­ла дзве час­ткі — «Бе­лая ру­жа і са­лаў­і», «Драз­ды і ві­наг­рад». Да­сціп­на, са­ка­ві­та. У да­да­так эле­мен­ты тэ­атра­лі­за­цыі за­бяс­печ­ва­лі яркую воб­раз­насць. Іры­ну ва­бяць не­ча­ка­ныя тэм­бра­выя су­па­стаў­лен­ні і фар­бы. Гэ­та вы­яві­ла­ся ў са­чы­нен­нях для дом­ры і фар­тэ­пі­яна. «Аліў­ка­вы ўзле­сак» кра­наў па­чуц­цём ра­ніш­няй све­жас­ці, а «Ме­ся­цо­вы ка­мень» — пра­зрыс­тас­цю і за­гад­ка­вас­цю.

 

У інстру­мен­та­ль­най му­зы­цы ёсць вя­лі­кая па­трэ­ба ў опу­сах ка­ме­дый­ных. Ме­на­ві­та та­кім пад­аўся твор «6 ста­наў» для фа­го­та со­ла. Вір­ту­озны­мі, хоць роз­ны­мі па на­стро­ях, тэм­па­рыт­мах, успры­ма­лі­ся п’есы «Пра­лес­кі» і «На ро­ва­ры». У пер­шым юныя пі­яніс­ткі Дар’я Та­тар­ні­ка­ва і Ма­рыя Бо­хан здо­ле­лі ўва­со­біць кра­на­ль­ную па­эзію вяс­ны, у дру­гім — ды­на­міч­насць і га­рэз­лі­вы на­строй. Та­кія тво­ры мо­гуць упры­го­жыць пі­яніс­тыч­ны кон­курс. Або гу­чаць на ім у якас­ці аб­авяз­ко­вых.

 

Зра­зу­ме­ла, без пад­трым­кі та­кой ко­ль­кас­ці вы­ка­наў­цаў пад­обная ве­ча­ры­на не ад­бы­ла­ся б. Але ж і арга­ні­за­ваць яе да­ра­го­га каш­туе (гэ­ты ця­жар звы­чай­на кла­дзец­ца на пле­чы аўта­ра). Цу­доў­на, што ў за­ле саб­ра­ло­ся шмат пед­аго­гаў Ака­дэ­міі (Га­лі­на Га­рэ­ла­ва, Ка­ле­рыя Сце­пан­цэ­віч, Га­лі­на Асма­лоў­ская). Адзі­нае шка­да­ван­не: му­зыч­най імпрэ­зе ві­да­воч­на не ха­па­ла год­най рэ­кла­мы, атма­сфе­ры лёг­ка­га ажы­ята­жу. Каб ка­ме­ры тэ­ле­ба­чан­ня, жур­на­ліс­ты з мік­ра­фо­на­мі! Мас­тац­кі вы­нік та­го па­тра­ба­ваў. Су­ця­шэн­не, што пад­обная прэ­зен­та­цыя твор­час­ці для Іры­ны Пят­ке­віч пер­шая, ды не апош­няя.

 

Імя трэ­цяе, якое ў пры­нцы­пе не па­тра­буе ні­якіх прад­стаў­лен­няў і тлу­ма­чэн­няў, — Эду­ард За­рыц­кі. На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат шмат­лі­кіх прэ­мій, стар­шы­ня жу­ры рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных эстрад­ных кон­кур­саў. Да­сціп­ны ча­ла­век з су­час­ным мыс­лен­нем, твор­ца з за­йздрос­най прад­уктыў­нас­цю. Амаль кла­сік. Як свед­чыць апош­ні па ча­се да­вед­нік «Ком­по­зи­то­ры Бе­ла­ру­си», Эду­ард Ба­ры­са­віч — аўтар бо­льш як па­ўта­ры ты­ся­чы пе­сень. Як уя­віць гэ­тыя сто­сы нот і без­ліч аўды­ятрэ­каў? Пес­ні За­рыц­ка­га спя­ва­юць ці не ўсе на­шы леп­шыя эстрад­ныя вы­ка­наў­цы. У іх за­ўжды пры­сут­ні­чае ад­мет­ны, па­зна­ва­ль­ны по­чырк аўта­ра — за­па­мі­на­ль­ная ме­ло­дыя, кра­на­ль­на-пяш­чот­ная ці ма­гут­ная, моц­ная энер­ге­ты­ка, ад­мыс­ло­вая аран­жы­роў­ка.

 

Твор­чы ве­чар кам­па­зі­та­ра, пры­мер­ка­ва­ны да 70-год­дзя, ад­быў­ся ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі і меў на­зву «Бе­ла­русь — ты мой сон ве­лі­код­ны». Гэ­та ра­док з вер­ша Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на. Кан­цэрт меў азна­чэн­не «прэм’ера» і быў прэ­зен­та­ва­ны ў пра­гра­ме ха­ра­вой сяб­ры­ны «Край ясна­зо­ры — 2016». Прад­стаў­ні­чыя фэс­ты што­год ла­дзяц­ца Між­на­род­ным гра­мад­скім ха­ра­вым аб’яднан­нем «Ка­мер­тон». Да­рэ­чы, на­зву сяб­ры­не даў верш Яку­ба Ко­ла­са (і ад­на­ймен­ны твор За­рыц­ка­га).

 

Між­во­лі ўзні­кае пы­тан­не: якая су­вязь па­між вя­до­мым кам­па­зі­та­рам-пе­сен­ні­кам, за­ся­ро­джа­ным на эстрад­ных жан­рах, і ха­ра­вым кан­цэр­там? Про­стая. Як пры­знаў­ся са сцэ­ны юбі­ляр, не­ка­ль­кі га­доў та­му вя­до­мы ды­ры­жор Ула­дзі­мір Лой, што шмат га­доў і ла­дзіць «Край ясна­зо­ры», за­ахво­ціў Эду­арда Ба­ры­са­ві­ча на­пі­саць пра­гра­му ха­ра­вой му­зы­кі на вер­шы роз­ных аўта­раў, якую мы ў рэ­шце рэшт і па­чу­лі.

 

Ідэя вы­дат­ная, але каб за два-тры га­ды ўзнік­ла та­кая ко­ль­касць пер­шак­лас­ных тво­раў?! Да­ступ­ных па му­зыч­най мо­ве, зра­зу­ме­лых дзе­цям і пад­лет­кам, але не спрош­ча­ных. Раз­лі­ча­ных на са­мы роз­ны ўзрост. Інтэн­сіў­насць пра­цы — так­са­ма па­каз­чык та­лен­ту і яго маш­та­бу.

 

Пра што ду­ма­ла­ся на му­зыч­най імпрэ­зе, ка­лі ў двух ад­дзя­лен­нях гу­ча­ла амаль трыц­цаць са­чы­нен­няў? Пра тое, што «на­род­ны артыст» — гэ­та той, які пі­ша «на род­най мо­ве». Не­вы­пад­ко­ва ў ад­ным інтэрв’ю За­рыц­кі пры­зна­ваў­ся, маў­ляў, ён «сап­са­ва­ны» вы­са­как­лас­най па­эзі­яй. Сап­раў­ды, у пра­гра­ме ядна­лі­ся тво­ры па­вод­ле Яку­ба Ко­ла­са і Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, Янкі Ку­па­лы і Ад­ама Ру­са­ка, Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на і Ва­сі­ля Жу­ко­ві­ча, Ад­ама Міц­ке­ві­ча і Ле­ані­да Дра­нь­ко-Май­сю­ка, Па­ўла Мар­ці­но­ві­ча і Ра­ісы Ба­ра­ві­ко­вай. Му­зы­ка — леп­шы сро­дак вяр­нуць слу­ха­чу пры­го­жае, глы­бо­кае, яскра­вае бе­ла­рус­кае сло­ва.

 

Да­дам: вер­шы да­лё­ка не ўсіх зга­да­ных па­этаў лі­чац­ца пры­дат­ны­мі для спе­ваў. Па­мя­таю, ко­ль­кі га­доў та­му ра­бі­ла для «Мас­тац­тва» арты­кул пра дзве но­выя пра­гра­мы пе­сень на тво­ры Ка­рат­ке­ві­ча і Ко­ла­са, якія артыс­ты На­цы­яна­ль­на­га кан­цэр­тна­га аркес­тра пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Фін­бер­га прэ­зен­та­ва­лі ў Клу­бе імя Дзяр­жын­ска­га, і амаль усе вы­ка­наў­цы на­ра­ка­лі ў ку­лу­арах, што спя­ваць скла­да­на, ня­прос­та, існу­юць пэў­ныя псі­ха­ла­гіч­ныя (і арфа­эпіч­ныя) пе­ра­шко­ды. Тым не менш у ха­ра­вой інтэр­прэ­та­цыі ні­вод­на­га разу, пры­нам­сі ў мя­не, не ўзнік­ла ад­чу­ван­не кас­тру­ба­ва­тас­ці рад­коў або ня­спеў­нас­ці ска­зу.

 

Пад­обныя маш­таб­ныя пра­екты бы­лі б не­маг­чы­мыя, ка­лі б у му­зыч­ных і агу­ль­на­аду­ка­цый­ных шко­лах ста­лі­цы не існа­ва­ла — на­су­пе­рак роз­ным скла­да­нас­цям і пе­ра­шко­дам — сто­ль­кі ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў. Ча­ла­век, хоць кры­ху зна­ёмы з рэ­алі­ямі вы­кла­дан­ня му­зыч­ных прад­ме­таў, ве­дае, што ды­ры­жо­ры ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў (час­цей гэ­та жан­чы­ны) — вя­лі­кія энту­зі­ясты сва­ёй спра­вы. Тыя, хто лю­бяць гро­шы і ка­мер­цый­ны по­спех, сю­ды не пры­хо­дзяць і тут не за­ста­юцца. Ха­ра­мі за­йма­юцца тыя, хто лю­бяць му­зы­ку і дзя­цей. Ды імкнуц­ца па­яднаць гэ­тыя па­чуц­ці ў пра­цэ­се за­сва­ення но­вых тво­раў і іх па­ка­зу. Ча­сам ды­ры­жо­ры Тац­ця­на Ва­ло­шы­на, Іры­на Раз­ана­ва, Эла Ста­ра­жук, Во­ль­га Еме­ль­яна­ва, Ула­дзі­мір Лой па­ўста­ва­лі ме­на­ві­та пе­рад сва­імі ка­лек­ты­ва­мі, ча­сам змя­ня­лі­ся пе­рад аб’ядна­ным хо­рам.

 

Што мо­жа ле­пей за му­зы­ку па­ўплы­ваць на фар­ма­ван­не асо­бы? Што мо­жа так не­заў­важ­на вы­ха­ваць чу­ласць да сва­ёй і чу­жой інта­на­цыі, ад­чу­ван­не ансам­бля? На­пэў­на, бо­льш ма­гут­на­га срод­ку і не зной­дзеш.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі