Юбі­лей ка­пэ­лы імя Ры­го­ра Шыр­мы

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

«Хор — гэ­та кру­та!»
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла, ля вытокаў стварэння якой стаяў знакаміты Рыгор Шырма, сёлета адзначыла ўласнае 75-годдзе. З гэтай нагоды «Мастацтва» змяшчае гутарку з хормайстрам Дзмітрыем Хлявічам, які распавядае аб працэсе падрыхтоўкі новых праграм і раскрывае некаторыя сакрэты спеўнага майстэрства.

— У ка­пэ­лу я пры­йшоў праз год ці кры­ху бо­лей па­сля Люд­мі­лы Яфі­ма­вай. Яна — во­пыт­ны пед­агог, ха­ра­вік — пра­ца­ва­ла ў Мін­скай му­зыч­най ву­чэ­ль­ні, вя­ла хор. Пры­чым ве­ль­мі па­спя­хо­ва. А я то­ль­кі сту­дэнт... У той час, ка­лі Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на не пер­шы год кі­ра­ва­ла ка­пэ­лай, у Мін­ску ка­за­лі пра су­пра­цьс­та­янне… двух ты­та­наў. На­ша­га па­тры­ярха Вік­та­ра Роў­ды, прад­стаў­ні­ка мас­коў­скай шко­лы, і Яфі­ма­вай, якая спа­вя­да­ла пе­цяр­бур­гскія тра­ды­цыі.

Та­кая не-то­еснасць на­зі­ра­ецца яшчэ з кан­ца ХІХ ста­год­дзя ды ця­гам уся­го ХХ і ў ба­лет­ным, і ў дра­ма­тыч­ным тэ­атры...

— Ві­даць, Роў­да ад­чу­ваў, што ў яго це­ню вы­рас­тае яшчэ адзін буй­ны, маш­таб­ны ха­ра­вы ды­ры­жор. Яны, да­рэ­чы, так і не зра­бі­лі­ся сяб­ра­мі. На­пэў­на, гэ­та на­рма­ль­на. Іншая спра­ва — Яфі­ма­ва за­ўжды ста­ві­ла­ся да Роў­ды з па­ва­гай. І як да ста­рэй­ша­га ка­ле­гі, і як да асо­бы за­слу­жа­най. Але за гэ­тым ад­чу­ва­ла­ся ня­зго­да з яго эстэ­тыч­ны­мі пры­нцы­па­мі. У вы­ні­ку існа­ва­лі два цу­доў­ныя, але не­па­доб­ныя ка­лек­ты­вы. Спе­цы­яліс­ты ка­за­лі: «У вас гук роз­ны!»

На­ват так?! Але лёг­кія тыя ж, но­ты — так­са­ма...

— Ма­ецца на ўва­зе роз­ная ма­не­ра гу­каз­да­быц­ця. Ёсць пры­ёмы — пра іх ве­даў да­ўно, але доў­га не ве­рыў — ка­лі га­лос­ныя мо­жа вы­маў­ляць не то­ль­кі вус­на­мі, але і гар­тан­ню. Артыст спя­вае, а рот не ру­ха­ецца. Гло­тач­ная арты­ку­ля­цыя. Ва­ка­ліс­ты да та­кой з’явы блі­жэй, чым усе астат­нія. Ка­лі ў спе­ва­ка «ро­та­вая шко­ла» і гук на­ра­джа­ецца ў ро­це, гэ­та не ве­ль­мі пры­го­жа. А вось гло­тач­ная арты­ку­ля­цыя за­бяс­печ­вае аб’ём гу­чан­ня, ма­гут­насць. Вы­со­кі ка­эфі­цы­ент ка­рыс­на­га дзея­ння: пры мен­шым рас­хо­дзе па­вет­ра бо­лей гу­ку. У ка­го «ро­та­вая шко­ла», той пра­йграе. За вы­клю­чэн­нем, зра­зу­ме­ла, са­мых та­ле­на­ві­тых.

Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на за­ўжды ка­за­ла: «Спя­вай­це, як птуш­кі! Як Бог пад­каз­вае. Як вы­маў­ля­еце сло­вы, так і спя­вай­це! Як га­во­рым, так і бу­дзем спя­ваць!» Гэ­та аб­вяр­га­ла вя­до­мыя пра­ві­лы ва­ка­ліс­та. На­прык­лад, у сло­ве «от­крой­ся!» спя­вак фак­тыч­на гу­чыць «от­крой­са!». Яфі­ма­ва гэ­тым за­ўсё­ды абу­ра­ла­ся. Роў­да пры­му­шаў вы­ка­наў­цаў гук «пры­кры­ваць». Ка­лі я вы­йшаў з хо­ру Вік­та­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча, зда­ва­ла­ся — усё цу­доў­на! Ідэ­аль­на з пун­кту гле­джан­ня спе­ваў. А ця­пер слу­хаю за­пі­сы і ад­чу­ваю: гук за­над­та «пе­ра­кры­ты». За­тое Роў­да быў фа­на­там сло­ва, і гэ­та пра­ві­ль­на. Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на бо­лей ары­енту­ецца на му­зыч­ную фра­зу. А сло­ва амаль ліш­няе, хоць дык­цыі Яфі­ма­ва над­ае да­стат­ко­вую ўва­гу.

Лі­чу, у тым іх га­лоў­ная ад­мет­насць. У Яфі­ма­вай: «Усё — гэ­та Му­зы­ка!» У Роў­ды: «Усё — гэ­та Сло­ва!» У яго артыс­таў му­зы­ка мо і бы­ла кры­ху ад­су­ну­та, але лі­та­ры вы­ля­та­лі, ска­жам так, кож­ная ў інды­ві­ду­аль­най упа­коў­цы. Наш ка­лек­тыў та­кім па­хва­ліц­ца не здат­ны — за­хап­ля­емся спе­ва­мі. Але за­да­ча спя­ваць «як Бог пад­каз­вае» ў да­чы­нен­ні да хо­ру не за­ўжды пры­ма­ль­ная, бо тут не кож­ны па­асоб­ку, а ўсе раз­ам.

З Люд­мі­лай Ба­ры­саў­най мы шмат спра­ча­лі­ся на­конт па­бу­до­вы пэў­на­га тво­ра, вы­маў­лен­ня асоб­ных ска­заў. Мяр­кую, Да­рга­мыж­скі меў ра­цыю, ка­лі ка­заў: «Ха­чу, каб гук ад­люс­троў­ваў сло­ва, ха­чу пра­ўды. І крыў­дую на спе­ва­коў, якія за­хап­ля­юцца ўлас­на гу­чан­нем». Перш за ўсё рас­па­вя­дзі — пра што спе­вы! Та­му ня­хай жы­ве сло­ва! Тым бо­льш у хо­ры, ка­лі 80 ча­ла­век ад­на­ча­со­ва вы­маў­ля­юць адзін і той жа сказ. Ка­лі арты­ку­ля­цыі над­аец­ца не­дас­тат­ко­вая ўва­га, слу­хач ні­чо­га не зра­зу­мее. Гэ­тым трэ­ба спе­цы­яль­на за­ймац­ца.

Па­сля рэ­пе­ты­цыі пэў­на­га тво­ра вы аб­авяз­ко­ва ды­ры­жы­ру­еце на сцэ­не гэ­тым са­чы­нен­нем? Ёсць ме­тад, вя­до­мы з дра­ма­тыч­на­га тэ­атра: асіс­тэнт рэ­жы­сё­ра «раз­мі­нае ма­тэ­ры­ял», по­тым пры­хо­дзіць май­стар, да­дае асоб­ныя штры­хі — і ўсё за­ззя­ла?

— Зда­ра­ла­ся па-роз­на­му. Пер­шыя га­доў пят­нац­цаць ма­ёй пра­цы ў ка­пэ­ле падзеі раз­гор­тва­лі­ся якраз па дру­гой схе­ме. Зда­ецца, мы ўсё зра­бі­лі як след. Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на пры­йдзе, сёе-тое па­мя­няе. Мяк­ка, але ўпэў­не­на на­ста­іць на ўлас­ным ба­чан­ні. На кан­цэр­тах, зра­зу­ме­ла, ужо ні­чо­га не ка­рэк­ту­ем. На­вош­та траў­ма­ваць хор?! Ду­маю, мя­не трэ­ба бы­ло па­праў­ляць. Апош­нія га­доў пяць Яфі­ма­ва да­ла мне по­ўны карт-бланш. Хоць мы ве­ль­мі роз­ныя му­зы­кан­ты — па шко­ле і па скі­ра­ва­нас­ці. Але яна не ста­віц­ца раў­ні­ва да та­го, што я раб­лю, да­пус­кае іншыя трак­тоў­кі.

Ка­лі вы ды­ры­жы­ру­еце пэў­ным са­чы­нен­нем, агу­ль­ную інтэр­прэ­та­цыю аб­га­вор­ва­еце з мас­тац­кім кі­раў­ні­ком?

— Лі­чыц­ца, у но­тах па­зна­ча­на ўсё: тэмп, хут­касць, гуч­насць. Дзе браць ды­хан­не, а дзе не. Але ў кож­на­га з нас сваё ад­чу­ван­не. Ка­лі на­пі­са­на «па­ска­ра­ючы», кож­ны са спе­ва­коў зро­біць гэ­та па-роз­на­му. Маг­чы­ма, мас­тац­ка­му кі­раў­ні­ку не спа­да­ба­ецца тая ме­ра па­ска­рэн­ня, якую я пра­па­на­ваў, бо атрым­лі­ва­ецца мі­тус­лі­ва. Але тую ж рэ­мар­ку аўта­ра мож­на ажыц­ця­віць стры­ма­на і спа­кой­на, уз­мац­ня­ючы гуч­насць. Па­мя­таю, Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на не­як ска­за­ла: ге­ні­яль­насць ад упэў­не­на­га ра­мес­ніц­тва ад­роз­ні­ва­ецца дро­бяз­зю, на­яўнас­цю та­го, што на­зы­ва­ецца «чуть-чуть». Ра­мес­нік усё зра­біў пра­ві­ль­на, але пры­йшоў май­стар, штось­­ці дроб­нае змя­ніў — і атры­маў­ся шэ­дэўр. Зда­ра­ецца, трак­тоў­кі Яфі­ма­вай ве­ль­мі сме­лыя. Ду­ма­еш: «Ніш­то са­бе! І так мож­на бы­ло зра­біць?!» Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на — ве­ль­мі во­пыт­ны хор­май­стар у сэн­се па­бу­до­вы гу­ку, бо ра­ней ёй да­во­дзі­ла «ля­піць» гэ­ты са­мы гук з ча­го за­ўгод­на. Той, хто на­ву­ча­ецца ха­ра­во­му ды­ры­жы­ра­ван­ню, не аб­авяз­ко­ва мае пер­шак­лас­ны го­лас. Го­лас мо­жа быць роз­ны: і «шко­ль­на»-пры­мі­тыў­ны, і тэм­бра­ва, спек­тра­ль­на ба­га­ты.

Ці існуе кон­курс у ка­пэ­лу? Не­хта пе­ра­хо­дзіць у іншы ка­лек­тыў, сы­хо­дзіць у дэк­рэт ці на пен­сію...

— Кон­курс ёсць за­ўсё­ды, у ка­пэ­лу ста­іць чар­га. Бо­льш доў­гая жа­но­чая, мен­шая — муж­чын­ская. Уво­гу­ле на рын­ку пра­цы жа­но­чых га­ла­соў бо­лей. І ў са­мім ка­лек­ты­ве жан­чын-спя­ва­чак кры­ху бо­лей. Звы­чай­ныя га­ла­сы ця­пер не над­та і бя­рэм. А што да­ты­чыць мя­не, дык з пер­ша­га дня і па сён­ня, ка­лі не стаю ля пу­ль­та, ся­джу ў хо­ры і спя­ваю. І так усе хор­май­стры, якія ў ка­пэ­ле пра­ца­ва­лі. У мя­не вы­со­кі бас. Ён чыс­ты, але не моц­ны. Адзін і той жа го­лас у хо­ры мо­жа быць ве­ль­мі роз­ным.

Ка­лі хор спя­вае, як вы вы­зна­ча­еце (ску­рай? ву­хам?), што хто­сь­ці, ска­жам так, кры­ху схал­ту­рыў, вы­ра­шыў даць гук на­па­ло­ву па­трэб­на­га?

— На кан­цэр­це ды­ры­жор — сво­еа­саб­лі­вы суф­лёр. На рэ­пе­ты­цыі ўсё зроб­ле­на, па­тлу­ма­ча­на. А ў час вы­ступ­лен­ня мо­гуць эмо­цыі за­хліс­тваць. Як раз­ам з хо­рам на­строю пад­дам­ся, дык пе­ра­ста­ну ка­арды­на­ваць. Та­му ды­ры­жор ста­іць не ў хо­ры і не ў аркес­тры, а пе­рад ім. На­прык­лад, мой вя­ду­чы цэн­тра­ль­ны бас за­ха­піў­ся. Раб­лю яму знак: «Не пе­ра­со­ль­вай!» Або ў пэў­ны мо­мант асноў­ная тэ­ма ідзе ў аль­тоў, а яны рас­хва­ля­ва­лі­ся, у да­да­так тэкст за­меж­ны, дык іх пад­тры­маю: «Да­вай­це, дзяў­ча­ты! Я з ва­мі!»

Да­рэ­чы, пра да­па­мо­гу. Па­мя­таю, Роў­да ка­заў: «Ка­лі сказ па­чы­на­ецца з вы­бух­но­га гу­ка “п”, для ды­ры­жо­ра гэ­та не­бяс­пе­ка!» Сап­раў­ды, цяж­ка ад­на­ча­со­ва на­ват двум ча­ла­ве­кам вы­ма­віць «п», каб су­па­сці. А тут 60-80 ча­ла­век! Роў­да ў та­кіх вы­пад­ках ледзь не клаў­ся на пу­льт, жэст рук — зні­зу ўверх, які аб­азна­чаў: «Мы раз­ам! Я вам да­па­ма­гу! Мы стрэ­лім гэ­тай д’яба­льс­кай лі­та­рай “п”!» А ка­лі ня­во­пыт­ны хор­май­стар па­чы­нае та­кім тво­рам ды­ры­жы­ра­ваць, ка­лек­тыў не ве­дае, ка­лі яму «ўсту­паць», і бу­дзе маў­чаць — гэ­та, па сут­нас­ці, пра­вал!

Ка­лі пра­цу­еце над тво­рам, па за­пі­сах ве­да­еце, якое гу­чан­не опу­са ідэ­аль­нае?

— У апош­нім се­зо­не ў мя­не бы­ло 6 ці 7 сус­вет­ных прэм’ер. Усё, што спя­ва­лі, ра­ней за­пі­са­на іншы­мі ка­лек­ты­ва­мі, а ўжы­вую вы­кон­ва­ла­ся ўпер­шы­ню. Не­ка­то­рыя вер­сіі пры­няў да ве­да­ма, з не­ка­то­ры­мі не па­га­дзіў­ся. Ёсць са­чы­нен­ні, у інтэр­прэ­та­цыі якіх ідзеш ад та­го, як ты па­чуў. З Люд­мі­лай Ба­ры­саў­най спра­ча­лі­ся на­конт ад­ной з пе­сень юбі­лей­най пра­гра­мы. Я: «У хо­ра Свеш­ні­ка­ва з гэ­та­га тво­ра атры­маў­ся шэ­дэўр! Ча­му б не па­ўта­рыць?!» Яфі­ма­ва: «У Свеш­ні­ка­ва — яго­ны стыль, у нас — свой!» Ці­ка­ва, што яна ні­ко­лі не слу­хае ра­ней­шыя інтэр­прэ­та­цыі да та­го, як вы­ка­нае са­ма. Каб ні­чо­га не ад­цяг­ва­ла ўва­гу. Я мыс­лю іна­чай: на­вош­та вы­на­хо­дзіць ро­вар і шу­каць зной­дзе­нае?! Ча­сам зда­ра­ецца і так: пра­цу­ючы над опу­сам жы­во­га айчын­на­га кам­па­зі­та­ра, ад­маў­ля­ешся ад яго па­знак. І бу­ду­еш іншую дра­ма­тур­гію. Рас­чу­ле­ны аўтар ка­жа: «Як ці­ка­ва я на­пі­саў!» А гэ­та не ён так на­пі­саў — гэ­та мы ці­ка­ва вы­ка­на­лі!

На­яўнасць ха­ра­вой ка­пэ­лы прад­угле­джвае най­перш пра­цу над буй­ны­мі жан­ра­мі: ара­то­ры­ямі, кан­та­та­мі, кан­цэр­тны­мі вер­сі­ямі опер; вы­ма­гае шмат рэ­пе­ты­цый і кло­па­таў. Але пра­кат­ваць і ты­ра­жа­ваць пад­обныя пра­гра­мы ня­лёг­ка, гэ­та ж не эстра­да! Як шу­ка­еце свай­го слу­ха­ча і ці зна­хо­дзі­це?

— На­шы пла­ны і пер­спек­ты­вы вы­зна­чае агу­ль­ная эка­на­міч­ная сі­ту­ацыя ў кра­іне. Не­ка­лі маг­лі спя­ваць усё, што ха­це­лі. І бы­лі ўпэў­не­ны: нам пад­рых­ту­юць пля­цоў­кі. Ця­пер усё іна­чай. Хо­чаш спя­ваць — па­кла­па­ці­ся, каб атры­ма­ла­ся эфек­тыў­на ў гра­шо­вым сэн­се.

Удак­лад­ню: ці мо­гуць ста­са­вац­ца па­між са­бой ад­мет­насць ва­ша­га ка­лек­ты­ву і рын­ка­выя ад­но­сі­ны?

— Ні­як не мо­гуць. Ча­сам ра­туе наш да­ўні сяб­ра — сім­фа­ніч­ны аркестр з ма­эстра Ані­сі­ма­вым. Ка­лі аб­іра­ем тво­ры цал­кам ха­ра­выя, дык за­лу за­бяс­пе­чыць цяж­ка, а то і не­маг­чы­ма. А яна па­він­на быць за­поў­не­на на тры чвэр­ці. Кан­цэр­ты фі­лар­ма­ніч­на­га кштал­ту, г. зн. ад­на­ра­зо­выя (на­прык­лад, аўтар­ска­га ве­ча­ры­на), не мо­гуць ла­дзіц­ца час­та. Та­му ра­та­ван­не та­пе­ль­цаў — спра­ва іх са­міх. Кам­па­зі­тар ця­пер па­ві­нен саб­раць аўды­то­рыю. Іншая спра­ва, ка­лі ро­біш пра­ект для шы­ро­кай пуб­лі­кі. Та­ды па­трэб­на шмат рэ­кла­мы і ад­па­вед­ная па­бу­до­ва пра­екта. У ка­пэ­лы ёсць шэ­раг пра­грам, на якіх, як ка­за­ла Фа­іна Ра­неў­ская, «пуб­ли­ка не­истов­ствова­ла». Пад­час пад­рых­тоў­кі кан­цэр­та «Мы спя­ём вам та­нец...» узя­лі ме­на­ві­та тан­ца­ва­ль­ную му­зы­ку, я рас­па­вя­даў пра яе па­між ну­ма­ра­мі. Па­ча­лі вя­до­мым «Па­ла­нэ­зам» Агін­ска­га, да­лей «Іта­ль­янска­га поль­ка» Рах­ма­ні­на­ва. «Амур­скія хва­лі» на­ват «бі­сі­ра­ва­лі». Акра­мя фі­лар­мо­ніі, па­ка­за­лі пра­гра­му ў Зя­лё­ным ба­ры, гэ­та ля Жо­дзі­на, по­тым у Пру­жа­нах. Па­с­ля та­ко­га пра­екта гля­дач вы­хо­дзіць з дум­ка­мі: «Хор — гэ­та кру­та! У фі­лар­мо­нію мож­на ха­дзіць!»

Ці­ка­ва да­ве­дац­ца пра ва­шы пла­ны на бу­ду­чы се­зон.

— У фі­лар­мо­ніі про­йдуць аўтар­скія ве­ча­ры­ны айчын­ных кам­па­зі­та­раў, якія актыў­на пра­цу­юць у жан­рах ха­ра­вой му­зы­кі. Гэ­та Эміль На­ско і Сяр­гей Бу­га­саў. Трэ­цім пра­ектам займаецца мой ка­ле­га Павел Со­па­т. У чэр­ве­ні на два ме­ся­цы з’яз­джа­ем у Аўстрыю. За­ня­тыя ў па­ка­зе двух опер. Па-ня­мец­ку бу­дзем спя­ваць «Нюр­нбер­гскія май­стар­зін­ге­ры», удзе­ль­ні­ча­ем і ў вы­ка­нан­ні «Гі­бе­лі ба­гоў», апош­няй час­ткі «Пяр­сцён­ка ні­бе­лун­га».

У лі­та­ра­ту­ры трап­ля­ла­ся дум­ка: Ваг­нер не над­та лю­біў хор...

— Не! Якраз лю­біў. Але ў тэт­ра­ло­гіі яму ад­ве­дзе­на ня­шмат мес­ца. За­тое Ваг­нер на­поў­ні­цу «ад­арваў­ся» ў «Тан­гей­зе­ры», «Па­рсі­фа­лі», «Ла­энгры­не». Да­рэ­чы, ха­ра­выя сцэ­ны з гэ­тых опер ка­пэ­ла так­са­ма вы­кон­ва­ла. Яшчэ адзін пра­ект, у якім удзе­ль­ні­ча­ем у Аўстрыі, — «Муж­чын­скія хо­ры Ры­хар­да Штра­уса». Усё гэ­та ад­бу­дзец­ца ў Ці­ро­лі, у меж­ах «Ці­ро­ль­фэс­тшпіль» («Tiroler festspiele Erl»). Там пра­цуе сап­раў­ды ге­ні­яль­ны ды­ры­жор Гус­таў Кун, адзін з апош­ніх вуч­няў Ка­ра­яна. Кун — і ды­ры­жор, і рэ­жы­сёр, і мас­так па свят­ле. Фес­ты­валь ла­дзіц­ца двой­чы на год, зі­мой і ле­там. Нас не ўпер­шы­ню за­пра­ша­юць. Увесь год рых­ту­емся.

З прэс­тыж­ны­мі гас­тро­ля­мі да­па­мог Яго Вя­лі­касць Вы­па­дак. Ад­ной­чы ў ка­лек­ты­ве з’я­віў­ся прадзю­сар з Мас­квы: «Тэр­мі­но­ва! Для па­ста­ноў­кі па­трэ­бен хор! Да­вай­це па­слу­ха­ем вас!» А раз­ам з ім — сус­вет­на вя­до­мы арга­ніст Леа Крэ­мер, які ў да­да­так ды­ры­жы­руе аркес­тра­мі. Дзя­ку­ючы яму мы ме­лі вы­дат­ныя гас­тро­ль­ныя пра­екты. Доб­ра ве­да­ем за­ход­нюю час­тку Гер­ма­ніі ды ўвесь Пі­ры­ней­скі па­ўвос­траў. По­тым су­пра­цоў­ні­ча­лі з Ра­лан­да Са­адам. Па ад­ука­цыі гі­та­рыст, ён у бо­ль­шай сту­пе­ні імпрэ­са­рыа. На пра­ця­гу го­да Ра­лан­да арга­ні­зоў­ваў бо­льш за 370 кан­цэр­таў. Ка­лек­ты­вы, чые гас­тро­лі ён ла­дзіў, з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Швей­ца­рыі, На­рве­гіі. Так у нас уз­ні­ка­лі твор­чыя ван­дроў­кі ў Іспа­нію, Фін­лян­дыю. Уво­гу­ле пра­сцей пе­ра­лі­чыць кра­іны, у якіх мы не бы­лі, — гэ­та Грэ­цыя, Алба­нія і Бры­та­нія. Та­кім чы­нам, ка­пэ­лу імя Ры­го­ра Шыр­мы ве­да­юць і з ра­дас­цю сус­тра­ка­юць у мно­гіх кра­інах Еўро­пы...

Калі ў краіне існуе і паспяхова працуе харавая капэла, адно гэтае — сведчанне сталасці вакальнай школы. Бо капэла — у адрозненне ад іншых харавых калектываў — апрыёры арыентавана на выкананне маштабных музычных твораў: араторый, кантат, канцэртаў a capella, фрагментаў з опер.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі